Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

Вытокі і плынь

Алесь Бельскі

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
31.39 МБ
ннструментарнй развмтмя педагогмческого знання» (2014) і інш. Трэба заўважыць, што геаграфія гэтых публікацый сягае за межы Беларусі: Екацярынбург, Чэбаксары, Чыта. Высвятляючы сутнасць крытэрыяў і стандартаў навуковасці, не адмаўляючы плюралізму як стратэгіі развіцця педагагічнай навукі, А. Снапкова адзначае: «Еше в начале XX века Ф. А. Бельскмй, чей вклад в развнтме педагогнкм в настоявцее время переосмысляется м открывается заново, пнсал о том, что нормы н суждення о должном, о ценностях без обьяснення законов н закономерностей, без научных доказательств есть лнбо высказывання оракула, лнбо пустые слова, но не научные положенмя» (Научный дмалог, 2014, № 6, с. 84). Шматлікія спасылкі і цытаванне сведчаць пра тое, што сучасная даследчыца мэтанакіравана і сістэматычна звяртаецца да навуковага вопыту свайго аўтарытэтнага папярэдніка. Тут трэба сказаць, што на кафедры педагогікі, якой кіруе дацэнт А. Снапкова, годна шануюць памяць Фамы Антонавіча, ганарацца, што вучоны такога высокага прафесійнага ўзроўню быў ля вытокаў і на чале кафедры. Яму прысвечаны многія старонкі бібліяграфічнага даведніка «Кафедра педагогмкн МГУ мменм A. А. Кулешова. Ог мстоков до современностн (1913—2013)» (2013).
Сярод корпуса тэкстаў публікацый пра Ф. Бельскага вылучаецца артыкул А. Адаменка «Работы Фомы Антоновнча Бельского на страннцах журнала “Просвешенме Донбасса / Радянська школа”» (2014). Аўтар зрабіла грунтоўны аналіз шэрагу педагагічных работ вучонага, вылучыла іх актуальнасць і разгледзела ў кантэксце фарміравання тагачаснай перадавой педагагічнай думкі, пошуку шляхоў развіцця адукацыі мінулага і сучаснасці. Знаўца гісторыі педагогікі А. Адаменка высока ацэньвае асобу Ф. Бельскага, яна на аснове аналітычнага агляду яго творчай спадчыны прыйшла да думкі-высновы: «Со страннц журнала перед намн предстает образ актнвного, деятельного, образованного человека с разностороннммн ннтересамн, болеюшего за дело просвешенмя, ммеюіцего собственный взгляд на путн совершенствовання снстемы образовання м внесшего несомненный вклад в форммрованме научно-педагогмческого сообіцества в Донбассе» (Современное педагогмческое знанне: проблемы н перспектнвы развмтйя: сб. науч. статей по нтогам педагогнческнх чтеннй, посв. 100-летню кафедры педагогнкн, Могмлев, 17 дек. 2013 г. / под науч. ред. Е. Н. Снопковой. — Могнлев, 2014, с. 19). Тут трэба сказаць, што Алена Віктараўна Адаменка — доктар педагагічных навук, прафесар, яна адзначана знакам «Васіль
Сухамлінскі», аўтарытэтны вучоны і таленавіты педагог. Даследуючы гісторыю ўкраінскай педагагічнай навукі, яна і раней звярталася да педагагічных даследаванняў і работ Ф. Белыжага, адзначала іх каштоўнасць. Артыкул «Работы Фомы Антоновйча Бельского на странйцах журнала “Просвешенне Донбасса / Радянська школа”» стаў яе апошняй навуковай публікацыяй. Працу над артыкулам яна скончыла на пачатку 2014 года. Алена Віктараўна ведала, што артыкул пра Ф. А. Бельскага будзе змешчаны ў зборніку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, чакала яго выхаду з друку. На вялікі жаль, Алена Віктараўна раптоўна цяжка захварэла і неўзабаве пакінула гэты свет.
На працягу апошніх дзесяці — пятнаццаці гадоў работы Ф. Бельскага сталі набыткам пошукава-даследчай дзейнасці маладых вучоных. Асабліва актыўна і досыць шырока да яго творчай спадчыны звярталіся дысертанты ці вучоныя маладзейшых пакаленняў у розных краінах, і найперш — ва Украіне. Імя Ф. Бельскага фігуруе ў аўтарэфератах дысертацый і публікацыях А. Пугач «Проблемй підготовкй вчйтеля до професійно! діяльності в украінській педагогічній періодйці (20-ті — початок 30-х років XX ст.)» (2008), I. Стражнікавай «Підготовка вчйтелів початковнх класів Украінй у контексті европейського розвйтку (на основі сучасййх педагогічнйх досліджень)» (2011), М. Прынь «Охорона, внвчення і вйкорйстання пам’яток історіі та культурй на Донеччйні та Луганвдйні в 20-х — на початку 30-х рр. XX ст.» (2012), I. Ключневай «Розвйток краезнавчйх досліджень в Донбасі у 1917—1943 рр.: історйко-географічнйй та просоіюграфічнйй аснектй» (2013), Ю. Бажэнавай «Генералйзацня феномена коммунмкатйвной культуры в педагогнческой науке» (2015) і інш. У інфармацыйна-педагагічным полі звяртаюць на сябе ўвагу паглыбленым гістарычным і аналітычным падыходам публікацыі М. Прынь, цяпер ужо кандыдата гістарычных навук. У яе артыкуле «Педагогічнйй музей Луганського інстатуту народноі освітй (1925—1930 рокй)» (2012) разглядаецца дзейнасць Ф. Бельскага як пачынальніка музейнай справы і асветніка, гэтая публікацыя стала асновай і для падрыхтоўкі вэб-тэксту «Музейна справа в Луганській області», які размешчаны на сайце ўкраінскай «ВікіпедіТ». М. Прынь адзначае, што «невтомна праця професора Ф. А. Бельського на йедагогічній нйві торувала шлях розвйтку педагогічного музейнйцтва на сході краі'нй» (Праці Центру пам’яткознавства: зб. наук. праць / редкол.: О. М. Тйтова (гол. ред.) [та ін.|. — Кйів, 2012, вйп. 21, с. 125).
3 арыгінальных, найбольш паказальных даследаванняў, дзе вылучаецца навукова-педагагічны досвед Ф. Бельскага ў якасці ўзорнага і крэатыўнага, трэба назваць дысертацыю Н. Асьмук «ІдеТ реформаторськоі' педагогікя в дослідженнях украінськнх освітніх діячів 20-х — початку 30-х років XX століття» (2011) і яе змястоўныя публікацыі: «Внвчення прогресмвного досвіду в галузі освітн: вітчнзняні досягнення 20—30-х рр. XX ст.» (2013), «Зарубіжняй педагогічнйй досвід як чйннйк модернізаціі професійноі' підготовкй украінського вчйтельства: до історіі пйтання» (2013) і інш. Яна справядліва падкрэслівае, што сістэма поглядаў Ф. Бельскага на адукацыю і выхаванне складвалася на аснове грунтоўнага вывучэння і асэнсавання ім прагрэсіўнага замежнага вопыту: «Аналіз науковйх публікацій та архівнйх матеріалів засвідчуе, шо організаціею педагогічноі’ освітй в бвропі цікавйлась значна частана освітніх діячів. Загальні пйтання підготовкй вчйтельства за кордоном сталй предметом вйвчення Ф. Бельського...» (Педагогічнйй дйскурс: зб. наук. праць / гол. ред. I. М. Шоробура. — Хмельнйцькйй, 2013, вйп. 14, с. 353). Распрацоўваючы актуальныя псіхолага-педагагічныя праблемы, ён апеляваў да ідэй і метадалогіі Э. Меймана, Д. Дзьюі, А. Лая, А. Біне, С. Хола, М. Мантэсоры і іншых прадстаўнікоў эксперыментальнай педагогікі. Безумоўна, прафесар Ф. Бельскі быў надзвычай адукаваны вучоны-інтэлектуал, кампетэнтны і высокаэрудзіраваны ў сваёй прафесіі, па-сапраўднаму зацікаўлены ў развіцці педагагічнай тэорыі і практыкі.
Значнай і ў пэўнай ступені падагульняльнай працай стаў зборнік «1 прызванне, і лёс: жыццё і дзейнасць вучонага-педагога прафесара Фамы Антонавіча Бельскага» (2012), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння і 60-годдзя з дня смерці вучонага. У яго ўлучаны публікацыі з перыёдыкі, навуковых і даведачных крыніц, шэраг артыкулаў, напісаных спецыяльна для гэтага выдання. Уласна кажучы, гэта творчы праект беларуска-ўкраінскіх аўтараў, ён уяўляе сабой збор надрукаваных і напісаных тэкстаў пра Ф. Бельскага на сучасным этапе. У разнастайных дыскурсах і аспектах разглядаецца асоба і дзейнасць вучонага-педагога ў артыкулах А. Белай, А. Бельскага, Т. Анпілогавай, 1. Нагрыбельнай, Т. Пучынскай, А. Снапковай, В. Паламарчук, Н. Старавойтавай, А. Філімонава, I. Ігнатчыка, В. Цішкевіча, Т Яталь і інш. Каштоўныя ў кнізе мемуарныя матэрыялы, звесткі краязнаўчага характару. Можна сказаць, у гэтым выданні калектыўнымі намаганнямі створаны творчы партрэт Ф. Бельскага — вучонага-
педагога, асветніка і чалавека. У 2015 г. пабачыў свет зборнік «Фама Антонавіч Бельскі: біяграфічныя матэрыялы і артыкулы», у які, апрача разнастайных дакументаў і навуковых публікацый, увайшлі мастацкія творы: паэма Я. Гучка «Пакутнік-пілігрым», вершы-прысвячэнні беларускіх і ўкраінскіх паэтаў.
У апошняе дзесяцігоддзе ў асэнсаванні творчай спадчыны прафесара выяўны міждысцыплінарны характар. Ф. Бельскі ствараў не толькі псіхолага-педагагічныя даследаванні, але і займаўся наладжваннем гімназічнага друку і выдавецкай справы, кіраваў літаратурнымі, навуковымі гурткамі і працаваў з адоранымі дзецьмі, студэнтамі, спрычыніўся да арганізацыі першых навуковых таварыстваў у Луганску, адкрыцця тут музейных устаноў, станаўлення і развіцця музеязнаўства і краязнаўства ў данбаскім рэгіёне. На пачатку XX стагоддзя ён сваёй дзейнасцю спрыяў пашырэнню гуманітарнай і культурнай прасторы. Таму імя Ф. Бельскага трапіла ў абсяг зацікаўленняў і навуковапошукавай дзейнасці гісторыкаў, краязнаўцаў, перакладазнаўцаў і іншых катэгорый даследчыкаў: В. Брухавецкага, С. Білаконя, А. Клімава, Я. Хрыкава, А. Прыня, Т Іванюха, А. Паўлюка...
Iнфармацыйна-бібліяграфічны фонд на персаналію Ф. А. Бельскага за апошняе дзесяцігоддзе папоўніўся шматлікімі публікацыямі і матэрыяламі. 3 найбольш значных даведачных крыніц, дзе пададзены біяграфічныя звесткі пра вучонага-педагога, трэба назваць наступныя энцыклапедыі і даведачныя выданні ўніверсальнага характару: «Памяць: Капыльскі раён» (2001), «Беларуская энйыклапедыя» (2004; Т 18, кн. 1), «На рубеже веков: К 100-летню co дня основання МГУ мменм A. А. Кулешова» (2013), «Беларускае замежжа = Белорусское зарубежье» (2010), «Сузор’е беларускага памежжа» (2014).
Трэба зазначыць, што за апошнія пяць гадоў істотна пашырыўся корпус тэкстаў вэб-публікацый пра Ф. А. Бельскага, з’явіліся ў інтэрнэт-прасторы электронныя версіі артыкулаў пра яго жыццё і дзейнасць, змешчаных ва ўкраінскім і беларускім друку. У медыйным інфармацыйным полі можна адшукаць звесткі пра вучонага-педагога, а таксама пра ўшанаванне памяці пра яго ў вышэйшых навучальных установах, дзе ён працаваў, і на малой радзіме — Капыльшчыне. Вось два прыклады: «Одне з секційннх засідань конференціТ було прнсвячено роботам вндатного педагога Фомм Бельського...» (сайт Луганскага нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі); «Інфармацыйны час “Прафесар педагогікі Фама Бельскі”. 20.08.
Пачатак — 10.00. CHI № 2. Душэўская М. 1.» (сайт Капыльскай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі).
Пачатак XXI стагоддзя засведчыў пра надзвычай прадуктыўную фазу ў асэнсаванні асобы і творчай спадчыны прафесара Ф. Бельскага. Праведзеная статыстыка публікацый і вывучэнне бібліяграфічных крыніц пераконвае ў тым, што дзякуючы працы шматлікіх вучоных яго імя ўвайшло ў кантэкст сучасных навуковых даследаванняў у галінах гісторыі педагогікі і адукацыі, краязнаўства і музеязнаўства.