Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
вай пароды курэй, трэба прызнаць выпадкам замацавання нармальных варыяцын.
Гісторыя машанскіх і анконскіх авечак і некаторыя адзінкавыя факты. ўпорнай спадчыннасці новаўтварэнняў і выродлівасцей далі повад прафесару Зетэгасту прапанаваць тэорыю аб індывідуальнай патэнцыі. Слова патэнцыя (prepotencu) даўно ўжываецца англійскімі жывёлаводамі для абазначэння здольнасці асобных індывідуумаў стойка перадаваць свае карысныя і нават некаторыя заалагічныя асаблівасці. Тэорыя Зетэгаста істотна адрозніваецца ад гэтага разумення індывідуальнай патэнцыі ў сэнсе англійскіх жывёлазаводчыкаў, і мы коратка перададзім тэорыю Зетэгаста яго ўласнымі словамі. «Вопыт паказвае, — гаворыць Зетэгаст, — што новаўтварэнні прыроды суправаджаюцца ўзмоцненай спадчыннай сілай, якая перавышае звычайную меру, так што значная частка дзяцей таго індывідуума, які надзелен новаўтварэннем, утрымлівае гэтую новую асаблівасць у поўнай ступені. Гэта бясспрэчна, што прырода імкнецца да захавання ўсяго таго новага, што яна стварае. Задача заводчыка гэтым аблягчаецца: выбіраючы вар’іруючых асобін, якія паходзяць ад аднаго і таго-ж індывідуума і надзелены новаўтварэннямі, карыснымі ў эканамічным сэнсе, заводчык атрымлівае магчымасць ствараць новыя пароды або атрымліваць новыя карысныя напрамкі ў межах той-жа пароды» (128, стар. 221).
«Як далёка праз новаўтварэнні могуць адхіляцца жывёлы ад старых парод, — прадаўжае Зетэгаст, — дае прыклад машанская парода авечак, выведзеная ў Францыі, і анконская, выведзеная ў Амерыцы». Але мы паказалі, наколькі гэты прыклад няўдалы, бо анконскія авечкі з’яўляюцца толькі прыкладам атрымання ў спадчыну хваравітых асаблівасцей, але не карыснай варыяцыі, а люстравая воўна машанскіх авечак з'яўляецца не новаўтварэннем, а варыяцыяй, уласцівай мерыносавай пародзе наогул. Такімі-ж самымі няўдалымі з’яўляюцца прыклады ўзнікнення белай пароды коней у Даніі, бязрогіх кароў і авечак, шматрогіх авечак, авечак з завушніцамі на шыі, бясхвостых кошак і сабак. Усе гэтыя асаблівасці з’яўляюцца зусім звычайнымі, натуральнымі варыяцыямі. У кожнай пародзе буйной рагатай жывёлы і авечак мы знаходзім бязрогія экземпляры, а ў некаторых пародах існуюць нават бязрогія адгаліненні; у многіх пародах авечак заўважаецца схільнасць да шматрогасці або да ўтварэння завушніц на шыі, але ў адной пародзе гэта праяўляецца больш рэдка, у другой — больш часта, а ў некаторых парод авечкі шматрогасць выражаецца не толькі з’яўленнем дадатковых рог з боку ўжо існуючых, але часам заўважаюцца невялікія рогі на ўнутранай паверхні вушной ракавіны. Што датычыць белай пароды коней, то гэтая масць павінна быць прызнана зусім натуральнай варыяцыяй, якая назіраецца, як мы бачылі, ва ўсіх свойскіх жывёл.
Гэтак-жа сама як у жывёл, такі ўлюдзей, гаворыць Зетэгаст, ненармальнасці, якія павінны быць аднесены да новаўтварэнняў прыроды, перадаюцца ў спадчыну з вялікім упорствам, як гэта паказваюць наяўныя даныя. Але, як мы бачылі, гэты погляд не пацвярджаецца думкай найбольш кампетэнтных вучоных і лепшых жывёлазаводчыкаў. Спасылкі, якія робіць Зетэгаст у новым выданні свайго твора, датычаць толькі адзінкавых выпадкаў стойкага атрымання ў спадчыну некаторых выродлівасцей, але гэтыя асобныя выпадкі з’яўляюцца хутчэй выключэннямі, а наогул выродлівасці і новаўтварэнні прызнаюцца мала здольнымі да атрымання ў спадчыну '.
Такім чынам, трэба зрабіць вывады, зусім процілеглыя Зетэгасту: 1) доказаў таго, што так званыя новаўтварэнні перадаюцца ў спадчыну з асаблівай сілай, зусім няма (18, стар. 141); 2) замацаваннем новаўтварэнняў, у поўным сэнсе гэтага слова, не ўзнікла ні адной пароды, якая мае гаспадарчае значэнне.
Калі-б індывідуальная патэнцыя мела значэнне, як тэорыя Зетэгаста, то мы аб ёй, можа быць, і зусім нічога не сказалі-б; але імя Зетэгаста даволі вядома ў нас у выніку шматразовага перакладу яго дапаможніка на рускую мову. Надаючы жывёлам, якія маюць новаўтварэнні, асабліва важную ролю ў справе ўдасканалення і нават утварэння новых парод, Зетэгаст тым самым уносіць у практыку жывёлазаводства вельмі шкоднае вучэнне. Гісторыя жывёлагадоўлі вучыць нас, што ўдасканаленне парод ішло павольным накапленнем карысных адзнак і што жывёла тым больш здольна перадаваць сваю прадукцыйнасць і тым больш моцна яна можа быць у яе выражана, чым больш аднароднымі і лепшымі былі ў гэтых адносінах яе бацькі. Зетэгаст зусім ігнаруе гэты адзіны спосаб удасканалення парод, угрунтаваны на несумненных фактах, і прапануе практычнаму жывёлаводу шукаць індывідуумаў, якія маюць новаўтварэнні. Трэба сказаць, што ў Англіі і ў Францыі тэорыя Зетэгаста йе звярнула на сябе ніякай увагі, а ў Германіі супраць яе выказаліся рашуча лепшыя спецыялісты па розных галінах зоатэхніі. Так, Натузіус вельмі правільна заўважае, што вучэнне Зетэгаста зыходзіць з некаторых няправілыіа зразуметых растлумачэнняў Дарвіна і таму ўся тэорыя грунтуецца на непаразуменні (18, стар. 138 і 140).
Велізарны поспех, якога дасягнулі інтэлігентныя заводчыкі рацыянальным скарыстаннем высоказаводскіх жывёл, гаворыць Мічке-Каландэ, даў повад Зетэгасту прыпісаць гэтым жывёлам асаблівую патэнцыю да атрымання ў спадчыну, прычым хоць ён і прызнае, што наогул матка і бацька маюць амаль роўны ўдзел ва
1 На падставе фактаў, сабраных Дарвіным, Люка і іншымі, можна фармуляваць спадчынную сілу выродлівасці так: у асобных выпадках яны перадаюцца ў спадчыну з упорствам, у большасці выпадкаў — слаба, і ёсць выродлівасці, якія зусім не перадаюцца ў спадчыну (4, т. II, стар. 25).
ўтварэнні прадукта, але разам з тым сцвярджае, што ёсць асобныя жывёлы, якія ўладаюць прыроджанай, але не атрыманай у спадчыну сілай спадчыннасці, дзякуючы чаму іх якасці пераважаюць у патомстве. Гэтае вучэнне пазбаўляе заводчыка ўсякай глебы, бо, пры ўсім яго старанні і інтэлігентнасці, ён далёка не можа дасягнуць таго, што дасягне заводчык, які, можа быць, з’яўляецца поўным невукам у сваёй справе, але мае шчасце ўладаць жывёлай з індывідуальнай патэнцыяй.
Вучэнне аб індывідуальнай патэнцыі з’яўляецца адвольным, вучэннем, якое супярэчыць прыродным законам. Для тлумачэння індывідуальнай патэнцыі мы дарэмна сталі-б шукаць падмацавання ў законах прыроды. Поспех заводчыка, згодна з гэтым, залежаў-бы зусім ад выпадку, але не ад назіральнасці і таленту заводчыка. Нарэшце, няма ніякага поваду ўзмоцненую спадчыннасць асобных жывёл растлумачваць звышнатуральнымі прычынамі, тым больш, што гэтая з’ява тлумачыцца часткай кроўнасцю жывёлы, часткай індывідуальнымі яе асаблівасцямі і яшчэ больш — правілыіым спароўваннем жывёл. У цяперашні час вучэнне аб індывідуальнай патэнцыі ў асяроддзі практычных жывёлазаводчыкаў лічыцца, гаворыць Мічке, пазбаўленым усякай рэальнай падставы (108, стар. 145, 146).
Такім чынам, з усяго сказанага адносна галоўных палажэнняў Зетэгаста, гаворыць Мічке ў другім сваім артыкуле, вынікае, несумненна, што яго кніга не мае абсалютна ніякага значэння для практычнага авечкавода. 1 нават, наадварот, гэтая кніга на практычную авечкагадоўлю зробіць больш шкодны, чым карысны ўплыў, прапаведуючы магчымасць лёгкага зліцця розных парод, метысы ад як'іх маюць, паводле слоў Зетэгаста, такую-ж спадчынную сілу, як і жывёлы парод заводскіх (72, стар. 77—79).
Другі спецыяліст па авечкагадоўлі, Бом, так вызначае значэнне тэорыі Зетэгаста для практыкі. На няшчасце для авечкаводаў, гаворыць ён, у гэты’час з’явілася на сцэну вучэнне аб індывідуальнай патэнцыі, якое мела самыя неспрыяльныя вынікі пры скарыстанні яе на практыцы. Наколькі глыбокі сэнс мае тэорыя Дарвіна, калі яна правільна разумеецца, настолькі-ж яна аказваецца шкоднай для тых, хто яе зусім не зразумеў, або зразумеў няправільна (35, т. 2, стар. 777).
О. Родэ, падручнікі якога не менш вядомы, чым падручнік Зетэгаста, параўноўвае тэорыю аб індывідуальнай патэнцыі з другой нямецкай тэорыяй аб канстантнасці і тлумачыць з’яўленне тэорыі Зетэгаста захапленнем, якому ён падпаў, абвяргаючы тэорыю аб канстантнасці крыві. Вось што гаворыць Родэ ўласна з поваду індывідуальнай патэнцыі:
«Другую крайнасць прадстаўляе вучэнне, якое зусім адвяргае «канстантнасць» і сцвярджае, што сіла спадчыннасці залежыць выключна ад індывідуальнасці, а не ад паходжання, так што,
згодна з гэтым поглядам, для заводскіх мэт усё роўна, ці будзе жывёла невядомага паходжання ці будзе яна паходзіць ад цэлага раду продкаў таго-ж напрамку. У такой форме вучэнне аб індывідуальнай патэнцыі не адпавядае фактам» (121, стар. 80). У тымжа дакладна сэнсе выказваецца знаўца конезаводства граф Врангель, называючы тэорыю Зетэгаста фантастычнай. Гэтая тэорыя, гаворыць ён, якая вызваляе заводчыка ад неабходнасці рацыянальнага падбору і ад неабходнасці фіксіраваць тып, мела тым самым шмат прывабнага, але яна была сустрэта апазіцыяй 3 боку ўсіх вопытных жывёлазаводчыкаў (164, стар. 235) *.
Гэтых вынятак з артыкулаў лепшых нямецкіх пісьменнікаў па жывёлагадоўлі, разам з тымі довадамі, якія гавораць, па сутнасці, супраць тэорыі Зетэгаста, мы лічым дастатковым, каб зусім пакончыць з гэтым пытаннем і перайсці да фактаў, якія ўказваюць на розную ступень спадчыннай сілы нават у індывідуумаў аднаго і таго-ж паходжання.
1 Пытанне аб паходжанні некаторых парод свойскіх жывёл шляхам лёгкіх адхіленняў або анамалій ад першапачатковага тыпу ўжо некалькі разоў узнікала сярод натуралістаў і, трэба прызнацца, ніколі не вырашалася ў карысць гіпотэзы, якая імі прапаноўвалася. Мы нічога не ведаем аб паходжанні парод, і ўсе думкі па гэтаму пытанню маюць сваёй падставай чысцейшыя ілюзіі. «II n’est au pouvoir d’aucune methode zootechnique de creer des races nouvelles». [Немагчыма ніякім зоатэхнічным метадам стварыць новыя пароды. (Прым. рэд.)], гаворыць з гэтага поваду Сансон. Да ліку тых-жа спроб трэба аднесці і тлумачэнне ўзнікнення так званай ніяцкай пароды рагатай жывёлы, якая нібыта разводзілася ў Поўднёвай Амерыцы і адрознівалася асаблівай будовай галавы, якая нагадвала сабой галаву бульдога. Упершыню гэтая парода была апісана Лекардэкам, а затым Дарвіным. Французскі вучоны Дарэст, які многа займаўся вывучэннем анамалій у розных жывёл, у асаблівасці-ж у птушак, у адным з паседжанняў Парыжскай Акадэміі зноў узняў пытанне аб паходжанні некаторых парод шляхам адхіленняў, прычым указваў на даследаванае ім цяля ад фламандскай каровы, якое нарадзілася ў Ліёне, і па формах чэрапа вельмі нагадвала ніяцкую пароду. Гэтым паведамленнем Дарэста была ўзнята спрэчка паміж ім і Сансонам. ІІа думцы апошняга, факты, назіраемыя Лакардэкам і Дарвіным, былі чыста індывідуальнага характару, г. зн. з’яўляліся адзінкавымі ўхіленнямі, бо не даказана, каб гэтыя анамаліі маглі зрабіцца спадчыннай адзнакай, здольнай перадавацца з пакалення ў пакаленне. Наадварот, дактары Пусі і Васера, якія доўга жылі першы ў БуэнасАйрэсе, а другі ва ўсходняй частцы Уругвайскай рэспублікі і добра вывучылі гэтыя краіны, самым рашучым чынам абвяргаюць існаванне ніяцкай жывёлы, якой ім ні разу не прыйшлося бачыць. Выродлівае-ж цяля, апісанае Дарэстам, памерла к канцу другога месяца, нягледзячы на тыя клопаты, якімі акружалі яго, бо яно не было здольна прадаўжаць сваё існаванне ў выніку астэалагічнай будовы яго галавы, якая перашкаджала яму ссаць сваю матку. Няма патрэбы дадаваць, што пры гэтых умовах жывёла не можа зрабіцца роданачальнікам пароды (52).