Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Паўтараем зноў, што чыстата паходжання культурнай пароды ад першабытнай не робіць гэтую культурную пароду больш каштоўнай у вачах гаспадара або жывёлазаводчыка, чым пароду, загадзя ўтвораную скрыжаваннем; так, напрыклад, брабансонскіх коней, якія ўзніклі паступовым удасканаленнем мясцовай прымітыўнай пародьг, не лічаць лепшымі, чым клейдэсдаляў, утвораных скрыжаваннем; шартгорнаў лічаць больш культурнымі і кан-
стантнымі, чым галандцаў, ад якіх яны маюць паходжанне; саутсдаунаў і лестэраў (пароды, утвораныя з першабытных) лічаць менш карыснымі, чым гемпшыраў, шрапшыраў і аксфардшыраў, пароды, якія, несумненна, утварыліся ад нядаўняй параўнальна метызацыі і г. д.
Метызацыя набыла ў апошні час асабліва шырокія размеры па той прычыне, што культурныя сельскія гаспадары пачалі імкнуцца задаволіць, як мага паўней, нарастаючыя і рознастайныя патрэбы. Універсальных парод няма; ёсць толькі пароды больш ці менш спецыялізаваныя. Рознастайная мода на шарсцяныя тканіны выклікала неабходнасць сярод адной пароды мерыносаў выпрацаваць да пяці напрамкаў, або новых культурных парод, якія адрозніваюцца паміж сабой па даўжыні, таўшчыні, бляску, колеру і моцнасці воўны. Гэтак-жа сама патрэба ў рознай грубой воўне і розным мясе выклікала ў Англіі ўзнікненне дзесятка культурных парод... Прыклад Англіі павучальны не толькі ў адносінах буйной рагатай жывёлы і авечкагадоўлі, але таксама і конегадоўлі; там мы маем англійскую скакавую пароду, гонтэраў рознай велічыні, гакне або пароду шлейных коней з прыгожым ходам, йаркшырскага карэтнага каня, клевеландаў, клейдэсдаляў, шайргорсаў, суфолькаў, дробнага запражнога каня (англійскіх поні), шатландскіх поні, валійскіх поні і пола-поні. У нас-жа, напрыклад, апрача рысістай арлоўскай пароды, няма парод культурных, таму што некалькі дзесяткаў скакуноў і ламавікоў не могуць быць прыняты ў разлік; усю масу нашых коней складаюць туземныя пароды, якія не толькі не ўдасканальваюцца, а нават прыкметна выраджаюцца.
Адначасова з імкненнем зрабіць рознастайнымі карысныя пароды, высокая культура сельскай гаспадаркі выражаецца яшчэ і ва ўменні кансалідаваць пароды, г. зн. ва ўменні надаць большай частцы асобін характэрныя асаблівасці, пэўную ступень аднароднасці і здольнасць да магчыма больш трывалага атрымання ў спадчыну карысных якасцей.
Недастатковай вопытнасцю нашых сельскіх гаспадароў і жывёлазаводчыкаў тлумачыцца таму той агульнавядомы факт, што нашы туземныя пароды застаюцца без удасканалення, што жывёла і коні замежных парод у нас горшыя, чым у іншых еўрапейскіх дзяржавах; гэтым-жа самым, а німым іншым, тлумачыцца, чаму наш рысак менш аднатыповы, чым, напрыклад, амерыканскі. Справа не ва ўласцівасці крыві, узятай для ўтварэння рысака, a ў ступені заводскага майстэрства і ў вышыні сельскагаспадарчай культуры наогул.
Яснае разуменне мэты, для якой выводзіцца парода, умелы падбор вытворнікаў, умелае кармленне і трэніроўка ствараюць штучныя пароды коней.
Паколькі наш рысак утворан метызацыяй двух крайніх тыпаў,
то мы маем намер спыніцца падрабязна на гэтым спосабе вывядзення парод. У нас прынята гаварыць: парода ўзяла пачатак ад скрыжавання, або ад метызацыі, без указання, які з відаў метызацыі ўжываўся ў даным выпадку. Неабходна адрозніваць тры спосабы скрыжавання: уласна скрыжаванне, або палавінчатае змяшанне двух парод, прыліццё крыві паляпшаючай пароды і паглынанне крывёй паляпшаючай пароды. У першым выпадку, г. зн. пры палавінчатым скрыжаванні, метысы першага або першых пакаленняў разводзяцца ў сабе для ўтварэння прамежкавага тыпу (арлоўскі і амерыканскі рысакі, аксфардшырскія авечкі, польска-кітайскія свінні і г. д.). Створаныя гэтым спосабам пароды могуць вельмі ўдала злучаць якасці абодвух складаючых іх парод, але кансалідаванне новай пароды прадстаўляе пры гэтым вялікія цяжкасці, у выніку пастаянных ухіленняў да аднаго з тыпаў і часцей за ўсёда тыпу менш удасканаленага. Гонтэры, як вядома, да гэтага часу не складаюць самастойнай пароды, але аксфардшыры і асабліва-ж свінні польска-кітайскія з’яўляюцца такімі-ж канстантнымі, як і іншыя пароды.
Калі многія якасці туземных парод бывае пажаданым захаваць і толькі палепшыць якую-небудзь адну ўласцівасць (напрыклад, скораспеласць, даўжыню воўны, рост або бег), то звяртаюцца да прыліцця крыві паляпшаючай пароды.
Для дасягнення гэтай мэты карыстаюцда метыснымі самцамі, якія маюць 7г—74 і 716 і нават менш паляпшаючай крыві, і пакрываюць імі лепшых самак, пароды непалепшанай. Атрыманае патомства або разводзівда ў сабе або зноў мяшаецца з туземнай пародай. Пры гэтым спосабе атрымліваецца вельмі стойкі ў атрыманні ў спадчыну прадукт, таму што ў ім значна пераважае адзін толькі тып. Прыліццём крыві ўтварыліся ў Англіі шрапшырская, бардэрлестэрская, гемпшырская і іншыя пароды авечак, буйная йаркшырская парода свіней і клейдэсдальскія коні.
У тым выпадку, калі ўмовы двух мясцовасцей і попыт рынку аднолькавыя, але ў адной з іх існуе культурная парода, а ў другой — парода прымітыўная, тады бывае вельмі выгадна ператварыць апошнюю ў жывёлу культурную. Карыстаючыся на працягу некалькіх генерацый чыстапароднымі самцамі, можна атрымаць такіх жывёл, якія амаль не будуць адрознівацца ад чыстапародных; у англічан прынята называць такіх метысаў high bred. Адносячыся вельмі раўніва да сваіх заводскіх кніг, англічане дапускаюць у студбук шартгорнаў толькі тых жывёл, якія мелі 8 генерацый чыстапародных прабацькаў па мужчынскай лініі. Паглынанне крыві хоць і вельмі практычны спосаб, але ён рэдка дае новыя культурныя пароды, таму што атрыманае метыснае патомства ў рэдкіх выпадках стаіць па карысных якасцях вышэй, чым прадстаўнікі пароды чыстай. Выключэнні з гэтага, між іншым, ёсць: напрыклад, мерыносы каўказскага тыпу зрабіліся, дзя-
куючы ўмеламу падбору, больш прадукцыйнымі, чым чыстыя іспанскія авечкі, ад якіх яны паходзяць. На поўдні Еўропы ад сіментальскай пароды і на поўначы ад галандскай шляхам пагльь нання крыві ўтварыліся многія новыя пароды, якія разводзяцца цяпер самастойна. Пароды коней не даюць прыкладу ўтварэння новых парод шляхам паглынання крыві; ёсць толькі заводы (напрыклад, тракененскі), у якіх тып мясцовых коней больш або менш паглынуты англійскай крывёй; ірландскі гонтэр утварыўся такім-жа шляхам.
Якім-бы з адзначаных спосабаў штучная парода ні ўтварылася, заўсёды назіралася, што першыя генерацыі метысаў прадстаўлялі прадукт больш удалы, чым генерацыі наступныя. 3 другой генерацыі або пазней наступае пагоршанне патомства, або, як кажуць, выраджэнне яго; адзнакі непалепшанай пароды пачынаюць праяўляцца мацней. Гэты факт у поўнай меры тлумачыць скаргі і на пагоршанне, напрыклад, біцюгоў (метысаў ад дацкіх і галандскіх жарабцоў) і на пагоршанне нашых рысакоў у заводах паслядоўнікаў графа А. Г. Орлова. Каб прадухіліць пагоршанне або выраджэнне метысаў, жывёлазаводчыкам у пачатку сфарміравання пароды заўсёды прыходзілася звяртацца да прыліцця палепшанай крыві, каб давесці колькасць яе да палавіны або нават і таго больш. Але, ва ўсякім выпадку, гэтае прыліццё паляпшаючай крыві не стварае новай пароды; замацаванне тыпу сярэдняга паміж двух узятых парод дасягалася заўсёды, галоўным чынам, спароўваннем падобных асобін з падобнымі, г. зн. гамагенным падборам, які толькі адзін і стварае канстантнасць парод, ператвараючы іх з карыстальных у заводскія.
Галоўны прынцып, якім кіраваліся ўсе культурныя народы пры стварэнні штучных заводскіх парод, фармулюецца словамі: падобнае з падобным дае падобнае. Паступальны рух ва ўдасканальванні пароды і ў замацаванні тыпу толькі і магчымы пры падборы аднародных, або гамагенных, асобін. Само сабой зразумела, што перш за ўсё жывёлазаводчыкі павінны ясна ўяўляць сабе ва ўсіх дэталях знадворныя формы (экстэр’ер) і разумець і тое, што некаторыя ўласцівасці выключаюць пэўныя формы або шкодзяць канстытуцыі жывёлы.
Так, напрыклад, вядома, што масіўным, а значыцца, і некалькі сырым формам каня супярэчыць найвышэйшая шпаркасць, што шпаркасць і нервовасць тэмпераменту выключае вынослівасць пры працяглай рабоце, што ўзмоцненая вытворчасць малака або воўны робяць канстытуцыю жывёлы слабай, схільнай да захворванняў.
Гісторыя ўсіх відаў жывёлагадоўлі дае пераканаўчыя прыклады таго, што толькі пры аднародным падборы можна чакаць з’яўлення ў наступных пакаленнях асобін больш прадукцыйных або больш дасканалых па формах, чым жывёлы, якія спароў-
ваюцца, або продкі іх. Так, падборам аднародных асобін удасканальваліся формы пароды гакне, клейдэсдальскай, суфолькскай і інш.; гэтак-жа сама, дзякуючы спароўванню самых многашэрсных асобін, прадукцыйнасць амерыканскіх авечак інфантадо павялічылася з 2 ф. перагоннай воўны да 5,1 ф.; вага воўны французскіх рамбулье з 3 кг да 5,3 на працягу 40 гадоў; шпаркасць лепшых амерыканскіх рысакоў, пры спароўванні самых шпаркіх кабыл з самымі шпаркімі жарабцамі, павялічылася з 2 м. 59 с. на мілю ў 1806 г. да 2 м. 8 с. у 1885 г.
Ствараемая штучна.ч парода толькі тады мае права на існаванне, калі яна лепш, чым існуючыя ўжо заводскія пароды, задавальняе якую-небудзь патрэбу чалавека. Апрача таго, заводская парода можа ўдасканальвацца сама ў сабе толькі пры дастатковай колькасці выдатных асобін, выражаючых сабой напрамак, які данай пародай ажыццяўляецца. Калі тыповых для данай пароды экземпляраў ёсць некалькі дзесяткаў, то мы называем такую групу заводам; парода-ж павінна мець некалькі тысяч падобных, па галоўных якасцях, асобін. Паколькі многія з штучных парод коней утварыліся ад змяшання еўрапейскага нізіннага і ўсходняга коней, то мы не можам патрабаваць, каб такія заводскія пароды адрозніваліся паміж сабой па заалагічных адзнаках, г. зн. па форме чэрапа або масці; заводскія пароды коней часта адрозніваюцца паміж сабой толькі па прызначэнню або характару прадукцыйнасці і па формах знадворных чаетак-цела. Дабіваючыся ў пародзе адной якой-небудзь асаблівасці, напрыклад, шпаркасці бегу, вагі руна або вагі ўдою малака, чалавек можа хутчэй ісці к удасканальванню жывёл да ступені стойкай заводскай пароды, чым у ты.м выпадку, калі адначасова ставяцца дзве або больш мэт. У гэтым і заключаецца ключ да разгадкі таго факту, што англійская скакавая і амерыканская рысістая пароды хутчэй дасягнулі дасканаласці, чым, напрыклад, гакне і наш арлоўскі рысак; амерыканскае інфантадо хутчэй удасканальвалася, чым рамбулье і нямецкія камвольныя мерыносы; гэтак-жа сама джэрзеі і шартгорны прызнаюцца больш культурнымі, чым пароды рагатай жывёлы з шматбаковай прадукцыйнасцю (сіменталы і швіцы). Для ўдасканальвання якой-небудзь адной асаблівасці некультурных парод чыстакроўны верхавы конь або шартгорны могуць аказацда больш прыгоднымі, але з гэтага яшчэ не вынікае, што пароды з шматбаковай прадукцыйнасцю менш карысныя, чым пароды з прадукцыйнасцю аднабаковай; мы нават маем поўнае права думаць, на падставе шматлікіх назіранняў, што апошнія вельмі мала прыгодны для ўдасканальвання прымітыўных парод, якія стаяць на нізкай ступені дасканаласці.