• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    [Бывайце]! — Ідзеце здараве'нькія! Янк., Абр., 128.
    Да пабачэння! М. Грынблат, 1940, Мір.; 1976, Ваўк.; 1978, 1ў.
    Дабра'наці — Вазьмі (забірай) усе блохі на'нач. Аяцкйй, 9. Bap.: Fed., 383, Ваўк. п.
    Дабра'нач! М. Грынблат, 1976, Ваўк..; 1978, Іў.
    Дабра'нач! — Блохі на'нач, а шчыпа'ўкі для забаўкі. 47 Fed., 383, Ваўк. п.
    Дабра'нач! — Блохі табе на'нач. Ром., Бел., 294; Нікіф., 1928, 104.
    Дабра'нач па чыстаму полю, шырокай паста'ці. Добр., Слов., 170,, Дух. п.
    Дабра/нач, мамулька, дабра/нач! Але не той дабра'нач, што на7нач, а тэй, што на ўвесь век. 48 Дуб., 15.
    Дабра'нец!—Бывайце ў нас (к нам). 49 Сцяшк., 135, Дзятл. Вар.: Касп., 47, Кузняй,.
    Дабра'ноц! М. Грынблат, 1976, Маст. 8.76.113.
    Дай бог лёгкі сон да свету! Добр., 114.
    Дасьвіданійка! М. Грынблат, 1956, Ааг.
    Дзякуй, шафярок, шчасліва, людцы! 50 А. Салавей, 1971, Мядз.
    Добрай ночы! С. Бахмет, 1973, Мн. Вар.: Нікіф., 1928, 104.
    Жывіце здаровы, аставайцеся здаровы! Шейн, 504.
    Заставайцеся здаровы! Раст., 113.
    Заставайцеся здаровы! — Ідзі здарова! М. Грынблат, 1952, Хойн.
    Затым аставайцеся здаровы! Шатэрнік, 110, Сміл.
    Затым прашчава^це! Добр., Слов., 742.
    Здаровы бывайце, нас не забывайце. Fed., 384, Ваўк. п.
    Ну, бывайце! М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
    Ну, на ра'зе! Там жа, 1963, Маладз.
    Пакрыйце нашу глупасць сваім розумам! — Што вы, што вы!51 Нікіф., 1928, 107.
    Пакуль! М. Грынблат, 1924, Дзярж.; 1930, Мн.; 1974, Шкл.
    Прыятнага сна — спаць да паўдня! Ром., Бел., 307.
    Спакойнае ночы! — Спі, вытрашчыўшы вочы! I. Саламевіч, 1966, Слон.
    Спакойнай ночы! — Аставайцеся здаровы. М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
    Спакойнай ночы! — 3 богам шчаслівым! Там жа.
    Спакойнай ночы! — Спаць да паўночы, а з паўночы — вытрашчыўшы вочы! Аяцкнй, 42; Ром., Бел., 309.
    Трымайся! М. Грынблат, 1970, Ашм.
    Тымчасам! Там жа, 1960, Мін.
    Усяго! Паўсюдна.
    Усяго добрага! Паўсюдна.
    Усяго найлепшага! Паўсюдна.
    Чэсці! — He пане'сці.52 Ром., Бел., 314.
    ПРЫ РОЗНЫХ РАБОТАХ
    АГУЛЬНЫЯ
    Бог на помач! — Казала бажніца: я не памашн/ца. /. Цішчанка, 1975, Слаўг. 8.75.104.
    Бог [у] помач! Аяцкйй, 4; Fed., 379, Ваўк. п.
    Божа, дапамагай (дапамож, да памоцы)! Fed., 379, Ваўк. п.; Аяцкйй, 4.
    Дай, божа, у добры час пачаць (начаць). Fed., 208, 64.
    Няхай бог даспамага'ець! Нікіф., 1928, 102.
    Памага йбо! — Казалі багі', шчоб вы памаглі'. Нар. лекс., 114, I. Шпакоўскі, Пін.
    Памагай бог! — Дзеньку'е (дзякуй). М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113; Н. Аявончык, 1970, Віл.
    Памагай бог! — Бог сказаў, каб і ты памагаў. М. Грынблат, 1974. Ааг.
    Памагай (памажы) бог!—Казаў (вялеў) бог, каб (штоб) і ты памог. Добр., 89; Юрч., 1974, 226; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29; Д. Ваўчок, 1966, Воран. 13.10.26; Т. Холад, 1967, Кап., 13.10.20; Н. Дявончык, 1970, Віл.; I. Саламевіч, 1955, Слон.
    Памагай бог! —На бога не спадзявай, а сам памагай. А. Шлойда, 1969, Маладз. 13.10.64.
    [Памагай, божа!] —Памагай, божа, да й ты не лянісь, нябожа. Hoc., Слов., 327.
    Памажы, божа! — Дзякуй. Шейн, 504; Аяцкйй, 33; I. Яшкін, 1970, Слаўг.
    Памажы, божа! Каб вы здаровыя спажылі, да каб на першы дзень каляд (вялікадня) разгавеліся. Fed., 379, Ваўк. п.
    Спе'шна табе! — Спешна, да не смешна. 53 Добр., 108.
    Спорна вам! А. Салавей, 1971, Мядз.
    Спор у працу! Нікіф., 1928, 103.
    НА ПОЛІ, У ГАРОДЗЕ, НА ТАКУ
    3 вядро качаныЧ 54 Шейн, 508, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    3 коласа асьміна, з зярнятка — аладка! 55 Сержп., 126.
    Зарадзі' бог! 56 Добр., 51.
    Каб вам вялося! А. Малаш, 1971, Докш.
    Каб вы на лета дабром поўныя гумны панакладалі! Янк., 379.
    Каб з аднаго каласочка було паўрашаточка, а з аднаго снапочка була цэла бочка! А. Жлукцік, 1964, Кам. 13.10.66.
    Каб ты на лета дабром гумно ў скірты панакладаў! Fed., 376, Ваўк. п.
    Карабом (корабам) сонца, сітом дождж! Hoc., 68; Ляцкйй, 29.
    Мурашкі вам з падушачкамі! — Дзяньку'е. 57 Fed., 380, Ваўк. п.
    Перанёс бог цераз сярпок, перанясі, божа, цераз душок і цапок.58 Крэмнеў.
    Прымакі едуць.— Дзяньку'е.59 Fed., 380, Ваўк. п.
    Прыспарь/, божа, жыта! Добр., Слов., 721.
    Радзі, божа! 60 Шейн, 504.
    Радзі, божа, на ка мені і пад каменем! — Дзякую за добрае слова. 61 Fed., 380, Ваўк. п.
    Расці, расці, жь/цейка, каласістая, караністая і ўмалотная! 62 Бяльк., 459, Краснап.
    Сячы, сячы, дождж, на дзедаў плеш, нам на кулеш!63 Hoc., Слое., 419.
    У арудзе спорам, а ў прудзе напорам! 64 Дуб., 65.
    У зямлю зярна^і, у гумно тарпа'мі! 65 Нікіф., 1928, 103.
    Умалотна вам! 66 Нікіф., 1928, 103.
    ЯК СТРЫГУЦЬ АВЕЧАК
    Густы і высокі верас перад вамі! — Дзяньку'ю. 67 Fed., 381, Ваўк. п.
    Каб былі кашлатыя, каб хутка ў воўну абраслі! 68 Там жа, 380.
    РЫБАЛОВАМ
    Дай жа, божа, нашаму лаўцу з аўцу, а мне, дык хоць з я'лавіцу! Can., 261.
    Клёў на рыбу! 69 Там жа, 262; Нікіф., 1928, 103.
    Лавіся, рыбка, малая і вялікая! Сержп., 126.
    Лаўцу7 — саўцу', браток! 70 Касп., 116, Сір.
    Лешч, акунь, язь — на вуду! Нікіф., 1928, 103.
    Ляшчы ды акуні! Там жа.
    Поўна карма! Там жа.
    Поўны сеці! 71 Can., 262.
    Поўны сеці рыбы! Нікіф., 1928, 103.
    Рыбна вам! — Хуць не рыбна, д.ык зато юшна. Шейн, 508, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    Шаболць, шчабох у карме! 72 Нікіф., 1928, 103.
    КАЛІ РАШЧЫНЯЮЦЬ, МЕСЯЦЬ I ПЯКУЦЬ ХЛЕБ, БЛІНЫ
    Багат на ўчын! Нікіф., 1928, 102.
    Вары, вары, Варка, прыйдзе кухарка! 73 Fed., 381, Ваўк. п.
    Вялік падходам! Шейн, 506, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    12.	Зак. 324.
    Падходна вам! Нікіф., 1928, 102.
    Прыспары', божа, хлеба-солі да канца веку! Добр., 81.
    Скачком бліны! Шейн, 507, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    Скачком eAiHb/! — Тарчком з ізбы\ Нікіф., 1928. 104.
    Спарня/ ў дзяжу, сын на вясну! Касп., 289, Сен.
    Спару7 ў дзяжу! — Спасіба! I. Яшкін, 1970, Слаўг.
    Спарь/, божа! 74 Шейн, 504; Нікіф., 1928, 102; Л. Малаш, 1971, Докш.; М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
    Спары'ся! Л. Малаш, 1971, Докш.
    Спор (спарына) у дзяжу!—Сто коп (рублей) у машну! Hoc., 155; Дуб., 51; Добр., Слов., 868.
    Спорня ў дзяжу! — Сто рублёў у машну!— А табе сына ў вясну! Шейн, 506, М. Нікіфароўскі, Пол. п. Вар.: Нікіф., 1928, 104.
    У печ комам (камом), з печы волам (валом)! 75 Нікіф., 1928, 102.
    КАЛІ ДОЯЦЬ КАРОВУ, Б’ЮЦЬ МАСЛА, СОЛЯЦЬ МЯСА
    Дай жа, божа, штолета то гэта!76 Шейн, 508, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    Комам масла! 77 Добр., 53; Нікіф., 1928, 102.
    Малочна вам! 78 Шейн, 508, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    Мяса салам!79 Добр., 105.
    На здароўе спажыць!80 Нікіф., 1928, 102.
    Няхай ідзе на спажь/так! Сержп., 92.
    Пажывай на здароўе! Hoc., Слов., 451.
    Хай бог прыспара'е! 81 М. Грынблат, 1976, Маст. 8.76.113.
    КАЛІ ПРАДУЦЬ, ТКУЦЬ, БЕЛЯЦЬ ПАЛАТНО, МЫЮЦЬ БЯЛІЗНУ
    Багата на ўток! Нікіф., 1928, 103.
    Бела, бабкі мае! 82 Нар. сл., 106, М. Крыўко, Міёр.
    Бела-чыста вам!83 Нікіф., 1928, 102.
    Бяло (бела) табе! 84 Добр., 24; Л. Салавей, 1971, Мядз.; I. Яшкін, 1970, Слаўг.
    Крывіна' ў лес, праміна' ў кросны! 85 Добр., Слов., 359, 745.
    Лебедзі табе (вам) ляцяць! — Дзяньку'ю. 88 Fed., 380, Ваўк. п.
    Спешка вам і спарышка, а астанкі на ўток!—Дзянькую! 87 Т ам жа, 381.
    Шоўкам лён, сястрыцы! 88 Касп., 354, Меж.
    Што заспела, то на ўток! —А табе на платок. 89 Добр., Слов., 588, Бельск. п.
    Што застаў, то й на стаў. 90 Нікіф., 1928, 103.
    КАЛІ БУДУЮЦЬ ХАТУ I НА НАВАСЕЛЛЕ
    Дай, божа, табе прыждаць яшчэ, каб яна згніла за твае'ю галавою. — Дзяньку'ю. 91 Fed., 381, Ваўк. п.
    Дай жа, божа, гэтай будынкі на пастая'нне, а вам на пражыванне! Шейн, 508, М. Нікіфароўскі, Пол. п.
    3 новаю хатаю, з новаю сялітбаю! 92 Добр., 13.
    Ізбе на стая'ннійка, хазяіну на добрае здароўе, штоба хлебушка радзіўся і статачак плад.зіўся! Там жа.
    У ЛАЗНІ I ІДУЧЫ 3 ЛАЗНІ
    Дай бог сладкі дух, мужчынам рэдзьку, бабам пастарнак.93 Добр., Слов., 194, Ельн. п.
    З добрым парам! Сержп., 91.
    3 лёгкай парай! М. Грынблат, 1970, Мн., Лаг.
    Каб табе паздаровіла, палепшала! 94 Нікіф., 1928, 103, 113.
    Крэпкага духу мужом пачэсным! 95 Там жа, 103.
    Лёгкі дух! Добра папарыцца! Л. Малаш, 1971, Докш.
    Мужчынам пастарнак, а жонкам рэдзька. 96 Hoc., 81.
    Некалі сягаць, я прышоў цябе ў баню зваць. Добр., Слов., 262.
    Па па'ры бані! 97 Раст., 197.
    Паздароў, божа!88 Ляцкйй, 32; М. Грынблат, 1969, Мін., Лаг.
    Пар па'рам, паном-баярам! 99 Нікіф., 1928, 103.
    Па'ра-баня, лёгкі дух! 100 Hoc., 125; Добр., 2.
    Прыятнае па'ры! 101 Раст., 197.
    Шоўкавы венік, лёгкі дух! 102 Hoc., 187.
    Штоб здараве'нькі бул/і 103 Раст., 197.
    ПРЫ ЗБОРАХ У ДАРОГУ
    Гладкае вам дарожкі! Янк., Дыял., III, 104, Глуск. Вар.: Янк., Абр., 59, Кар.
    Добрае вам пуці! Янк., Дыял., III, 104, Глуск.
    3 богам! Паўсюдна.
    3 богам па марозцу! Нйкйф., 201.
    Каб цябе ліха ў дарозе мінавала! Янк., 379.
    Калясом дарога! — Дзякую. Нікіф., 1928, 103.
    Пухам дарожка! — Дзякую. Там жа.
    Рушнічком дарога (дарожка)! Юрч., 1977, 64.
    Сакалінага лёту! — Дзякую. Нікіф., 1928, 103.
    У добры час! Паўсюдна.
    Удачы! Л. Малаш, 1971, Докш.
    Час добры на дарогу! Юрч., 1977, 188.
    Шчасліва! Паўсюдна.
    Шчасліва едзьце, у добры час! Юрч., 1977, 125.
    Шчаслівае пуці! Янк., Дыял., III, 171, Глуск.
    Шчасць, божа, на дарозе! Hoc., Слов., 720.
    НА ПАХАВАННІ I ПАМІНКАХ
    Добры чалавек быў пакойнік, няхай яму зямля пухам будзе! Бяльк., 310, Клім.
    Каб яму зямля пяром (пушынкай)! 104 Янк., 379.
    Каб яму лёгкая была зямля! 105 Сержп., 92.
    Каб яму маё слова не было важкае. Fed., 377, Ваўк. п.
    Няхай ён з богам спачываець і на нас з неба спаглядаець.108 Нікіф., 1928, 103.
    Няхай ён (яна) са святымі спачываець, нам хлеба-солі засылаець. 107 Там жа.
    Няхай ён сваім дзецям сніцца. Fed., 377, Ваўк. п.
    Няхай яму вечная памяць будзе, але няхай жа і доўга нас чакае. М. Грынблат, 1976, Ran.
    Няхай яму зямля пухам будзе! Бяльк., 309—310, Клім.
    Няхай яму на том свеце лёгенька ікнецца! 108 Нікіф., 1928, 103.
    Bap.: Hoc., 72, 106; Янк., 319.
    Паікні'сь яму ляге'нька.109 Добр., Слов., 642.
    Пе рушкам зямелька! Там жа, 266.
    Пла'чмо і пра/чмо. У. Васілевіч, 1977, Слуцк.
    Пухам яму зямелька! Нікіф., 1928, 103.
    Пяром зямля! Hoc., 126.
    Светласць векавечная няхай яму свеціць! 110 Нікіф., 1928, 104.
    Царства яму нябеснае! 111 Паўсюдна.
    Чэсць яго памяці! Нікіф., 1928, 103.
    Чэсць яму ад добрых людзей і ад бацькоўскіх (дзедаўскіх) касцей! Там жа, 104.
    ПРЫ ЧХАННІ
    А псік да каваля з носам! 112 Fed., 380, Ваўк. п.