• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы  Павел Куляшоў

    Выбраныя творы

    Павел Куляшоў

    Памер: 399с.
    Мінск 1956
    159.6 МБ
    Каўказскія шашлыкі з ягняціны перавышаюць па свайму смаку нават лепшыя сарты англійскай бараніны. Развядзенне добрых мясных авечак, якія забіваюцца на мяса ва ўзросце не старэй года, з’яўляецца галоўнай умовай паспяховага развіцця авечкагадоўлі ў Англіі і Францыі. На ўсіх рынках гэтых дзяржаў добрую бараніну аплачваюць вышэй іншых сартоў мяса. У Аўстраліі і Новай Зеландыі авечкагадоўля перастала скарачацца толькі пасля таго, як там перайшлі да метызацыі мерыносавых матак з лінкольнскімі, шрапшырскімі і гемпшырскімі баранамі. Лепшымі мяснымі пародамі ў Расіі лічыцца: тушынская, шырванская, карачаеўская на Каўказе і малічы на Крымскім поўвостраве.
    Правільная арганізацыя вывазу маладой бараніны з Данской і Кубанскай абласцей, Баронежскай і іншых губерняў у сталіцы і фабрычныя цэнтры можа ў значнай ступені зрабіць уплыў на даходнасць і развіццё авечкагадоўлі ў Расіі.
    Апрача ўсяго сказанага, трэба памятаць, што авечка, як вытворца мяса, з’яўляецца больш эканомнай, чым буйная рагатая жывёла і асабліва ў маладым узросце. Лепшае скарыстанне корму і ператварэнне яго ў мяса абумоўліваецца, хутчэй за ўсё, больш доўгім стрававальным каналам авечкі. Па той-жа прычыне авечка лепш, чым буйная рагатая жывёла, засвойвае аб’ёмісты грубы корм, якога ў нашых гаспадарках заўсёды больш, чым зернявога. Даныя амерыканскіх доследных станцый паказваюць, што для вытворчасці адзінкі жывой вагі авечка патрабуе ў сярэднім на 30% менш сухога рэчыва корму, чым буйная рагатая жывёла.
    Авечка служыла ранеіі, служыць у некаторай ступені і ў цяперашні час, галоўным вытворцам сала, неабходнага для ежы, мыла, свечак, вытворчасці гліцэрыну і г. д. Здольнасць авечкі да
    выпрацоўкі гэтага прадукту прама здзіўляючая. Пры вазе ў шмат разоў меншай, чым буйная рагатая жывёла, добра адкормленыя авечкі могуць даць у сярэднім да 40—60 фунтаў сала на галаву, г. зн. столькі-ж, колькі і буйная рагатая жывёла.
    Тлушчавае адкладанне на ягадзіцах і хвасце — курдзюк. — многіх поўднёварускіх авечак лічыцца ў мясцовых жыхароў ласункам і замяняе масла пры згатаванні страў. 3 аднаго курдзюка добра кормленай авечкі можна атрымаць 30—40 фунтаў далікатнага і вельмі смачнага тлушчу.
    Малочная прадукцыйнасць авечкі таксама вельмі значная, і ў нас у Расіі яна скарыстоўваецца ў шырокіх размерах у Бесарабіі, на Каўказе, у Крыму і ў Маларосіі. Авечае малако амаль у два разы багацей за каровіна як сырным рэчывам, так і тлушчам, і ў сярэднім амаль на 7% менш мае вады. Малочны перыяд (лактацыйны) прадаўжаецца ў авечкі ад 4 да 6 месяцаў, і за гэты час сярэднія па малочнасці авечкі даюць каля 150 фунтаў малака, a шматмалочныя авечкі ад 400 да 800 фунтаў. Доследы, праведзеныя ў Германіі, Аўстрыі 1 Амерыцы, паказваюць, што авечка па меншай меры таксама добра аплачвае корм малаком, як і карова. У той-жа час яна прыносіць значны даход сваёй воўнай. Масла, якое вырабляецца з малака авечкі, горш за каровінае, але затое авечы сыр высока цэніцца ў нас на Каўказе і ў Бесарабіі і асабліва ў Францыі і Італіі. Лепшыя сарты ракфорскага сыру вырабляюцца з авечага малака.
    Найбольшай вядомасцю ў нас карыстаюцца ў Бесарабіі малочная авечка чушка, на Каўказе пароды мазех і карачаеўская і ў Палтаўскай губерні рашацілаўская і сакольская. Крымскі маліч і авечка курдзючная таксама з поспехам скарыстоўваюцца як малочныя.
    Ва ўсёй Еўропе ёсць каля 114 млн. авечак, а ў Расійскай Імперыі іх да 80 млн., прычым да 42 млн. ёсць у Еўрапейскай Расіі, 11V2 млн. на Каўказе, 21 млн. у Сярэдняй Азіі і да 5 млн. у Сібіры. 3 усёй гэтай колькасці толькі 2'/2 млн. адносіцца на долю тонкарунных авечак у губернях Еўрапейскай Расіі і 2 млн. гэтых авечак трымаюць на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і ў Сібіры; усю астатнюю колькасць складаюць авечкі грубашэрсных парод...
    Наша маладаходная ■— у выніку сваёй нізкай прадукцыйнасці і нізкай цаны на мяса і воўну — авечкагадоўля паспяхова развівалася толькі пры танных пашах, вялікай колькасці таннага сена і саломы. Такія ўмовы захаваліся яшчэ ў Малой Азіі, у Сібіры, у горных частках Каўказа і па стэпавых прасторах поўднёва-заходніх ускраін...
    На ўсёй астатняй прасторы Еўрапейскай Расіі ўтрыманне авечкі або дае дэфіцыт або ледзь аплачвае корм. Толькі самыя прадукцыйныя пароды, напрыклад, мерыносы ў буйных гаспадарках, яраслаўская аўчынная, а таксама многашэрсныя авечкі Варонежскага і Данскога раёнаў, авечка цыгайская ў Бесарабіі, шматмалочныя і добрыя ў мясных адносінах крымскія і каўказскія авечкі, а таксама пародныя адгаліненні смушкавай авечкі і асабліва помесі ад каракуляў і малічоў даюць добры чысты даход — ад 1 рубля да 4 рублёў на галаву.
    Нажаль, авечак, якія прыносяць гаспадару даход або акупляюць корм, ёсць у Еўрапейскай Расіі бадай ці больш адной дзесятай часткі ўсёй колькасці; уся астатняя маса авечак існуе толькі таму, што селянін не можа абысціся без аўчыны, воўны, мяса і малака авечкі. Значна большая выгаднасць земляробства перад жывёлагадоўляй наогул і перад авечкагадоўляй у асаблівасці праявілася рашучым чынам у памяншэнні колькасці авечак за апошнія 15 гадоў. Мерыносавая або тонкарунная авечкагадоўля пачала скарачацца яшчэ з 1887 года, a грубашэрсная ўзрасла да 1902 года, а з гэтага часу і па 1912 год зменшылася на б'/г мільёнаў. Апрача памяншэння авечкагадоўлі ад скарачэння выпасаў, якія адышлі пад пасевы, яна скарацілася яшчэ ад выдзялення на хутары, дзе ўгоддзяў для авечкі яшчэ менш, а таксама і з прычыны падзяжоў тых авечак, якія знаходзяцца на нізінных і балоцістых пашах поўночных губерняў. Найбольшае скарачэнне авечкагадоўлі адбылося ў выніку ўзмоцненага разворвання ва ўрадлівых чарназёмных раёнах: Новарасійскім, Маларасійскім, поўднёва-заходнім і на Поўночным Каўказе.
    На падставе адказаў, сабраных ЯЯ. Палферавым, выяўляецца з дастатковай відавочнасцю, што ў сялянскай гаспадарцы, апрача недастатковасці выпасаў, як прычыны найбольш агульнай, істотна важны ўплыў на заняпад авечкагадоўлі мелі: дрэннае ўтрыманне авечак у зімовы час, няправільны заводскі падбор, маладаходнасць гэтай галіны ў выніку невысокай цаны воўны, мяса і дрэннага збыту гэтых прадуктаў, апрача таго, авечкагадоўлю скарачаюць хваробы, асабліва пячоначныя і лёгачныя глісты.
    Галоўную масу авечак (амаль 9/ю), якую трымаюць у сялянскіх гаспадарках, кормяць вельмі дрэнна і летам і зімой. Разводзяць іх амаль без усякай увагі і падбору да іх паляпшэння. Летам авечкі пасвяцца толькі па бедных папарах і іржышчах, a зімой іх кормяць саломай, хабаццямі і ў рэдкіх выпадках даюць крыху сена. Пры такіх умовах не можа быць і гутаркі аб высокай прадукцыйнасці воўны і развіцці мясных якасцей. Авечкі непазбежна выраджаюцца і драбнеюць. Да ўсяго гэтага трэба яшчэ дадаць, што яркі і баранчыкі паступаюць у злучку з 7—
    8 месяцаў і паміж сялянскімі авечкамі нярэдка вядзецца працяглае сваяцкае развядзенне. На аднаго баранчыка ягня прыходзіцца нават больш 100 матак. Прыплод ад такіх авечак атрымліваецца дробны, недаразвіты і слабы. Нават дарослыя авечкі ў большасці сялянскіх гаспадарак Еўрапейскай Расіі даюць ад 30 да 50 фунтаў мяса і бараны — ад Р/г да 2 пудоў, ягняты-гадавікі— ад 20 да 30 фунтаў. Пры двухразовай стрыжцы атрымліваюць ад барана 4—5 фунтаў воўны і ад матак — 3—4 фунты воўны. У такім дрэнным становішчы знаходзіцца авечкагадоўля ў многіх поўночных, сярэдніх чарназёмных і нечарназёмных губернях, а таксама новарасійскіх і маларасійскіх, дзе разводзяцца непалепшаная кароткахвостая і поўночная авечка. «Агульны голас сялян такі, — піша ў сваім аглядзе авечкагадоўлі ў Харкаўскай губ. праф. М. Ф. Іваноў, — што, з прычыны скарачэння пашаў, прыйдзецца з часам ліквідаваць авечкагадоўлю, таму што сяляне не ўяўляюць сабе іншага выхаду з гэтага становішча». «Тым не менш, — паведамляе той-жа пісьменнік, — многія гаспадары зусім слушна гавораць, што без авечкі селяніну не абысціся». Паводле глыбокага пераканання праф. М. Ф. Іванова, уздым авечкагадоўлі ў якасных адносінах мог-бы значна аслабіць скарачэнне авечкагадоўлі. Самі сяляне таксама зусім слушна гавораць: «трэба палегшіыць умовы кармлення авечак і патрэбны добрыя земскія бараны, якія маглі-б падняць мяснасць і шэрснасць авечак».
    Што паляпшэнне якасці авечак магчыма і што гэтае паляпшэнне.можа ўзняць значна даходнасць авечкагадоўлі, і тым самым папярэдзіць яе знішчэнне, даказваюць многія прыклады з тых раёнаў, у якіх авечкагадоўля прызнаецца ў агульным недаходнай і асуджанай на знішчэнне. Так, напрыклад, у раёне поўночнай кажуховай авечкі мы маем раманаўскую авечку, якая прыносіць, безумоўна, гаспадару добры даход сваёй каштоўнай аўчынкай і яшчэ болып тым, што авечкі гэтыя вельмі пладавітыя. Далікатная воўна раманаўскіх авечак таксама вельмі цэніцца.
    У Харкаўскай і Палтаўскай губернях, дзе сялянская авечкагадоўля так хутка знікае, помесі ад буйных валахскіх авечак, мясцовыя сакольскія і рашацілаўскія авечкі і асабліва помесі ад авечкі каракульскай прыносяць сваімі аўчынкамі, малаком, мясам і воўнаю добры чысты даход. Такая авечкагадоўля ўжо не асуджана на знішчэнне, і селянін здолее раздабыць корм для такіх авечак, таму што развядзенне і кармавых буракоў і кармавых траў атрымала цяпер шырокае распаўсюджанне. У Варонежскай і Тамбоўскай губернях таксама сярод бездаходнай сялянскай авечкагадоўлі ёсць невялікія пародныя адгаліненні валахскай авечкі, якія вельмі выгадны гаспадарам продажам іх воўны (да 10—12 фунтаў з кожнай авечкі), збытам 25 Зак. 473
    валушкоў на мяса і племянных бараноў для паляпшэння авечак у іншых губернях.
    Авечкагадоўля Астраханскай, Орэнбургскай, Стаўрапальскай губерняў, а таксама Кубанскай і Терскай абласцей прадстаўляе паступовы пераход да качэўнай авечкагадоўлі сярэднеазіяцкіх абласцей і Туркестанскага краю. Ужо ў Астраханскай губерні пашавых угоддзяў так многа і авечкагадоўля так развіта, што на сто душ насельніцтва прыпадае каля ста авечак; многа больш у Стаўрапальскай губерні і амаль у два разы больш у Терскай вобласці. Апрача дастатковай колькасці пашаў, авечкагадоўлі спрыяе тут сухі кантынентальны клімат і "працяглы перыяд травянога кармлення. Так, у Кубанскай вобласці, частцы Терскай і Стаўрапальскай губерні авечкі часам карыстаюцца падножным кор.мам на працягу ўсяго года і, ва ўсякім выпадку, не менш 9—10 месяцаў.