• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Возьмем для прыкладу мерыносавую пароду авечак. Мы не толькі можам сказаць, у якіх межах вагаецца жывая вага, рост жывёлы, форма рог, абросласць галавы, вага руна, але нават вызначыць дакладна і ўсе найдрабнейшыя ўласцівасці воўны, якія характэрны для гэтай пароды. Гэтак-жа сама мы можам даць пэўныя ўказанні адносна заалагічных адзнак і прадукцыйнасці джэрзейскай, айршырскай, галандскай і іншых малочных парод. Аднолькавым чынам у конназаводчыкаў склаўся пэўны погляд аб тыпе і максімальнай прадукцыйнасці скакавога і рысістага каня, і можна нават сказаць, што гэтыя пароды ўжо дасягнулі цяпер мяжы сваёй шпаркасці. Трэба адзначыць, што для заалагічных адзнак, якія не вызначаюць гаспадарчай карыснасці жывёлы, межы ваганняў устаноўлены да некаторай ступені штучна, і жывёлазаводчык выключае падборам і бракоўкаю ўсякую варыяцыю, якая не адпавядае штучна ўстаноўленым патрабаванням; але для адзнак карыснай прадукцыйнасці межы зменлівасці або індывідуальных варыяцый вызначаны дакладным
    назіраннем (узважваннем руна, даследаваннем таніны воўны, вызначэннем колькасці і якасці малака, вымярэннем хуткасці бегу і т. д.).
    Ваганне або зменлівасць заалагічных і гаспадарча карысных адзнак у межах, вызначаных вопытам і назіраннем для кожнай пароды, мы будзем называць нармальнымі індывідуальныш варыяцыямі, у адрозненне ад ненармальных, або так званых новаўтварэнняў прыроды, ігры прыроды і прыроджаных або натуральных выродлівасцей. Мы не прэтэндуем на навуковасць такой класіфікацыі, але яна аблягчае разуменне ўсяго сказанага ніжэй і адпавядае сапраўднасці. Калі-б не існавала пэўных граніц для ваганняў карысных адзнак, то жывёлазаводчык не мог-бы вызначыць значэння кожнага індывідуума для заводскіх мэт; на самай-жа справе заводская вартасць жывёлы можа быць выражана для кожнага данага выпадку адпаведнай цаной.
    Можна сказаць наогул, што свойскія жывёлы больш падвержаны зменлівасці, чым жывёлы дзікія. Ніхто не сумняваецца, гаворыць Дарвін, што ўсе нашы адамашненыя тварэнні (жывёлы і расліны), за вельмі малымі выключэннямі, змяняюцца значна болып, чым натуралыіыя віды. Прычыны зменлівасці наогул мала вядомы, але як Дарвін, так і іпшыя натуралісты лічаць лішак ежы і скрыжаванне самымі галоўнымі фактарамі. Хоць факты, прыведзеныя Дарвіным, узяты выключна з назіранняў над раслінамі, але вопыт жывёлазаводчыкаў, несумненна, паказвае, што большая частка карысных варыяцый толькі і магчыма пры вельмі добрым кармленні. Што датычыць скрыжавання, то яго ўплыў на зменлівасць Дарвін разглядае з чыста заалагічнага пункту гледжання. Скрыжаванне розных форм, гаворыць ён, якія ўжо зрабіліся зменлівымі, павялічвае ў патомку схільнасць да далейшай зменлівасці праз змяшанне адзнак абодвух бацькоў, праз зварот даўно страчаных і праз паяўленне зусім новых адзнак L
    У жывёлагадоўлі мы не маем прыкладаў, каб скрыжаванне парод або тыпаў дало штуршок утварэнню новых асаблівасцей або варыяцый, карысных у гаспадарчым сэнсе, а таму скрыжаванне нельга прызнаць прыгодным для данай мэты. Вопыт паказвае, што для атрымання карысных варыяцый павінен быць прыменен метад, зусім процілеглы скрыжаванню, а іменна спароўванне жывёл як мага больш падобных па прадукцыйнасці, што.
    1	«У змяшанні элементаў двух полаў бачу я, — гаворыць Вейсман, — прычыну ўзнікнення спадчынных індывідуальных асаблівасцей» (154, стар. 29). Гэтак-жа сама і Данілеўскі думае, што гібрыдызацыя парод узмацняе зменлівасць (3, стар. 217). Несумненна, што скрыжаванне можа павесці да ўтварэння новых заалагічных форм (напрыклад у галубоў, курэй, залатых рыбак), але для ўтварэння новых варыяцый у карысных парод яно не мае значэння; мы атрымліваем толькі змешаную прадукцыйнасць у метысах, але ступень іх прадукцыйнасці не павялічваецца, а хутчэй змяншаецца.
    як мы ўбачым пазней, ёсць самы верны шлях для ўзмацнення карысных варыяцый у патомстве. Трэба дапусціць, што карысная прадукцыйнасць, таксама як і іншыя адзнакі, здольна вар’іраваць наогул, г. зн. нават і пры адсутнасці рацыянальнага падбору і выхавання ў кожнай групе жывёл сустракаюцца індывідуумы з прадукцыйнасцю вышэй або ніжэй сярэдняй. Але пры аднародным спароўванні, адпавядаючым кармленню і практыкаванню органаў, карысныя варыяцыі выяўляюцца ў пато,мстве часцей і ў больш выражанай ступені.
    Некаторыя з натуралістаў зусім адмаўляюць значэнне практыкавання органаў і багатай ежы, бо асаблівасці, выкліканыя імі, лічаць няздольнымі перадавацца ў спадчыну. Але пазней будзе паказана, што гэтая думка супярэчыць фактам. Пакуль мы абмяжуемся некалькімі верагоднымі прыкладамі карысных варыяцый, якія ўзніклі пры аднародным спароўванні. Адносна мерыносавай авечкагадоўлі мы, нажаль, можам скарыстаць толькі факты, запазычаныя ў амерыканскіх авечкаводаў, дзе па радаслоўнай можна прасачыць прадукцыйнасць бацькоў, прабацькаў і патомства; гісторыя-ж еўрапейскай авечкагадоўлі, нажаль, такіх фактаў зусім не дае, хоць, несумненна, кожнаму вопытнаму авечкаводу такія факты вядомы з уласнай практыкі. 3 амерыканскай авечкагадоўлі мы бярэм два наступныя несумненныя прыклады: баран Sweepstakes як па вазе руна, так і па жывой вазе перавышаў лепшых з сваіх прабацькаў, а іменна на 10 ф. быў цяжэй у жывой вазе і на 5 ф. у вазе руна, а другі баран Allright перавышаў сваіх прабацькаў на 25 ф. у жывой вазе і на 10 ф. у вазе руна (117, стар. 51).
    Амерыканскае рысістае конназаводства гэтак-жа сама багата прыкладамі крайніх варыяцый карысных асаблівасцей. Так, злучэнне дачок славутага рысака Pilot’a з рысаком ВеІтопРам дало некалькі такіх коней, якія па шпаркасці перавышалі як бацькоў іх, так і прабацькаў (151). Але яшчэ больш выдатны прыклад карыснай варыяцыі дае кабыла Mauds, якая паказала такую шпаркасць бегу (2 мін. 83/4 на 1V2 вяр.), што многія лічаць яе гранічнай для рысі каня (142, стар. 577). Нарэшце, з’яўленне сярод шартгорнаў такіх жывёл, як Pilot, Comet, Faworit, Belveder i многіх іншых, трэба прызнаць за шчаслівыя варыяцыі, выкліканыя галоўным чынам правільным спароўваннем. Бадай ці патрэбны далейшыя прыклады ў гэтых адносінах, бо ўся гісторыя жывёлагадоўлі з відавочнасцю паказвае, што толькі пасля прымянення правільнага спароўвання і канцэнтрацыі крыві выбраных жывёл сталі паяўляцца індывідуумы, якія набылі сусветную вядомасць па сваёй выдатнай прадукцыйнасці.
    Са сказанага намі адносна існавання мяжы карысных варыяцый вынікае таксама, што нельга чакаць, каб ад жывёл, якія дасягнулі maximum’a прадукцыйнасці, паявілася патомства, пера-
    вышаючае іх у гэтых адносінах. У такіх выпадках мэта заводчыка заключаецца толькі ў тым, каб утрымаць у патомках ступень прадукцыйнасці бацькоў і прывіць яе ў такой-жа ступені і ўсім іншым жывёлам завода. Падтрымаць прадукцыйнасць, калі яна дасягнула сваёй найбольшай напружанасці, з’яўляецца іншы раз справай такой-жа цяжкай, як і стварэпне новай пароды.
    Што датычыць цяпер стойкасці карысных варыяцый перадавацца ў спадчыну, то ўжо a priori можна дапускаць, што, як і ўсякая новая адзнака, яны перадаюцца ў спадчыну ненадзейна. Калі было-б інакш, г. зн. калі-б усякае карыснае адхіленне перадавалася стойка патомству, то добрых жывёл ва ўсіх галінах жывёлагадоўлі было-б непараўнана больш, і самае жывёлагадоўчае майстэрства, гаворачы словамі Дарвіна, перастала-б быць майстэрствам. Вядомы амерыканскі авечкавод Рандаль, а таксама некаторыя іншыя вопытныя жывёлазаводчыкі, перакананы, што карысныя варыяцыі тым ненадзейней перадаюцца, чым больш значна яны адхіляюцца ад ступені выражанасці тых-жа адзнак у бацькоў такой жывёлы. Многія прыклады прымушаюць нас прызнаць за правіла, што спадчыннасць асабліва выдатных якасцей, выключных для фаміліі або завода, не трывалая. Несумненна, што паляпшэнні, якія прырода дазваляе рабіць над яе тварэннямі, гаворыць Рандаль, з’яўляецца высокім і складаным майстэрствам, якое патрабуе ўдзелу назіральнасці і таленту, але недаступна людзям мала ведаючым і павярхоўным. Добрыя бараны, хоць яны не вылучаюцца з агульнай масы, аказваюцца іншы раз найлепшымі вытворнікамі (119, стар. 105).
    Верагодныя факты ўзмоцненай перадачы выпадковых (моцна выражаных) асаблівасцей даволі шматлікія, але лёгкія змяненні або лёгкія варыяцыі, не заўважаемыя звычайным назіральнікам, сустракаюцца непараўнана часцей. II е чым іншым, як культываваннем гэтых апошніх, г. зн. іменна дробных варыяцый, карысных для жывёлазаводчыка, ён можа дасягнуць найбольшых паляпшэнняў. Хоць жывёлаводу неабходна пастаянна мець на ўвазе жывёл, якія вылучаюцца з агульнага ўзроўню, але ён заўсёды павінен быць гатовы сустрэць расчараванне адносна спадчыннай сілы гэтых жывёл. Прыкладаў гэтаму, заўважае далей Рандаль, вельмі многа, і мне самому прыйшлося перажыць такое расчараванне ў адносінах барана Premium, якога ведаюць усе амерыканскія авечкаводы. Адзначаючыся выключнай танінай воўны is вялікай вагой руна, ён не перадаваў гэтых якасцей свайму патомству і асабліва дрэнна перадаваў таніну; яго продкі паходзілі з добрых крывей, але не вызначаліся таніной воўны. Выдатныя якасці, паводле маіх назіранняў, не так лёгка здольны перадавацца ў спадчыну, як сярэднія якасці або дрэнныя (118, стар. 147).
    Другі вядомы авечкавод, Поверс, выказвае прыблізна тое-ж самае: нельга чакаць вельмі многага, піша ён, ад жывёлы, пра^
    дукцыйнасць якой значна перавышае сярэднюю прадукцыйнасць статка, бо такая жывёла толькі ў рэдкіх выпадках здольна цалкам перадаць сваю якасць патомству. Такіх жывёл паміж авечкаводамі прынята называць выпадковымі авечкамі, і зразумела, што для племяннога статка такія жывёлы маюць вялікую каштоўнасць, бо ўсё-ж ёсць надзея пры дапамозе іх атрымаць нешта ім падобнае і, замацаваўшы, наколькі магчыма, гэтую варыяцыю ў статку, рушыць некалькі ўперад. Але гаспадар воўнавага статка зробіць памылку, калі заплаціць значную суму за такую жывёлу, бо вельмі магчыма, што ягняты ад барана, які дае, напрыклад, 30 ф. воўны, у сярэднім не будуць больш многашэро вымі, чым ягняты ад барана, які дае толькі 25 ф. воўны. Пракдыка авечкагадоўлі дае мпога прыкладаў у пацвярджэнне гэтага. Толькі ўладальнік племяннога статка, які ўладае лепшымі маткамі, мае шансы атрымаць карысць ад такога выпадковага барана (147, стар. 51).