• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вымаўляй правільна! — Sprich richtig!

    Вымаўляй правільна! — Sprich richtig!


    Мінск 1995
    161.52 МБ
    
            Л.А. лавянкова нлнавіцкая лмЗарэмба г.я. Гамеза
    
    
    
    
                    SPRICH RICHTIG
    
    
    
    
    
            ВЫМАЎЛЯЙ ПРАВІЛЬНА
    
    
    вучэбны дапаможнік па фанетыцы нямецкай мовы для школ з паглыбленым зывучэннем нямецкай мовы
    
    Зацверджаны
    Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    
    
    
    
    МІНСК ТАА «Оракул» 1995
    
    
     ББК 81.2 Нем922 В 92
    УДК 803.04(075.3)
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Дапаможнік выпушчаны з удзелам ТАА «Харугва»
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    В 8030000000
    
    
    ISBN 587884155Х
    
          © Калектыў аўтараў, 1995
    © Мастак М. В. Чаркасаў, 1995
    
    ПРАДМОВА
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
       Дарагія дзеці, у вашых руках кніга па нямецкай мове, з дапамогай якой вы не толькі паглыбіце сваё веданне мовы, але таксама пазнаёміцеся з жыццём нямецкіх дзяцей, іх вучобай і гульнямі, даведаецеся, якія песні яны спяваюць і якія дэкламуюць вершы.
       Але галоўнае,чаму вас навучыць кніга, гэта зносіны з нямецкімі сябрамі. Важна ж не толькі ведаць, якую фразу трэба сказаць у тым або іншым выпадку, але трэба яшчэ і ведаць, як яе сказаць. Напрыклад, можна сцвярджаць, гаворачы „Я чытаю“. Але гэтую ж фразу з дапамогай інтанацыі можна ператварыць і ў пытанне, і ў вокліч.
       У зносінах з іншымі людзьмі важна, каб цябе разумелі суразмоўцы. Вядома, было б прасцей узяць падручнік, уключыць магнітафон і слухаць, як вымаўляе тэксты дыктар. А потым пастарацца правільна ўзнавіць пачутае. Мы лічым, што гэта някепскі варыянт, хоць. ён патрабуе больш часу. Надалей у вас з’явіцца такая магчымасць.
        Аднак мэта гэтага дапаможніка больш значная. Нам хацелася б навучыць вас размаўляць правільна ў кожнай сітуацыі. Можна параўнальна хутка навучыцца правільна вымаўляць асобныя словы, але распазнаваць цэлыя фразы, асабліва ў жывой гаворцы,а тым больш вымаўляць самому, даволі цяж
    
    3
    
    ка. Вымаўленне выпрацоўваецца шляхам пастаяннай трэніроўкі, выканання спецыяльных практыкаванняў.
       Дарагія вучні, засвоіць фанетычныя асаблівасці нямецкага вымаўлення вы зможаце дзякуючы гэтаму дапаможніку, працуючы ў класе пад кіраўніцтвам настаўніка і замацоўваючы дома пройдзены ў школе матэрыял. Можна шмат зрабіць і самому, асабліва на другім і трэцім этапе навучання, калі вы толькі ўважліва прачытаеце і будзеце выконваць прапанаваныя намі рэкамендацыі.
       На першым этапе навучання (2—3 класы) тлумачэнні да практыкаванняў даюцца на роднай мове непасрэдна ў дапаможніку, у кожнай лекцыі. Напачатку ўказваюцца гукі, што адпрацоўваюцца на ўроку і даюцца вымаўленчыя ўзоры (мадэлі з абазначэннямі руху тону (/ — узыходны, \ — сыходны» “* — роўны), галоўнага націску (") і слабейшага, рытмічнага (').
       У некаторых фразах вы знойдзеце азначаную паўзу (|), напрыклад. Ja, | ich male.
       Выконваючы практыкаванні, гуляючы ці апісваючы карцінкі, завучваючы вершы, адказваючы на пытанні настаўніка або сяброў, вы будзеце адпрацоўваць правільнае вымаўленне да таго часу, пакуль не засвоіце грунтоўна.
       На ДРУгім этапе навучання (4—5 класы) усе заданні даюцца на нямецкай мове. У кожнай лекцыі ёсць практыкаванні да нямецкіх гукаў, якія вам трэба засвоіць, а потым замацаваць іх вымаўленне ў новых словах і словазлучэннях.
       Практычнае вымаўленне гукаў замацоўваецца таксама ў сітуацыйных фразах, дыялогах і ў жывой гаворцы.
       На гэтым этапе навучання вы зможаце пра
    
    4
    
    доўжыць авалоданне нямецкай інтанацыяй з дапамогай моўных прыкладаў. Па іх вы будзеце складаць дыялогі ў розных моўных сітуацыях.
       У кожнай лекцыі таксама прапаноўваюцца дыялагічныя тэксты, якія дапамогуць вам навучыцца весці размову па розных тэмах на нямецкай мове. У нашым падручніку вы знойдзеце шмат цікавых загадак, вершаў, скорагаворак і жартаў.
       На трэцім этапе навучання (6—7 класы) рэкамендацыі да практыкаванняў даюцца толькі на нямецкай мове. Мы лічым, што да таго часу вы ўжо будзеце свабодна валодаць асноўнымі фанетычнымі тэрмінамі і паняццямі. Урокі пабудаваны па ўжо знаёмай і звыклай для вас схеме. Вы будзеце мець магчымасць яшчэ раз звярнуцца да асобных, кайбольш складаных у параўнанні з роднай мовай гукаў, паўтарыць і замацаваць іх вымаўленне ў новых словах, словазлучэннях і сказах. Вы паўторыце некаторыя ўжо вядомыя вам скорагаворкі, загадкі, прымаўкі і вывучыце новыя. Фанетычныя заданні прыстасаваны да вашага асноўнага падручніка па нямецкай мове і складзены такім чынам, каб, выконваючы іх, вы адначасова паўтаралі і замацоўвалі праграмны матэрыял.
        Мы надаем вялікае значэнне авалоданню нямецкай інтанацыяй. Доследна ўстаноўлена, што іншамоўны акцэнт праяўляецца не ў гуках, нават не ў граматычных або лексічных памылках, а ў першую чаргу ў няправільнай інтанацыі. Але ж для работы над інтанацыйнымі структурамі мы выкарыстоўваем граматычныя і лексічныя адзінкі, якія вы вывучаеце. Для аблягчэння вашай работы мы ў некаторых практыкаваннях у якасці ўзору ў першых сказах даем ужо вядомыя вам абазначэнні руху тону, націску, паўз.
    
    5
    
       На гэтым этапе работы мы ў кожнай лекцыі прапануем вам маналагічныя і дыялагічныя тэкс™’ у якіх сустракаюцца вывучаемыя фанетычныя з’явы. Нашы заключныя заданні дапамогуць вам авалодаць комплексам вымаўленчых навыкаў, неабходных пры свабодным карыстанні нямецкай мовай. Пастаўце перад сабой мэту так авалодаць нямецкай мовай, каб вас нельга было адрозніць ад вашых нямецкіх сяброў. Гэта мэта дасягальная, станоўчых прыкладаў ёсць шмат. Вашы настаўнікі і мы, аўтары падручніка, з радасцю дапаможам вам у гэтым. Шчыра жадаем вам поспехаў.
    А ўтары
    
    
    РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ ПА РАБОЦЕ 3 ДАПАМОЖНІКАМ
    
    
    
    
    
    
    
    
       Мэтай дапаможніка з’яўляецца выпрацоўка ў вучняў устойлівых артыкуляцыйных і рытмікаінтанацыйных навыкаў і стварэнне асноў да далейшай работы па ўдасканаленню моўных навыкаў.
       Гэты дапаможнік разглядаецца як дапаўненне да асноўнага падручніка і прызначаны да паглыбленай работы над фанетычным матэрыялам на падставе падручніка.
       Гэтым абумоўлены адбор трэніровачных практыкаванняў як па артыкуляцыі гукаў, так і па выкарыстанні інтанацыйных структур. Практыкаванні па артыкуляцыі прыведзены ў сістэме з улікам традыцыйнай паслядоўнасці ўвядзення галосных і зычных гукаў па ступені нарастання цяжкасцей вымаўлення. У сістэме артыкуляцыйных практыкаванняў захоўваецца прынцып пастаяннай паўтараемасці пройдзенага лексічнага матэрыялу. Фанетычны матэрыял даецца канцэнтрычна, г. зн. паўтараецца і замацоўваецца ў кожным наступным класе на новым тэкставым матэрыяле, вызначаным адпаведным падручнікам.
       Трэніровачныя практыкаванні для малодшых класаў састаўлены ў паслядоўнасці, якая патрабуе мінімальнага пераключэння артыкуляцыйных органаў з аднаго палажэння ў другое. У практыкаваннях для старэйшых класаў гэты прынцып свядома пару
    
    7
    
    шаецца з мэтай падрыхтоўкі вучняў да звязнай мовы, якая патрабуе аўтаматызацыі пераключэння артыкуляцыйнага палажэння ў залежнасці ад гукавага асяроддзя. Практыкаванні па трэніроўцы гукаў састаўлены па схеме: слова — складанае слова — словазлучэнне — фраза.
       Прапанаваныя артыкуляцыйныя практыкаванні могуць быць выкарыстаны на кожным этапе ўрока, аднак найбольш да месца яны ў якасці падрыхтоўкі да работы над асноўным лексікаграматычным матэрыялам. У заданнях да практыкаванняў акцэнтуецца ўвага на асноўных момантах артыкуляцыі або іншых асаблівасцях трэніруемых фанетычных з’яў.
       Адбор інтанацыйных структур таксама ўстанаўліваецца лексікаграматычным матэрыялам асноўнага падручніка. Строга вытрымліваецца прынцып пастаяннай паўтаральнасці ва ўмовах новага лексічнага напаўнення. Заданні да практыкавання змяшчаюць асноўную інфармацыю аб нарматыўных правілах рытмікаінтанацыйнай арганізацыі нямецкай фразы. У практыкаваннях схематычнае абазначэнне націску і накіравання руху тона даецца толькі ў першай фразе ў якасці ўзору.
       У раздзелах для старэйшых класаў кожны ўрок змяшчае дыялагічны або маналагічны тэкст, які мае фанетычныя з’явы для замацавання. Гэты заключны этап работы дае магчымасць, з аднаго боку, фарміраваць у вучняў увагу да фанетычных моўных з яў, а з другога боку — мяркуе выхад у свабодную мову.
    
    8
    
    РАБОТА НАД ГУКАМІ
    
    
       Настаўнік уводзіць гук, выразна яго вымаўляючы. Потым тлумачыць артыкуляцыю гэтага гуку і адрозненне яго ад адпаведнага беларускага або рускага эквівалента. На дошцы пішацца літарнае яго абазначэнне і прыводзяцца прыклады яго ўжывання. Наступным этапам з’яўляюцца трэніровачныя практыкаванні па гуку ў асобных складах, словах і сказах. Вельмі важна навучыць вучняў чуць свае памылкі і памылкі сваіх таварышаў і адразу ж іх выпраўляць. Час, патрачаны на ўводзіны і замацаванне гукаў на пачатковым этапе, кампенсуецца прьі' далейшай рабоце над звязнай мовай.
       Аўтары палічылі мэтазгодным уключыць у назву тэмы ўрока ўжо на пачатковым этапе транскрыпцыйныя абазначэнні гукаў, бо толькі яны адлюстроўваюць гукавыя рэаліі вывучаемай мовы. Аднак знаёмства вучняў з гэтымі абазначэннямі могуць праходзіць на больш позняй ступені навучання — з 6 класа.
       Прадстаўлены паўрочны матэрыял па гуках, асабліва на першым этапе, патрабуе трывалага яго засвойвання і можа быць размеркаваны на 2— 3 урокі.
    
    
    РАБОТА НАД ТЭКСТАМ
    
    1. Вызначэнне націскных складоў. Ступені націску.
    
       Націскам вызначаюцца найбольш важныя па сэнсе словы.
    
    
    9
    
       Націскныя склады ў нямецкай мове, у адрозненні ад беларускай і рускай моў, вызначаюцца ў першую чаргу сілай (гучнасцю), (у рускай і беларускай — працягласцю), а потым ужо павышэннем або паніжэннем тону і працягласцю.
       Колькасць націскных складоў у тэксце залежыць ад намеру гаворачага, тэмпу мовы, ступені складанасці выказваемых меркаванняў, эмацыянальнай афарбоўкі тэксту і г. д., г. зн. націск сітуацыйна абумоўлены.
       У вучэбных мэтах, на наш погляд, можна абмежавацца дзвюмя ступенямі вызначэння: рытмічным і галоўным націскам у сінтагме — сінтагматычным (абазначэнне: '— рытмічнае, "— сінтагматычнае). Галоўны націск у апошняй сінтагме, як правіла, з’яўляецца інфармацыйным і фанетычным ядром усёй фразы. Толькі ў эмацыянальна афарбаванай мовеён можа знаходзіцца ў пачатку фразы, параўнай:
       Ich 'lese einen "Brief |, den ich von meiner 'Mutter bäkommen habe.
       "Schön