Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Факты ў наяўнасці: сіменталы і швіцы аказваюцца ў Сярэдняй Еўропе і ў нас больш прыгоднымі для паляпшэння туземных парод, чым шартгорны, герэфорды або джэрзеі; рамбулье, або нямецкія
камвольныя, даюць лепшыя вынікі, чым інфантадо, або электараль; тракененскі конь, гановерскі, арлоўскі рысак і дробны бельгійскі даюць пры скрыжаванні з нашым дробным туземным канём (стэпавым і сялянскім) лепшыя вынікі, чым чыстакроўны верхавы, арабскі або шайргорсы. Са сказанага вынікае, што штучныя пароды з рознабаковай прадукцыйнасцю маюць у некаторых выпадках яшчэ болыпае права на існаванне, чым пароды з прадукцыйнасцю аднабаковай.
Пасля гэтага кароткага ўступу з гісторыі сфарміравання штучных парод мы можам непасрэдна перайсці да прадмета, які нас цікавіць—да арлоўскага рысістага каня. Палкія абаронцы арлоўскага рысака гавораць, што граф Орлоў стварыў гэтую пароду і што роданачальнікам яе — і прытым ледзь не самым чыстапародным— быў першы поўкровак Барс. Такая абарона справы хутчэй можа пашкодзіць ёй, чым прынесці карысць, таму што няправільнасць самога палажэння відавочна. Барс нарадзіўся ў 1784 годзе, а граф А. Г. Орлоў памёр у 1809 годзе, значыцца, заводская дзейнасць графа Орлова па стварэнню арлоўскага рысака прадаўжалася не больш 20 гадоў. Паколькі Барс і яго патомкі спароўваліся ў тым-жа Хрэнаўскім заводзе з кабыламі поўарабскімі, галандскімі, англійскімі, мекленбургскімі, дацкімі і нават італьянскімі, то пры графе Орлове кансалідаванне тыпу арлоўскага рысака не магло адбыцца. Несумненная і пры тым вельмі важная заслуга графа Орлова заключаецца ў тым, што ён першы ўсвядоміў неабходнасць стварэння штучнай пароды, якая злучае ў сабе масіўнасць і прыгожасць форм цяжкага еўрапейскага каня разам са шпаркасцю і прыгожасцю руху каня арабскага. Абаронцы чыстакроўнага верхавога або амерыканскага рысістага забываюць самае істотнае адрозненне паміж конскім пагалоўем Заходняй Еўропы і Рас.іі. Поўночная і сярэдняя частка Еўропы населена буйным туземным канём, які для стварэння кавалерыйскіх і шлейных коней мае патрэбу ў паляпшэнні форм, між тым 9/ю нашых туземных коней ніжэй двух аршын або каля таго, а таму яны, апрача паляпшэння, маюць патрэбу, перш за ўсё, у павелічэнні масы і росту. Гэтым тлумачыцца, чаму ўсходнія пароды, а потым англійскі скакавы атрымалі такое значэнне ў Заходняй Еўропе і чаму арлоўскі рысак так распаўсюдзіўся ў Расіі; развядзеннем і ўдасканальваннем яго заняліся сотні лепшых конназаводчыкаў і сельскіх гаспадароў.
Ніхто не можа адмаўляць таго, што амаль усе буйныя запражныя коні ў нашых гарадах і сялібах узялі пачатак ад паляпшэння мясцовых коней крывёй рысістай пароды, якая адна зрабіла больш для конегадоўлі Расіі, чым усе іншыя культурныя пароды, разам узятыя. Гэты відавочны факт гаворыць і за канстантнасць рысакоў у перадачы ўласцівасцей па спадчыне і даказвае іх права на існаванне, як пароды паляпшаючай. Ставячы тую-ж 21 Зак. 473
мэту, як і граф Орлоў, яго таленавітыя паслядоўнікі давялі рысістага каня не толькі да вялікай рознастайнасці тыпу, большай яго выражанасці, але таксама і да вялікага росту, шпаркасці і большай канстантнасці ў заводскіх адносінах. Ці здзейснілася гэтае сфарміраванне арлоўскай пароды ў межах крыві коней Хрэнаўскага завода, ці з прымессю іншай крыві, для нас цяпер усё роўна; нам дастаткова толькі ўстанавіць факт, што лепшыя заводы арлоўскага каня (Шышкіна, Казакова, Тулінава, Охотнікава, кн. Гагарына, герцага Лейхтэнбергскага, Малюціна і ПетровоСалавово, Барысаўскага і многіх іншых) выпрацавалі аднародны тып рысакоў, які прадстаўляе з варыяцыямі, назіраемымі ва ўсіх штучных пародах, каня таго-ж прызначэння і тых-жа форм. Гаворачы гэта, мы не можам не спыніцца тут на думцы нашага паважанага знаўцы рысістай пароды I. А. Лісаневіча, які, як-бы ў поўнай супярэчнасці з нашым поглядам, прызнае арлоўскую рысістую пароду нетыповай і не самастойнай («Коннозаводство н коневодство», № 106, 1899 г.). Паняцці аб тыповасці і самастойнасці вельмі неакрэсленыя і вырашаюцца кожным у залежнасці ад таго, праз якія акуляры глядзіць ён на гэтае пытанне. Калі прыраўноўваць рысака да каня чыстакроўнага верхавога, то думка I. А. Лісаневіча можа здацца справядлівай, таму што скакун, маючы ў сваіх жылах перавагу адной крыві і служачы выключна для адной мэты з’яўляецца больш тыповым і аднародным, чым наш рысак; але калі параўнаць арлоўскага рысака з многімі іншымі заводскімі, майстэрствам чалавека створанымі пародамі, і асабліва пародамі рознабаковага прызначэння, то наш рысак і па самастойных адзнаках экстэр’еру і па аднатыповасці многім з гэтых парод — і хоць-бы таму-ж рысаку амерыканскаму — ніколькі не ўступае.
«Якая рознатыповасць акажацца, — гаворыць I. А. Лісаневіч, — калі мы паглядзім на агульную масу нашых рысакоў». Гэта — зусім справядліва; але разам з тым справядліва і тое, што з масы рысакоў «можна выдзеліць аднароднае ядро, здольнае ўтварыць самастойную пароду рысістых коней» (словы I. А. Лісаневіча). Гэта іменна і ёсць тое, што мы стараліся даказаць. Зразумела разам з тым, што гэтае ядро нельга ўтварыць па цыркуляру Дзяржаўнага конназаводства або купіць такое ядро казной для змяшчэння ў Хрэнавым.
Апошняе можа толькі прывесці да пагоршання пароды, таму што гэтыя лепшыя экземпляры загінуць беззваротна, як гінулі жывёлы многіх іншых парод ва ўсіх казённых заводах і за граніцай і ў нас. Удасканаленне пароды трэба прадаставіць прыватнай ініцыятыве, любві ахвотніка і яго таленту; урад павінен толькі ўзбуджаць спаборніцтва да ўдасканалення, дапамагаць высвятленню пытання і браць на сябе толькі тыя задачы, якія не пад сілу прыватным асобам (напрыклад; выданне студбукаў). Па
свайму становішчу арлоўскі рысак займае зусім пэўнае месца сярод парод запражных коней. Калі гановерскую і альдэнбургскую пароды можна ахарактарызаваць, як буйныя без шпаркага і прыгожага ходу шлейныя коні; гакне, як пароду сярэдніх па росту з прыгожымі формамі і прыгожым ходам шлейных коней; амерыканскага рысака, як сярэдняга па росту, сухога, не масіўнага, але самага шпаркага запражнога каня, то наш рысак павінен быць пастаўлен паміж гакне і рысаком амерыканскім: ён больш буйны і шпаркі, чым гакне, ён болып шыкоўны, масіўны і прыгажэйшы ў рухах, чым рысак амерыканскі, але гіекалькі ўступае па шпаркасці бегу апошняму. Гэтая акрэсленасць прызначэння нашага рысака, з аднаго боку, і даказаная яго прыгоднасць для паляпшэння' рускіх туземных парод — з другога, неабвержна гавораць за прызнанне арлоўскага рысака самастойнай пародай. Да гэтага трэба яшчэ дадаць, што колькасць рысакоў, якія адпавядаюць усім істотным рысам гэтага тыпу, такая вялікая, што няма ніякай неабходнасці звяртацца да крыві якой-небудзь іншай пароды; мы маем дзесяткі жарабцоў і сотні кабыл, якія могуць быць прызізаны ідэальнымі для арлоўскай рысістай пароды. Навошта выдумваць порах другі раз, калі ён ужо выдуманы.
Нам гавораць, арлоўскі рысак недастаткова сухі і мускулісты, слабы ў паясніцы і г. д. На гэтую крытыку, па-першае, трэба зазначыць, што захоўванне масіўнасці выключае вялікую сухасць, а па-другое, што і самыя строгія крытыкі павінны прызнаць існаванне такіх рысакоў, якія ўказаных недахопаў не маюць.
Чаму-ж не карыстацца для паляпшэння недахопаў гэтай пароды ў масе лепшымі прадстаўнікамі той-жа пароды, навошта звяртацца да ўвядзення крыві іншых парод, якая расхіствае стойкасць арлоўскага тыпу і ўносіць у яго многія заганы. Справу заводскага майстэрства нельга прыпадобніць да скулыітуры: скульптар па жаданню можа пакласці кавалак гліны на сваёй статуэтцы, дзе яму ўздумаецца, не змяняючы прапорцыі іншых частак; конназаводчык-жа, жадаючы выправіць сухасць ног, або шпаркасць нашага рысака крывёй амерыканскіх або англійскіх коней, разам з тым рызыкуе страціць масу, прыгожыя формы і прыгожую хаду, уласцівыя арлоўскаму рысаку. Самая-ж галоўная небяспека заключаецца ў тым, што, пабудаваўшы паляпшэнне арлоўскай пароды на прыліцці крыві амерыканскага рысака, мы зробім нашу пароду падпарадкаванай у адносінах да рысака заакіянскага. Гэты крок (г. зн. метызацыя) можа падарваць назаўсёды заводскае значэнне арлоўскай пароды і ў вачах рускіх і ў вачах замежных конназаводчыкаў. Калі ўвядзенне пабочнай крыві было неабходна ў першыя 50—60 гадоў утварэння арлоўскай пароды, то яно зусім непатрэбна цяпер, калі мы маем ужо амаль дасканалыя ўзоры з крывёй, дастаткова канстантнай для атрымання правільных вынікаў. Навошта ісці дарогай, якая 21*
патрабуе выдатнага заводскага майстэрства, вышэйшага таленту, калі ёсць шлях больш надзейны, даступны для людзей з сярэднімі здольнасцямі і правераны векавым вопытам усіх краін, гэты шлях — спароўванне лепшага з лепшым, падобнага з падобным. Ніхто не перашкаджае прыватным конназаводчыкам ствараць, змяшаннем крыві арлоўскіх рысістых коней з крывёй амерыкаяскіх рысакоў або англійскіх скакуноў, новыя тыпы запражных і шлейных коней. Наколькі гэтыя доследы будуць удалыя і наколькі атрыманы прадукт будзе добра збывацца на ўнутраных і загранічных рынках пакажа будучыня, але, ва ўсякім выпадку, конназаводчыкі, якія займаюцца такой метызацыяй, не маюць ніякага права патрабаваць, каб у студбук арлоўскіх рысакоў можна было запісваць такіх метысаў і каб дзяржава аказала гэтай метызацыі такое-ж заступніцтва, як і коням арлоўскай пароды. Будзе зусім разумна і справядліва, каб для кожнай пароды існаваў свой асобны студбук; гэтак-жа сама справядліва і разумна патрабаваць, каб рускае Дзяржаўнае конназаводства апекавалася над развядзеннем рускіх парод і тых з замежных, якія аказаліся карыснымі для паляпшэння нашай конегадоўлі... Для нас толькі несумненна адно, што помесі ад амерыканскага рысака не будуць мець лепшага збыту за граніцай і ў Расіі, чым арлоўскі рысак, для якога рынак усё-такі добра забяспечан унутры краіны. Нам добра вядома, што амерыканцы вывозяць у вялікай колькасці ў Еўропу помесей ад першэронаў і клейдэсдаляў і вельмі мала ўвозяць рысакоў, якія яшчэ менш задавальняюць густ заходнееўрапейскага спажыўца, чым арлоўскі рысак. Што-ж датычыць выставак, то не толькі трэба дазволіць, але нават вельмі пажадана, каб метысы ад арлоўскага рысака як з культурнымі, так і з простымі пародамі дапускаліся на выстаўкі, бо прысутнасць гэтых метысаў установіць больш дакладна пытанне аб канстантнасці арлоўскай пароды і аб прыгоднасці рысакоў для ўтварэння новых тыпаў запражнога каня. На падставе ўсяго, што было намі сказана, мы прыходзім да наступных вывадаў: