Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Так у іх у хаце чыста, хоць у белай сукні сядзь. Fed., 71, Ваўк.. п.
Так цесна, што й голкі не ўваткнеш. М. Грынблат, 1970, Ааг.
Так цёпла, аж у касцях ламота. Аяцкіш, 44.
Так яны жылі, хату прадалі, вароты купілі. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Така' павядзёнка: па тры грошы (злоты) чалавек, па чатыры жонка. Ройзен., 75.
Такая бяда, хоць ты, пане, павесся. Fed., 25, Нав. п.
Такая глыбіна, што вераб’ю па калена. Там жа, 110, Ваўк. п.
Такая ж ужэ ле'ста, што хоць ты яе ў паперку завярці. 492 Мат., 115, Г. Варава, Глуск.
Такая непрыгожая, хоць аброць кладзі на морду. М. Грынблат, 1978, Кар.
Такая цемрачэча, што хоць ты паўзі. Нар. лекс., 211, М. Абабурка, Клецк.
Такая чыстата і раўната ў хаце. М. Грынблат, 1951, Хойн.
Таке'й смяхун, што нежывога рассмяшыць. Бяльк., 436, Мсцісл.
Такі добры, хоць да сэрца прыкладай. Аяцкйй, 44.
Такі мярнуўся на старое смецце. 493 Сержп., 58.
Такі нацяглі табе hoc. Там жа, 98.
Такі рад, што не жарт. Fed., 256, Ваўк. п.
Такі рахманы, што нікому і вады не замуціць. Бяльк., 387, Мсцісл.
Такі стораж, што як засне, дык не ўспораш. М. Грынблат, 1977, Кар.
Такі-сякі — сякую, гарбаценькі — сляпую. А. Салавей, 1971, Мядз.
Такі чысцюля! Чорная рубашка, а ён яшчэ палошча яе. П. Карнач, 1971, Пух.
Такімі губамі адно кашу студзі'ць. М. Грынблат, 1978, Кар.
Талкаваў бы з табой, каб з таго толк быў. Аяцкйй, 44.
Талкуй, хто адкуль, а мы здзешныя. Ром., Бел., 310; Аяцкйй, 4'4.
Там, гдзе й совы не куга'каюць. Hoc., 161.
Там доўга не папарышся. Pieik., 384.
Там жа гарыць.— Што згарыць. то не згніець. М. Грынблат, 1976, Ааг:
Там лаўкі і прыпечкі яго. Дуб., 59. Bap.: Pietk., 335. Bap.: Fed., 231, Ваўк. п.; Сцяшк., 616, Г родз.
Там мая птушка не была, дзе ён паедзе. Fed., 212, Ваўк п.
Там нашыя вароны не лятаюць. 494 Там жа, 327.
[Там сам] чорт піва зварыў (рабіў) да й саладзі'н (і саладзіць)
адрокся. 495 Tyszk., 427; Hoc., 184; Dybow., 7; Fed., 67, 68, Ваўк. n.
Там цесля цесляваў, камару хатку збудаваў. Дуб., 61.
Там яму і капуста будзе. 496 Fed., 136, Ваўк. п.
Тамака такі лад: хто што ўтрос, то ўсё ў свой hoc. Там жа, 169, Гродз. п.
Таму рана, каму не дана. В. Рабкевіч, 1961, Брасл. 13.9.5.
Танцавала рыба з ракам, а пятрушка з песцярня'кам. Fed., 267, Ваўк. п.
Танцуй, танцуй ды й пакланісь. Вас., 144.
Тату, тату! Чорт да нас лезе ў хату.— Глупства. Абы не пан. «Ніва», 1974, № 23, Беласточчына.
Таўкае, то «Змітрок», то «Пятрок». Дуб., Нар., 1.
Таўкунчыкі ўжо мак труць. 497 Сцяшк., 496, Шчуч.
Таўсты блін з таўстой скваркай. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Таўчыся, таўчыся, барздзей боты стопчыш. Аяцкйй, 45; Сержп., 67.
Таўчэ, меле і цэлае пускае. 498 Fed., 311, Ваўк. п.
Тая ж штука, да гі'ншым манерам. Аяцкйй, 45; Сержп., 10.
Тая, што хвастом матае. Hoc., 161; Дуб., 61.
Тваё вока бачыць здалёка. Дуб., 60.
Тваё дзела з носа да ў рот. Fed., 94, Ваўк. п.
Тваё дзела маўчок. Там жа, 189.
Тваё дзела цялячае — наеўся і ў хлеў. I. Саламевіч, 1960, Слон.
Твая бабка з маёй бабкай былі сабе дзве бабкі. Янк., 386.
Твая галава аблысее, пу'кі дажджэшся.499 Fed., 77, Ваўк. п.
Твая галава пасівее, пу/кі гэта будзе. 500 Там жа, 46.
Твая скула гэтага не ўзлюбіла. Дуб., 61.
Твая справа салуп — да ў рот. 501 Дуб., 59.
Твой бацька дзверы зачыняў, калі коней краў, а ты не зачыніўшы пашоў. 502 Там жа, 60.
To бокам, то скокам. Fed., 41, Ваўк. п.; Дуб., 60; Hoc., Слов., 29.
To быў i кеп i слеп, a to стаў відзець i разумець. Добр., Слов., Смал. п.
To ён жа шукае цябе.— Ara, нос пабіў шукаючы. М. Грынблат, 1976, Кар.
To з вадою не збяжыпь. 503 Fed., 325, Слон. п.
To за сім, то за тым, то за сном праклять/м. Там жа, 285, Ваўк. п.
То зух лавіць мух. Там жа, 361, Сак. п.
To можа марцыпа/наў табе захацелася? 504 М. Грынблат, 1930, Мн.
To не мая кароўка ўгрузла. Fed., 138, Ваўк. п.
To не рукаў, не адрэжаш. Там жа 266.
To нябожчык Ціхон бяды нарабіў. Т ам жа, 57, Слон. п.
To сякое-такое дзела. Там жа, 94, Ваўк. п.
To сям, то там [круціцца]. Там жа, 153; Янк., 509.
To тагды было, як воўк быў сабакаю і хвастом брахаў. Fed., 45, Ваўк. п.
To тое, то сёе, то нічога. Янк., 386.
To ў жар, то ў пот кідае. Сержп., 184.
To, што сказаў, то ў лоб (у морду) не даў. Fed., 280, Ваўк. п.
Тое, але не такое. Fed., 312, Ваўк. п.
Тое, да не ў тое. Там жа.
Тое мудрона, што на лёдзе зварона. Ахрым., 53.
Той жа кукіш да з маслам. Pan., 266.
Той самы чорт, хоць сабака, хоць хорт. Fed., 69, Ваўк. п.
Толька бацька і мацеры няма (бракуе). Т ам жа, 184, 42.
Толька й розуму, што ў цябе. Аяй,кйй, 45; Сержп., 60.
Толькі званне тое, што чалавек. Сержп., 31.
Толькі й бяды! Аяцкйй, 45.
Толькі мазоліць вочы. Сержп., 57.
Толькі на трэску да і вон ,Там жа, 55.
Толькі рубашка да перапірашка.505 Fed., 264, Ваўк. п.
Толькі ў папа апошняя жонка.506 Сержп., 139. Bap.: Hoc., 134; Ром., Бел., 307; Янк., 372; Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
Топіцца жарка, а гаршкоў не відаць. Аяцкйй, 45.
Торк-торк кабылу, а яна не бяжыць. Там жа; Сержп., 123.
Тпру — наперад, нэ — назад. Ром., Бел., 311.
Тпру — не едзе, нэ — не вязе. Там жа.
Трава травою. Fed., 314, Ваўк. п.
Трава як трава. Там жа.
Трапіў злодзей на злодзея [абыдва спужаліся]. Сержп., 4; Аяцкйй, 45.
Трапіў куляю ў плот. Fed., 313, Ваўк. п.
Трапіў франт на франта. Там жа, 55.
Трапіўся востры на шылаватага. 507 А. Салавей, 1976, Мядз.
Трасець казёл бораду, так прывык змоладу. Сах.
Трасцу ты з хваробай ведаеш. Нікіф., 1928, 111.
Трох не злі'чыць. Fed., 314, Ваўк. п.
Трохі было, і тое не самі з’елі. Аяцкйй, 45.
Тру'ска, затое блізка.508 Янк., Дыял., III, 133, Глуск.
Тры нядзелі кірмаш мелі, пакуль тую сучку з’елі. Касп., 189, Сен.
Тры чвэрці (тры дні) да смерці. Hoc., 164; Fed., 305, Ваўк., Гродз. п.; Pietk., 395.
Трымае хвост (нос) пісталетам (дудою). /. Саламевіч, 1961, Мн.
Трь/хі да мні'хі, да й дзень прайшоў. 509 3 нар. сл., 160, Н. Корань, Браг.
Трэці дзень, як перастаў красць. Hoc., 164.
Трэцім разком лепшым часком. Янк., 510.
Трэцяй бэлькі не хапае. Сцяшк., 610, Воран.
Туда-сюда, тут ёсь, тут няма. Нар. сл., 52, Н. Вайтовіч, Бял.
Туды дарога шырокая, а адтуль вузенькая. Pietk., 347.
Туды не дайшоў і назад не вярнуўся. Fed., 75, Ваўк. п.
Туды-сюды, тыц-мыц. М. Грынблат, 1930, Мн.
Туды шах, сюды мах. Дуб., 61.
Туды тычком, а адтуль рачком. Hoc., 165.
Туды Хама, сюды Хама. Пастой, Хама, пайду сама. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
Туды цень, сюды цень, абы перайшоў дзень. Fed., 58, Ваўк. п.
Туманам атуманіў. Там жа, 11.
Тупаў, тупаў ды й прыту'паўся. Сержп., 98.
Тут анно бацька і мацеры не найці, а рэшту ўсё ёсць. Fed., 46, Ваўк. п.
Тут быў (ест), тут няма, паехаў да млына'. Там жа, Нав., Сак. п.
Тут голена, але мудра. Там жа, 111, Ваўк. п.
Тут і капут. Hoc., 165.
Тут і мая нітачка. Fed., 203, Ваўк. п.
Тут круцілася, вярцелася, сам не знаю, дзе дзелася. Там жа, 153, Сак. п.
Тут перабег, там недабег. Ворожб.
Тут скачуць, а там плачуць. Fed., 279, Ваўк. п.
Тут табе і содухі (і халэмус) будуць (будзе).510 Ром., Бел., 311;
I. Саламевіч, 1963, Слон.
Ты болей бяры, далей кідай. М. Грынблат, 1977, Мн.
Ты ж не барма' (бурма'), штоб давалі табе (што табе даюць) дарма'. 511 Добр., Слов., 45, Смал. п.; 158, Ельн. п., 477.
Ты з вадою, а чорт з мятлою. Добр., Слов., 988.
Ты Ілле'й, а ён свінне'й. Там жа.
Ты мяне мяшком, а я цябе абушком. Pietk., 330.
Ты не мылься, брыцца не будзеш. 512 М. Грынблат, 1977, Кар.
Ты не спытчык, а я не расказчык. 513 Fed., 288, Ваўк. п.
Ты пасі коней, а я буду дома, а хоць я буду дома, а ты пасі коней. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
Ты сказаў, нат не перажаваўшы. Fed., 280, Ваўк. п.
Ты, я віджу, у брухі плячыст.514 Добр., Слов., 603.
Ты яго ла'еш, а ў парозе яго ста'іш. Fed., 169, Ваўк. п.
Ты яго пяк, а ён на зямлю мяк. Добр., Слов., 762.
Ты, Янка, еў?—Еў. — А ці пад’еў?—Пад’еў.— А яшчэ падліць? — Падліць. «АіМ», 1977, № 51, 16, В. Рабкевіч.
Тым родам, тым часам. Аяцкйй, 46.
Тыц-мыц — і няма. М. Грынблат, 1970, Ааг.
Тыц-мыц — няма ніц. Fed., 202, Ваўк. п.
Тыя самыя штаны ды навыварат гузікамі. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
У адно вуха ўпусці, а ў другое выпусці. Hoc., 20.
У аўторак шыла баба ворак.515 Сцяшк., 610, Ваўк.
У бога дней многа: на тэй нядзелі дней шэсць. Добр., 107.
У галаве гарох з капустаю. /. Саламевіч, 1969, Слон.
У галаве каша. Там жа.
У галаве шуміць, шуміць. А ў кішэнях ціха, ціха. Янк. М., 15.
У гарачай вадзе купа'н (купаўся). 516 Hoc., 19; Fed., 157, Ваўк. п.; Pietk., 349.
У гародзе мак, а па даліне так. Аяцкйй, 47.
У гародным дзеле свінні капусту з’елі. Там жа; Сержп., 4, 65.
У добры час, пане Апанас. Сержп., 71.
У злосці слова прыкупіўшы, сказаў бы. Fed., 357, Ваўк. п.
У іх усё ў адну руку ідзе. Там жа, 266.
У кабылы бальшая галава, няхай яна сабе думаець. Тyszk., 432; Hoc., 167.
У каго плацце шырачэй, у таго бацька багачэй. Раст., 292.
У каровы зімой малака купі. Янк., М., 20.
У кішках мазгі.517 Hoc., 19.
У кораб не іду і з кораба не лезу. Ром., Бел., 215.
У крапіве жаніліся.518 Fed., 363, Ваўк. п.
У крапіве шлюб бралі. 519 Там жа, 300.
У любое месца — хоць у свёнтак, хоць у пёнтак. 520 А. Салавей, 197], Мядз.
У людзей, звесна, не так.— А мы не людзі? Ляцкйй, 49.
У Лявона куццю таўкуць: куць, куць! 521 Дуб., 63.
У маткі сын жанаты як у печкі гаршчок шчарбаты. Касп., 356, Сен.
У мяне вялікая ганьба: ногі няпарныя, адна — правая, а другая — левая. Янк., 185.
У мяне ласкі, хоць каўшом бяры. Fed., 169, Нав. п.
У нас з’едзь, хуць ты двору не едзь. 522 Добр., Слов., 255.
У рот зява'ль уехаў.523 Ром., Зап., I, 216.
У роце сабакі (свінні) начавалі. Нйкйф., 206; Сержп., 80.
У сярэдзіне хоць д’ябал, абы на версе хра/бер. Шатэрнік, 296, Сміл.
У такую не пагадзь і хвост замочыш, і нагу павалачэш. М. Грынблат, 1978, Кар.
У хаце, хоць кашу палажы.524 Там жа. Bap.: Fed., 77, 216, Ваўк. п.
У цябе язык цяляты ад’елі. 525 Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
У чацвер, да не цяпер. Hoc., 170.
У чорта сваіх дачорта. Сцяшк., 612, Воран.
У яго злосці не купі'ць. Fed., 357, Ваўк. п.
У яго казі'нец у нагах. А. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.