Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Вірхаў, наадварот, дапускае ўтварэнне выродлівых або паталагічных парод і нават відаў шляхам атрымання ў спадчыну выродлівасцей. Хоць прыклады, прыведзеныя ім, і не асабліва ўдалыя (сабакі мопсы і польскія куры), але, ва ўсякім выпадку, няма падстаў адмаўляць гэтую магчымасць. Для нас застаецца ўсё-ж несумненным той факт, што атрыманнем у спадчыну новаўтварэнняў і выродлівасцей не ўзнікла ніводнай карыснай пароды хатніх жывёл (163, стар. 11).
5 Зак. 473
Сіла спадчыннасці, гаворыць Дарвін, надзвычай вар’іруе; паміж асобінамі, якія паходзяць ад адных і тых-жа бацькоў і развіліся пры адных і тых-жа ўмовах, некаторыя захоўваюць гэтую спадчынную сілу ў дасканаласці, тады як другія пазбаўлены яе зусім. Для гэтых адрозненняў, гаворыць ён далей, не можа быць прадстаўлена ніякай прычыны (53, т. 1, стар. 472). У большасці раслін сіла перадачы залежыць ад якойсьці прыроджанай здольнасці індывідуума. У жывёлагадоўлі мы можам знайсці безліч фактаў большай ці меншай здольнасці жывёлы да перадачы сваіх адзнак. Прыводзім некалькі прыкладаў з конегадоўлі. Так, англійскі скакун Тачэстон быў жарабец, заводскую каштоўнасць якога трэба лічыць мільёнамі, між тым як яго брат Ланчэлот не адыгрывае амаль ніякай ролі ў заводскай справе. Блю-Банэт, дачка Тачэстона і пераможца ў Сант-Лежэра, не пакінула ніводнага каштоўнага жарабяці, а Барбетэ, другая дачка Тачэстона, наадварот, дала такіх выдатных скакуноў, як ФлаінгДачмен, Ван-Тромп, Задэрзі, і прытым кожны раз з новым жарабцом. Пераходзячы да патомства Н’ю-Мінстэра, мы сустракаем цэлы рад выдатных скакуноў з яго сыноў, як, напрыклад, Адвентурэр, Лорд Клівдэн, Камбускан, Герміт і многія іншыя, між тым як дочкі яго не вызначаліся ні на іпадроме, ні ў заводзе, нягледзячы на тое, што па формах яны значна больш паходзілі на бацьку. Яшчэ больш характэрным прыкладам дрэннай спадчыннасці з’яўляецца набыты герцагам Галштынскім пераможца Дэрбі скакун Мозес, які аказаўся вельмі дрэнным вытворнікам не толькі ў чыстакроўным, але пават і ў поўкроўным заводзе (164, стар. 361) *.
Дункельберг прыводзіць таксама многа прыкладаў характэрнай здольнасці жарабцоў перадаваць свае якасці. Гэтыя прыклады ўзяты з практыкі развядзення поўкроўных коней. Так, ён указвае на жарабцоў Ольдэнбургскага завода Стэве і Нобелэ; у англа-нармандскай конегадоўлі — на Іонг-Ратлера і Імперо, у венгерскім поўкроўным коназаводстве — на Ноніуса; у амерыканскім конназаводстве — на Месенжэра і Гамблетаніяна (57, стар. 98).
Разбіраючы ўсе гэтыя факты, трэба перш за ўсё вызначыць, якім чынам трэба ацэньваць спадчынную сілу жывёлы. Калі жарабец з’яўляецца выдатнай жывёлай, то калі-б ён перадаваў хоць-бы толькі палавіну сваіх якасцей, ад яго ўжо ёсць падстава чакаць даволі добрых дзяцей. Калі такі вытворнік пакідае пасля сябе шматлікае патомства, то ён можа зрабіць уплыў на паляпшэнне конегадоўлі цэлай мясцовасці або нават краіны. Паглядзеўшы на справу такім чынам, бадай ці можна здзіўляцца спадчыннай сіле падобных вытворнікаў, а між тым такія індывідуумы
Сюды-ж трэба аднесці і славутага Гладыятара.
ў многіх выпадках прыводзяцца як прыклады жывёл, якія маюць надзвычайную спадчынную сілу. Так, напрыклад, жарабец Нобелэ на працягу свайго жыцця пакрыў да 2 000 кабыл, ад якіх нарадзілася больш 1 500 жарабят. Такімі-ж былі і Гамблетаніян, Экліпс і многія іншыя, якіх выстаўляюць як прыклады жывёл з вялікай спадчыннай сілай L
Амерыканскія авечкаводы ўказваюць таксама на бараноў ОльдБлек, Вустэр, Ольд-Грызі, Літль-Рынклі, Свіп-Стэк і Каліфорнія як на жывёл, якія здольны былі не толькі стойка перадаваць самі свае якасці, але далі патомства, якое ўладала такой-жа самай вялікай спадчыннай сілай (117, стар. 50). Усе гэтыя бараны, без выключэння, належалі да лепшых экземпляраў амерыканскіх інфантадо, і таму зноў-такі няма прычыны здзіўляцца іх значэнню як заводскіх вытворнікаў.
Паміж шартгорнскай англійскай жывёлай вядомы многія выдатныя быкі, якія пакінулі пасля сябе вельмі добрае патомства. Але калі паглядзець на дзяцей гэтых быкоў, то акажацца, што лепшыя жывёлы з’яўляліся таксама і ад лепшых па якасці матак і, значыцца, зноў-такі нічым асаблівым спадчынная сіла гэтых самцоў не з’яўляецца. Калі-б было канстатавана ў кожным асобным выпадку, што патомкі такіх бараноў, быкоў і жарабцоў атрымалі ў спадчыну болып ад бацькі, чым ад маткі. то мы маглі-б прызнаць за імі вялікую спадчынную сілу; але такіх фактаў у жывёлагадоўлі няма, і болыпая частка вывадаў аб асаблівай спадчыннай сіле некаторых вытворнікаў грунтуецца або на няправільных назіраннях, або на фактах адмоўнага характару, г. зн. на існаванні такіх індывідуумаў, спадчынная сіла якіх ніжэй сярэдняй.
Некаторыя выпадкі дрэннай перадачы ўласцівасцей патомству былі намі таксама ўказаны (напрыклад, баран Прэміум, жарабец Мозес і іншыя), але наогул такіх фактаў занесена ў літаратуру вельмі мала, хоць яны добра вядомы кожнаму практычнаму жывёлаводу. Такія факты, як справядліва гаворыць Дарвін, з’яўляюцца значна больш дзіўнымі, чым перадача адзнак, якімі жывёла ўладае і нават часам ва ўзмоцненай ступені.
Прычыны слабай спадчыннай сілы, можна сказаць, амаль невядомы; па крайняй меры, у кожным даным выпадку мы не можам указаць на прычыну, якая выклікала дрэнную перадачу адзнакі, а толькі можам здагадвацца наогул аб існаванні такіх прычын. Да такіх прычын Дарвін адносіць, па-першае, акалічнасці, варожыя для пэўнай адзнакі, што, галоўным чынам, датычыць адзнак, якія лёгка змяняюцца пад уплывам умоў жыцця, як, напрыклад, малочнасці, здольнасці да адкорму і т. д. Аднак
1 Гамблетаніян пакінуў пасля сябе 1 287 жарабят, а Экліпс даў толькі 335 пераможцаў і яшчэ масу коней, якія не выказалі асаблівай прадукцыйнасці (66; 130).
5*
гэтыя ўмовы могуць дзейнічаць і мацней, змяняючы нават характар воўны і ўсю арганізацыю жывёлы на працягу нямногіх генерацый. Так, напрыклад, Дарвін указвае на зусім дакладныя факты выраджэння еўрапейскіх парод сабак у Індыі і на змяненне воўны авечак у трапічных краінах. У гэтых выпадках умовы жыцця не толькі могуць перашкаджаць з’яўленню адзнакі, г. зн. атрыманню яе ў спадчыну, але нават выклікаюць новыя варыяцыі. Апрача таго, Дарвін лічыць прычынай неатрымання ў спадчыну адзнак скрыжавання ў якой-небудзь з папярэдніх генерацый, што, як вядома, можа павесці да атавізма адзнак аддаленых продкаў, замест з’яўлення адзнак непасрэдных бацькоў (53, т. 1, стар. 470) *. Натузіус прычыну неперадачы адзнак якога-небудзь з бацькоў разглядае чыста з практычнага пункту гледжання і думае, што часцей за ўсё гэта адбываецца ад таго, што заводская жывёла была няправільна ацэнена, так што ў сапраўднасці яна не мела тых уласцівасцей, якія меркавалася прывіць патомству. Часцей-жа за ўсё, на яго думку, дрэнная перадача адзнак выклікаецца няправільным спароўваннем, пры якім уласцівасці аднаго з бацькоў зацямняліся або нават знішчаліся ўласцівасцямі другога (18, стар. 139 і 143).
Апошняя прычына, сапраўды, самая агульная, і нярэдка можна бачыць, як жарабец або баран, якія не прынеслі карысці ў заводзе з дрэнным складам матак, даюць вельмі добрае патомства, калі спароўваюцца з маткамі, больш падобнымі на іх па прадукцыйнасці. Але ёсць, сапраўды, выпадкі (як, напрыклад, факт, прыведзены Рандалем адносна барана Прэміума), у якіх ні адна з указаных прычын, як відаць, не мела месца, бо і кліматычныя ўмовы спрыялі развядзенню, і падбор быў рацыянальны, і жывёла паходзіла ад доўгага раду аднародных продкаў. Такія з’явы, як нам здаецца, можа растлумачыць толькі з часам фізіялогія працэсу апладнення і фізіялогія наогул, а пры цяперашніх звестках мы павінны толькі прызнаць існаванне такіх фактаў.
Набытыя адзнакі. Удасканаленне свойскіх жызёл ідзе дваякім шляхам: падборам жывёл найбольш прадукцыйных і ўплывам знешніх умоў, якія ўзмацняюць функцыю карысных органаў, а значыцца, і павялічваюць ступень карыснай прадукцыйнасці. Да знешніх фактараў, якія змяняюць арганізацыю жывёлы, ад-
1 Што адзнакі непасрэдных бацькоў могуць пры скрыжаванні і гібрыдызацыі сапраўды не праяўляцца, узаемна знішчаючыся, а замест іх выступаюць адзнакі аддаленых продкаў, пацвярджае надзвычай цікавы выпадак у Маскоўскім заалагічным садзе, апісаны прафесарам A. А. Тіхаміравым. Бастарды ад кабылы кулана і жарабца Бурчаліевага каня па масці тулава не прадстаўлялі выразна ні адзнак бацькі, ні маткі, між тым па паласатасці ног яны зусім адрозніваліся ад бацькоў, набліжаючыся да тых паласатых форм каня, ад якіх, трэба думаць, паходзіць конь Бурчаліева; A. А. Тіхаміраў лічыць магчымым растлумачыць з’яўленне палос на нагах бастарда не інакш, як атавізмам (24).
носяць уплыў клімату, ежы і практыкавання органаў. Асаблівасці, якія развіліся пад уплывам знешніх умоў, называюцца набытымі адзнакамі. Трэба, несумненна, дапусціць, што знешнія ўплывы могуць выклікаць у органах цела або прагрэсіўны працэс, г. зн. удасканальванне органаў, або рэгрэсіўны, г. зн. аслабленне функцыі органа і развіццё ў асобных органах або ў цэлым арганізме набытых хвароб. 3 гэтага пункту гледжання ўсе набытыя адзнакі можна падзяліць на нармальныя і паталагічныя.
Да ліку нармальных набытых адзнак належаць, да пэўнай ступені, і тыя асаблівасці жывёлы, як малочнасць, адкладанне тлушчу і мяса і шпаркасць бегу, якія былі названы карыснай прадукцыйнасцю жывёл. Развіццё кожнай з гэтых карысных асаблівасцей у той ступені, у якой яны пажаданы для гаспадара, можна ўявіць сабе атрыманымі выключна з дапамогай штучнага падбору. Жывёлазаводчык, адбіраючы індывідуумаў, найболып прадукцыйных у пэўных адносінах, спароўвае іх паміж сабой і атрымлівае патомства або падобнае гэтым лепшым жывёлам, або нават перавышаючае іх па ступені карыснасці. Але, побач з гэтым, жывёлазаводчыкі ўжо з даўніх часоў добрым кармленнем і практыкаваннем органаў стараюцца ўзмацніць функцыю карысных органаў не толькі з упэўненасцю павысіць прадукцыйнасць данай жывёлы, але таксама маючы на ўвазе, што такое ўзмацненне прадукцыйнасці перадаецца патомству гэтай жывёлы.
Можна сказаць, што большасць гаспадароў упэўнена на падставе масы практычных назіранняў, што тая частка карыснай прадукцыйнасці, якая выклікана ўплывам знешніх умоў, г. зн. частка набытая, перадаецца ў спадчыну. Але некаторыя з заолагаў лічаць спадчыннасць набытых асаблівасцей наогул недаказанай. Галоўным абаронцам апошняга погляду з’яўляецца прафесар Вейсман, які лічыць здольнымі перадавацца ў спадчыну толькі якасці, закладзеныя ў зародкавай плазме; але паколькі знешнія фактары, якія дзейнічаюць на арганізм, што ўжо развіўся, не могуць зрабіць уплыву на зародак, які ў ім утварыўся, то змены, выкліканыя знешнімі прычынамі, не могуць быць атрыманы ў спадчыну 1 (186, стар. 186). Гэтае палажэнне датычыць усіх пашкоджанняў, а таксама асаблівасцей, выкліканых ужываннем і неўжываннем органаў.