• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    У яго кура'ча памяць. Fed., 216, Ваўк. п.
    У яго лоб вялікі, ды мазгоў мала. Мат., Гом., V, 114, Чач.
    У яго нос чу'ткі. Fed., 205, Ваўк. п.
    У яго паповыя вочы. Там жа, 241.
    У яго хоць лоб маленькі, да мазгі густыя. I. Саламевіч, 1961, Слон.
    У яго язык доўгі. Fed., 127, Ваўк. п.
    У яго язык лёгкі. Там жа.
    У яе язык да пят. Жыв. сл., 95, Н. Аявончык, Віл.
    Убачыцеся, у кажамякі на шасту. Hoc., 166.
    Убіла б баба лося, штоб удалося. Pietk., 310. Bap.: Fed., 14, 172, Ваўк. п.
    Уваліўся па самыя нікуды' (нельга). Л. Царанкоў, 1960, Касцюк. 13.9.2; Л. Салавей, 1972, Мядз.
    Уваліўся (усунуўся) па самыя годзі. I. Саламевіч, 1973, Слон.
    Угледзімся на Язапа'тавай даліне. 526 Fed., 126, Ваўк. п.
    Угору пашоў, аж вяроўкі трашчаць. Дуб., 62.
    Угрэлася, аж пар з мяне вярнуў. М. Грынблат, 1977, Кар.
    Удалося дзеўцы сына зрабіць, дык чаго ж тут выхваляцца.
    Сержп., 67.
    Удоўг і ўпоперак, як аблупленага цябе знаю. Добр., Слов., 35, Смал. п.
    Ужо выправіў ногі. 527 Fed., 196, Ваўк. п.
    Ужо і па клёцках.528 Hoc., 167.
    Ужо і саломіны не пераломіць. Pietk., 391.
    Ужо не танцы, калі ду'ху многа. 529 М. Грынблат, 1976, Кап.
    Ужо па табе і патапцы паелі, а ты жывеш да хлеб жуеш.530 Сержп., 66.
    Ужо і моцны божа не паможа. Fed., 215, Ваўк. п.
    Ужо мне гэта ў вушах пішчыць. Там жа, 236.
    Ужо вочы пабялелі. Там жа, 336.
    Ужо сербануў дворнай пахлёбкі.531 Там жа, 90.
    Ужо яго ногі нахадзіліся, рукі нарабіліся, вочы наглядзеліся і наплакаліся. Там жа, 196.
    Ужо як было мне, дык было, як кату' ў мяшку: б’юць з усіх бакоў і не ведаеш за што. М. Грынблат, 1977, Кар.
    Ужо яму ўварвалася. Fed., 323, Ваўк. п.
    Узваліў бацькіну міласць (пацеху) на плечы.532 Hoc., 167; Аяцкйй, 48.
    Узялі яго чэрці за стары доўг. Fed., 69, Ваўк. п.
    Узяў прыданага дзве вырвы і мех кулакоў. 533 Добр., Слов., 103.
    Укараці веку беднаму чалавеку. Аяцкйй, 49.
    Укінуў, так укінуў — ледзь ногі валачэ, вецер са сцежкі здувае. 534 I. Саламевіч, 1974, Слон.
    Укінуў у чуб.535 Fed., 69, Ваўк. п.
    Укусі ката за хвост, пяройдзе злосць. Там жа, 357.
    Улезла свіння ў гарод. Pietk., 346.
    Улюлю/скаўся па самыя вушы. 536 М. Грынблат, 1960, Мн.
    Унадзіўся воўк ува ’вечкі. Ляцкйй, 50.
    Упа'дак яго ведае! Нар. лекс., 88, П. Сііеда, Драг.
    Упалі сухоты ў маю кішэнь. Сцяшк., 230, Воран.
    Упёр-такі воз у роў, сапсаваў маю кроў. Аяцкйй, 50; Сержп., 132.
    Упіраецца рагамі і нагамі. М. Грынблат, 1972, Круп.
    Упусціў дзеўку, а цяпер пазірай да слюнку каўта'й. Сержп., 73.
    Упусціў паміж пальцаў. Т ам жа, 50.
    Упярод мне валасы на далоні вырастуць, як гэта будзе праўда. 537 Fed., 338, 245, Ваўк. п.
    Усадзіў (даў, зляпіў)бог душу ні ў пень, ні ў грушу. Там жа, 89; Сцяшк., 587, Маст.; 592, Воран.
    Усе вашы штукі пабралі каду'кі. 538 Аяцкйй, 50.
    Усе ліхія парні і ўсе ба/цькавічы. 539 Hoc., 18.
    Усе людзі на конях, а конь-от пеш. Ром., Зап., I, 215.
    Усе мы людзі, усе мы чалавекі. Pietk., 363.
    Усе яго пальцамі вытыкаюць. 540 Fed., 213, Ваўк. п.
    Усё ёсць апрача таго, што трэба. Сержп., 135.
    Усё з капейкі. Ром., Бел., 292; Fed., 136, Ваўк. п.
    Усё з кішэні. Fed., 145, Ваўк. п.
    Усё з таго гроша. Аяцкйй, 51.
    Усё! Закінуў вядро на страху, не п’ю. М. Грынблат, 1978, Кар.
    Усё зводы ды пераводы. Дуб., 63; Fed., 362, Аід. п.
    Усё зрабіла, асталося толькі курыцы ногі вымыць. С. Цярохін, 1974, Саліг.
    Усё па-стары : з чаго хлеб, з таго і сухары'. Добр., 10.
    Усё па ўсём. Fed., 322, Ваўк. п.
    Усё роўна ці тутака, ці тамака. Шатэрнік, 276, Сміл.
    Усё смешкамі, плешкамі. М. Г рынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
    Усё сышлося, як у Зосі. Там жа, 1978, Кар.
    Усё яму з рук па'дае, ляціць. Fed., 266, Ваўк. п.
    Усім будзе па сем, але нікому восем. Там жа, 276.
    Усім ты харош, толькі сядзелка ў цябе там, айдзе ў людзей галава. Бяльк., 470, Краснап.
    Усіх на адну вяроўку. Fed., 329, Ваўк. п.
    Ускінулі на бублікі.541 Hoc., 18.
    Успамінае леташні снег. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
    Устрэчна, папярэчна. Fed., 323, Ваўк. п.
    Усяго е дастаткам, апроч птушынага малака. 542 Там жа, 77.
    Усякага ліха патрошку (патроху). Hoc., 168; Аяйкйй, 51.
    Усякае бывае: жук мычыць, а карова лятае. В. Бруй, 1974, Слуйк. 13.10.85.
    Усякаму па Якаву. Ром., Зап., I, 215.
    Утаміўся, аж язык высунуў. Сержп., 39.
    Утапіўся без вады. Fed., 323, Ваўк. п.
    Утаптаў снег да свацці. Аяцкйй, 51.
    Ух, ух! Ела баба пух. Дуб., 62.
    Ух! Ела баба пух, а дзед мякіну; еш, баба, еш, я цябе не пакіну. Hoc., 169.
    Ухадзі, голы, a то абдзяруць. Дуб., 62.
    Ухапіў (хапіў, хваціў) шылам патакі (гарачай кашы). 543 Fed., 139, 273, 316, Ваўк., Г родз. п.; Pietk., 348; А. Салавей, 1972, Мядз.; Дуб., 68; Сержп., 129; Hoc., 171; Ігнат.
    Уцёк, не ўцёк, а пабегчы трэба. Дуб., 62; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
    Уцёк я тады; каб не ўцёк, то даў бы ім дыхту! Янк., 387.
    Уцёрся перцам у hoc. Hoc., 170.
    Уцячы, не ўцячы, а пабегчы можна. Гур., 92. Bap.: Pietk., 348.
    Учасці'ў ды й пусціў. Дуб., Hap., I.
    Ушыўся ў сабачу (воўчу) скуру.544 Fed., 270, 340, Ваўк. п.
    Фіндосам hoc уцерлі.54э Дуб., 67.
    Фіндос (фігос) пад нос. 546 Т ам жа. Вар.: Нйкйф., 204; I. Саламевіч, 1956, Слон.
    Фартух новы, новая спадніца — едзьма на кірмаш. Аяцкйй, 51.
    Хаваецца пад хвартух. 547 Сержп., 185.
    Хадорка, ці ты прадзеш? —Праду.— А дзе верацяно? — Вірь/ яго ведаюць! Янк., 387.
    Хазяйка-хлябтуха, ці гатова баўтуха? Добр., Слов., 35, Дух. п.
    Хай глядзіпь у паталок, каб чорт не павалок. М. Г рынблат; 1976, Кар.
    Хай і мая кватэрка будзе! Там жа, 1930, Мн.
    Хай той журы'цца, у каго хата бурь/цца. А чаго нам журыцца, як хата не бурыцца. А. Салавей, 1975, Мядз.
    Ха'лу ў полу, а гу'гель за пазуху. 548 Hoc., Слов., 124; Дуб., 70.
    Хама' бярэць, Ярома ручаецца, а аддаць — як злучаецца, Добр., Слов., 211.
    Харош на прыказкі, а паглядзім, какоў будзеш на прывязкі. Там жа, 720.
    Хароша, хоць малюй. Fed., 49, Ваўк. п.
    Харчаваў, харчаваў, што зарабіў, то й аддаў. Аяцкйй, 53.
    Хата на кура'чай назе. Fed., 50, Ваўк. п. Bap.: Pietk., 360.
    Хату хоць калочкам падапры. Pietk., 360.
    Хацеў бы я папрыгажэць, ды плеш мяшае. Касп., 279, Сен.
    Хацеў у дзверы, ды ў акно. Сержп., 129.
    Хачу есці! —• Адкуль прышлі весці? Ром., Бел., 313.
    Хачу — кажу, хачу — маўчу. Сержп., 28.
    Хвалілася грэцкая каша, ды і то калі была смачнай. А. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
    Хвалілася кабыла, што на грэблі гаршкі пабіла. Сержп., 136.
    Хваліўся дзяцел, што клюнка доўгая.549 Клышка, 143.
    Хваробу сабе купіў за свае грошы. 550 Hoc., 171.
    Хваціць чарцей сляпіць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
    Хвігай падцёр hoc. Дуб., 68.
    Хвігу з маслам. М. Грынблат, 1971, Лаг.
    Хвігу ў кішэні даў. Сержп., 185.
    Хвіля яго ведае! 551 Нар. сл., 56, Н. Вайтовіч, Бял.
    Хвост кручком, a hoc петачком. 552 А. Чэчат, 1975, Старадар. 8.75.97.
    Хіба ж я дурней папа'? Pietk., 337.
    Хіба іх ры'дзел і матыка разлу'чыць.353 Fed., 259, Ваўк. п.
    Хіба на коміне запісаць. 554 Аяцкйй, 53.
    Хіба торбачка з мяшочкам жаніцца будзе. Fed., 363, Свянц. п.
    Хіба ты быў на маіх хрысцінах? Pietk., 361.
    Хіба я ў бога быў? Там жа, 359.
    Хіба яго чорт беражэ.м5 Сержп., 124.
    Хіба яму чорт памагае. 556 Там жа.
    Хіцёр макацёр. Ром., Бел., 312.
    Хі-хі — перад слязамі. 557 Добр., Смол., 111.
    Хлеб з лапаты сапхнуў (запхнуў). Hoc., 172; Шейн, 482; Fed., 52, Вілен. п.
    Хлеба з маслам з’есць, так яму салгаць. Hoc., 172.
    Хоць альховае, абы новае. А. Дубовік, 1974, Паст. 13.10.85.
    Хоць апошнюю сарочку застаў. 558 Fed., 350, Ваўк. п.
    Хоць асінку глажу\ да па волі хаджу. Добр., 15.
    Хоць блізка, але пад ача'мі слізка. Fed., 31, Ваўк. п.
    Хоць бокам кацісь.559 Hoc., 173.
    Хоць бяда, то гоц. 560 Fed., 26, Слон., Ваўк., Сак. п.
    Хоць воўкам вый. Hoc., 173.
    Хоць выцягніся, а дастань. А. Царанкоў, 1960, Хой. 13.9.2.
    Хоць галавой біся аб сцяну, а зрабі. У. Іваноў, 1958, Мн. 13.5.17
    Хоць гумно згарынь, але і мышэй то лясне. I. Саламевіч, 1976.
    Мн.
    Хоць ён умёр, да слова яго асталося. Fed., 282, Ваўк. п.
    Хоць ёсць макацёр, да ты маку не цёр. Сержп., 7.
    Хоць з агню, то вырве.561 Fed., 344, Ваўк. п.
    Хоць з ветрам пусці. Т ам жа, 253; Сцяшк., 613, Гродз.
    Хоць з калена выламі. У. Іваноў, 1957, Мн.
    Хоць з пальца выламай. Сцяшк., 613, Ашм.
    Хоць запалі, дак не трэснець (не лусне). 562 Hoc., 174; Fed., 349, Ваўк., Сак. п.
    Хоць запалі — няма. 1. Саламевіч, 1958, Слон.
    Хоць капельку з Антонаву слёзку (слязу). Fed., 136, Ваўк. п.
    Хоць круць-верць, хоць верць-круць. Фраз. сл., 308.
    Хоць лай, хоць бай, а была б дай. Добр., Слов., 371.
    Хоць маўчу, але пушчу. Fed., 180, Ваўк. п.
    Хоць на вецер пусці. Hoc., 174.
    Хоць на печы змерзну, але ў лес не паеду. Сцяшк., 613, Аід.
    Хоць не даганю, дык нагрэюся. 563 С. Цярохін, 1974, Саліг.
    Хоць не пышна, абы (да) зацішна. Fed., 346, Ваўк. п.
    Хоць не складна, абы ладна. Там жа, 280.
    Хоць не ўзрачна, але ж прыдачна.564 Дуб., 70.
    Хоць очы сшывай, спаць не хочацца. Fed., 335, Ваўк. п.
    Хоць піхне, хоць варсне, а ўсё дарам не міне. Жыв. сл., 87, С. Аобач, Чач.
    Хоць плач, для таго ў дому прач.565 Fed., 245, Ваўк. п.
    Хоць плач, хоць скач. Мін-Мал., 1974, 190, Пух.: Юрч., 1977, 171.
    Хоць пуза расперажы. 566 Янк., 517.
    Хоць радз/, а пада'й. М. Грынблат, 1969, Мн.
    Хоць раз ды гара'з.567 Hoc., 175. Bap.: Дуб., 70; Fed., 259, Ваўк. п.
    Хоць ростам вялікі, але розуму мала. Мат., 65, М. Ралавец, Докш.
    Хоць рыгні, а мусіш. Fed., 190, Ваўк. п.
    Хоць рэдка ды едка. 568 Дуб., 68.
    Хоць сі'вы, ды красівы. М. Грынблат, 1946, Люб.
    Хоць стой, хоць па'дай. Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5; Т. Кавалёва, 1970, Стол. 13.10.87; I. Саламевіч, 1957, Слон.; Нар. лекс., 117,I. Шпакоўскі, Пін.; Юрч., 1977, 173.
    Хоць сякеру вешай. 569 М. Грынблат, 1974, Мн.
    Хоць тапор павесь. 570 Hoc., 175.
    Хоць трашчу', але не пушчу. Fed., 314, Ваўк. п.
    Хоць ты гвалт крычы. Fed., 97, Слон. п.
    Хоць ты лунь, а дай.571 Сержп., 136.
    Хоць ты перад ім дробным лістам рассыпся. 572 Аяцкйй, 54.
    Хопь я не людзі, ну і Хама не чалавек. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
    Хоць ялаўка, а цяліся. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77.
    Хоць яму зубы выберы, так моцна спіць. Fed., 286, Ваўк. п.
    Хочацца, але страшна. Аяцкйй, 54; Сержп., 61.
    Хочацца, ды не даскочыцца. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.