Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
У апісанні бельгійскай пароды коней існуе неймаверная бл'ытаніна, якая мае месца таму, што адны аўтары адрозніваюць пяць або чатыры пародныя адгаліненні або нават самастойныя пароды, другія — дзве і трэція — усяго аднаго бельгійскага каня.
Сансон адрознівае, уласна кажучы, тры рознавіднасці бельгійскага каня: брабанцкага, або кандрозскага, генегаўскага, або
намюрскага і ардэнскага. Брабанцкага каня ён характарызуе як самага масіўнага з усіх пародных адгалінаванняў; кандрозы, наадварот, менш масіўныя, больш энергічныя і маюць добрую рысь. «У правінцыі Брабанце, — піша ён далей, — даўважаецца ўжо даўно рэакцыя ў карысць паляпшэння, і, дзякуючы больш уважліваму выхаванню жарабят і падбору вытворнікаў, тут атрымаюцца жывёлы добрага складу і з добра развітай мускулатурай». Буйны конь правінцый Генегау і Намюра, паводле Сансона, таксама вельмі добры і моцны; ён мае шырокія і мускулістыя грудзі, магутнае плячо, акруглае доўгае рабро і кароткую паяснійу. Рост коней гэтых сярэдніх правінцый Бельгіі Сансон разам з Гайо прымае ў 2 арш. 4 вярш. да 2 арш. 5 вярш. Старая ардэнская парода характарызуецца, у творы Сансона, як дробны, сухі конь, прыгодны для кавалерьў, які мае рост ад 2 арш. да 2 арш. 2 вярш.; «у Бельгіі гэты конь на працягу доўгага часу паляпшаўся скрыжаваннем з поўкроўнымі жарабцамі старадаўняга завода ў Гембло (Gemblaux), а ў Францыі з жарабцамі завода ў Шарлевіле (Gharleville)» (стар. 90 да 93).
Я. В. Арондар адрознівае ў Бельгіі: ардэнаў, кандрозаў, брабантаў і фламандскіх коней; «уласна кажучы,— піша ён, — першыя тры пароды складаюць толькі рознавіднасці адной і той-жа старадаўняй ардэнскай пароды, якая спусцілася з незапамятных часоў са сваіх негасцінных вышынь у раўніну, дзе, дзякуючы больш багатаму корму і лепшаму догляду, яна павялічылася ў росце і набыла больш моцны склад, у выніку чаго зрабілася прыгоднай для самых цяжкіх сельскагаспадарчых работ» (стар. 34).
Коней фламандскай пароды Арондар характарызуе, як болып лімфатычных, з вялікай галавой і каласальных па размеру, але, гаворыць ён далей, «фламандскі конь адрозніваецца неістотна па сваёй будове ад ардэнскага» (стар. 34 і 35).
Карыстаючыся апісаннем старых нямецкіх іполагаў, Г. Натузіус адрознівае нават пяць адгалінаванняў бельгійскага каня, якога ён зусім не вывучаў на яго радзіме, а ведаў толькі па экземплярах, бачаных ім у Германіі. A. А. Армфельд быў першы з нашых пісьменнікаў, які ўказаў на выдуманасць гэтага падраздзялення на пароды, зусім не існуючыя ў сапраўднасці. —■ «Добра ведаючы бельгійскага каня, — піша ён, — аб’ехаўшы неаднаразова ўсе колькі-небудзь вядомыя заводы Бельгіі, я рашуча не бачу ніякіх істотных адрозненняў паміж конямі генегаускага, брабанцкага і кандрозскага адгалінаванняў, якія апісвае Натузіус. Некалькі гадоў таму назад у Бельгіі можна было адрозніваць тры тыпы коней: фламандскі, або нізінны, узбярэжны, ардэнскі, або горны, і брабантагенегаускі, або сярэдні» (стар. 207).
«Самі бельгійскія каняводы, — піша ў другім месцы A. А. Армфельд, — між іншым даўно ўжо не адрозніваюць сваіх цяжкавозных коней па пародах, а раздзяляюць іх на коней ламавых,
або моцнай цягі, і на коней запражных, або лёгкай цягі. На выстаўках і конкурсах для коней моцнай цягі ўстанаўліваюць яшчэ розныя класы па росту» (стар. 230). Справядлівасць вышэйпрыведзеных слоў A. А. Армфельда не падлягае ні малейшаму сумненню і пацвярджаецца ўсімі, хто на справе знаёмы з сапраўдным становішчам бельгійскай конегадоўлі. Падарожнічаючы ў гэтым годзе на працягу пяці тыдняў па бельгійскіх гаспадарках з мэтай куплі коней для міністэрства земляробства і прыватных асоб, мы пераканаліся таксама, што цяпер існуе толькі адзін бельгійскі конь, праўда, некалькі больш буйны і цяжкі ў правінцыях заходняй і ўсходняй Фландрыі і Антверпене, больш дробны і сухі ў правінцыях Люксембурга і Лімбургу і сярэдні па росту і сухасці ў правінцыях Брабанце і Намюры. Імкненне атрымаць каня даволі буйнога і нармальнага па складу павінна быць прызнана ўсеагульным для Бельгіі, у выніку чаго мы ва ўсходняй Фландрыі сустракаем масу такіх-жа па тыпу і росту коней, як і ў Люксембургу, Намюры і Лютыху. Дробны рост, увагнутая спіна і слабыя ногі коней старой ардэнскай пароды лічацца ў бельгійскага конназаводчыка такой-жа заганай, як вельмі сыры склад, фрызы і плоскія капыты старога фламандскага каня. Можна сказаць, што прадстаўнікі двух крайніх тыпаў старога фламандскага і старога ардэнскага трапляюцца як выключэнні і што цяпер існуе толькі адзін сярэдні нармальны тып бельгійскага каня, які A. А. Армфельд і некаторыя іншыя пісьменнікі называюць паводле імя цэнтральнай правінцыі — брабанцкім або брабансонамі.
Думка, што сучасны бельгійскі конь ёсць тып больш культурны, палепшаны, не падзяляецца ў нас вельмі многімі; нават можна сказаць, што большасць нашых конназаводчыкаў і гаспадароў, якія пісалі аб гэтых конях, адстойваюць рашуча перавагу старога ардэнскага тыпу. Бельгійскія, фламандскія коні, на думку П. А. Бальдэрлінга,—сырыя, апатычныя, цяжкія і для нашага сырога клімату і дрэнных дарог мала прыгодныя; «нам патрэбны конь, — гаворыць ён, — больш вынослівы, менш патрабавальны, больш сухі, лёгкі і здольны да бегу». Пераходзячы да характарыстыкі ардэнскай пароды, той-жа аўтар піша: «самая старажытная і лепш за ўсё захаваўшая свае асаблівасці, у выніку мясцовых умоў, ёсць парода ардэнская. Паходжанйе яе губляецца ў гістарычнай цемры, але не падлягае сумненню, што ў жылах яе цячэ арабская або нумідыйская кроў і галава яе ў профіль надзвычай нагадвае той асаблівы бараноў контур, які мы сустракаем у старажытнаегіпецкіх скульптурах і барэльефах, паказваючых коней».
«Сам па сабе ардэнскі конь не можа,—гаворыць Більдэрлінг, — лічыцца прыгожым, асабліва калі да яго прымяняць вучэнне аб экстэр’еры, як яно выпрацавалася на тыпах сучасных.
Па нашых паняццях аб прыгожасці, ён хутчэй выродлівы» (стар. 8). Несумненны знаўца бельгійскай конегадоўлі Я. В. Арандар, лічыць ардэнаў надзвычай старажытнай пародай. «Старажытныя іполагі, — піша ён, — вядуць яго родаслоўную па прамой лініі ад арабскіх коней». Апісваючы каня старога ардэнскага тыпу, Арандар гаворыць: «ён быў маленькага росту, які рэдка перавышаў 1—2 вяршкі, з кароткай чатырохвугольнай галавой, з плоскім шырокім і вялікім ілбом, з правільна пастаўленымі вушамі, з невялікімі, але жывымі і разумнымі вачыма, ніжняя сківіца была вельмі развіта, морда зусім прамая, іншы раз плосканосая, прычым ноздры ўтвараюць выпукласць. Шыя была прамая і нязграбная, загрывак нізкі, плячо плоскае, бакі круглыя, круп авальны, але раздвоены; усе члены наогул як са сталі і выключна салідныя капыты. Пры гэтым несамавітым выглядзе ардэнскі конь адзначаўся заўсёды выключнай мернасцю ў ежы і надзвычайнай вынослівасню» (стар. 25). Далей Арандар паведамляе, што з 1830 года ў Бельгіі праявілася прыкметнае імкненне да паляпшэння недахопаў мясцовай пароды, прычым гэтае паляпшэнне праявілася асабліва энергічна ў суседніх з Люксембургам і больш урадлівых правінцыях Бельгіі, г. зн., такім чынам, у Намюры, Лютыху і Брабанце. Вынікам гэтага паляпшэння, паводле слоў самога-ж Арандара, з’явіўся цяперашні тып ардэнскага каня, які зусім выцесніў ранейшы.
«У цяперашні час, — гаворыць ён, — амаль немагчыма знайсці старадаўнюю вышэйапісаную ардэнскую пароду, хоць тып гэтай расы зусім правільна перададзены цяперашняй пародзе. Дзякуючы палепшанаму ўтрыманню сучасны конь набыў больш буйныя размеры і моцны склад» (стар. 26). Такім чынам несумненна, што Арандар сцвярджае, па-першае, што сучасны тып не ўзяў пачатку ад метызацыі, а палепшан у межах той-жа пароды падборам і рацыянальным выхаваннем і, па-другое, што гэты палепшаны тып разводзіцца галоўным чынам у цэнтральных правінцыях Бельгіі, а не ў Ардэнах. Для кожнага, хто знаёмы з гэтым становішчам бельгійскай конегадоўлі, відавочна, што Арандар мае тут на ўваз& той нармальны тып каня, які A. А. Армфельд і іншыя называюць брабанцкім і які мы, згодна з ужываемай у сапраўднасці мясцовай назвай, будзем называць проста бельгійскай пародай.
Апісанне сучаснага або палепшанага бельгійскага каня зроблена Арандарам так удала, што мы лічым патрэбным прывесці гэтае месца з яго брашуркі цалкам: «цяперашні ардэнскі конь прадстаўляе, як ужо сказана, выдатны ўзор сілы. Рост яго мала змяняецца і звычайна мае 1 м 60 см да 1 м 70 см, г. зн. 2 арш. 4 вярш. — 2 арш. 6‘/г вярш., масць большай часткай цёмная, хоць ардэнкі бываюць і ўсіх адценняў; светлая масць сустракасцца рэдка з прычыны таго, што коні гэтай масці выкрэсліваліся
пастаянна са спісу вытворнікаў». «У тыповых сучасных ардэнаў галава кароткая, чатырохвугольная, з шырокім і высокім ілбом, з развітым чэрапам; вочы, хоць поўныя, але іншы раз вельмі маленькія і не заўсёды на выкаце, а наадварот, закрытыя вельмі тоўстымі павекамі, морда прамая, ноздры раздутыя, ніжняя сківіца іншы раз вельмі развітая, што надае непрыгожы выгляд галаве ў профіль. Патылічнае сучляненне мае значна больш эластычнасці, чым у старога ардэнскага тыпу, які, дзякуючы нязграбна пасаджанай галаве, не адзначаўся спрытнасцю рухаў. Шыя, якая адзначаецца сілай, а не густой грывай (вельмі густая грыва з’яўляецца адзнакай невысокароднасці пароды), але дастаткова пушыстай і прыгожай, у злучэнні з загрыўкам і грудзьмі не пакідаюць жадаць нічога лепшага ў сэнсе сілы і прыгожасці. Але загрыўку, пры ўсёй яго шырыні і саліднасці, іншы раз не хапае вышыні; між іншым, гэты недахоп настолькі прыроджаны старажытнаму тыпу ардэнаў, што ніякія намаганні навукі не маглі яго змяніць, у выніку чаго конь здаецца спераду менш высокім. Спіна, як і крыж, шырокая, кароткая, мускулістая, пазваночнік утварае ў сярэдзіне як-бы канал, які цягнецца да самага крупа, заўсёды раздвоенага і моцна развітага. У старым тыпе, як мы ўжо гаварылі, круп быў авальны, а ў цяперашняга-ж ардэнскага каня ён узвышаецца, моцны і раздвоены, з добра пасаджаным хвастом і з добра развітым задам (агузкам), што робіць ардэнку падобнай да булонскага каня або да англійскіх ламавікоў». «Плячо, якое было раней зусім плоскім, у новым тыпе акруглілася, у выніку пастаяннага практыкавання, і атрымала самы вялікі нахіл, расшырыўшы вуглы, што дае больш свабоды ў рухах у час бегу. Грудзі шырокія і ў поўнай меры адпавядаюць акругленым бакам і кароткаму бруху, так што ў іх свабодна змяшчаюцца дыхальныя органы, чым абумоўліваецца добрае харчаванне і стойкасць у самых цяжкіх работах». «Для завяршэння поўнага паказу цяперашняга ардэнскага каня нам застаецца пагаварыць толькі аб будове канечнасцей, якія многія некампетэнтныя зоатэхнікі знаходзяць нездавальняючымі, таму што яны прызнаюць неабходным, каб больш-менш моцны конь быў-бы пастаўлен на непрыгожыя тоўстыя ногі, пакрытыя грубой шэрсцю, якія мы бачым у англійскіх суфолькаў, клейдэсдаляў і фламандскіх коней. Але-ж тоўстыя і махнатыя ногі з’яўляюцца ў гэтых коней толькі прычынай іх лімфатычнасці і ўмоў акружаючай іх мясцовасці. Для стэпавых-жа рускіх конназаводчыкаў гэтая ўмова не мае абсалютна ніякага значэння». «Што датычыць ардэнскага каня, то ён адзначаецца сухімі нагамі без арэшкаў і без накоснікаў, з шырокімі сучлянённямі; перадплечча выдатнае па сваёй шырыні і будове, калена беззаганнае, сухажылле выдзяляецца вельмі добра, злучэнне ў паясніцы ў поўнай меры салідпае, а капыт дастатковага размеру, з шэрага рагавога рэчыва, моцнага, як