Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Хочаш добрага ды многа. Ворожб.
Хочаш з лаўкі зваліцца і не разбіцца. Tyszk., 432.
Хочаш малака — падаі быка. Ляцкйй, 54.
Хочаш паляцець, да не ўдарыцца. Hoc., 175.
Хром-хром, што было б тром, то адзін з’еў. Там жа.
Хрэнам у горле стаў. Аяйкйй, 56.
Хто арэ, хто барануе — усіх бог параўнуе. Там жа, 54.
Хто гукае, не гукае, а мы, баба, едзьма. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.
Хто дажыве, той паглядзіць. Fed., 77, Ваўк.
Хто ету травічку сайрве'ць,— меншы году не ўжывець. Бяльк., 455, Краснап.
Хто з кім, то і я з тым. Fed., 124, Ваўк. п.
Хто каго абідзіць? Ці бог? Там жа, 34.
Хто каго любіў, той таго ўбіў. Радч., 247.
Хто касматы, той багаты. 573 Fed., 139, Ваўк. п.
Хто коні мае, той паязджае, а мы пяшком з мяшком. Т ам жа, 148.
Хто любіць гарбуз, а хто агуркі. Сцяшк., 614, Г родз.
Хто любіць гарбуз, а хто Кацярынку. Hoc., 176.
Хто мяне ўспамянуў, каб таго кій не мінуў. 574 М. Грынблат, 1977, Кар. Bap.: Hoc., 176; Fed., 287, Ваўк. п.; Дуб., 69; Сержп., 71; I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Хто не прачытаў кніжкі? — Хтоцкі. Мат., 56, М. Яўневіч, Бял.
Хто пакурыць, а хто й паплюе. В. Рабкевіч, 1961, Кап. 13.9.5.
Хто разьбіў стакан? — Хтокала. Мат., 56, М. Яўневіч, Бял.
Хто тут натаптаў? — Хтоцкая. Яўсееў, 106.
Хто ў боб, хто ў гарох. Гур., 92; А. Савіцкая, 1969, Смал. 13.10.63.
Хто ў боб, хто ў rapox, а хто ў саладуху. I. Саламевіч, 1959, Слон.
Хто ў боб, хто ў rapox, а хто ў саладуху; там, дзе двох — будзе трох, даў дзед бабе духу. Там жа, 1971.
Хто ў стрэсе, а хто і ў лесе. Hoc., 176.
Хто? — Хто, хто? Тоцкала (Тоцкі). /. Саламевіч, 1959, Слон.
Хто шукае, гуза знайдзе. Fed., 97, Ваўк. п.
Хула-гула, калі добра чь/ніш. 575 Hoc., 178.
Хутчэй ад ведзьмінага піва. 576 Fed., 55, Ваўк. п.
Хутчэй бусел жарабя ўродзіць. калі ты ўгледзіш, адгадаеш. Там жа, 44.
Хутчэй рак на гарэ свісне. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Цаль/п, да ў торбу! 577 Hoc., 178.
Цап-лап, ажна нямашака. 578 Аяцкйй, 56.
Ца/пам-ла/пам не ўсюды возьмеш. 579 Там жа.
Цапу-лапу/.580 Янк., 518; Сцяшк., 614, Кар.
Цаца-цаца — ды й за пазуху. Ром., Бел., 313.
Цень на цень. 581 Fed., 58, Ваўк., Слон. п.
Цераз дзесятае ў пятае. Там жа, 95, Ваўк. п.
Цераз я'му — на другую гляну. Сах.
Цесна, што і яблыку няма дзе ўпасці. Янк., 437.
Цешся, ліска, вяселле блізка, каўбасу з’ясі. Сах.
Цёмна, каб хто даў у морду, то не ведаў бы, з кім сварыцца. Fed., 59, Ваўк. п.
Цёмна (цямно), хоць пальцам у вока [укалі]. Pietk., 362; Fed., 58, Ваўк. п.
Цёмна (цямно), хоць ты ў морду бі (дай). «Ніва», 1975, № 42; Fed., 59, Ваўк. п.
Цёмная ноч, хоць з чужой жонкай проч. Dybow., 7.
Цёсачка, цёсачка, а потым: стой, воўк цябе рэж! 582 Hoc., 179.
Ці бацькіна шыя тоўста? Ром., Бел., 310.
Ці будзе бобу рашаці'на, а галоўку схлапаці'ла. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.
Ці ведаеш што? Хадзем на лося. Сержп., 128.
Ці глянуў, ці плюнуў — не ўгадаеш. Аяцкйй, 56.
Ці гора, ці бяда — вясёлая ўсягд.а/. М. Грынблат, 1977, Акйябр. 8.77.127.
Ці даў я табе, бабка, шэлега? — Даў, спасіба. Hoc., 179.
Ці добра ты яго ведаеш? — Ого! Я яго скуру на пярэплатах пазнаю. 583 А. Салавей, 1971, Мядз.
Ці е за што, ці няма за што. Ром., Бел., 310; Fed., 44, Ваўк. п.
Ці ён ашалеў, ці злы дух на яго ўссеў? Аяцкйй, 56.
Ці [ж] я таго хацела, каб [я] з лаўкі зляцела. Аяцкйй, 57; Сержп., 67.
Ці лілі' алей, ці не лілі ?— Чаго там цілілі'каеш? — He цілілікаю, а пытаюся.584 Янк., 388.
Ці лілі', ці не лілі'? — Ну, лілі'. М. Грынблат, 1975, Ааг.
Ці на ёй свет клінам сышоўся? Там жа, 1970.
Ці не воўк гэта ў лесе здох? Там жа.
Ці не на дождж ты разбегаўся? Аяцкйй, 56.
Ці не на дождж яны ўсхадзіліся? М. Грынблат, 1977, Кар.
Ці не перад дажджом ты разгуляўся? Ром., Бел., 310.
Ці не ў каросце ты радзіўся? 585 Нікіф., 1928, 113.
Ці паскачаш, ці паплачаш. Hoc., 180; Шатэрнік, 205, Сміл.
Ці плач, ці скач, нічога не паможа. Fed., 215, Слон. п.
Ці помніць твая галава, што ты лапочаш? Ром., Бел., 310.
Ці пра'жаны, ці смажаны —сяроўна. Сержп., 137.
Ці прывёз гасцінца? — He гасцінцам ехаў. 588 Аяцкйй, 56; Сержп., 144.
Ці п’яну, ці драну быць. Ром., Бел., 310.
Ці рабіў, ці не рабіў, абы бра'згаў. Сержп., 51.
Ці скок, ці вілы ў бок. В. Рабкееіч, 1961, Брасл. 13.9.5.
Ці радзіўся ты дурны, ці non дурны хрысціў? Ром., Бел., 310. Bap.: Fed., 198, Ваўк. п.
Ці стары з’есць, ці малы зносіць. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба. Fed., 314, Ваўк. п.
Ці табе заяц, а мне баран, ці мне баран, а табе заяц, то такі выходзіць, што мне баран, а табе [усё ж] заяц. Там жа, 198; «Ніеа», 1976, № 50.
Ці так, ці не так, неяк будзе. Fed., 44, Ваўк. п.
Ці ты кпіш (ці смяешся), ці дарогі пытаеш? Hoc., 179; Ром., Бел., 310; Ляцкйй, 56; Fed., 151, Ваўк. п.; Сержп., 67; Pietk., 375.
Ці ты рабіць прышоў, ці вераб’ям фігі даваць? М. Грынблат, 1978, Кар.
Ці ты, татачка, па ваду схадзі, а я дома пабуду, ці я дома пабуду, а ты па ваду схадзі. «Зорка», 1977, № 32.
Ці ў дварэ тваё га'ўкала? — Ідзе яно падзелась? 587 Добр., Слов., 115.
Ці ўб’еце, ці не, а настраляецесь. Там жа, 465.
Ці цот, ці лішка?—Па'ра — цот, тры — лішка. Касп., 179, Беш.
Ці цот, ці лішка, ці Лявон, ці Грышка? Аяцкйй, 56.
Ці чуў, кум, сонца, а ці бачыў зязюлю?Дуб., Нар., 11.
Ці шалёны, ці навядзоны? 588 Ляцкйй, 56.
Ці я з табою ў ты'чкі граў? 589 Fed., 315, Ваўк. п.
Ці я яму перадаў? Што ён да мяне мае? Там жа, 186.
Ці яшчэ, ці годзе? Ром., Бел., 310.
Ціт, ідзі малаціць.— Бруха баліць.— А йдзі есці.— Го-го! A гдзе мая вялікая лыжка? Аяцкйй, 56.
Ціт, пайшлі ў карчму! — Пачакайце, шапачку захвачу. Янк. М.,31.
Ціт, хадзі малаціць.— Галава баліць.— Хадзі ж гарэлку піць.— Пастой, дай шапку ўхваціць. Hoc., 190. Bap.: Ром., Бел., 309.
Ціха, дзейі, муха ле'ці, дасць па носе, нос адле'ці. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Ціха, хоць мак сей. Янк., 439; Ігнат.
Цішком з мяшком. Fed, 183, Ваўк. п.
Цопам-лопам. 590 Сц,яшк., 614, Ашм.
Цыганскі пот прашыб (бярэ, забірае, прабірае).591 Hoc., 180;
Ром., Бел., 313; Сержп., 140.
Цыганскія поты пранялі (праймаюць).592 Fed., 61, Ваўк. п.
Цыганы будуць сніцца. Pietk., 362.
Цэбар мяса і воз касцей. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Цюк на крук.593 Hoc., 181.
Цюку ў руку. 594 Fed., 59, Ваўк. п.
Цюцька ты, цюцька! Калі я цябе сабакам зваў? Hoc., 186, 126; Дуб., 26.
Цягне божую хвалу за хвост (язык). Fed., 58, Ваўк. п.; Сержп., 30.
Цягні, братка, лёгкае! — А мне і каўбаскі не цяжкія. Янк., 388.
Цягні, чорце, за папом. Ройзен., 78.
Цяжка ўздыхаецца, каго няма, жадаецца. Fed., 323, Ваўк. п.
Цяляты язык аджавалі. Янк., 519.
Цянькі на тры дзянькі. 595 Hoc., 181.
Цяпло, аж з носа цякло. Fed., 58, Ваўк. п.
Цяпло, дабро і мухі не кусаюць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Цяпер не такі свет. Pietk., 395.
Цярпі, Зося, так прышлося. М. Грынблат, 1976, Кар.
Чабату'х-чабату'х! Чаго крычыш як пятух? Ляцкйй, 57.
Чаго вы так разраўліся? Чы не на вясну? М. Грынблат, 1977, Кар.
Чаго крычыць, ці жывот баліць? Ром., Бел., 313.
Чаго ты баішся? — Я каб баяўся, так дома б спаў. Л. Гімпель, 1977, Стаўб.
Чаго ты кашляеш? Мусіць, спаў босы. М. Грынблат, 1978, Кар.
Чаго ты кульгаеш?—Зуб баліць. К. Міцкевіч (Я. Колас), 1902, Мін. п. .Аіт. музей \Я. Коласа, Рукап. фонд.
Чаго ты лезеш рап’ём у вочы? 596 Сцяшк., 420, Дзятл.
Чаго ўперад бацька прэшся на шыбельніцу? Pietk., 345.
Чаго цябе бура туды пагнала? 597 3. Мажэйка, 1976, Деп.
Чаго шукаеш? — Учарашняга дня. Fed., 301, Ваўк. п.
Чаго шуміш, ваду муці'ш? Ром., Бел., 313.
Чай, прымячай, куды чайкі ляцяць.598 Hoc., 181.
Чакай, баран, трава будзе. Сцяшк., 615, Нав.
Чакай з воўка толку! Мат., 176, В. Рабкевіч, Кап.
Чакайце аладак, зяць паехаў пшаніцу сеяць. Сцяшк., 615, Г родз.
Чалавеча! — Эге.— Скіль ты? — 3 Тэвеля.— Знаю. Чалавеча!—Эге.— А ты скіль? — 3 Тэвеля.— Знаю. 599 Fed., 381, Кобр. п.
Чалавеча!—Эге.— Чы ў цябе люлька е? — У каго? — У цябе,—У мяне? — Але.— Е. Там жа.
Чаму ж не памыліўся ды не схапіўся за гарачае жалеза? 600 Сержп., 129.
Чаму не Маруся, абы шанавалася. Ром., Бел., 313.
Чаму не Маруся, калі пастараюся? Там жа.
Чаму ты, чорце, у пекле жывеш? — Бо я тут прывык. 601 Сержп.,
Чапаніна, лапаніна.602 Fed., 49, Ваўк. п.
Чараваты, бо багаты. Нар. лекс., 206, М. Абабурка, Клецк.
Чаравічак-невялічак на ножачку цесен. I. Курбека, 1961, Докш.
13.9.7.
Чарть/ яго ведаюць, што ў яго на душы, а языком бы лістам сцеле. Сержп., 125.
Чашы' чорта рэдкім, каб не ўдраць.603 Fed., 66, Нав. п.
Чмялі ма'е ў носе. 604 Там жа, Ваўк. п.
Чобатам зносу няма: гадоў дзесяць у руках носіць. Янк., Дыял., 1,224.
Чорны хлеб яму ў зубы коле. Fed., 53, Ваўк. п.
Чорт браўся горад выстраіць, а ўсадзьбу — не. Добр., 129.
Чорт веру ўкраў. 605 Мат., 64, М. Яўневіч, Бял.
Чорт етай скуле ўгодзіць. Шатэрнік, 258, Сміл.
Чорт калядоўшчыка нясець. Добр., 988.
Чорт костку кінуў адным канцом. Аяцкйй, 58.
Чорт лапаю накрыў. Янк., 520.
Чорт ласы на кілбасы. М. Малочка, 1959, Мядз. 8.1.46.
Чорт малады, яшчэ без барады. Fed., 67, Ваўк.. п.
Чорт мераў, да шнура парваў. Pietk., 315.
Чорг панёс на дзіравы мост. 606 Hoc., 184.
Чорт па'церы памяшаў. 607 Дуб., Нар., 1.
Чорт піва варыў, а смалы напіўся. А. Царанкоў, 1960, Рэч.
13.9.2.
Чорг пораху падсыпле. Pietk., 363.
Чорт яму за душу грошы прынёс. 603 Fed., 67, Ваўк. п.
Чорт яму на карк сеў. Там жа.
Чортам падшыты. 609 Сцяшк., 615, Воран.
Чуда, кум, а не ра'кі! Аднаго рака поўна торба, і клюня вон тырчыць! 610 Hoc., 184.
Чуда, не ра'кі: самі ў торбу лезуць. 611 Fed., 257, Ваўк. п.
Чуеш, дзе начуеш? I. Курбека, 1960, Докш. 13.9.7.
Чужы чужане'ц. Fed., 70, Ваўк. п. Bap.: Hoc., 175.
Чужыя жоны — безгалоўе, бальшэй сон — к нездароўю. Добр., 114.
Чужымі губамі мёд хлябаць. 612 Hoc., 184.
Чуў, кум, сонца? Бачыў гром? Янк., 389.
Чуў не чуў і бачыць не бачыў. Янк., 520.
Чуць з скуры не выскачыць. Fed., 281, Ваўк. п.
Чы ад кабылы цялё радзілася? Ляцкйй, 58.
Чы голена, жонка? — Голена. Там жа.
Чы пень, чы калода, усё патарч носам.613 Там жа, 59.
Чы стрыжана, жонка? — Стрыжана. Там жа, 58.
Чые б цяляты мычалі (рыкалі), твае хоць бы маўчалі. Добр., 12.
Чые гэта коні? — Кабыллі. Hoc., 183.