Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Калі да гэтага дадаць яшчэ дзікія погляды нашых рысістых конназаводчыкаў добрага старога часу на выхаванне маладняку, скораспеласць яго і трэніроўку, дрэнны недагляд за самім падборам і спароўваннем, вядзеннем заводскіх запісаў, то нядзіўна, што справа нашага рысістага конназаводства не ішла ўперад. Калі ў асобных выпадках, талентам і любоўю, ствараліся іншы раз выдатныя заводы або асобныя рысакі, то і яны гінулі ад няўмення скарыстаць у масе вартасці гэтых заводаў або гэтых рысакоў. У той час, як у Амерыцы фенаменальныя вытворнікі пакідалі пасля сябе сотні патомкаў, у нас у Расіі, пры вузкаэгаістычных поглядах на справу, феномены-рысакі іншы раз пакідалі не больш двух-трох адносна добрых або нават дрэнных патомкаў. Калі не памыляюся, то тая-ж руская памылка паўторыцца і з выдатным афанасьеўскім вытворнікам Грамадным. Але вось на нашых іпадромах і ў нашых заводах з’явіліся амерыканскія рысакі, і справа падбору на шпаркасць і сілу стала ўжо на першы план. Гэты момант, несумненна, трэба адзначыць у гісторыі нашага рысістага кс-нназаводства. Ад амерыканскіх вытворнікаў пачалі атрымліваць у патомства больш бегуноў, чым ад рускіх. Але чаму-ж тут здзіўляцца. Шпаркасць, і іменна толькі адна яна, некалькі дзесяткаў гадоў замацоўвалася ў амерыканскіх конях, a ў нашых рысакоў гэтая якасць выхоўвалася без належнай настойлівасці і нават менш, чым прыгожыя формы, гушчыня, масіўнасць і рост. Пры першых-жа спробах аднароднага падбору на шпаркасць у Расіі з’явіліся Лелі, Лоўчыя, Пітомцы, Зеніты і, нарэшце, выдатны Крапыш. На мой погляд, уся задача цяперашняга моманту зводзіцца да падтрымання ў найбольш шырокай ступені развядзення і паляпшэння рускага рысака самога ў сабе.
Галоўнымі мерамі да гэтага павінны быць: шырокае заахвочванне гэтых коней на скачках і спецыяльных рысістых выстаўках, а таксама закрыццё студбука рускай арлоўскай пароды для прыёму новых метысаў, атрыманых ад іншых парод. Для прынцыповага вырашэння ўсіх гэтых пытанняў мы і сабраліся тут на гэтым з’ездзе. Толькі тыя думкі і пажаданні, якія будуць ухвалены большасцю нашага з’езда, могуць знайсці падтрыманне сярод рускіх рысістых конназаводчыкаў і могуць быць ажыццёўлены імі.
Выпрацоўка спецыяльных умоў для бегавых выпрабаванняў іменна рысакоў арлоўскай пароды, разам з узнагародамі за экстэр’ер, могуць зрабіць велізарны ўплыў на далейшае ўдасканаленне нашага рысака...
Друкуецца па тэксту, апублікаванаму ў Працах першага Усерасійскага з’езда конназаводчыкаў, том II, 1910 г.
БЕЛЬГІЙСКІЯ ЦЯЖКАВОЗЫ t ЗНАЧЭННЕ ІХ ДЛЯ МЭТ ПАЛЯІІШЭІІНЯ НАШАЙ КОНЕГАДОЎЛІ
У сярэдневяковы перыяд, калі цяжкі нізінны конь быў у Еўропе пераважаючым, ім карысталіся не толькі для перавозкі цяжараў і экіпажаў, але таксама і для мэт кавалерыі. Буйныя і цяжкія коні, якія разводзяцца ў Фландрыі, Галандыі і Брабанце, лічыліся на працягу многіх стагоддзяў (ад XI да XVI) лепіцымі конямі для конніцы. Калі прыняць пад увагу ваенную тактыку сярэдніх вякоў, то нельга не згадзіцца, што думка аб прыгоднасці бельгійскага каня для верхавой язды была не больш перавялічана, чым думка многіх сучасных конназаводчыкаў аб прыгоднасці англійскіх або наогул усходніх поўкроўных коней для сельскагаспадарчых работ і перавозкі цяжараў. Распаўсюджаны цяпер погляд, што поўкроўны конь прыгодны для ўсіх мэт, узнік, несумненна, у Англіі і ў Францыі, адкуль перайшоў да нас; але, калі ўжо і ў Заходняй Еўропе ён аспрэчваецца цяпер лепшымі знаўцамі конназаводства, тым больш гэты погляд не справядлівы для нас. У Англіі — радзіме найлепшых поўкроўных коней да гэтага часу няма канстантнага поўкроўнага конназаводства, і лепшыя гонтэры, гакне, качгорсы і родстэры атрымліваюцца ад скрыжавання шайргорскіх, клейдэсдальскіх або клевеландскіх кабыл з жарабцамі чыстакроўнай верхавой пароды.
Яшчэ ў 1794 годзе славуты Кулей пісаў: «мы маем на востраве толькі дзве арыгінальныя пароды каня — чыстакроўнага і чорнага ламавога; усе-ж іншыя пароды коней Англіі прадстаўляюць толькі варыяцыі, якія ўзніклі ад скрыжавання двух вышэйпаказаных арыгінальных парод».
Англічане цвёрда трымаюцца таго жывёлазаводскага прынцыпу, што добрыя поўкроўкі атрымліваюцца толькі ў першым пакаленні, г. зн. ад бацькоў двух розных, але чыстых парод. Віднейшы англійскі конназаводчык і віцэ-прэзідэнт таварыства паляпшэння гонтэраў, Вольтэр Гільбе, даказаў на падставе свайго шматгадовага вопыту і гісторыі англійскага конназаводства, што сжрыжаванне добрых каротканогіх шайргорскіх кабыл з чыстакроўнымі верхавымі ёсць самы надзейны спосаб для атрымання буйных і дорага цанімых гонтэраў або запражных поўкроўных
коней. Зусім такі-ж самы метад ужываецца, як вядома, для атрымання англа-нармандскіх поўкроўных коней; у тых-жа мясцовасцях, дзе поўкроўны конь разводзіўся сам у сабе, вынікі атрымліваліся або нездавальняючыя, або тып поўкроўнага каня зусім выраджаўся і знікаў. Іменна гэтай-жа прычынай англічане тлумачаць і заняпад поўкроўнай конегадоўлі ў іх: у першы час, калі скрыжоўваліся паміж сабой чыстыя пароды, поўкроўкі былі лепшыя, цяпер-жа, калі пачалі скрыжоўваць поўкроўных коней паміж сабой або поўкроўных кабыл з чыстакроўнымі жарабцамі, то рэдка атрымліваюцца такія масіўныя мускулістыя гонтэры, якімі так ганарылася Англія раней. У Ірландыі справа абстаіць яшчэ горш і таму іменна, што там у сувязі з захапленнем поўкроўнай конегадоўляй знікалі зусім чыстакроўныя ламавікі. Паспяховае развядзенне поўкроўнага каня ў Англіі і ў Поўночнай Францыі пацвярджае ўжо выказаную вышэй думку конназаводчыкаў, што захаванне цяжкай і ўсходняй парод у чыстаце з’яўляецца істотна не^бходным для працвітання поўкроўнай конегадоўлі. Само сабой зразумела, што поўкроўкі, атрыманыя такім шляхам, могуць лічыцца выдатнымі рабочымі конямі, асабліва-ж тыя з іх, якія ўхіліліся да тыпу маткі, г. зн. да тыпу цяжкай пароды. Але поўкроўкі, атрыманыя ад нашых стэпавых кабыл і скакавых жарабцоў, ужо з прычыны нервовага тэмпераменту і дрэннай здольнасці да выкарыстання корму сельскагаспадарчымі рабочымі конямі названы не могуць быць, таксама мы вельмі сумняваемся, каб ад скакуна і сялянскай кабылы, якая не мае ні мускулатуры, ні правільнага складу, мог-бы атрымацца добры поўкровак, выключэнні бываюць, але яны ў рахунак не ідуць; наогул-жа такая конегадоўля практычнага значэння не мае.
Гаспадарчыя ўмовы і патрэбы розных раёнаў такія неаднолькавыя, што адзін які-небудзь тып каня для такой велізарнай дзяржавы, як Расія, прыгодным быць не можа. Калі мы ўглядаемся ва ўмовы сельскай гаспадаркі і ўмовы збыту коней, для нас робіцца відавочным, што ў справе паляпшэння нашай конегадоўлі пераважнае значэнне маюць тры наступныя задачы.
1. Паляпшэнне ў масе сялянскага каня. Складаючы да 86% усіх коней Расіі, сялянскі конь не толькі не паляпшаецца, але за апошнія 30—35 гадоў усюды назіраецца яго здрабненне і выраджэнне, якія хутка прагрэсіруюць. «Сялянскія коні не толькі драбнеюць, змяншаюцца ў росце, — піша A. А. Армфельд, — але і звужваюцца, робяцца больш шчуплымі і слабымі». Нават скромным патрабаванням сялянскай гаспадаркі такі конь ужо адпавядаць не можа, і толькі нястача ды безвыходнае становішча мірацца з дробнарослым і бяссільным сялянскім канём. Калі прыняць пад увагу, што нашы сяляне пры існуючых умовах вымушаны вырошчваць штогод ад 4 да 5 млн. жарабят, якія не акупляюць і палавіны страчаных на іх корм і догляд грошай, то можна лёгка
вызначыць, колькі соцень мільёнаў рублёў траціць штогод народная гаспадарка, займаючыся такой нікчэмнай конегадоўляй. Мы з упэўненасцю можам сказаць, што з кожнага вывезенага на англійскія і нямецкія шахты сялянскага каня Расія траціць ад 80 да 100 рублёў, таму што прадажны кошт такіх коней не перавышае 30 рублёў, а кошт іх вырошчвання да чатырохгадовага ўзросту абыходзіцца не менш 100 рублёў. He думаем, каб каго-небудзь магло радаваць развіццё такога экспарту; такі экспарт грунтуевда, як і многія іншыя віды нашага экспарту, на безвыходным становішчы і беднасці рускага земляроба.
He трэба забываць яшчэ і таго, што значная частка прыватнаўласніцкіх зямель апрацоўваецца сялянскімі конямі і што гэтыя коні, пры ўсёй іх маларосласці і слабасільнасці, служаць для падвозкі і перавозкі збожжа і іншых тавараў. Паляпшэнне сялянскай конегадоўлі з’яўляецца, значыцца, задачай агульнадзяржаўнай, задачай першараднай важнасці.
За выключэннем Фінляндыі і некаторых мясцовасцей сярэдневолжскіх, цэнтральных і новарасійскіх губерняў, дзе ўтварыліся нязначныя раёны палепшанай рабочай конегадоўлі, ні наша дзяржаўная конегадоўля, ні земствы, ні таварыствы сельскай гаспадаркі не выпрацавалі ніякага дакладнага плана паляпшэння рабочага каня. Прадастаўленыя ў карыстанне сялянам казённыя і прыватнаўласніцкія жарабцы належаць у большасці выпадкаў да рысістых, поўкроўнарысістых, а таксама да метысаў рознастайных заходнееўрапейскіх парод. Аб вызначэнні ў Расіі раёнаў для мэт паляпшэння сялянскай конегадоўлі была гутарка толькі на апошнім Усерасійскім з’ездзе сельскіх гаспадароў у Маскве, але на практыцы не зроблена ў гэтым напрамку да гэтага часу нічога, таму што ні дзяржаўнае конназаводства, ні земствы, ні сельскагаспадарчыя таварыствы-не маюць для гэтага дастатковых матэрыяльных сродкаў. 3 6 млн. кабыл, якія належаць сялянам Еўрапейскай Расіі, штогод пакрывалася за апошнія пяць гадоў казённымі жарабцамі каля 24 тыс., г. зн. па 4 кабылы на тысячу. Абвінавачваць сялян у нежаданні паляпшаць свайго каня нельга, таму што сама дзяржаўная конегадоўля сведчыць, што сяляне не толькі ахвотна карыстаюцца казённымі жарабцамі, але «і ніколі не скардзяцца на дарагоўлю платы за злучку; наадварот, яны жадаюць, каб плата была значнай, мяркуючы, што калі жарабец добры, то ён павінен быць і дарагім». Недастача казённых жарабцоў і велізарныя цяжкасці пры карыстанні імі, у сувязі з наладжваннем злучных пунктаў не ў вёсках, а ў памешчыцкіх сядзібах, з’яўляюцца рашаючымі прычынамі таго, што толькі 0,4% сялянскіх жарабят нараджаюцца ад палепшаных вытворнікаў. Другая важная мера паляпшэння сялянскай конегадоўлі — выстаўкі, развіта ў нас так слаба, што на ўсе выстаўкі рабочых коней Еўрапейскай Расіі прыводзіцца штогод каля 2 000 дарослых коней і 4 500 жара-