Выбраныя творы
Павел Куляшоў
Памер: 399с.
Мінск 1956
Пераважаючымі пародамі тут з’яўляюцца тлустахвостая, курдзючная (тлустаягадзічная), а таксама і падобная да валахскай авечкі Данской вобласці. Важнейшай даходнай крыніцай з’яўляецца продаж маладых ягнят на мяса і болып старых валухоў на мяса і сала.
Досыць добрай і доўгай воўны атрымліваецца ў дзве стрыжкі з барана да 16 фунтаў і з маткі да 10 фунтаў. Сярэдняя жывая вага бараноў каля 4 пудоў і матак каля 3 пудоў. Нават і пры цяперашнім павышэнні цэн на зямлю авечка ва ўказаным раёне прыносіць больш двух рублёў чыстага даходу.
У гарыстых мясцовасцях Кубанскай і Терскай абласцсй авечкі скарыстоўваюцца і як малочныя, а некаторыя адгаліненні горнай авечкі, напрыклад карачаеўская, адзначаюцца вельмі добрай якасцю мяса. Авечкаводы адносяцца ў гэтым раёне з вялікай увагай і да догляду і падбору авечак; грамадскія атары маюць дастатковую колькасць дарослых бараноў. Трапляецца нямала гаспадарак, якія маюць па некалькі соцень авечак, але ў сярэднім на кожную гаспадарку тут прыпадае ад 5 да 10 галоў. Збыт прадуктаў авечкагадоўлі ў агульным забяспечан, асабліва-ж для Поўночнага Каўказа з прычыны блізкасці гаспадарак да такога важнага гандлёвага пункта, як Растоўна-Дану.
Авечкагадоўля заўральскіх, сярэднеазіяцкіх абласцей складае амаль чацвёртую частку ўсёй авечкагадоўлі (17'/2 млн.) імперыі.
Па характару ўтрымання яна і да гэтага часу захоўвае самую першабытную качавую форму. У многіх месцах авечкі круглы год трымаюцца на падножным корме і толькі ў лютыя маразы і ў галалёд патрабуюць падкормку сенам у хлявах. Па прыблізнаму падліку на кожную авечку патрабуецца каля 2 дзесяцін стэпавай сухой пашы. У больш халодных частках ардынскіх стэпаў на авечак расходуецца за зіму да 20 пудоў
сена. На стэпавага гаспадара ў сярэднім прыпадае ад 14 да 15 авечак на кожнага.
Вядома, на велізарнай прасторы заўральскіх, ардынскіх стэпаў ёсць некалькі рознавіднасцей авечкі, але самым тыповым прадстаўніком стэпавай авечкагадоўлі з’яўляецца курдзючная кіргізская і астраханская авечкі; вялікага росту, моцнага целаскладу, на высокіх моцных нагах, з гарбатай галавой і часцей за ўсё з павіслымі вушамі. Некаторыя пароды рагатыя, другія бязрогія. Руно даволі грубое і сярэдняй вагі. Кіргізская авечка дае добрае мяса, вельмі добра адкормліваецца і досыць малочная. Вынослівасць да гарачыні, холаду і смагі ў гэтай авечкі здзіўляючая. Кіргізская авечка можа рабіць вельмі вялікія пераходы. Ягняты многіх пародных адгаліненняў курдзючнай авечкі даюць добрыя смушкі. Воўна ідзе на тканіны, паласы, дываны і асабліва на лямцы, якімі абшываюцца юрты качэўнікаў.
Авечкагадоўля Манголіі мала адрозніваецца ад нашай сярэдне-азіяцкай. Авечка, якая разводзіцца тут, драбнейшая за кіргізскую, з кароткім тлустым хвастом і грубой воўнай. Мангольскія авечкі досыць малочныя і добра адкормліваюцца.
У адносінах умоў утрымання авечак наша туркестанская авечкагадоўля нічым не адрозніваецца ад кіргізскай. Качуючыя тут авечкі забяспечаны травой амаль на круглы год, і толькі ў мяцеліцы і маразы, а таксама ў час акоту авечак зганяюць у земляныя або хварасцяныя памяшканні. Белая аўганская авечка разводзіцца галоўным чынам для атрымання воўны досыць далікатнай і доўгай; яна ідзе на выраб дываноў, паласаў і сукнаў.
Персідскія, туркменскія і курдскія авечкі грубейшыя за аўганскую па воўне, але большыя роста.м і даюць смачнае мяса. Шкуркі ягнят гэтых авечак досыць прыгожыя і прадаюцца пад імем персідскіх мярлушак. Несумненна, што паляпшэнне туркестанскіх авечак болып паспяхова пайшло-б праз прымесь крыві бухарскай каракулевай авечкі, сваяцкай з імі па свайму паходжанню. Гэтым шляхам у Туркестане можна ў самым непрацяглым часе стварыць вялікі раён смушковай авечкагадоўлі.
Пры разглядзе пытання аб мерапрыемствах па паляпшэнню авечкагадоўлі неабходна мець на ўвазе асноўнае палажэнне, устаноўленае зоатэхніяй, што авечка па сваёй прыродзе жывёла шматбаковага карыстання. Сапраўды, нам вядома, што конь служыць выключна для работы, а свіння для вытворчасці мяса, Гэтак-жа сама высокапрадукцыйная малочная жывёла можа быць вельмі выгаднай без усякага скарыстання яе мясной прадукцыйнасці, а культурная мясная жывёла можа прыносіць добры даход без скарыстання яе малочнасці.
Што-ж датычыць авечкі, то яна, ва ўсякім выпадку, павінна 25*
служыць адначасова не менш, як для двух мэт, а часцей для трох і нават для чатырох мэт. Самыя лепшыя англійскія культурныя пароды служаць адначасова для вытворчасці мяса і воўны, культурныя малочныя авечкі — для малака і воўны, a нашы культурныя пароды адначасова для малака, воўны, мяса і смушак або аўчын.
3 гэтага асноўнага палажэння вынікае, што для выгаднага развядзення авечак неабходна скарыстаць у поўнай меры не менш двух іх здольнасцей: мяснасці і воўнапрадукцыйнасці, або воўны і малочнасці.
Нізкая даходнасць' рускай грубашэрснай і тонкаруннай авечкагадоўлі і з’яўлялася вынікам іменна таго, што гаспадарамі скарыстоўвалася больш або менш здавальняюча або воўнапрадукцыйнасць авечкі або яе малочнасць і вельмі мала скарыстоўваліся мясныя якасці.
У тых раёнах, дзе мяса добра аплачвалася і знаходзіла больш або менш забяспечаны збыт, там мы бачым клопаты авечкаводаў аб паляпшэнні якасці мяса і аб развіцці скораспеласці ў маладых жывёл; такой мы знаходзім авечкагадоўлю ў Крыму і на Каўказе.
Само сабой зразумела, што слабае скарыстанне мясапрадукцыйнасці авечкі падрывае ў корані выгаднасць авечкагадоўлі, робячы яе існаванне — пры цяперашняй дарагавізне кармоў — амаль нямыслімым, таму што большая палавіна корму ідзе па вытворчасць мускулаў, тлушчу і касцей, г. зн. усяго таго, што складае тушу авечкі.
У авечак культурных мясных парод вага тушы складае ад 60 да 70% жывой вагі. Як-бы добра ні аплачвалася воўна, але авечкагадоўля ў велізарнай большасці выпадкаў не можа быць выгаднай, калі ў той-жа час мяса авечкі не знаходзіць забяспечанага збыту і прадаецца, шмат таней за ялавічыну або свініну. Між тым такія іменна ўмовы існуюць для нашай авечкагадоўлі амаль ва ўсіх губернях Еўрапейскай Расіі. На гэтую акалічнасць я ўказаў яшчэ 20 гадоў таму назад у маіх артыкулах па мясной авечкагадоўлі. 3 таго часу становішча авечкагадоўлі амаль ніколькі не палепшылася і ніякіх сур’ёзных крокаў з боку дзяржавы не было зроблена да таго, каб павялічыць ■спажыванне бараніны на галоўных рынках поўночнай і сярэдняй палос Расіі...
Адзіным вынікам маёй прапаганды па авечкагадоўлі прызнаю тое, што цяпер ідэя аб мясашэрсным напрамку авечкагадоўлі падтрымліваецца нашымі лепшымі пісьменнікамі па жывёлагадоўлі.
«Калі руская авечкагадоўля стаіць у сучасны момант на самай нізкай ступені сваёй эканамічнай выгаднасці, — піша
я. ЯПалфераў,—то такой закіданасцю яна абавязана няпоўнаму скарыстанню галоўнага прадукта авечкі — мяса».
«I як-бы воўна ні расцэньвалася высока, як-бы свечныя і мылавараныя заводы ні паглыналі многа барановага сала, без рэалізацыі асноўнага прадукта — мяса, нельга сур’ёзна разлічваць на тое, каб авечкагадоўля зрабілася эканамічна выгаднай».
Прафесары Е. Ф. Ліскун і М. Ф. Іваноў таксама ўказваюць на настойлівую неабходнасць палепшыць мясапрадукцыйнасць рускіх авечак.
Першы лічыць, што для гэтай мэты заслугоўваюць увагі англійскія мясныя пароды, якія адзначаюцца на дзіва хуткім ростам. Англійскія ягняты ва ўзросце 8—9 месяцаў, добра адкормленыя, даюць, паводле слоў Е. Ф. Ліскуна, да Ф’/г—5 пудоў мяса і сала. На прырост кожнага фунта мяса такія ягняты трацяць у паўтара раза менш пажыўных рэчываў, чым нават парасяты, спажываючы пры гэтым не толькі адны зернявыя, але часткова і грубыя кармы.
Прафесар М. Ф. Іваноў піша ў сваім апошнім творы, «што ад скрыжавання з англійскімі мяснымі пародамі цяжка атрымаць новыя стойкія тыпы (напрыклад ад мерыносаў), можна сапсаваць якасць аўчыны грубашэрсных парод, і англійскія авечкі вельмі далікатныя і патрабавальныя да ўмоў утрымання.
М. Ф. Іваноў таму раіць палепшыць мяснасць авечак рускіх парод і асабліва валахскай і курдзючнай шляхам падбору ў самой пародзе і добрым кармленнем.
У гэтай супярэчнасці двух спецыялістаў заключаецца відавочнае непаразуменне. Hi Е. Ф. Ліскун, ні я і ніхто іншы, вядома, не думалі аб ператварэнні ў англійскіх метысаў большай часткі нашых грубашэрсных авечак, а толькі рэкамендавалі ўтварыць невялікія раёны мясашэрснай поўанглійскай авечкагадоўлі для патрэб сталічных рынкаў. Разам з тым, калі правільна тое, што некаторыя мясныя пароды далікатныя і патрабавальныя, то, з другога боку, правільна і тое, што метысы ад іх ніколькі не ўступаюць у вынослівасці ні мерыносам, ні рускім грубашэрсным авечкам.
Самае важнае практычнае пытанне, якое вынікае з усяго1 вышэйсказанага, заключаецца ў тым: якімі мерамі лепш за ўсё падысці да павелічэння спажывання бараніны на нашых галоўных рынках і да лепшай расцэнкі гэтага мяса на іх.
Намі ўжо было ўказана ў першым раздзеле, што якасць бараніны, г. зн. яе вартасці як ежы, перш за ўсё вызначаецца ўзростам жывёлы. У сувязі з гэты'м самы правільны шлях заключаецца ў арганізацыі пастаяннай дастаўкі на сталічныя рынкі і ў іншыя буйныя цэнтры ягнячага мяса з ранняй вясны і да позняй восені ў вагонах-халадзільніках і нават у звычайных вагонах...
На першы час дастаткова было-б устанавіць пастаянную тэрміновую перавозку бараніны з Поўночнага Каўказа, з Данской вобласці і Варонежскай губерні па Владзікаўказскай і ПоўночнаУсходняй лініях чыгунак, а таксама з Бесарабіі і Таўрычаўскай губерні.
Забеспячэнне сталіц маладой баранінай да гэтага часу тармозіцца адсутнасцю тэрміновай перавозкі мяса, Вагоны-лядоўнікі, халадзільнікі на месцах забою і пры станцыях прызначэння тавару складаюць неабходнае дапаўненне ўсёй гэтай арганізацыі. Пры транспартаванні авечак жыўцом дастаўка аднаго пуда бараніны абыходзіцца з аддаленых месц (2 000—3 000 вёрст) да 3 рублёў, а перавозка пуда бітай бараніны абыходзіцца не больш 50 капеек. Другое палажэнне, якое трэба мець на ўвазе пры абмеркаванні мер па паляпшэнню авечкагадоўлі і якое таксама цвёрда ўстаноўлена зоатэхніяй, заключаецца ў тым, што добрыя мясныя формы, скораспеласць, выгаднае скарыстанне корму і добрая вага тушы дасягаюцца толькі пры добрым кармленні ягнят. Нават атрыманне доўгай і густой воўны, г. зн. добрай вагі руна, бадай ці магчыма пры недастатковым кармленні маладых жывёл, таму што пры недаяданні скура робіцца тонкай, нацягнутай, няздольнай да вытворчасці цяжкага руна.