Вытокі і плынь
Алесь Бельскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
Добрая і чулая
Хачу нізка пакланіцца маёй першай настаўніцы — Алене Казіміраўне Мохарт.
Больш за трыццаць гадоў плённай працы яна аддала школе. Гэта былі гады выхавання многіх дзяцей, соцень юных сэрцаў, у якіх яна шчодра пасеяла зярняткі дабрыні, чуласці, любові.
У Цімкавіцкай сярэдняй школе настаўніцы даводзілася працаваць у розных умовах. Нягледзячы на цяжкасці пасляваеннага часу, яна імкнулася, каб дзеці сталі пісьменнымі і адукаванымі.
Былыя вучні часта ўспамінаюць па-мацярынску добрую і спагадную жанчыну, яе незабыўныя ўрокі сумленнасці, маральнай чысціні.
У краіне роднай мовы
3 першых дзён вучобы мы палюбілі ўрокі беларускай мовы, якія вядзе Вольга Ілынічна Марціновіч. Гэта ж наша родная мова, мы з дзяцінства чуем яе вакол сябе, упершыню прачыталі на ёй па складах слова «Радзіма»...
Наш зямляк — пісьменнік Кузьма Чорны — пісаў на беларускай мове свае творы.
Мы любім родную мову, старанна вывучаем яе, уважліва слухаем тлумачэнні Вольгі Ілынічны. Якія цудоўныя сачыненні пішуць Наташа Фурык, Галя Аляхновіч, Іра Бязносік, Ніна Аляшкевіч, Сяргей Карповіч! А ў дыктантах мы вызначаемся ўсе!
Шчодрае сэрца настаўніка
Усе ведаюць у Цімкавічах Івана Паўлавіча Александрова — настаўніка малявання мясцовай сярэдняй школы, чалавека сумленнага, чулага, сціплага.
3 удзячнасцю ўспамінаем мы, былыя вучні Івана Паўлавіча, яго ўрокі, якіх чакалі заўсёды як свята. На іх мы спазналі шмат новага, навучыліся любіць і разумець мастацтва. Настаўнік адкрыў нам яго чароўны, непаўторны свет. Ён вучыў нас быць праўдзівымі, працавітымі, пасеяў у нашых сэрцах зярняткі дабрыні.
Іван Паўлавіч ужо на пенсіі, але ён часта прыходзіць у родную школу. 3 цікавасцю і захапленнем вучні слухаюць яго аповеды пра творчасць Рафаэля і Леанарда да Вінчы, Левітана і Айвазоўскага, Сурыкава і Рэпіна, сучасных жывапісцаў, скульптараў.
— Праз мастацтва чалавек спазнае вялікія таямніцы жыцця, — гаворыць Іван Паўлавіч.
Нашага настаўніка добра ведаюць не толькі як выкладчыка малявання і педагога, але і як акцёра Цімкавіцкага народнага тэатра. Шмат цікавых, непаўторных вобразаў створана ім на сцэне.
Шчаслівы чалавек
Шмат гадоў таму Зінаіда Іосіфаўна Раманенка прыехала працаваць настаўніцай у родную вёску. Усё сваё сэрца аддавала яна любімай справе. Але... Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Зінаіда Іосіфаўна была партызанскай сувязной. Разам з усім народам яна змагалася за свабоду і незалежнасць Радзімы.
А калі закончылася вайна, разам з іншымі педагогамі Зінаіда Іосіфаўна пачала арганізоўваць школу. Яна гаварыла вучням: «Без ведаў ніколі не было і не будзе перамогі».
Трыццаць пяць гадоў Зінаіда Іосіфаўна працуе дырэктарам Цімкавіцкай сярэдняй школы. Многа сіл і ўмення спатрэбілася ёй, каб школа стала адной з лепшых у раёне. Пры яе самым непасрэдным удзеле ў Цімкавічах адкрыўся музей беларускага пісьменніка
Кузьмы Чорнага. Каля дваццаці пяці гадоў Зінаіда Іосіфаўна збірала матэрыялы для музея 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада, які месціўся ў нашай вёсцы з 1922 па 1939 год.
За плённую, добрасумленную працу ёй прысвоена званне «Заслужаная настаўніца школ БССР». А ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння яе ўзнагародзілі ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
1 сёння Зінаіда Іосіфаўна працуе. Яна па-сапраўднаму шчаслівы чалавек.
1977, 1980
ЯНЫ АБАРАНЯЛІ РАДЗІМУ
Сярод маіх землякоў нямала тых, хто адстойваў у цяжкія гады ваеннага ліхалецця незалежнасць краіны, нашу шчаслівую будучыню. Напярэдадні 35-годдзя з дня Перамогі хацелася б расказаць пра двух удзелызікаў вайны, якія жывуць у нашых Цімкавічах.
Салдат мінулай вайны
Гутару з Тарасам Парфёнавічам Кнышам. Слухаю ветэрана вайны і працы — і даведваюся пра яго вялікае, нялёгкае жыццё.
Нарадзіўся Тарас Парфёнавіч у невялікай вёсцы Куцаўшчына яшчэ да Вялікага Кастрычніка. Сям’я зведала нястачу і голад. А потым, у савецкі час, настала палёгка. Тарас пайшоў у школу, паспяхова скончыў сямігодку. Затым паехаў вучыцца ў Мінск на сталяра. У вучылішчы вылучаўся добрымі ведамі, актыўным удзелам у грамадскім жыцці. Сябры любілі яго за шчырасць, дабрату, сумленнасць. А сталяром хлопец стаў проста выдатным. Па-ўдарнаму ён працаваў некаторы час на адным са сталічных заводаў. Потым служыў у Чырвонай Арміі.
Пасля дэмабілізацыі прыехаў у родную вёску. 3 агеньчыкам ён узяўся за любімую справу. Цанілі і паважалі вяскоўцы яго за ўмелыя рукі, майстравітасць.
I тут нечакана пачалася Вялікая Айчынная вайна. Многа цяжкіх баёў і трывожных дзён перажыў Тарас Парфёнавіч: такі ўжо салдацкі лёс. Яму давялося вызваляць Польшчу, дайшоў да
Берліна, быў некалькі разоў цяжка паранены. Вайну закончыў на Одэры ў званні старшыны. «Не забыць мне дня Перамогі, — гаворыць ён. — Мы перамаглі і засталіся жыць. У многіх на вачах былі слёзы».
За баявыя заслугі і адвагу Тарас Парфёнавіч Кныш узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй».
Зноў пачалося мірнае жыццё. Прыехаў салдат у вёску Цімкавічы. Змяніў баявую зброю на мірныя сталярныя інструменты. Пайшоў працаваць у міжкалгасную будаўнічую арганізацыю, быў брыгадзірам сталяроў. Сваёй любімай справе аддаваў шмат часу і энергіі. He адзін раз адміністрацыя адзначала стараннага працаўніка ганаровымі граматамі, аб’яўляла падзякі, прэміравала. «Залатыя рукі», — так кажуць пра цімкавіцкага майстра-сталяра. Менавіта Тарас Парфёнавіч вырабіў для музея Кузьмы Чорнага выставачныя стэлажы.
Браў ён актыўны ўдзел і ў грамадска карыснай рабоце. Доўгі час яго выбіралі засядацелем раённага суда...
Цікава гутарыць з Тарасам Парфёнавічам, слухаць яго. Хутка бяжыць час. Майму суразмоўцу ўжо за 70 гадоў, але не старэе душой ветэран, не губляе бадзёрасці духу.
Урок мужнасці
...Яго дзяцінства было такім жа, як і дзяцінства ўсіх вясковых дзяцей: вучыўся Мацвей Даменя ў Цімкавіцкай сямігодцы, пасля заняткаў дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Закончыў дарожнамеханічны тэхнікум, але вабіла юнака ваенная служба. I Мацвей паступіў у Гомельскае стралкова-кулямётнае вучылішча. Пасля яго заканчэння ў званні лейтэнанта ён быў накіраваны ў Беластоцкую вобласць камендантам дота, дзе і сустрэў вайну.
Лейтэнант Даменя мужна змагаўся з ворагам. Калі адступалі, пад Ваўкавыскам яго моцна параніла. Пасля выздараўлення Мацвей Мацвеевіч стаў падпольшчыкам, а потым пайшоў у партызанскі атрад імя Будзённага, які дзейнічаў на Капыльшчыне. Быў кулямётчыкам, камандзірам узвода, палітруком.
Асабліва запомніўся Мацвею Мацвеевічу Сейлавіцкі бой. Праз невялікае балота група партызан прабіралася да вёскі Сейлавічы, дзе размясціўся нямецка-паліцэйскі гарнізон. Байцы натрапілі на засаду. Пачаўся няроўны бой. На дапамогу партызанам прыбыло падмацаванне. Раптам смяротна параніла кулямётчыка Сіндзеева.
Тады лейтэнант Даменя кінуўся да кулямёта і адкрыў агонь па фашыстах. Ён таксама быў цяжка паранены, але бой партызаны выйгралі.
У шматлікіх аперацыях удзельнічаў Мацвей Мацвеевіч. Радзіма высока ацаніла яго баявыя заслугі: ён узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, шматлікімі медалямі.
Цяпер гэты мужны чалавек працуе ў нашай школе настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Ён — наш сябар-дарадца. Мацвей Мацвеевіч вучыць нас мужнасці, адданасці Радзіме, вучыць, як быць яе сапраўднымі патрыётамі, і мы ўдзячныя яму за гэта.
1980
*• ■— —••
СЯМ’Я ГУЛІЦКІХ
Скіп’ёўскі лес... Усхвалявана і прачула пісаў аб ім вядомы беларускі пісьменнік Кузьма Чорны. На жаль, аповесць «Скіп’ёўскі лес» засталася незакончанай. Але апошнія старонкі твора не адно дзесяцігоддзе дапісвалі сваім жыццём і лёсам землякі Кузьмы Чорнага, а таксама сам маляўнічы куток, які натхняў пісьменніка.
Лес ужо не абступае гэтак шчыльна з усіх бакоў Скіп’ёва, у якім жылі прататыпы аповесці Чорнага. Непадуладны час сцёр з зямлі гэты пасёлак, пакінуўшы ўсяго некалькі яблынь. Вясной яны разносяць духмяны водар, абуджаюць роздум і згадкі. Мо таму і ўспомнілася ўсё да драбніц Клаўдзіі Макараўне Гуліцкай у той вясновы дзень: і дзяцінства, і бацькоўская хата, і браты, якія назаўсёды ў яе памяці засталіся маладымі.
...Хата Гуліцкіх стаяла наводшыбе. Побач працякала хуткаплынная рачулка. Непадалёк ад яе бачны былі акуратна складзеныя стажкі духмянага сена. Каля будынка рос прыгожы пладовы садок, які восенню дарыў спелыя антонаўкі, сакавітыя слуцкія бэры. Гулі ля вуллёў пчолы.
Пчалярскай справай займаўся дбайны і шчыры працаўнік, гаспадар гэтай сядзібы Макар Данілавіч Гуліцкі.
Сям’я яго была вялікая: дзевяць дзяйей. А галоўнае, была дружнай і працавітай. Дзеці пасвілі жывёлу, дапамагалі бацькам па гаспадарцы. Вучыцца даводзілася з цяжкасцю. Школа ад
Скіп’ёва знаходзілася ў чатырох кіламетрах. А абутку на ўсіх дзяцей не хапала: адны чаравікі на траіх. Зімою той, хто прачынаўся апошнім, заставаўся дома дапамагаць маці, Фядоры Юстынаўне, па гаспадарцы. I ўсё ж дзеці імкнуліся да ведаў.
Сям’я Гуліцкіх адна з першых у вёсііы ўступіла ў калгас, перадала ў калектыўную гаспадарку хлеў, карову, плугі, бароны. У хаце Макара Данілавіча часта праходзілі сходы калгаснікаў, на якіх вырашаліся розныя пытанні гаспадарчага жыцця.
А якая была радасць, калі ў хату Гуліцкіх правялі радыё! Цяпер разам з аднавяскоўцамі на сходах яны слухалі голас Масквы і Мінска.
Жыццё патроху паляпшалася. Багацеў калгас, больш заможна пачыналі жыць сяляне. Фядору Юстынаўну, як адну з актывістак, скіп’ёўцы накіравалі вучыцца на курсы старшынь калгасаў. Але ў сям’і былі маленькія дзеці, якім патрабаваліся матчына ласка і ўвага.
А неўзабаве сям’ю напаткала вялікае гора: трагічна загінуў дванаццацігадовы Іосіф, памерла маленькая Надзя.
— У гэты час бацька працаваў пчаляром у Старым Капылі, — успамінае Клаўдзія Макараўна. — Вучыўся добрай справе пчаляра і садоўніка сын Іван, які ў час цяжкай хваробы бацькі замяніў яго. Часта бацька паўтараў: «Глядзі, Іване, працуй як мае быць, не цурайся любой работы».
Становішча ў сельскай гаспадарцы ў той далёкі, даваенны перыяд было вельмі цяжкае. Калгасы яшчэ толькі арганізоўваліся, шмат чаго не хапала, амаль усё рабілася ўручную. Але людзі пераадольвалі цяжкасці, агульнымі сіламі, з вялікім стараннем умацоўвалі калектыўную гаспадарку. Браты Іван і Сцяпан Гуліцкія актыўна ўключыліся ў рух наватараў сельскагаспадарчай вытворчасці. «Калі побач Сцяпан Гуліцкі, то не прападзеш», — гаварылі вяскоўцы. Неўзабаве Радзіма дала яму ў рукі зброю. На вайне з белафінамі ён загінуў. У апошнім лісце дамоў напісаў: «Чакайце, хутка вярнуся». Але, на вялікі жаль, не вярнуўся, спачыў вечным сном на чужой зямлі.