• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    з тым, што стэпавае ўтрыманне з’яўляецца найбольш адпаведным для вырошчвання коней, мы ўсё-ж думаем, што і ў сярэдніх чарназёмных губернях вырошчванне добрых ламавых коней зусім магчыма. У сярэдняй Францыі, напрыклад, у ваколіцах гарадоў Шартра і Ільі, дзе таксама, як і ў нашых чарназёмных губернях, пераважае трохпольная сістэма, вырошчваюцца штогод тысячы масіўных і выдатных першэронаў.
    • Адпавядаючы экспартным мэтам, ламавы конь будзе адыгрываць важную ролю і ў паляпшэнні каня сялянскага і поўкроўнага. У тых мясцовасцях, дзе ўмовы для сялянскай конегадоўлі не асабліва спрыяльныя, там кроў ламавікоў павінна быць прыліта толькі ў нязначнай колькасці, каб узняць рост і павялічыць некалькі масу і сілу коней туземнай пароды; у тых-жа мясцовасцях, дзе сяляне ўжо даўно адносяцца да конегадоўлі з любоўю і дзе ёсць даволі выганаў і сенажацей, там сялянскі конь працяглым скрыжаваннем з чыстакроўнымі жарабцамі цяжкіх парод павінен быць ператворан у гэтыя апошнія. Усерасійскі з’езд сельскіх гаспадароў у Маскве аднагалосна выказаўся ў тым сэнсе, што сялянская конегадоўля ў Варонежскай, Тамбоўскай і іншых губернях павінна быць накіравана да вырошчвання экспартнага каня. Значная большасць прысутных на пасяджэннях членаў выказалася за паляпшэнне сялянскага каня ламавікамі, а не рысакамі. Сапраўды, трэба згадзіцца з думкай кн. С. П. Урусава, «...што жарабяты ад рысістых вытворнікаў і сялянскіх .матак бываюць высоканогія, тонканогія і ні ў якім выпадку патомства рысакоў не можа лічыцца рабочым, сельскагаспадарчым тыпам каня».
    У пачатку нашага паведамлення ўжо было сказана, што найлепшыя коні атрымліваюцца пры першым скрыжаванні ламавой кабылы з англійскім жарабцом. Калі і ёсць маса фактаў, якія ўказваюць на магчымасць атрымання добрых поўкроўкаў і пры значна большым прыліцці чыстай крыві, то ўсё-ж несумненна, што без удзелу крыві цяжкага каня немагчыма атрымаць масіўнага, мускулістага і здольнага добра трымаць цела поўкроўка.
    Мы глыбока перакананы ў тым, што і ў Расіі да таго часу не будзе каштоўных поўкроўных коней, пакуль не распаўсюдзіцца кроў ламавога каня. Падводзячы вынікі ўсяму сказана*му, мы бачым, што развядзенне ламавога каня — гэтая, на першы погляд, другарадная і неістотная задача, мае велізарнейшае значэнне для паспяховага паляпшэння ўсёй нашай конегадоўлі і перш за ўсё конегадоўлі сельскагаспадарчай.
    Пераходзячы да пытання аб выбары пароды ламавікоў, найбольш прыгоднай для Расіі, мы хочам перш за ўсё сказаць некалькі слоў аб біцюгах. Яшчэ і да гэтага часу ёсць нямала конназаводчыкаў і сельскіх гаспадароў, якія мараць аб аднаўленні гэтай не па заслугах праслаўленай ^ароды; мы гаворым
    «не па заслугах» іменна таму, што біцюг ніколі не меў тых выдатных якасцей, якія прыпісваюцца яму HeKafopbiwi іполагамі на падставе толькі адрывачных і сумніцельнай дакладнасці даных. Як поўкроўны конь, біцюг у першыя часы пасля яго ўзнікнення, быў, зразумела, лепшы, чым цяпер, калі крыві дацкай і галандскай парод засталіся ў ім толькі сляды, у выніку пастаяннага скрыжавання біцюгоў з сялянскім і рысістым конямі.
    He далей як у студзені месяцы гэтага года наш паважаны публіцыст і сельскі гаспадар Ф. Э. Ромер шчыра шкадаваў аб знішчэнні біцюгскіх коней. Спасылаючыся на тое, што біцюгі ўтварыліся ў Варонежскай губерні ад вытворнікаў коннага завода графа Орлова, Ф. Э. Ромер рэкамендуе для атрымання добрага рабочага каня звярнуцца да карыстання рысістымі жарабцамі. Парада гэтая магла-б быць толькі ў тым выпадку прызнана заслугоўваючай увагі, калі-б біцюгская парода сапраўды ўзяла пачатак ад рысістай, на самай-жа справе дакладна вядома, што біцюгі з’яўляюцца патомкамі цяжкіх галандскіх і дацкіх коней, супраць развядзення якіх так горача паўстае п. Ромер. Усе знаўцы конегадоўлі сведчаць, што біцюгская парода ўтварылася галоўным чынам ад скрыжавання мясцовых матак з галандскімі жарабцамі, выпісанымі Петром Велікім у пачатку мінулага стагоддзя.
    «Як конь беспародны, а таму і не канстантны, біцюг без усякага сумнення, — піша кн. С. П. Урусаў, — не мае ні малейшага значэння для паляпшэння сельскагаспадарчай конегадоўлі». Гэтак-жа сама назіранні A. В. Арандара пацвярджаюць, што біцюгі пры скрыжаванні з маткамі стэпавых парод даюць дрэннае патомства. Сур’ёзнай увагі для паляпшэння нашай конегадоўлі заслугоўваюць толькі чатыры пароды ламавікоў: клейдэсдальская, першэронская, дацкая і бельгійская.
    Мы некаторы час трымаліся думкі, што клейдэсдалы заслугоўваюць перавагі перад іншымі пародамі ламавікоў, але назіранні апошніх дзесяці гадоў схіляюць наш погляд у бок парод, якія маюць больш сухія ногі і лепшыя капыты, чым у шатландскіх ламавікоў. Вельмі густыя і доўгія шчоткі, малыя і плоскія капыты са слабым рогам з’яўляюцца вельмі істотным недахопам клейдэсдальскіх коней. Як экіпаж без трывалых колаў з’яўляецца ненадзейным, так і конь з заганнымі нагамі не можа лічыцца добрай рабочай жывёлай. У самой Шатландыі мы сустракалі пастаянна коней, у якіх макрэц пакрываў ногі ад калена да капыта; тое-ж назіралі мы і ў тых коней, якія былі намі дастаўлены ў Расію і якіх нам прыходзілася бачыць у канюшнях Дзяржаўнай конегадоўлі. Клейдэсдалы, апрача таго, вельмі часта хварэюць запалам і свісцячым удушшам: з сямі кабыл, даследаваных па нашай просьбе прафесарам глазгоўскай ветэрынарнай школы Маколем, дзве аказаліся з свісцячьвм удушшам. Джон Грэн, вядомы знаўца
    клейдэсдальскіх коней у Амерыцы, паведамляе, што тамашнія ветэрынары рашуча паўстаюць супраць абросласці ног у коней, таму што гэтая абросласць, звязаная заўсёды з сырасшо, з’яўляецца спрыяльным момантам да паражэння скуры . макрацом, флегмонай і нават гангрэнай (Breeders Gazette, № 9, 1895 г.).
    Граф Врангель у другім выданні сваёй кнігі таксама ўказвае на многія прыроджаныя недахопы клейдэсдальскай пароды. «Схільнасць да намінкаў, дрэнны рог капыта, сутаргавыя патузванні мускулаў, абумоўленыя хваробай галаўнога і спіннога мозгу, свісцячае ўдушша і макрэц ёсць, несумненна, хваробы, атрыманыя ў спадчыну, — піша Врангель, — якія вельмі часта назіраюцца ў коней гэтай пароды і на адзнакі якіх трэба звяртаць сур’ёзную ўвагу, каб не памыліцца пры куплянні» (Graf Wrangel. Das Buch vom Pferde, B. II, стар. 469). He можам ne ўказаць яшчэ на малую глыбіню задніх рэбраў (сухарлявае тулава) і вузкасць грудзей — стаці, якія суправаджаюцца дрэннай здольнасцю да выкарыстання корму і недастатковай скораспеласцю. He падлягае сумненню, што бельгійскі конь пераўзыходзіць клейдэсдальскага і па хуткасці развіцця ў маладым узросце і па здольнасці трымаць цела ў час узмоцненай работы. За выключэннем Шатландыі нідзе не разводзіцца так многа клейдэсдалаў, як у Злучаных Штатах Поўночнай Амерыкі, а між тым і там думка экспертаў і большасці фермераў схіляецца ў карысць ламавога каня з больш сухімі нагамі і больш трывалымі капытамі, чым у клейдэсдальскага. На Сусветнай выстаўцы ў Чыкаго найвышэйшая прэмія за пару ламавых коней дасталася першэронам, а найвышэйшая прэмія на апошняй усеагульнай Германскай выстаўцы — дасталася бельгійцам [бельгійскім ламавікам], між тым на абодвух выстаўках клейдэсдалы былі прадстаўлены ў вялікай колькасці.
    Адносна першэронаў думка нашых пісьменнікаў па конегадоўлі аднагалосная ў тых адносінах, што гэтыя коні не маюць здольнасці стойка перадаваць свае якасці патомству і што гэтыя коні з’яўляюцца штучна вырошчваемым прадуктам, падобным нашым тамбоўскім гадунцам. «Сучасны першэрон, — піша A. А. Армфельд, — проста рослы, моцны, службовы, змешанага паходжання, шэры, а ў апошні час і вараны конь, прыгодны для работ крокам і ўмеранай рыссю». Аб спадчыннай сіле жарабцоў гэтай пароды A. А. Армфельд паведамляе, што патомства іх даволі не аднароднае і не тыповае.
    У Германіі першэрон, паводле слоў Г. Натузіуса, нідзе не аказаўся здольным паспяхова паляпшаць рабочыя якасці мясцовай пароды. Гэта і было прычынай таго, што апошні завод першэронаў у Цырку знішчан.
    Болыіі аднародным і каштоўным тыпам ламавога каня, чым
    першэроя, граф Врангель лічыць булонскіх коней, якіх у сямі поўночных дэпартаментах Францыі налічваецца да 350 тыс. На наш погляд, як булонскі конь, так і першэрон маюць такія недахопы як высоканогасць і малая даўжыня рабра, а таксама ўступаюць бельгійцу ў шырыні тулава, у развіцці мускулаў і скораспеласці. Немалое значэнне мае для нас і тое, што паміж першэронамі амаль няма коней з любімымі ў Расіі масцямі рабочага каня: гнядога, каракавага і рыжага. 3 практычнага пункту гледжання важна яшчэ, што лепшыя першэронскія жарабцы закупаюцца французскім урадам і амерыканцамі па неймаверна высокіх цэнах; нават сярэднія і дрэнныя першэроны каштуюць даражэй за самых лепшых бельгійцаў.
    Аб дацкіх конях дазваляем сабе сказаць толькі некалькі слоў, таму што мы не мелі выпадку азнаёміцца з гэтай пародай на яе радзіме. Дацкі праф. жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Прош, а таксама праф. Борн і Г. Натузіус паведамляюць, што дацкія коні яшчэ вельмі нядаўна паляпшаліся скрыжаваннем з клевеландскай і іншымі англійскімі пародамі, што, зразумела, не можа гаварыць у карысць заводскай вартасці гэтых коней. Апрача таго, дацкія ламавікі маюць такія недахопы, як выцягнутасць тулава, малая яго шырыня і бедная мускулатура ляжкі і крупа. На думку праф. Сансона і Шварцнекера дацкія коні па аднароднасці або тыповасці ўступаюць значна і бельгійскім коням і першэронам.
    Вышэйпрыведзеныя думкі аўтарытэтных рускіх і замежных іполагаў, а таксама асабістыя назіранні прымушаюць нас прызнаць зусім справядлівай думку нямецкага конназаводчыка, барона Каселя, «што для сярэдняй па ўрадлівасці глебы няма лепшага сельскагаспадарчага і наогул рабочага каня, як конь бельгійскі».
    Рускія конназаводчыкі, як сапраўдныя любіцелі каня, ужо даўно ацанілі па вартасці ардэнак, якія разводзяцца ў нас у многіх заводах, а вытворнікі гэтай пароды вельмі ахвотна купляюцца нашымі гаспадарамі для паляпшэння рабочых коней. Але калі вашым конназаводчыкам спадабаўся дробны і, па іх словах, выродлівы ардэііскі конь, то палепшаны, нармальны тып гэтага каня, які разводзіцца цяпер у Бельгіі, павінен атрымаць у нас шырокае распаўсюджанне. На гэты вось палепшаны або сучасны тып бельгійскага каня, які, паводле трапнага выразу Арондара, з’яўляецца ўмераным у корме, мае сілу і канстантнасць, мы і хочам звярнуць увагу нашых гаспадароў.