Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Галоўныя недахопы метысаў ад англійскіх мясных парод — гэта рознахарактарнасць іх воўны, іх схільнасць да хвароб лёгкіх і іх паступовае здрабненне і змяненне складу фігуры пры экстэнсіўным кармленні і кантынентальным клімаце.
Цыгайскія авечкі, наадварот, настолькі непатрабавальныя і вынослівыя, што ў гэтых адносінах яны перавышаюць пародныя адгаліненні мерыносаў, выведзеныя ў Расіі.
Пры добрым кармленні цыгайскія авечкі аказваюцца, як гэта відаць з доследаў у Венгрыі, досыць скораспелымі: гадавалыя ■ягняты дасягалі ў сярэднім вагі 1 пуда 37 фунтаў, а асобныя экземпляры нават 2 пудоў 13 фунтаў.
Па паказаннях Н. Н. Дзерагіна, мяса цыгайскіх авечак надзвычай смачнае і далікатнае і не мае ніякіх пабочных пахаў;
у Одэсе, Вене і Канстантынопалі цыгайская бараніна вельмі цэніцца.
«На маю думку, — піша праф. Цэнткіралі, — цыгайскім авечкам, якія адзначаюцца вельмі добрымі якасцямі іх мяса і добрай здольнасцю скарыстоўваць корм, суджана адыграць выдатную ролю пры сучасных умовах гаспадаркі».
Па здольнасці да малочнасці цыгайскія маткі вельмі мала ўступаюць маткам іншых найбольш малочных парод.
Па назіраннях А. Гудзевіча, 20 матак выпрабаваных ім пяці парод давалі наступную колькасць малака ў суткі:
У шклянках
Чорныя чушкі Белыя чушкі Пырныя Каракульскія Цыгайскія
28 283/4 2 7 222/з 23*/г
Нарэшце, цыгайскія авечкі даюць, як гэта пацвярджаецца многімі, скуру з вельмі шчыльнаю мяздрою; па словах гандляра воўнай П. Е. Пруднікава, скура цыгаяў болын падыходзіць для вырабу саф’янаў, чым скуры іншых авечых парод Расіі.
Друкуецца па тэксту, апублікаванаму ў часопісе «Хозянн», № 20, 1894 г.
МІКРАСКАПІЧНАЯ БУДОВА ЦЫГАЙСКАЙ ВОЎНЫ
Воўна розных парод свойскай авечкі адзначаецца пры мікраскапічным яе даследаванні не толькі таўшчынёй шарсцінак, але таксама і характарам лускавінак, якія складаюць знадворны слой валаска. Вільгельм Натузіус, а за ім Бом і іншыя нямецкія шэрсцезнаўцы прымалі, што мерыносавая шарсцінка складаецца з цэлых лускавінак, якія варонкападобна ўкладзены адна ў другую. Гэтая цэльнакрайнасць лускавінак мерыносавай воўны прызнавалася названымі даследчыкамі за адрознівальную адзнаку мерыносавай воўны ад воўны іншых парод. Мы маем поўную падставу меркаваць, што Бом і Натузіус мелі справу пры іх даследаваннях з тонкай мерыносавай воўнай, якая толькі ў рэдкіх выпадках — іменна на патаўшчэннях шарсцінкі — мае раздзельна-крайнія лускавінкі, такія-ж дакладна, як і воўна саутсдаунаў і некаторых іншых англійскіх парод.
Калі-ж даследаваць пад мікраскопам воўну камвольных мерыносаў і асабліва калі даследаваць воўну, узятую з ляжкі або шыі грубога камвольнага барана нямецкага або мазаеўскага тыпу, то мы знойдзем, што лускавінкі на ёй будуць размеркаваны ў два і нават у чатыры рады. Больш тонкія камвольныя мерыносавыя шарсцінкі маюць лускавінкі шырбкія і кароткія, a на валасках грубых той-жа авечкі лускавінкі прадстаўляюцца вузкімі і доўгімі, г. зн. надзвычай падобнымі да лускавінак воўны англійскіх авечак і воўны некаторых каўказскіх і персідскіх парод. Вывіучэнне воўны розных парод авечкі схіляе нас да вываду, што цэльнакрайнасць лускавінак шарсцінкі і формы гэтых лускавінак знаходзяцца ў прамых суадносінах з дыяметрам шарсцінкі: калі шарсцінка тонкая, то лускавінка будзе цэльнакрайняй і кароткай, як гэта мы бачым у тонкарунных мерыносаў, калі-ж дыяметр шарсцінкі значны (30—40 мікраміл.), то лускавінкі размяшчаюцца дв,ума і больш радамі і робяцца вузкімі, вельмі выступаючымі адна над другою, як гэта мы бачым у камвольных мерыносаў, англійскіх і іншых парод. Капітальны твор аб шэрсці, напісаны амерыканскім прафесарам Макмерчы, па-
казвае таксама, што тонкія шарсцінкі грубашэрсных англійскіх парод, напрыклад, лестэрскай і катсвольдскай, могуць складацца з цэльнак,райніх лускавінак і, наадварот, грубыя шарсцінкі амерыканскага мерыноса бываюць пакрыты 2і 4-раднымі лускавінкамі (Wm. Me. Murtrie. Examenation of Wools, 1886).
3 гэтых указанняў, несумненна, вынікае, па-першае, што форма лускавінак не складае характэрнай адзнакі воўны розных парод, і, па-другое, што шырокія і цэльнакрайнія лускавінкі не прадстаўляюць, як гэта некаторыя думалі, выключнай асаблівасці воўны мерыносавай авечкі. He менш важнай, чым лускавінка, асаблівасцю воўны, на якую пры мікраскапічным даследаванні звярталася вялікая ўвага, з’яўляецца восевы або стрыжневы цыліндр. У некаторых шарсцінак восевы цыліндр настолькі значны, што займае сабой амаль трэцюю частку плошчы валаска; у другіх шарсцінак ён прадстаўляецца ў выглядзе вузкай чорнай або бурай палоскі і, нарэшце, у многіх шарсцінак ён бывае перарывісты, добра прыкметны толькі ў аснове шарсцінкі і зусім знікае к канцу яе. Мікраскапічнае даследаванне паказала, што восевы цыліндр шарсцінкі складаецца з круглых або кубічных клетак, якія замяшчаюць пігментныя зярняткі і паветра, ад прысутнасці якога восевы цыліндр здаецца пад мікраскопам цёмным і нават чорным. Адсутнасць восевага цыліндра ў большай часткі шарсцінак, якія складаюць руно мерыносаў, дала повад праф. Бому ўстанавіць адрозненне паміж «воўнай» у поўным сэнсе слова (Wolle) і «воласам». Адсутнасць восевага цыліндра, піша Бом, ёсць асноўная адзнака воўны; толькі тая воўна мае здольнасць да валкі і пругкасць і толькі тая воўна прыгодна для суконных матэрый, якая складаецца з пуху або шарсцінак (Flaumhaar), не маючых асяродка або восевага цыліндра. Развіваючы гэтую думку далей, Бом рашуча і ўпэўнена выказваецца за тое, што з навуковага пункту гледжання толькі руно мерыносавай авечкі можа быць названа воўнай, таму што толькі руно гэтых авечак складаецца з аднаго безасяродкавага пуху і таму што толькі адна мерыносавая воўна прыгодна для вырабу сукна *. На нашу думку ні практыка вытворчасці шарсцяных тканін, ні навука шэрсцезнаўства не апраўдвае жаданне Бома называць «воўнай» адну толькі мерыносавую воўну, а воўну іншых парод свойскіх авечак называць «воласам».
Даследаванні Вільгельма Натузіуса не пакідаюць ніякага сумнення ў тым, што руно амаль усіх мерыносавых ягнят і руны многіх грубашэрсных мерыносавых бараноў і нават матак маюць у сабе большую йбо меншую колькасць асяродкавага воласу. Нават у творы самога Бома прыведзены на стар. 143 і 144 ры-
1 Bohm. Schafzucht, В. 1, р. 159—162.
сункі Натузіуса, якія паказваюць асяродкавы цыліндр пушка мерыносавага ягняці і асцюка мерыносавага барана.
Пры значнай гушчыні і грубасці мерыносавага руна асяродкавыя валаскі пакрываюць усе складкі ск,уры і значную частку ляжак; такія руны нам асабліва часта даводзіцца сіустракаць у мазаеўскіх мерыносавых бараноў і ў бараноў амерыканскіх інфантадо. Паколькі пазнейшыя даследаванні ў поўнай меры пацвердзілі знаходжанне ў мерыносавым руне асяродкавых валаскоў, то ўжо гэтым адным фактам разбураецца зусім намер Бома назваць толькі руно мерыносаў «воўнай», а руно ўсіх іншых авечак «воласам». Апрача таго, добра вядома, што руно многіх
Рыс. 11.
англійскіх кароткашэрсных авечак, напрыклад, саутсдаунскіх, складаецца выключна з асяродкавых шарсцінак, а руно некаторых доўгашэрсных парод мае асяродкавых валаскоў часта не больш, чым грубыя мерыносы; адзінае адрозненне, якое Бом устанаўлівае паміж англійскімі і мерыносавымі воўнамі, складаецца ў тым, што першыя непрыгодьыя для сукна; але гэтае ўказанне Бома зусім безгрунтоўнае, таму што і грубыя камвольныя мерыносавыя воўны гэтак-жа сама непрыгодны для вырабу высокасартавога сукна, як і воўна гемпшырскіх, шрапшырскіх або саутсдаунскіх авечак; для сукнаў-жа салдапкіх і наогул танных воўны англійскіх парод і цыгайскай даўно ўжо ўжываюцца.
Займаючыся мікраскапічным даследаваннем воўны грубашэрсных парод, мы знайшлі, што персідская парода, якая разводзіцца ў Харасанскай правінцыі, мае руно, што складаецца з
адных толькі безасяродкавых шарсцінак; гэтак-жа сама і белашэрсныя авечкі, якія разводзяцца ў нас у Абхазіі, мелі ў руне толькі нязначную прымесь асцюкаДыяметр шарсцінкі харасанскіх авечак быў каля 28—30 мікраміліметраў, значыцца, гэтая воўна была той-жа таніны, як і грубыя мерыносавыя воўны; адзінае адрозненне харасанскай воўны ад мерыносавай было ў тым, што знадворныя лускавінкі яе былі вузей і даўжэй, чым у воўне мерыносавай.
3 усяго таго, што паказвае нам такім чынам даследаванне воўны, зусім відавочна, што мікраскапічная будова яе не дае амаль ніякіх навуковых падстаў для распазнавання парод свойскай авечкі. Навуковае падраздзяленне або класіфікацыя авечых парод павінна выключна грунтавацца на даўжыні і форме хваста і форме спіралей рагавых стрыжняў; мікраскапічнае-ж даследаванне воўны для мэт класіфі'кацыі парод не даставіла да гэтага часу ніякіх фактаў, якія-б заслугоўвалі сур’ёзнай іувагі.
Даследаванні цыгайскай воўны, пачынаючы ад самых грубых да самых тонкіх узораў, яшчэ раз пацвярджаюць толькі што выказанае палажэнне: самыя тонкія ўзоры цыгайскай воўны ў 28— 30 мікраміліметраў дыяметра — бліжэй за ўсё стаялі па форме лускавінак да лускавінак сярэдніх па таніне мерыносавых шарсцінак і тонкіх шарсцінак саутсдаунскай і гемпшырскай авечак; а самыя грубыя цыгайскія шарсцінкі —у 50 — 57 мікраміл. — набліжаліся да воўны, якая расце толькі на ляжках грубых мерыносаў, або да воўны катсвольдаў і некаторых каўказскіх парод. Што-ж датычыцца восевага цыліндра або асяродка валаска, то ён у тонкіх і сярэдніх цыгайскіх шарсцінак бывае толькі v крайне рэдкіх выпадках; на грубых-жа частках руна восевы цыліндр бывае ў некаторых рунах даволі часта, але і то ў выглядзе вузкіх і зярністых палосак. Лускавінкі на грубых шарсцінках размяшчаліся ў тры, чатыры рады і мелі доўгую і няправільную форму. На прыкладаемым рысунку 11 з левага боку паказана самая тонкая цыгайская шарсцінка з тонкім восевым цыліндрам; сярэдні рысунак прадстаўляе сярэднюю па таніне цыгайскую шарсцінку без цыліндра і, нарэшце, рысунак справа — грубую цыгайскую шарсцінку з перарывістым асявым цыліндрам. Усе тры рысункі зрысаваны з мікраскапічнага прэпарата.
Друкуецца па тэксту, надрукаванаму ў часопісе «Хозянн», № 47, 1895 г.
1 F. Н. Bowman, вядомы англійскі спецыяліст па шэрсцезнаўству, знайшоў безасяродкавую воўну ва ўсім руне ў адной кітайскай пароды. Усе гэтыя факты пацвярджаюць выказанае ў нашым першым артыкуле меркаванне, што мерыносы і іншыя тонкарунныя пароды занесены ў Еўропу з Азіі (The structure of wool fibre. 1885).