• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    Васі'лі кажа — па с/лі, а Аўсей — па ўсей. Там жа, 1975, Мн.
    Вачам не вер, да к роту прымер. Hoc., 16.
    Відно дзе дно. Fed., 78, Ваўк. п.; Сцяшк., 583, Маст.
    Вінаградам у сэрца, сахарам у душу; мяды' мяда'м, нікому не дам. Гэта зелле ўзімку не мерзне, улетку не кісне. Шейн, 474.
    Віншую, бо гарэлку чую. Сержп., 50.
    Ві та віта ці, да нечага даці. Hoc., 14; Сержп., 8; Дуб., 8.
    Вы, госцікі, ешце, а вы, дзеткі, ну'це!24 Fed., 114. Bap.: Сержп.,
    Выбачай, кума, на пірагі. Hoc., Слов., 79; Дуб., 8.
    Вып’ем, братка! — Эт, дурачок, нікалі' было, нікалі' будзе. Аяу,кйй, 6.
    Вып’ем, браце, вып’ем тут, на тым свеце не дадуць. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
    Вып’ем, сватове! Касп., 278, Беш.
    Выпі да рэшты, у тваёй галаве змесціцца. Fed., 344, Сак. п.
    Выпіла, выхілі'ла, сама сябе пахваліла. Там жа.
    Гавары па-беламу, а ламі па-цэламу. Fed., 107, Слон. п.
    Галоўка баліць, чым чарку наліць. М. Грынблат, 1970, Эйшышскі р-н АітССР. 8.2.26.
    Гарэлачка — не вада, як уп’ешся, дык бяда. Там жа, 1945, Віл. 8.1.1.
    Гарэлачка не каток, сама коціцца ў раток. Там жа, 1969, Стол. 8.2.14.
    Гарэлачка шу'мна, давядзі да гу'мна. Там жа.
    Гарэлка не дзеўка, не саромеючысь п’ецца. Hoc., 27.
    Гарэлка не дзеўка, не цалуй. Fed., 104, Ваўк. п.
    Гаспадар гасцям рад, здзелаець добры рад, квартоўку жыта натрасець, да нам гарэлачку прынясець. 25 Hoc., 28.
    Гаспадар гасцям рад, пасадзе іх у рад..., за пэйсы патрасе, нам гарэлкі прынясе, а ў добрай гаспадыні ёсць сала й масла ў скрыні.28 Аяцкйй, 7.
    Гаспадар за гарэлку, гаспадыня за тарэлку. Fed., 105, Ваўк. п.; Дуб., 11. Bap.: Hoc., 172.
    10. Зак. 324.
    145
    Гаспадыня, ці яшчэ нясі, ці хвартухом трасі. 27 Дуб., Нар., 1.
    Гасцей з усіх валасцей. Hoc., 28.
    Гасцям ані вон! Толька аднаму хазяіну можна па гарэлачку схадзіць. Там жа, 29.
    Г одзе, годзе, трэба выпіць на расходзе. Ляцкйй, 8.
    Горкая, дык не пі. Мельнічэнка, 1950, Fom. 13.3.29.
    Горла, як варонне, што ўляціць — патоне. Ляцкйй, 8.
    Госцейкі, калі вам мала, каб вас парвала. Мін.-Мал., 1970, 159, У здз.
    Госці—■ за косці. А вы, дзеткі,— гыр! За мяса! 28 М. Грынблат, 1972, Круп.
    Госцікі мае, назола мая, ці не паедзеце ўжо самі са двара. Бяльк.., 275, Мсцісл.
    Госцікі, проша, а вы, дзеткі, ша! 29 Hoc., 28.
    Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыкла'д. Дуб., 11.
    Bap.: Hoc., 29.
    Госць не дзьміся, еш, што ў місе. Dyboiv., 9; Fed., 113, Нав. п.
    Губа не дура, знаець, што прымаець. Hoc., 30.
    Губе не вер, а пакажы прымер. Янк., Дыял., I, 206.
    Густа, тлуста наша капуста. Аяцкйй, 8.
    Да яды прымусу няма. 30 Fed., 128, Ваўк. п.
    Гэткі боршчык! З’ясі й горшчык. У. Васілевіч, 1977, Акйябр. 8.77.135.
    Дай гурка', яшчэ вып’ю твайго вінка'. Янк., 375.
    Дай сала хлеб даесці. М. Грынблат, 1967, Мн.
    Далі масол: хоць глажы, хоць пад стол. °1 Hoc., 32.
    Дастану хлеб, я не слеп.32 М. Грынблат, 1962, Дзятл. 8.1.74.
    Даў бог дзень, дасць бог і пішчу. Там жа, 1976, Кар.
    Дзе выпіваюць, там разліваюць. Fed., 344, Ваўк. п.
    Дзе гуляюць, там і топаюць. Клышка, 421.
    Дзе (айдзе) п’юць (п’ецца), там льюць (льецца). Dybow., 9; Hoc., 2; Ром., Бел., 292; Аяцкйй, 10; Сержп., 50; Fed., 230,
    Ваўк. п.; Pietk., 335; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
    Дзе сяда'ць..., там і ўстава'ць. Янк., Дыял., III, 156.
    Дзірка ў роце, еж, колькі хоці. Hoc., 34.
    Дзякуем вам за хлеб, за соль і за прыязнь вашу. 33 Fed., 384, Ваўк. п.
    Дзякуем за тую, проша (давайце) другую. Янук., 30; I. Саламевіч, 1957, Слон.
    Дзякуй богу за абед, што паеў (наеўся, пад’еў) дармаед.34 Dybow., 8; Аяцкйй, 10; Fed., 384, Ваўк. п.; Дуб., 15; Сержп., 97; М. Грынблат, 1970, Лаг. Bap.: Hoc., 154; П. Альхімовіч, 1974, Круп. 8.74.87.
    Дзякуй богу святому і кухару сляпому: хто варыў, хто пёк, каб з кухні не ўцёк. 35 Fed., 384, Ваўк. п.
    Дзякуй вам за хлеб і кашу і яшчэ за міласць вашу. 36 А. Царанкоў, 1960, Слуцк. 13.9.2.
    Дзякуй гэтаму столу, пойдзем к свайму дому. 37 I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
    Дзякуй за пачостку. 38 Сержп., 34.
    Дзякуй за полудзень: ні сыт, ні голадзен. 39 Янк., 376.
    Дзякуй за полудзень, я й так (я й без яго) не голадзен.40 Сержп., 7; Hoc., 154.
    Дзякуй пакорна за хлеб, за соль, за капусту з квасам, за кашу ды за міласць вашу. 41 А. Аашко, 1967, Дзятл. 13.10.30.
    Дзякуй таму, хто еў, і каму падавалі. 42 М. Грынблат, 1976, Кар.
    Дзякую вам.— Няхай табе будзе на доўгі век, на доўгі быт, на добрае здароўе. 43 Fed., 384, Ваўк. п.
    Дзякую за хлеб, за соль, за бульбу і кашу, дзякую і за дабрату вашу. Янк. М., 125.
    Дзякую табе за хлеб і за соль, але пад’еў то свой. 44 Fed., 90, Гродз. п.
    Дзяньку'ю, дзядзька. Дай, божа, каб даваў і не перадаваў. 45 Там жа, 384, Слон. п.
    Дзярыце штаны, сцяліце сталы. Hoc., 33.
    Добра гатовае палажыць у рот. Сержп., 44.
    Добра душа нап’ецца з каўша. Fed., 230, Ваўк. п.
    Добра ду'шка з’есь без абру'ска (з гарну'шка). Там жа, 88, 356.
    Добра п’еш, хадзі ў хату. Hoc., 36.
    Добрая каша, ды малая чаша. Ахрым., 29.
    Добры баршчок, д.ы малы гаршчок. Янук., 31.
    Добры чалавек: што ўкусіць — то з’есць. Шпйл., 179.
    Душа мая не крывая, яна ўсё (усе'нька) прымае. 46 Tyszk., 431; Шпйл., 179; Hoc., 38; Fed., 88, Ваўк., Сак. п.; Сах.; Сцяшк., 590, Ваўк.; Dyboiv., 184; Дуб., 13; М. Грынблат, 1960, Мн.
    Душа мерку перабрала. Hoc., 38.
    Душа не без каўша. Там жа, 40.
    Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш. Там жа.
    Ежма! Што ма'е аставацца, то лепш жыватом качацца. 47 С. Каляда, 1966, Іў. 13.10.26.
    Е сце вы, госцейкі, ужывайце, толькі ў карманы (у кішэню) не хавайце (не кладзіце). Бяльк., 477, Мсцісл.; Сержп., 35.
    Есце, госці, есце, а вы, дзеці, лапане'це!48 Нар. сл., 87, I. Крам~ ко, Стаўб.
    Есці не просім, калі ў рот носім. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
    Епі, а после дзякуй. Аяцкйй, 11.
    Еш без уклону, не без паклону. М. Дуброўскі, 1956, Аельч. 13.3.29.
    Еш, дурню, бо то з макам. Czeczot, 109; Hoc., 190; Pietk., 372; Dyboiv., 192; A. Махнач, 1952, Нясв.
    Еш, каб не знаў рот меж. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.22.
    Еш, не еш, а п'яным не будзеш; даволі ўжо. Fed., 129, Сак. п.
    Еш, пакуль жывеш, а як памрэш, дык не ўпрэш. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.
    Еш, пакуль не заравеш. М. Грынблат, 1963, Мн.
    Еш, пакуль не запяеш. Янук., 30; I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
    Еш, пакуль рот свеж, а памрэцца — усё мінецца. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
    Еш, пакуль рот свеж, а як умрэш, то і калом не ўвапрэш (не 148
    ўваб’еш, не ўпрэш, не папрэш). Fed., 130, Ваўк. п.; Hoc., 191; Л. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2; I. Саламевіч, 1956, Слон.; I. Курбека, 1961, Докш, 13.9.7.
    Еш, пакуль рот свеж, а як памрэш, дык і не лізнеш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
    Еш, пакуль рот свеж, а як пойдзеш да гробу, то з’ясі хваробу. В. Рабкевіч, 1961, Кап. 13.9.5.
    Еш сала, каб душа плясала. М. Грынблат, 1969, Смал.
    Еш, хоць жыватом стол адапхні. Янк., 406.
    Еш, хоць прылеж, абы скура датрывала. Гйльт., 297, Віл. п.
    Еш, хоць расперажыся. Сержп., 35; Янк., 406. Bap.: В. Рабкевіч, 1961, Брасл. 13.3.5.
    Еш, хоць расперажыся, толькі рабіць не ляніся. Fed., 129, Сак. п.
    Ешце, госцейкі, ешце, усё адно свінням выліваць. М. Грынблат, 1977, Кар.
    Ешце, да ў вочы не лезце. Hoc., 190.
    Ешце, дзеткі, і мачайце, а на рэшту (на болей, на прысмакі) выбачайце (прабачайце). Янк., 396; М. Грынблат, 1950, Хойн.; Ройзен., 70.
    Ешце (піце), жылы, пакуль жывы, а памрэш — і калом не ўб’еш. В. Рабкевіч, 1961, Кап. 13.9.5. Bap.: Hoc., 127; Дуб., 48; Дразд.
    Ешце з хлебам.— А нічога, добра і з пірагом. М. Грынблат,
    Ешце і абмачайце, а на лепшае выбачайце. Fed., 129, Ваўк. п.
    3 краю — у божым раю, а ў сяродцы — у божай бародцы. 49 Ром., Бел., 309.
    3 мядком і цвік праглынеш. Клышка, 117.
    3 печы, з полу — усе к столу! М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106; М. Малочка, 1959, Мядз. 8.1.46.
    3 пустога і Саламон не нальець.50 Дуб., Нар., 12.
    За гэты праштроп купі гарэлкі штоп. 51 Hoc., Слов., 535.
    Затуліўшыся ў куток, па тры чаркі ў раток. Сцяшк., 592, Гродз. Вар.: Аяцкйй, 49.
    Заўтра будзе дзень свянтэчны, нашы булак напякуць, і памажуць, і пакажуць, а паесці не дадуць. I. Саламевіч, 1956, Слон.
    Здароў быў, дзе ты быў? Каб ты ласкаў быў, к нам зайшоў, хлеб-соль прыняў, чарку гарэлкі выпіў.52 Ром., Бел., 296.
    З’еў бы чорта з рагамі, I. Саламевіч, 1955, Слон.
    З’еш почку — возьмеш папову дочку. Ром., Бел., 297.
    З’еш ужо, калі зжаваў. Крэмнеў.
    I кот не мыўся, і госць з’явіўся. 53 А. Салавей, 1971, Мядз.
    I наша Пара'ся мёду напіла'ся. Fed., 221, Ваўк. п.
    I пі — гавораць, і не пі — гавораць. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14.
    I я з шапкаю за сваею бабкаю.54 Fed., 382, Ваўк. п.
    Ідзе слізка, але дно блізка.55 Мат., 62, М. Яўневіч, Бял.
    Ішоў к нам, прышоў к вам.56 Шпйл., Бел., 181; Hoc., 58; Dybow., 10; Сержп., 68.
    Калі баль, дык баль — налівай расолу. Янк., 379.
    Калі ем (як е'мы), то і глух і нем (мы і глухі і не'мы). Tyszk., 431; Pietk., 372; Hoc., Слов., 729.
    Калі да цябе не п’юнь, то ты не перапівай. 57 Dybow., 11.
    Калі маўчу, то (значыць) хачу. Там жа, 182; Сержп., 61; Fed., 180, Ваўк. п.
    Калі піць, так не кпіць. Hoc., 65.
    Калі ўжываць, то ўжываць — бі паўтара яйца ў абмача нку. 58 I. Саламевіч, 1955, Слон.
    Картопля ў полі не зімуе, а ў жываце не начуе. Шатэрнік, 131, Пух.
    Капіся з застолля, да глядзі свайго падвор’я.59 Добр., Слов., 253.
    Квасок не з трасок. Нар. лекс., 52,I. Чыгрын, Слон.
    Кісла, прэсна,— вярні (вараці) уместа. 60 М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106; Hoc., 61.
    Клочча, воўна, абы кішка поўна. М. Грынблат, 1978, Кар.
    Кушайце столькі, каб пальцам узяць.61 Т ам жа, 1973, Асіп. 8.73.65. Bap.: I. Курбека, 1960, Докш. 13.9.7.
    Ласы (сласны) кусок знойдзе (найдзець) куток. В. Рабкевіч, 1961, Брасл. 13.9.5; Hoc., 150.
    Лей, не жалей, магу пабажыцца, што не буду біцца. Дуб., Нар., 1.
    Лепш хай кішка кішку прыцісне, чым страва скісне. 62 Ігнат., 31.
    Маё дзела — хадзіць бела: памыў рукі, ды за стол. 63 Ром., Бел., 301.
    Маж, бабка, не жалей — твой квач, мой алей. 64 Дуб., Нар., 1.
    Мала мелі, скора з’елі.65 Hoc., 76; Аяцкйй, 20.
    Мала (меней) укусіш, лягчэй палкне'ш (глынеш). 66 Fed., 319, Ваўк. п.; В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24.
    Марка, а Марка! Ці поўна ў цябе чарка? Ляцкйй, 20.