• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    1.	Арлоўская рысістая парода не была і не магла быць створана А. Г. Орловым; яму належаць толькі першыя ўдалыя доследы змяшання крыві нізіннага еўрапейскага каня з усходняй крывёй, доследы, якія ўзбудзілі ахвоту ў рускіх конназаводчыках да вывядзення коней рысістага сорту. Арлоўскі рысісты конь быў даведзен да вялікага росту, большай шпаркасці і большай тыповасці намаганнямі многіх рысістых конназаводчыкаў, сярод якіх першае месца належыць Шышкіну, Ваейкаву, Казакову, кн. Гагарыну, Охотні'каву і Тулінаву. Сфарміраванне і ўдасканальванне арлоўскай рысістай пароды не закончылася яшчэ і цяпер, але, у сувязі з тым, што маса коней мае падабенства паміж сабой, прымаючы пад увагу кожнаму вядомыя асаблівасці гэтай пароды,
    трэба прызнаць, што арлоўскі рысак можа разводзіцца сам у сабе. Акрэсленасць прызначэння і маса коней, падобных пцміж сабой, з’яўляюцца галоўнымі ўмовамі для прызнання штучнай пароды за самастойную. Гэтым патрабаванням у поўнай меры адпавядае і парода арлоўскага рысістага каня.
    2.	На падставе вышэйсказанага ўвядзенне чужой крыві ў заводах паслядоўнікаў графа Орлова (прыблізна да складання першага тома заводскай кнігі, г. зн. да 1840—1850 гадоў) нельга лічыць плямамі ў рысістай пародзе, таму што гэтай пароды тады яшчэ не існавала. У 20—30 гадоў штучная парода створана быць не можа. Развядзенне метысаў саміх у сабе не стварае пароды; пароду стварае строгі гамагенны падбор і наогул заводскае майстэрства (талент)
    3.	Афіцыяльныя заводскія кнігі, або студбукі, не ствараюць пароды і ад таго, што да назвы каня будуць прыбаўлены літары: Ч. П. або якія-небудзь іншыя, кроўнасць або заводская вартасць яе не павялічыцца. Кнігі ўстанаўліваюцца для таго, перш за ўсё, каб кожны конназаводчык меў магчымасць прасачыць радаслоўную жывёлы, чаго нельга зрабіць пры прыватных запісах або кнігах, якія знаходзяцца ў асобных заводах. Складальнік заводскай кнігі не павінен уводзіць ніякай тэндэнцыі або самавольства, а павінен даць як мага больш дакладныя звесткі аб паходжанні каня, аб яго шпаркасці і якасцях яго патомства.
    4.	Паколькі ў заводскіх пародах, якія ўзялі пачатак ад метызацыі, не настолькі важна даўнасць паходжання, колькі якасці бліжэйшых продкаў і тыповасць іх для пэўнага напрамку, то для занясення такіх коней у студбукі амаль немагчыма, ды і несправядліва выпрацоўваць якую-б то ні было норму кроўнасці, а дастаткова патрабаваць, каб конь або паходзіў ад занесеных ужо ў студбук бацькоў, або калі-б нават і меў некаторую прымесь іншай крыві, то па экстэр'еру і шпаркасці ў поўнай меры адпавядаў тыпу арлоўскага каня. На падставе сказанага неабходна, каб занясеннем коней у студбук кіравала камісія з вельмі вопытных конназаводчыкаў і знаўцаў арлоўскага рысістага каня, а не адзін які-небудзь выдавец, забяспечаны шаблоннымі інструкцыямі. Заводская справа жыццёвая і павінна весціся жывымі людзьмі, а не шаблонам.
    Патрабуючы ад арлоўскіх коней даўнасці і абсалютнай чыстаты паходжання, мы забываем, што ў гэтым выпадку коні гэтыя нарадзіліся ад стракатай метызацыі, а не ад чыстай першабытнай пароды. Параўнанне працэсу паходжання метысных парод з працэсам адстойвання мутнай вадкасці не вытрымлівае самай па-
    1 Працамі совецкіх вучоных — акадэміка М. Ф. Іванова, С. I. Штэймана і інш. выведзены новыя выдатныя пароды сельскагаспадарчых жывёл і створана вучэнне аб пародаўтварэнні, якое дазваляе новыя пароды жывёл выводзіць на планавых асновах у кароткія тэрміны. — Рэд.
    вярхоўнай крытыкі. У метысах важна не даўнасць паходжання, а аднароднасць па галоўных якасцях бліжэйшых вытворнікаў метыса. Але паколькі апошняя акалічнасць можа быць даказана толькі для нямногіх рускіх рысакоў, то ўсе яны маюць аднолькавыя правы на запіс у студбук. Ліожна нават думаць, што многія коні з так званымі плямамі нарадзіліся ад бацькоў, болыл вартых і больш падобных па экстэр’еру і здольнасці да шпарка^ці, чым коні без плямаў. Напрыклад, з аднаго боку хрэнаўскія коні пасля адыходу Шышкіна, з другога — усе рогаўскія, а таксама патомкі Бруса, Аякса, Дара, Бычка і інш.
    5.	Каб засцерагчы рысістае конназаводства ад расхіствання тыпу ўнясеннем крыві амерыканскіх рысакоў, або чыстакроўнага верхавога каня, неабходна ўвесці самыя строгія абмежаванні для права паступлення патомкаў гэтых метысаў у заводскую кнігу арлоўскіх рысакоў.
    6.	Паколькі ўдасканальванне арлоўскага рысака ідзе ўсё-ж не так хутка і вядзецца без строгай сістэмы і без яснага разумення мэты, то неабходна прасіць Дзяржаўнае конназаводства ■абтым, каб штогод, у розных раёнах Расіі, наладжвалася не менш трох буйных выставак арлоўскіх рысістых коней і іх метысаў. Задача гэтых выставак не столькі высветліць напрамак, колькі пашырыць у масе паняцце аб найбольш дасканалым тыпе арлоўскага рысака. Прэм раванне на выстаўках павінна праводзіцца выключна па экстэр’еру; але, апрача гэтага, павінны штогод выдавацца прэміі тым рысакам, якія далі найбольшую колькасць шпаркіх, або прэміраваных патомкаў. Рысакам, занесеным у студбук, павінны быць выданы найвышэйшыя ўзнагароды, а поўкроўкам — толькі ніжэйшыя. Гэтак-жа сама і найболып каштоўныя і пачэсныя прызы павінны прызначацца толькі рысакам, занесеным у студбук.
    7.	Неабходнасць развіцця выставачнай справы ў сувязі з экспертызай па экстэр’еру і правільнасці руху мы грунтуем на напрамку нашага рысістага конназаводства. Раздзяленне рысістай пароды на два тыпы — прызавы і чыста запражны (карэтны) —дапушчана быць не можа, таму што, па-першае, прызавое можа на справе зліцца зусім з амерыканскім і, na-другое, таму, што камбінацыя буйных і прыгожых форм, якія даюць арлоўскаму рысаку права на самастойнасць, у поўнай меры магчыма і можа лічыцца пераканаўча даказанай вопытам нашых лепшых конназаводчыкаў (Тулінава, Малюціна, Барысаўскіх, Шыбаева і многіх іншых). Самы-ж важны довад у карысць развядзення тыпу прыгожага запражнога і буйнога рысістага каня грунтуецца на тым, што нашы туземныя пароды патрабуюць не толькі паляп'шэння, але і павелічэння масы, Нарэшце, вельмі рызыкоўна ператвараць значную масу нашых рысакоў у дробнага, непрыгожага чыста прызавога каня, таму што збыт яго будзе больш цяжкім,
    чым прыгожага запражнога. Гісторыя некаторых парод, напрыклад шартгорнскай, паказвае, што пры раздзяленні пароды на два напрамкі адзін з іх рызыкуе падвергнуцца выміранню ў выніку меншага попыту або сваяцкага развядзення.
    8.	Як змяніць умовы нашых рысістых выпрабаванняў, каб дасягнуць выпрацоўкі буйнога прыгожага рысака, — я катэгарычнага адказу даць не магу, але заўважу толькі, што патрэба ў шпаркім гарадскім кані ўсё болыл і болыя скарачаецца ў Еўропе; і тое-ж будзе, несумненна, і ў нас. He для ліхачоў-жа на самай справе трэба разводзіць рысакоў. Адно толькі можна сказаць, што выпрабаванні шпаркасці—справа неабходная, але выпрабаванні могуць мець на ўвазе або адну шпаркасць або шпаркасць і сілу. Ці можа быць праведзена такое камбінаванае выпрабаванне на практыцы і як яго правесці, дадзім магчымасць вырашыць спецыялістам. Ва ўсякім выпадку, несумненна, што тып і ўласцівасці рускага рысака павінны быць іншыя, чым амерыканскага, таму што інакш самастойнасць нашага рысака не забяспечана. Па майму глыбокаму перакананню, найлепшы тып, як гэта і было прызнана на Усерасійскай выстаўцы, прадстаўляюць Лель і Лоўчы.
    Апублікавана ў Працах першага Усерасійскага з’езда конназаводчыкаў, том 11, 1910 г., і «Вестннке сельско'О хозяйства», № 8, 9. 10, 11, 1900 г.
    ЦІ HE ПАРА СПЫНІЦЬ МЕТЫЗАЦЫЮ АРЛ05СКАГА РЫСАКА1
    3 асаблівым захапленнем пытанне аб мерах да захавання пароды арлоўскіх рысакоў абмяркоўвалася ў 1900 годзе. Довады, якія выстаўляліся тады абаронцамі і праціўнікамі арлоўскай рысістай пароды, нічым амаль не адрозніваюцца ад довадаў, якія выстаўляюцца ў цяперашні час. Усё тое, што было выказана супраць метызацыі нашых рысакоў з амерыканскімі, застаецца правільным і цяпер.
    Па сутнасці ўсё пытанне зводзіцца да наступнага: пасля працяглага, хоць, магчыма, і павольнага і не заўсёды паспяховага ўдасканалення коней арлоўскай або рускай рысістай пароды настаў перыяд метызацыі нашых рысакоў з рысакамі амерыканскімі. Вывезеныя з Амерыкі рысакі, а галоўным чынам, атрыманыя ад іх метысы, у сярэднім, аказаліся больш шпаркімі, чым арлоўскія рысакі. Параўнальна больш лёгкая магчымасць атрымання метызацыяй шпаркіх прызавых коней і добры, на першы час, збыт гэтых метысаў для бегавых мэт, прымусілі многіх рускіх конназаводчыкаў звярнуцца да карыстання ў іх заводах амерыканскімі вытворнікамі. Некаторыя з конназаводчыкаў вывезлі з Амерыкі нават і матак амерыканскай рысістай пароды. Як вынік усяго гэтага — попыт на коней рускай пароды значна зменшыўся і цэны на такіх коней знізіліся.
    Конназаводчыкі і любіцелі арлоўскага рысістага каня бачаць ва ўсім гэтым небяспеку для айчыннай пароды, якая разводзіцца каля 140 гадоў, а таксама небяспеку і для ўсёй масы рускай конегадоўлі, якая палепшылася, галоўным чынам, прыліццём рысістай крыві. Апрача таго, абаронцы рускага рысака ўказваюць яшчэ на яго больш масіўныя і прыгожыя формы, на большую стойкасць яго ў перадачы ўласцівасцей патомству, чым у амерыканскага метыса, а таму і на болыпую прыгоднасць арлоўскага рысака да вытворчасці, з маткамі нашых туземных парод, запражных гарадскіх, абозных, сельскагаспадарчых, артылерыйскіх і рамонтных
    1 Артыкул друкуецца ў скарочаным выглядзе. — Рэд.
    кавалерыйскіх коней. Абаронцы нашага рысака зусім справядліва прызнаюць яго самастойнай пародай, таму што тып рысака, нягледзячы на некаторыя заводскія варыяцыі яго, зусім устанавіўся і не менш стойка перадаецца патомству, чым, напрыклад, тып гакне, альдэнбургскай, гановерскай і іншых запражных парод. Велізарны ўплыў арлоўскага рысака на масавае паляпшэнне коней у Расіі не выклікае ніякага сумнення і больш пераканаўча, чым усе іншыя довады, пацвярджае яго здольнасць перадаваць свае карысныя асаблівасці патомству. Для многіх раёнаў Расіі арлоўскі рысак і да гэтага часу лічыцца найбольш адпаведным матэрыялам для паляпшэння сялянскіх коней.
    Магчымасць болып узмоцненага збыту арлоўскіх метысаў, чым рысака чыстапароднага арлоўскага, трэба прызнаць ужо неверагоднай таму, што арлоўскі рысак, як буйны і прыгожы запражны конь, больш адпавядае густам нямецкіх, аўстрыйскіх і рускіх пакупнікоў рысістага каня, чым метыс; вываз-жа апошняга для прызавых мэт у Заходнюю Еўропу не мае ніякіх шансаў на поспех ужо таму, што амерыканскі рысак заўсёды будзе больш шпаркім, чым наш метыс і нават болыл танным за яго, паколькі ў Амерыцы існуе значны лішак шпаркіх коней.