• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Выпадкі атавізма аднолькава адносяцца як да адзнак нармальных, так аднолькава і да паталагічных і нават некаторых выродлівасцей. Усімі заўважана, што вядомыя канстытуцыйныя хваробы, як, напрыклад, падагра, рэўматызм і вар’яцтва, не паўтарыўшыся ў адным пакаленні, часам паўтараюцца ў наступным. Доктар Струтэрс прыводзіць выпадкі выродлівасцей, якія сустракаліся ў дзеда, бабкі і ўнука або ўнучкі, але не сустракаліся ў бацькоў гэтых апошніх (22, стар. 183).
    Адным з самых цікавых выпадкаў атавізма ў людзей з’яўляецца спадчынная перадача колеравай слепаты, або дальтанізма, які звычайна перадаецца цераз пакаленне і прытым амаль выключна на патомках мужчынскага полу (ад дзеда ўнукам), так што мужчына, які хварэе на дальтанізм, не перадае яго непасрэдна ні сваім сынам, ні дочкам; але гэтыя апошнія, выходзячы замуж, нараджаюць дзяцей мужчынскага полу, хворых колеравай слепатой (20, стар. 184).
    Шартгорнская племянная кніга дае шматлікія прыклады атавізма масці, які праявіўся праз два, а часам і праз чатыры пакаленні. Амерыканскі авечкавод Лепір паведамляе, што паміж мерыносамі, увезенымі ўпершыню ў Злучаныя Штаты, авечак з рыжымі або з пярэстымі вушамі цанілі непараўнана даражэй, лічачы гэтую адзнаку ўласцівай найбольш кроўным жывёлам. Але паколькі такія асобіны мелі таксама і плямы на іншых частках цела, то, мала-памалу, шляхам падбору, перайшлі да тыпу 7*
    мерыносавых авечак, зусім белавухіх. З’яўленне авечак з рыжымі і пярэстымі вушамі назіраецца ўсё-такі і цяпер, хоць непараўнана радзей, чым раней (107, стар. 70). He ўсе з прыведзеных выпадкаў атавізма маюць аднолькавае значэнне для практыкі жывёлазаводства.
    Атавізм масці, рог і іншых заалагічных адзнак можа выявіцца ў жывёлы, вельмі карыснай па сваёй гаспадарчай прадукцыйнасці, і з другога боку, атавізм заалагічных асаблівасцей назіраецца нават у парод, усімі прызнаных за чыстакроўныя, бо паўтарэнне некаторых адзнак магчыма праз сотні і нават тысячы пакаленняў (Дарвін). Раней пад атавізмам жывёлаводы амаль выключна разумелі з’яўленне тых якасцей, якіх хацелі пазбегнуць у сваім статку шляхам падбору, і гэтае азначэнне, па думцы Мічке-Каландэ, і цяпер павінна лічыцца найбольш дакладным і практычным.
    Калі мы, напрыклад, у статку негрэці, гаворыць ён, стараемся знішчыць лішак скуры на галоўных частках руна, то з’яўленне гэтага недахопу зноў у некаторых авечак будзе ў даным выпадку атавізмам, або крокам назад на шляху паляпшэння статка. Такія выпадкі звароту будуць з’яўляцца тым больш часта і працягла, чым істотней змяненне ў напрамку статка, якое прадпрыймае заводчык, і прытым атавізм будзе праяўляцца найчасцей у тых заводах, якія атрымаліся ад змешвання двух розных тыпаў (108, стар. 137).
    Дададзім да гэтага, што для некаторых адзнак, здольных да больш стойкага атрымання ў спадчыну, атавізм назіраецца часцей, што выцякае як вынік з усяго сказанага намі вышэй; тут мы хочам толькі ўказаць на некаторыя прыклады з практыкі.
    Пры скрыжаванні электаральнага і мазаеўскага тыпаў мерыносавай авечкі з тыпам рамбулье або негрэці асаблівую стойкасць у атрыманні ў спадчыну прадстаўляюць формы галавы ў электаральных і мазаеўскіх авечак, тонкія і дрэнна пастаўленыя пярэднія і заднія ногі і прысутнасць ніткі на бруху і локці. Вузкая, прамая і малааброслая галава электаральных авечак мае, як відаць, найбольшую стойкасць да перадачы ў спадчыну, і метысы ад электаральных авечак з рамбулье больш чым напалавіну атрымліваюць у спадчыну гэты недахоп, выяўляючы яго.або ў першым пакаленні, або ў выглядзе звароту ў наступных генерацыях. Некалькі лягчэй выпраўляюцца тонкасць касцяка, канечнасцей і няправільная пастаноўка ног. Што датычыць перазвітай і рэдкай воўны на бруху жывёлы або ніткі, паводле наменклатуры авечкаводаў, то на ўпорства гэтай адзнакі да перадачы ў спадчыну ўказвалі ўжо даўно многія з авечкаводаў, якія разводзілі электаральны тып мерыносаў.
    Мы назіралі многа разоў, і кожнаму спрактыкаванаму авечкаводу, несумненна, вядомы той факт, што ад жывёл, амаль без-
    заганных па воўне і складу, але атрыманых ад скрыжавання тыпаў, атрымліваюцца часта ягняты з настолькі рэзкімі ўхіленнямі ў бок бабкі (г. зн. паляпшаемага тыпу), што такая жывёла траціць усякую каштоўнасць як заводская. Цяпер паўстае пытанне: ці трэба лічыць такія выпадкі за атавізм або за выпадковыя варыяцыі, як гэта думае Зетэгаст (128, стар. 232) *.
    3 прычыны таго, што патомкі звычайна маюць вялікае падабенства з дзедам, бабкай або нават больш аддаленымі продкамі, усе жывёлаводы і большасць вядомых натуралістаў адносяць такія з’явы рашуча да выпадкаў атавізма, а не новых варыяцый. Тут будзе дарэчы паведаміць аб факце з асабістай нашай практыкі па авечкагадоўлі. У 1882 годзе набыта была для землеўладальніка Тамбоўскай губерні I. I. Саціна 100 матак і 5 бараноў чыстакроўнага тыпу рамбулье часткаю ў Францыі, часткаю ў Германіі. У гаспадарцы гэтага-ж землеўладальніка ўжо з даўніх часоў разводзіліся электаральныя авечкі, з якіх лепшыя з 1863 года скрыжоўваліся пастаянна з баранамі тыпу рамбулье, якія набываліся з аўчарні брата ўладальніка A. I. Саціна. Прыняўшы ў загадванне гэтую авечкагадоўлю, я адначасова з чыстакроўным статкам аснаваў, галоўным чынам, па жаданню ўладальніка, поўкроўны статак у 120 матак, адабраных з некалькіх тысяч штук. Гэтыя поўкроўныя маткі па вазе, складу, абросласці, якасці і колькасці воўны не ўступалі сярэднім чыстакроўным імпартаваным маткам і былі лепшымі за горшых з іх; некаторыя з поўкроўных матак дасягалі 5 пуд. жывой вагі і давалі да 16 ф. воўны, даволі ўроўненай, моцнай і добра закрытай на паверхні камволі. Поўкроўныя маткі пасля банітыроўкі атрымалі тых-жа бараноў, што і чыстакроўныя. Вынік канчатковага агляду двухгадовых баранчыкаў, атрыманых ад гэтых поўкроўных матак, паказаў, што з усяго патомства толькі шэсць бараноў з’яўляліся экземплярамі колькі-небудзь здавальняючымі, а астатнія мелі настолькі выражаныя недахопы старога электаральнага тыпу, што былі прызнаны нават непрыгоднымі для воўнавага поўкроўнага статка. Галоўнымі недахопамі былі дрэнна аброслая галава, вузкая тварная частка, дрэнна аброслыя ногі і бруха, адным словам, такія недахопы, якія ў матак гэтых жывёл амаль зусім адсутнІчалі. 3 35 чыстакроўных баранчыкаў таго-ж узросту былі забракаваны толькі тры бараны за крываногасць і малы рост, усе-ж астатнія па абросласці, формах галавы прадстаўлялі настолькі: слабыя ўхіленні ад бацькаўскага тыпу, што ўсе былі праданы па добрай цане, a 4 бараны з’яўляліся выдатнымі жывёламі, якія мала ўступалі лепшаму племянному барану.
    1	Калі пасля працяглага часу з’яўляюцца зноў рэзкія адхіленні адЗнак, то мы абсалютна не маем ніякай падставы дапускаць атавізм для ўсіх гэтых выпадкаў. Заўважаемая ў многіх жывёл схільнасць да варыяцыі можа быць прычынай такіх адхіленняў, калі гэтаму спрыяюць адпаведныя акалічнасці.
    Пасля такой няўдалай спробы ўсякі намер разводзіць племянных жывёл ад поўкроўных матак быў пакінут. Для мяне-ж асабіста гэты вопыт быў павучальным у двух адносінах. Па-першае, ён пераканаў мяне ў існаванні частых выпадкаў атавізма ў метысных жывёл ад крайніх тыпаў і, па-другое, з відавочнасцю паказаў, што хоць чыстакроўныя жывёлы пры спароўванні з метысамі і ставяцца ў спрыяльныя ўмовы для праяўлення сваёй спадчыннай сілы, але гэтага недастаткова, каб пераадолець частыя выпадкі рыверсіі ў метысных матак. Гэтыя маткі як племянныя не могуць мець на працягу многіх генерацый ніякага значэння, нават і пры найлепшых індывідуальных якасцях. Калі-б справа была інакш, то племянныя заводы лёгка-б асноўваліся на поўкроўным матэрыяле, між тым практыка паказвае, што такія спробы канчаюцца звычайна няўдала і калі прыводзяць да вынікаў, то толькі пасля цэлага раду генерацый.
    Яшчэ лорд Спенсер адзначыў, што чым горш, непастаянней парода матак, тым большы ўплыў мае кроўны самец на патомства. Гэты выраз, у агульным, згодны з назіраннем практычных гаспадароў.
    Дарвін з упэўненасцю выказвае, што чыстакроўныя асобіны абодвух полаў ва ўсіх выпадках, у якіх пераважная перадача аднолькавая ў абодвух полаў, стануць перадаваць свае адзнакі з пераважнай сілай над змешанай і ўжо зменлівай пародай (4, т. 2, стар. 72).
    Вельмі нярэдка, гаворыць Сансон, пры скрыжаванні метысаў з чыстакроўным самцом патомства бывае больш падобна да апошняга, бо ў яго індывідуальная спадчынная сіла і атавізм дзейнічаюць у адным напрамку, а ў матак у розных (124, стар. 243).
    Тое-ж самае пацвярджаюць такія вопытныя конназаводчыкі, як Лендорф і Врангель (87, стар. 169).
    Канітоўнасць метыснай жывёлы, гаворыць Майльс, для заводскіх мэт змяншаецца яе схільнасцю да атавізма і меншай здольнасцю перадаваць характар прадукцыйнасці патомству. Звычайна лічыцца, што пры першым скрыжаванні паляпшэнне праяўляецца асабліва прыкметна, але што пры далейшым паўтарэнні скрыжавання паляпшэнне ўперад рухаецца больш слаба. Апрача таго, сцвярджаюць, што схільнасць да паяўлення неспрыяльных варыяцый узмацняецца з кожнай наступнай генерацыяй; але факты, якія адносяцца да гэтага пытання і ўзяты з гісторыі паходжання многіх метыспых парод, недастаткова дакладна цытаваны, а таму гэты погляд не можа лічыцца зусім справядлівым. Хутчэй за ўсё гэтая думка грунтуецца на тым назіраыні, што здольнасць перадавацца ў спадчыну ў самца чыстай пароды змяншаецца па меры паляпшэння і большай канстантнасці крыві ў метысных матак, з якімі ён спароўваецца (107, стар. 207).
    Натузіус зусім справядліва гаворыць, што няма ніводнага завода і ніводнай пароды, у якой не было-б зваротаў, але працэнт іх бывае ў старых кансалідаваных статках надзвычай малы, а значыцца, і гаспадарчае значэнне рыверсіі мізэрнае. Гэтыя меркаванні прымушаюць нас спыніцца больш падрабязна на пытанні аб тым, пасля колькіх генерацый метысы, якія разводзяцца самі ў сабе або спароўваюцца з чыстакроўнымі жывёламі, пачынаюць праяўляць зварот так рэдка, што ён траціць усякае гаспадарчае значэнне. Гэтае пытанне мае, несумненна, вялікае практычнае значэнне, але пэўнага адказу на яго літаратура жывёлазаводства не дае. Моцная схільнасць да звароту ў скрыжаваных парод, гаворыць Дарвін, павяла да бясконцых спрэчак аб тым, праз колькі пакаленняў пасля адзінкавага скрыжавання з іншай пародай або проста з дрэннай жывёлай можна лічыць пароду зусім ачышчанай і не баяцца звароту. Ніхто не думае, каб гэтае ачышчэнне магло адбыцца менш чым праз тры пакаленні, а большасць жывёлазаводчыкаў лічыць, што неабходна 6, 7 або 8 пакаленняў, а па думцы іншых — нават больш. Але зусім няма магчымасці ўстанавіць якое-небудзь правіла адносна таго, як хутка знішчаюцца сляды імкненняў да звароту ні ў тым выпадку, калі парода была скрыжавана толькі адзін раз, ні ў тым, калі, з мэтай утварыць прамежкавую пароду, поўнакроўныя жывёлы спароўваліся на працягу многіх пакаленняў. Працягласць гэтая залежыць ад рознай сілы або пераважаючай перадачы ў абодвух бацькоўскіх форм, ад іх адрознення паміж сабой і ад умоў існавання, якім падвержаны скрыжаваныя патомкі (4, т. 2, стар.36).