Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Яна нават прарэхі не зашые. Клышка, 142.
Яна скажа і прыкажа. 654 Fed., 279, Ваўк. п.
Яны адным грэбенем пачасаліся. Там жа, 115.
Яс/ — аж нос гайдука скача. 655 Горленка, 248, Ветк.
Ячмень на воку — ілжэш, прароку. Шатэрнік, 124, Пух.
Яшчэ апошняга [жыта] у печ не ўсыпаў. 65в Fed., 9, 372, Ваўк. п.
Яшчэ далёка галёка. Шатэрнік, 77, Сміл.
Яшчэ конска матка (свіная маці) не здохла. 657 Fed., 148, 309, Ваўк. п.
Яшчэ ў мяне ў гатоўнасці нічога нету, як шэшка: ні падушкі, ні дзяружкі.658 Добр., Слов., 166, Смал. п.
Яшчэ ўсіх дзён вароны не падзяўбалі.659 Сержп., 51.
Яшчэ цешча добра плешча.660 Fed., 58, Ваўк. п.
Яшчэ чаго не было! I. Саламевіч, 1977, Слон.
Яшчэ чаго не ставала! Аяцкйй, 63; Ром., Бел., 315; Fed., 291, Ваўк. п.; Сержп., 7, 8.
СКОРАГАВОРКІ
Адна сарока, адна марока, сорак сарок, сорак марок. М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.114.
Валуй-валуём.661 Нікіф., 1928, 82.
Вь/лецеў смэцюх з-пад смэцюшаня'т. 662 У. Васілевіч, 1975, Бяроз. 8.75.98.
Вы'плету выпле'ты ў прыкле'ці. 663 Добр., Слов., 713.
Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, дагаворваў, ды загаварыўся. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Гарох лапац/цца, чачавіча квокча, мак шуміць. 654 Янк. М., 148.
Дзе цётчынаму дзядзьку дзецца. I. Саламевіч, 1978, Слон.
Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі. Там жа, 1965.
Дзякую богу за бога, што бог бога даў. Fed., 35, Ваўк. п.
Дзяніс рэпу жрэ, а Марына (Алёнка) лён трэ. Сержп., 68; Л. Малаш, 1971, Докш.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі7 дзераві'ну. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Жабрак жабрака жабраваць вучыць. Там жа.
Жалеза вы жалезілася, калясо вы'калесілася. У. Васілевіч, 1975, Слуцк.
Затпрукаў пан Тпрут-Прукевіч. I. Саламевіч, 1977, Слон.
Ішоў грэка цераз рэку, бачыць грэка ў рацэ — рак; грэка руку ў рэку ўсунуў, рак за ру'ку грэка цап! Янк. М146.
Ішоў кныр з кныраня^амі. Янк., Дыял., I, 98; У. Васілевіч, 1976, Пух.
Ішоў non кала коп, кала коп, кала калук капіцы. 665 Fed., 426, Ваўк. п.
Ішоў non кала коп, кала капы', кала поўкапы/. Там жа.
Каб ты мяне і вы'біў, то я сябе не ведаў бы. Там жа, 225.
Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню кнутом
(калом). А. Аіс, 1971, Смарг.; С. Пятровіч, 1972, Кап.
Каласы каласавалі, каласавалі, вь/каласаваліся. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Каля я'мы з кіямі, з кіямі каля ямы 666 А. Малаш, 1971, Докш.
Калясо вы калесілася, жалеза вь/жалезілася, палу'кашак вы7палукашыкаваўся, агонь вь/агняваўся. Fed., 426, Сак. п.
Калясо калесава'лася, калесава'лася, вы'калесавалася, перавь/калесавалася. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Каму па каму , а каму і два камы'. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Капылы' перакапы лілі, перавы'капылілі. Т ам жа, 1977.
Карл у Клары ўкраў кара/лі. Там жа, 1965.
Клюйце, куры, крупы акола сту'пы. Л. Малаш, 1971, Докш.
Крывая цяце'ра просту перакрыві'ла. /. Саламевіч, 1978, Слон. Купі кі'пу пік. А. -Ліс, 1974, Смарг.; I. Саламевіч, 1965, Слон. Лавіў рыбак судака', судзі'ў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш. /. Саламевіч, 1965, Слон.
Лезь, зале'зь, зале'зшы, злезь. Там жа, 1978.
Лопатню горла пералопатніла. 887 Добр., Слов., 381.
Лянок не любіць лянот, лянот не любіць лянок.868 I. Саламевіч, 1965, Слон.
Ляцела тры пстры па крэй Прэкарь/мавэй гары. 869 Fed., 426, Сак. п.
Міллян рэпу жрэ, Андрэй каноплі трэ. Hoc., 77.
Мы відзелі бобра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра. А. Малаш, 1975, Докш.
На дварэ трава, на траве драва'. He рубі7 драва7 на траве двара'. М. Зінгер, 1976, Мн.
Намётка ў прачкі, сарочка ў швачкі. Бяльк., 496, Краснап.
Нашага панама'ра ніхто не перапанамару'е.870 Ром., Бел., 302.
He кпі са Kna7, часам і кеп табе адкпіць.871 Hoc., Слов., 374.
He ржы, а жры. I. Саламевіч, 1978, Слон.
Пад вь/варатнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка. Там жа, 1955.
Палу'кашак вь/палукашыкаваўся, перавь/палукашыкаваўся. 672 Там жа.
Пара7 па драва'. Fed., 220, Слон. п.
Паслалі сабаку па таба'ку — ані таба'кі, ані сабакі. Pan., 266.
Пата'п пакава'ў пакупніка'м паку'пкі ў паку'нкі. /. Саламевіч, 1965, Слон.
Пекар Пётр пёк пірог. Там жа.
Перад рахкамі і па ра'ках. Fed., 257, Ваўк. п.
Перапілі, пераелі, пералушчылі, перапаролі, перамалолі, ператрушчылі. 873 /. Саламевіч, 1977, Слон.
Пётр цяля жане', Алена лён трэ.674 Fed., 235, Ваўк. п.
Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп Піліп. I. Саламевіч, 1978, Слон.
Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі. Там жа, 1965.
Пралез Пракоп праз строп, праз кру'пы і праз падкру'п’я. 675 Л. Малаш, 1973, Докш.
Проша, пані, моя пані прасіла пані, жэбы пані моей пані пазычыла родля.676 А. Салавей, 1971, Мядз.
Рабая курка клюе крупы. /. Саламевіч, 1965, Слон.
Рапартаваў, рапартаваў, ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць, ды зарапартаваўся. Там жа.
Руды' гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі. Там жа.
Са'ша па шашы', смокчучы су'шку, ша'гам шпарка шпарыла.
Там жа.
Сеў, скібу хлеба з’еў перад каталіка'мі. А. Салавей, 1971, Мядз.
Сноп да снапа', як non да папа7. Янк. М., 112.
Стаяў non каля коп, а капа' каля папа'. Там жа, 146.
Струга'ў, стругаў, не дастругаў, стаў дастру'гваць — пераструга'ў. I. Саламевіч, 1978, Слон.
Стол з вьГламаванымі нагамі. У. Васілевіч, 1976, Беласточчына.
Сяку, сяку раз, сяку, сяку два; шынкарачка маладая піла і віно, начытала, напісала дваццаць адно. 677 АГТ, разр. 20, №19, л. 7, В. Кастко, 1906, Ігум. п.
Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Трактарыст, прычапі прычэп да трактара. Там жа, 1978.
Трухлявую дзераві'ну дзятлы дзяўбуць дзюбамі. Там жа.
Гры дрывасекі, тры дрываколы на трох двара'х дрова колюць.
Там жа, 1965.
Тры рублі рубля'мі, рубль петака мі, тры капейкі па капейкі, колькі ўсіх рублёў? М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
Тры чарты карчавалі карчы, карчавалі, выкарчоўвалі, панакарчоўваліся. I. Саламевіч, 1977, Слон.
Трыццаць тры дрывасекі трыццаць тры дрывотні надрывасе'чылі. Там жа, 1965.
Трэба сесці, скібу хлеба з’есці перад пана'мі, перад каталіка'мі. Л. Малаш, 1971, Докш.
Тута баба варажыла, тута сала палажыла, тута яно ёсць. Яўсееў, 101.
У барабаны барабанілі, барабанілі, панабараба'ньваліся. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Уцякай, цецеручь/ха, з цецеручаня тамі. Там жа.
Фастрыгава'ла, фастрыгава'ла, не дафастрыгава'ла, стала дафастрыгоўваць — перафастрыгава'ла. Там жа, 1978.
Ходзіць non акола коп, а капа' акола папа', чырвоная істужачка акола капелюша'. Л. Малаш, 1971, Докш.
Хустка ядвабна выядва'блена. Fed., 426, Ваўк. п.
Цецеручы'ха цецеручаня'там цеста месіць. I. Саламевіч, 1977, Слон.
Цярпе'ння няма цяпер це'рці це'рніцаю лён. Там жа.
Чатыры чарцёнышы чарцілі чарцёж. М. Грынблат, 1977, Глуск. 8.77.127.
Чацвер, чацвёртае чысло, чатыры чорненькіх, чумазенькіх чарцёначкі чарцілі чорнымі чарніламі чарцёж. Янк. М., 146.
Чырвоная стужачка каля' капялюшыка. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Шоў non каля капы' (каля коп), а капа/ каля папа7. Аяцкйй, 60; Сержп., 67; Я. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11; I. Саламевіч, 1965, Слон.; А. Малаш, 1971, Докш.
Штоб я калі дзе што-небудзь якое, а то я ніколі, нідзе, нічога, ніякага. Pietk., 381.
Я да пані — проша пані, а до мне пані — ані, па'ні. М. Грынблат, 1978, Іў. 8.78.152.
Я ніколі нікому нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое? Янк. М„ 92.
Як дурні'цы не чарні'цы, так чарніцы не дурніцы. I. Саламевіч, 1965, Слон.
Як дылі', як дылі', каб гарэлкі далі', весялей ба былі'. Аяйкйй, 62.
Як Якімка, так і Хімка, а як Хімка, так і Якімка. 1. Саламезіч, 1965, Слон.
ЗАСТОЛЬНЫЯ ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ I ТОСТЫ
ЖАРТЫ I КАЛАМБУРЫ
А ці добра было ў гасцях? —Усяго было, усяго было, толькі прымусу не было. Сержп., 36.
А чы рады былі гасцям? — Усяго было, толькі прымусы не было, Ляцкйй, 2.
А што гэта за лякоба, што ўсім з адной пляшкі даюць? 1 Мат. Гом., V, 121, Жытк.
Аб першу чарку ёсць спрэчка, аб пяту няма. Fed., 64, Ваўк. п.
Абед на абед не зашкодзіць (не ва'дзіць), а кій на кій (палка на палку) пашкодзіць. 2 А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Bap.: К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80; М. Грынблат, 1973, Асіп. 8.73.65.
Абед на абед — не палка на палку.3 Л. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Аб’еўся куцці, не магу ні сапці, ні храпці, хіба да кумы пайсці. 4 Сержп., 66. Вар.: Дуб., 43.
Аб’еўся куцці, не магу пайсці (дайсці). 5 Аяцкйй, 1.
Абнясі кругом водку, але і мяне не запомні. 8 Fed., 334, Сак. п.
Абы дзе, абы сеў, абы на покуці, абы што, абы з’еў, абы каўбасу. 7 I. Саламевіч, 1965, Слон. 13.10.69.
Агледзеліся, як наеліся. Fed., 7, Ваўк. п.
Ад камі'на да каміна, дзе пахніць саланіна. 8 Дуб., Нар., 1.
Адной печанай рэдзькі не ем. Hoc., 119.
Аж за вуша'мі пішчыць. 9 А. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Алём, па стакану адном. Hoc., 2.
Альбо выпіць, альбо дахаты йсці. Ляцкнй, 2.
Ані к носу, толькі ў рот. Hoc., 3.
Анно гу'бы памачыў. Fed., 119, Ваўк. п.
Анно еш, да пальцы ліжы. 10 Т ам жа, 129, Слон. п.
Анно ты мяне зваў, сам выпіў, а мне ніц не даў. Т ам жа, 361.
Апанас, не пі пра запас. Сержп., 75.
Апошняму або лепш, або горш. «Зорка», 1978, № 49.
Апошняму або многа, або нічога. М. Грынблат, 1976, Кар.
Апошняму ці што, ці нічога. 11 I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Астаўцу' з аўцу' або ніяк.12 Г. Голікава, 1969, Аюб. 13.10.60.
Баба капусту паліва'ла.13 Hoc., 3.
Бал, чорт з печы ўпаў. 14 Там жа, 4'.
Бальны7— апетыт трайнь/. 15 /. Суконкін, 1960, Цер., 13.3.29.
Бацюшка хмялёк, не пап/хівай упярод. 16 Ром., Зап., 1, 215.
Без пары' не абед. 17 Сержп., 132.
Без сала куса няма жыцця ў беларуса.18 Клышка, 210.
Бі драбней — больш ліку будзець. 19 Нікіф., 1928, 104. Вар.: Слов. брян., 55.
Бі, пан заплаціць. 20 Hoc., 6.
Бліны да ляпёшкі — хлебу перамёжкі. Добр., Слов., 588, Красн. п.
Бог цераз зярно хлеба не родзіць. 21 Добр., 21.
Больш дзіва, як піва. Fed., 96, Ваўк. п.
Братачка мой, не будзь свіннёй, калі людзі за стол садзюць. Ляцкйй, 5.
Бруха не валова, пад’еў як карова. 22 Hoc., 9.
Будзем есці, хоць не ўсе. 23 Fed., 129, Ваўк. п.
Бульбу вараць, бульбу жараць, а пад’есці не дадуць. Янк. М., 134.
Быў бы мёд — мухі знойдуцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.18.
Бярэце сёмы, у нас не лічаць. М. Грынблат, 1978, Кар.
Ва'рывай, ва'рывай, еш ды не перагаварывай. Там жа, 1960, Сір. 8.1.47.