• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    Ну, будзем здаровы! —На дабро! Там жа, 1974, Валож. 8.74.82.
    Першым разам, лепшым часам! 133 Сержп., 74.
    Хай цябе ніколі не міне шчасце! М. Грынблат, 1974, Мн.
    Хлопцы, п’ямо здарова! Любемо^ся, як бог прыказаў, як кахаліся нашыя дзяды. Fed., 379, Ваўк. п.
    ВЯСЕЛЬНЫЯ ПРЫГАВОРКІ
    Дару бойкаю, каб не была перадойкаю.134 /. Саламевіч, 1974, Слон.
    Дару бытам добрым, векам доўгім і моцным здароўем. Там жа, 1969, Гродна.
    Дару грашмі і казою, каза стаіць за лазою; лаза на калыску, a грошы на сь/ску.135I. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2.
    Дару віна бочку — на сына і на дочку. I. Саламевіч, 1949, Слон.
    Дару вязку цыбулі, каб не тыцкалі ад.но другому дулі. Там жа, 1974, Слон.
    Дару грошы бумажныя, каб маладыя былі паважныя. Та.м жа, 1977, Мн.
    Дару грошы, каб мужык быў харошы. Там жа, 1949, Слон.
    Дару грошы медныя, каб ніколі не былі бедныя. Там жа, 1960, Слуцк.
    Дару гру шаваю лыжкаю, я'блыневаю міскаю і вярбоваю калыскаю, і каб не была пустая. Т ам жа, 1974, Слон.
    Дару жменю медзі, каб былі дзеці як мядзведзі. Там жа, 1977, Мн.
    Дару жь/ццем, бы ццем, шчасцем, доляю добраю і караваем. III ейн, III, 422, I. Радкавец, 1869, Маз. п.
    Дару казою, што над Шчарай трасе лазою. I. Саламевіч, Слон.
    Дару каробку гліны, штоб пазвалі на радзіны. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
    Дару каробку жукоў, штоб не хадзіла да (каб не пазірала на) чужых мужыкоў. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; I. Саламевіч, 1969, Гродна.
    Дару мерку гліны, каб хутчэй клікалі на хрысціны. I. Саламевіч, 1974, Слон.
    Дару мех буракоў, каб не называлі адно ад.наго дураком. Там жа.
    Дару місу гароху, каб на радзіны клікалі да року. Там жа, 1969, Г родна.
    Дару скрынку мукі, каб раджаліся сынкі. Янк. М., 138.
    Дару табе гуску, што бегае па Глуску, а вы доўга не спіце, бяжыце ды злавіце. Там жа.
    Дару торбу грэчкі, каб не было між малад.ымі ніколі спрэчкі. I. Саламевіч, 1974, Слон.
    Дару тую цяліцу, што бегае па паліцы, і тую казу, што ломіць лазу, а вы на гэта не ўпавайце да зараней уставайце,— як толькі сонца ў шчэлі, то вы хутчэй з пасцелі. Янк. М., 138.
    Дару чатыры падушкі, каб мелі чатыры дачушкі. I. Саламевіч, 1960, Слуцк.
    Дарую кляновага ліста, штоб да году радзілі (каб мелі сына) гарманіста (трактарыста). А. Фядосік, 1962, Капатк. 81. 76; I. Саламевіч, 1969, Саліг.
    Дарую цябе д.угой, каб не хадзіў к другой. С. Бахмет, 1975, Воран. Bap.: I. Саламевіч, 1974, Слон.
    Дарую цябе журналам, каб твой сын быў генералам. С. Бахмет, 1975, Воран.
    Дарую цябе паперам, каб твой сын быў інжынерам. Там жа.
    За тыя баціначкі, якія Саша стаптаў да Іркі бегаючы. I. Саламевіч, 1969, Гродна.
    Маладому (з'еш) акрайчык, штоб быў (радзіўся) сын Мікалайчык. Hoc., 79. Bap.: Дуб., 38а; Ром., Бел., 297; Сержп., 66; Ляцкйй, 13; М. Грынблат, 1970, Даг.
    Малодка і малады' сядзяць як галубь/. Мат. Гом., V, 132, Ветк.
    Прашу, мая сва'ціца, з павагі, каб не было нашай Вольгачцы знявагі. Пан., 54.
    Шчырым сэрцам вас віншую, (бо) на стале гарэлку чую. Аяцкйй, 61; Сержп., 67.
    ВІТАННІ I ЗЫЧЭННІ.
    ВЕТЛАСЦЬ
    ВІТАННІ I ЗЫЧЭННІ
    УВАХОДЗЯЧЫ У ХАТУ АБО ПРЫ СУСТРЭЧЫ
    Гадь/ ў рады7! 1 Шпйл., Бел., 177; М. Грынблат, 1974, Ааг.
    Дабры'дзень! 2 Касп., 89, Беш.; Раст., 86; М. Грынблат, 1971, Чэрв.
    Дабрь/дзень вам! Косйч, 9.
    Дабры дзень, дабрыдзе нь добрым людзям! Добр., Слов., 171, Смал. п.
    Дабры дзень! — Кажуць, я з усякім чалавекам маю вольны дабры'дзень. Аяцкйй, 9.
    Дзень добры! 3 Паўсюдна.
    Дзень добры! — Добрага здароўя! М. Грынблат, 1977, Глуск. 8.77.127.
    Дзень добры старым людзям! Касп., 140, Віц.
    Дзень д.обры ў хату! Паўсюдна.
    Дзень добры ў хату! —А добры, добры! «Ніва», 1979, № 21, Я. Чарнякевіч, Бельская гм. ПНР.
    Добрага дня! М. Грынблат, 1975, Мн.
    Добрага ра'нкуі Там жа, 1976, Кар.
    Добрай (добрае) раніцы! Паўсюдна.
    Добры дзень! — Добры дзень! Хай дае бог добрае! М. Г рынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
    Добры дзень! — Здароў! Шейн, 503.
    3 панядзелкам вас (аўторкам і г. д.)!4 Раст., 119.
    Здарова вам! Правіна7 ў хату, а крывіна' ў лес! Добр., Слов., 265.
    Здаровенькі! 5 Раст., 86.
    ЗдароўІ — Бывай здароў! М. Грынблат, 1977, Глуск, 8.77.127.
    Здароў! -— Жыў, здароў, хаджу без штаноў, таго й табе жадаю. Там жа, 1918, Кар.
    Здароў! — Здароў! Нікіф., 1928, 101; М. Грынблат, 1930, Мн.
    Здароў вам! Добр., Слов., 265.
    Здароў вам у вашу ку'чку! 6 Нікіф., 1928, 101.
    Здароў! — Здароў, калі змалоў! Шатэрнік, 121, Сміл.
    Здароў! — Здароў, калі не кпіш! Hoc., 49.
    Здароў! Як жыццё? — He бяды. М. Грынблат, 1911, Лаг.
    Здароўце! — Хадзі ў хату.Там жа, Стаўб.
    Здра'ствуйце! — Ціха, не бра/кайце! Fed., 383, Ваўк. п.
    Здрастуй, добры чалавек! — Лягчы ся з дарогі, сядзь, пасядзі. 7 Добр., Слоз., 311.
    [Здра'стуй!] — Здрастуй, калі прышоў, а што васпан скажа? 8 Аяцкйй, 13.
    [Здра'ўствуйІ] — Здраўствуй, лоб красны, а патыліца голая. 9 Hoc.. 49.
    [Здраўствуй!]—Здраўствуй, нос красны, барада з надточкаю. 10 Там жа.
    Здра/ем-жалаем, з пахмелля ўміраем (паміраем)! 11 Ром., Бел., 296. Вар.: Аяцкйй, 13.
    Маё вам шанаванне! Бяльк., 495, Мсцісл.
    Наша вам пачце ніе! —Нашы штаны, а вашы падштанікі. 12 Нікіф., 1928, 104.
    Hex бэндзе пахвалёны! —На векі-вякоў! 13 М. Грынблат, 1916, Ваўк. 8.16.113. Вар.і Шейн, 504, Гродз. п.
    Hex пахвалёны бэндзе! — Прыехалі па кале'ндзе... — Ці ўзяла матка ножкі, што відаць з-за парожкі. 14 Аяцкйй, 24.
    Няхай будзе пахвалёны, шапка сіня, верх зялёны! 15 Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
    Пане ус пахвалёны! Ці жывы, ці здаровы? Віншую вас з Новым рокам, шчасцем. Дай, божа, лепшае жыцця, здароўя і ўсенькага добрага! Каб бог захаваў ніўку, жывінку, дружынку, пры лепшых урадза'ях і пры ўсякіх памысно'сцях і грошы да зайдросці.— Дзякую табе, братко [імя]. Дай жа, божа, і
    табе, братко, усенькага добрага, і тваёй дружынцы, і ніўцы, і скацінцы ўсяго таго, чаго ты сам ад бога ласка'вага жада'еш. 16 Шейн, 505,I. Карскі, Гродз. п.
    Пахвалёны! — Наве'кі! 17 Л. Малаш, 1971, Докш.
    Пахвалёны ў хату! 18 М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
    Прывітанне! Паўсюдна.
    Сем лет і памяці нет, калі мы ўжэ бачыліся. Fed., 381, Ваўк. п.
    Смачне'го!—Просім.— Спасіба.19 М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
    Сма шнаго! —Просім, што ў рот носім, а што ямо, то не дамо. 20 I. Саламевіч, 1978, Слон.
    Смашнога! —Міласці просім, у свой рот носім. В. Лашук, 1969, Мядз. 13.10.67. Bap.: I. Курбека, 1960, Докш. 13.9.7.
    Смашнога! — Просім за стол. — Дзякую, спазніліся, я ўжо. — О, то ў цябе яшчэ цешча крутая, маладая. 21 Л. Малаш, 1971, Докш.
    Смашнога! — Просім, сабе носім. 22 Д. Салавей, 1971, Мядз.
    [Смашнога!] —Яшчэ свякроў жыва. 23 Fed., 381, Ваўк. п.
    [Смашнога!] — Яшчэ твая цешча жыва.— Яшчэ добра пле/шча, але нядоўга пацягне, 24 Fed., 380, Ваўк. п.
    Смашнога вам! — Дзякуй.— Садзіся з намі. — Дзякуй, я ўжо. 25 Д. Салавей, 1971, Мядз.
    Спарына вам у чарку! 26 Добр., 82.
    Сыць вам, людцы! 27 Касп., 299, Беш.
    Сэрвус! 28 А. Салавей, 1971, Мядз.
    Хлеб-соль! — Просім есці. 29 Шейн, 504, Гродз. губ.
    Хлеб да соль!—Спасіба за добрыя слова, добры чалавек.30 Добр., 82.
    Хлеб дасоль! —Просім, за капеек восем.31 Fed., 380, Сак. п.
    Хлеб ды соль! — Ем, да свой, а ты міма столу, ды к полу. 32 Шейн, 507, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    Хлеб ды соль! —Просім. Ядзім ды свой. 33 Аяцкйй, 53.
    Хлеб ды соль! —Садзіся, госцем будзеш. Нар. лекс., 20, П. Садоўскі, Пол.
    Хлеб ды соль! —Хадзі к нам. 34 Шейн, 507, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    Хлеб ды соль! —Ядзім, да свой, а ты ў парозе пастой.35 Ром., Бел., 312; Добр., 82. Вар.: Нікіф., 1928, 104; Юрч., 1977, 163.
    Ці жывенькі, ці дужэнькі? — Дзякуем. Як ты тут (там)? Нікіф., 1928, 101.
    Ці жыў, ці дуж? —Нічога, хвала богу, Як ты? Там жа.
    Ці ўсе ў вас дабрь/, здаровы? Добр., Слов., 171.
    Чалом вам! — Чалом табе! 36 Нікіф., 1928, 101.
    Чалом-здароў! — Чалом-здароў і табе! 37 Там жа.
    Чалом кланяюся! — Паклон табе. 38 Там жа.
    Чэсь! 39 Д. Малаш, 1971, Докш.
    Як вам жывецца?—Жывем памаленьку, то так, то сяк. Fed., 383, Ваўк. п.
    Як вы жывы-дужы на гэтакай сцюжы? 40 Нікіф., 1928, 104.
    Як жывeцe,? Чы дужы, чы крэпкі?—Ат! Нічога сабе, жывем, хваліць бога, памаленьку. Шейн, 503.
    Як жывеш, як се там маешся? — От, жыву, як гарох пры дарозе. Fed., 383, Ваўк. п.
    Як жывіце'? — Нічога сабе, жывём, хлеб жуём. Нікіф., 1928, 104.
    Як жыў? — Памаленьку. Д. Салавей, 1971, Мядз.
    [Як здароўе?] —Пра наша здароўе і гаварыць скаромна, пра нашу мя'касць совесна і вя'каць. Добр., Слов., 265.
    Як маешся, як жа вы там жывеце? — От, то бокам, то скокам. Fed., 382, Ваўк. п.
    Як маецеся (маеш сабе)?— Нічога сабе, жыву патроху. Як вы? — Так сабе, мадзе'ем (перабіваемся). Нікіф., 1928, 101; Шейн, 503.
    Як пажываеш?—Патроху пажываю. Як ты?—Мадзею. Нікіф., 1928, 101.
    Як се ма'ешся, што чуваць? — Зіма засмуцілася, што вясна надходзіць. Fed., 382, Ваўк. п.
    Як ты жывеш? — Такаво. 41 Сйяшк., 492, Г родз.
    Як ты здарова, сва'тынька? Касп. 278, Чаш.
    Як ты чуешся? Сцяшк., 551, Астр.
    Як ужэ вы там жывеце? — To скачучы, то плачучы. Fed., 383, Ваўк. п.
    Вечар добры! Паўсюдна.
    Добры ве'чар вам у хату! Касп., 89, Кузняц.
    Добры вечар!42 Паўсюдна.
    Добры вечар вам! Шатэрнік, 86, Сміл.
    Добры вечар вам! Ці рады вы нам? Калі вы нам рады, і мы вам да парады. Hoc., 35. Bap.: Дуб., 15; Fed., 302, Аід. п.
    Добры вечар! — Добра білі, добра е'нчыў. I. Курбека, 1960, Докш. 13.9.7. Bap.: Fed., 383, Ваўк. п.
    Добры вечар! —Добра ўле'цеў. I. Саламевіч, 1957, Слон
    Добры вечар! — Карміць не'чым. Hoc., 35.
    Добры вечар, дзяўчына! Куды ідзеш? 43 Добр., Слов., 171, Смал. п.
    Добры вечар добрым людзям! М. Грынблат, 1971, Ааг.
    Добры вечар! —На здароўечка! Там жа, 1977, Стаўб.
    Добры вечар у хату! Шейн, 503.
    РАЗВІТАННІ
    Аставайся здаровы! — Бывайце здаровы, дай, божа, каб здаровыя абачыліся. Fed., 384, Ваўк. п.
    Аставайся здаровы, пайду ўжо дамоў. Шатэрнік, 22, Сміл.
    Аставайцеся, жыве/нькія-здараве/нькія! I. Саламевіч, 1955, Слон.
    Будзь! М. Грынблат, 1971, Ааг.
    Будзьце жывы, здаровы! — Жыві ты з богам. Нікіф., 1928, 101.
    Будзьце жыве'нькі, здараве/нькі! Там жа.
    Бывай (бывайце)! 44 Паўсюдна.
    Бывай здароў! — Ідзі здароў. А. Салавей, 1971, Мядз.
    Бывайце здаровы! 45 Паўсюдна.
    Бывайце здаровы! Дай, божа, здаровым бачыцца. Шейн, 504.
    Бывайце здаровы, жывіце багата! 46 М. Грынблат, 1950, Хойн.; 1. Саламевіч, 1973, Слон.