Вытокі і плынь
Алесь Бельскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
ўбачанага пільным мастакоўскім зрокам. Паэт чуе галасы дрэў, музыку дажджу і зор, марозны звон-спеў лясной цішыні. Ён увасабляе хараство пейзажных вобразаў, свежыя пахі, багатую колеравую гаму навакольнага свету.
Ціхую, даверлівую размову вядзе У. Марук з прыродай і чытачом. Ён не клянецца ў любові да радзімы, не збіваецца, на шчасце, на рыторыку і гучныя дэкларацыі, пазбягае пафаснай дыдактыкі пра тое, як неабходна любіць і абараняць прыроду. Паэт як бы між іншым гаворыць, каб кожны з нас чуйна ўспрымаў прыгожае, пранікліва глядзеў на свет, які штодня «знаходзіць вечную акрасу». Хоць раз адчуўшы дзівосную непаўторнасць свету, адвечную мудрасць прыроды, проста немагчыма не любіць і не абараняць тое, што «гаворыць вуснамі зямлі».
Гэта не першая кніга паэта. 3 кожным годам шырэе дыяпазон духоўных пошукаў лірычнага героя, каштоўнасці жыцця правяраюцца У. Маруком на трываласць у «вернасці бацьку і роду», сваім караням, радзіме.
Паэт напісаў прачулы лірычны ліст рабіне, якая ўвасабляе прыроду-маці. А магчыма, гэта вобраз ягонай музы. Сустрэча з прыродай, родным хараством заўсёды жаданая і чаканая, каб не засохлі «жывыя карані» душы. Паэт гаворыць на мове сэрца, па-дзіцячы непасрэдна і даверліва, шчыра і адкрыта.
Праўда, у асобных прыродаапісаннях У. Марука назіраецца перайманне вядомага, класічнага, лёгка пазнаюцца паэтычныя алюзіі. Паэт кажа: «Пакланюся былінцы. Хто ж паклоніцца ёй?!» Гэтыя словы пераклікаюцца з радкамі П. Панчанкі «пакланіцца ў лесе кожнай ягадцы». А восеньскі «ліст апошні», што «восьвось паляціць — памірае», нараджае ўвогуле багатыя асацыяцыі і паралелі: «лнсток оторвался от веткн роднмой» (М. Лермантаў), успамінаеш аналагічныя вобразы ў Я. Баратынскага, Я. Коласа, А. Коршака, А. Куляшова, М. Танка, А. Грачанікава... Прачытаў «сон атрасла бусліха» — і згадваецца купалаўскае «сон страсае з павек». Адчуваецца ў асобных лірычных творах паўтарэнне знаёмых матываў і вобразаў, стэрэатыпнасць у выяўленні эмоцый. Быццам і нядрэнныя вершы «Куецца рання звон...», «Узыдзе з воблакаў яснота...», «Я заходжу ў сад. А восень з саду...», але ім бракуе эмацыянальна-сэнсавай глыбіні, чамусьці не кранаюць яны струны душы. Ёсць у творах і цьмяныя па сэнсе радкі. Будзем спадзявацца, што ў новых кнігах паэт пазбавіцца ад драбнатэмнасці, паўтораў.
1988
СВОЙ СТЫЛЬ, СВАЕ АБЛІЧЧА
Свет разнастайны, і паэты розныя. Праўда, надараецца і падабенства, блізкасць стыдяў. Гэтага паэта не зблытаеш з іншымі сучаснымі аўтарамі. Ён мае свой почырк, сваё творчае аблічча. Пра гэта красамоўна засведчыў яго новы вершаваны зборнік «Вастрыё стралы» (1988). Аўтар кнігі — паэт Алесь Разанаў, які мае рэпутацыю мастака-шукальніка і наватара.
У анатацыі да зборніка адзначаецца, што паэту «ўласцівы пафас пераўтварэння і мастацкая смеласць». Сапраўды, паэт мае творчую смеласць, ён не баіцца запярэчыць традыцыйназвыкламу. Версэты, а яны займаюць большую частку кнігі, уяўляюць нязвычную для чытача страфічную і стылёвую форму. Верш выразна набліжаны да празаічнай мовы. Нечым версэтныя творы паэта нагадваюць верлібры М. Танка, у якіх аўтар выказваецца свабодна і раскавана. Паэтычныя мініяцюры А. Разанава розняцца ад лірычных замалёвак і запісаў, карацелек Я. Брыля. Перад намі адметная вершаваная міні-форма, для якой уласцівы максімальны лаканізм. Пункціры А. Разанава — аўтарскія асацыяцыі, занатоўкі, штрыхі, мазкі. Усе разам яны ўтвараюць своеасаблівую мазаіку пачуццяў і настрояў.
Версэты А. Разанава — развагі пра мэту і сэнс жыцця чалавека, яго прызначэнне, сувязь з часам:
Наша дарога праходзіць праз нашы сэрцы, кожны наш крок — гэта крок за небакрай,
і ў кожным нашым імгненні змяшчаецца ўвесь час.
Паэта займае працэс унутранага самапазнання. Напэўна, яму блізкая формула «чалавек — гэта цэлы свет». Кожнаму чалавеку важна адкрыць у сабе свет унутранага «я»: «...і ўсё менш ува мне мяне, і ўсё больш // бязмежжа» («Бязмежжа»); «Я парываюся з мінулага ў сёння, з бяс// пекі ў свабоду» («Пярэчанне»).
А. Разанаў думкай імкнецца ахапіць абсягі прасторы, стварыць свой вобраз свету і будучыні, знайсці важны пункт духоўнай апоры (версэты «Абсяг», «Будучыня», «Далечыня», «Мяжа», «Апора» і інш.). Па-філасофску ён асэнсоўвае існаванне чалавека на зямлі з пазіцый вечнасці.
Прыродныя вобразы і з’явы ў творах А. Разанава набываюць сімвалічнае напаўненне. Дарога, туман, адліга, маланка, зоркі, рэчы — не проста штосьці рэальнае, бачнае, матэрыяльнае. У паэтычным свеце А. Разанава ўсё гэта набывае глыбока асабістае ўспрыманне і разуменне, ідэйна-эстэтычнае і філасофскае тлумачэнне (творы «Сіні туман», «Разам з травой», «Відушчы камень», «Завея», «Дрэвы», «Зоркі» і інш.).
Запыняе ўвагу назва твора «Сыны Іова». Біблейскія паралелі і асацыяцыі — новая рыса сучаснай паэтычнай думкі.
У згаданай вышэй анатацыі да кнігі гаворыцца, што «паэзія Алеся Разанава адметная сваім зваротам да кардынальных з’яў часу». Вось гэтага звароту «да кардынальных з’яў часу» (удакладнім: нашага часу) якраз і не заўважаеш у вершаванай творчасці паэта. Няма грамадзянскіх вершаў у традыцыйным для нас разуменні, надзённых радкоў пра сучаснасць. Мабыць, нельга разумець паэзію як толькі прамое рэалістычнае адлюстраванне часу, навакольнай рэчаіснасці. А. Разанаў асэнсоўвае з’явы, час і падзеі па-філасофску («На гэтай зямлі», «Заваёўнікі», «Краты», «Планета метамарфозаў» і інш.). Кардынальныя праблемы часу і чалавечага існавання можна глыбей зразумець праз філасофскі аналіз, аналітызм аўтарскай думкі, засяроджанасць на ўнутраных працэсах.
3 кнігі «Вастрыё стралы» Алесь Разанаў паўстае перад чытачом як паэт-інтэлектуал, які мысліць, разважае, шукае адказы на складаныя пытанні быцця. Няхай і надалей яму добра і глыбока думаецца!
1989
ЗОРКА ПАЛЫН
Пасля выбуху ў Чарнобылі для беларусаў пачаўся трагічнасумны адлік часу. Сёння ядавітая пачвара перапаўзае праз парогі ў беларускія хаты, яна атручвае ўсё жывое. «Радыяцыя — нябачны акупант». 26 красавіка 1986 года здарылася бяда, якая перавярнула ўяўленні пра свет і жыццё. Гэта катастрофа сусветнага маштабу. Чарнобыль называюць беларускай Хірасімай.
Сёння беларуская паэзія ўспрымае чарнобыльскую катастрофу як найвялікшую нацыянальную трагедыю. Абвостраны
грамадзянскі пошук праўды, неспакой сумлення, элегічныя і балючыя інтанацыі, — усё гэта выявілася ў творах Р. Барадуліна, М. Танка, А. Вялюгіна, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, У. Някляева, М. Мятліцкага і інш. Гэтыя паэты аднымі з першых усхваляванымі радкамі адгукнуліся ў друку на трагічную падзею атамнага веку. Хоць адразу не было зразумела, якога маштабу здарэнне адбылося ў Чарнобылі. Але сэрцам паэты адчулі небяспеку, тое драматычнае і жахлівае, пра што нельга маўчаць.
Пра трагедыю Чарнобыля з пранізлівымі і пякучымі словамі-пачуццямі загаварылі таксама А. Грачанікаў, В. Зуёнак, Я. Янішчыц, Д. Бічэль-Загнетава, М. Арочка, Я. Сіпакоў, Ю. Свірка, С. Панізнік, В. Ярац, А. Зэкаў, Э. Акулін...
«У нашых песнях — небяспечны стронцый...» — нібы ад імя ўсіх сённяшніх беларускіх паэтаў усхвалявана прамовіў у адным з новых вершаў Максім Танк, выказаўся, усведамляючы, што Чарнобыль адабраў у паэтычнай песні крылы радасці і шчасця.
Можна сказаць без перабольшання, што чарнобыльская Tawa зрабілася галоўным і пякучым нервам нашай нацыянальнай паэзіі. Чарнобыльскае светабачанне і светаадчуванне стала неад’емнай рысай лірычнага героя Р. Барадуліна. У вершы «Лямант» гучаць вострыя запытанні, поўныя горычы і трагізму. Паэт занепакоены думкай пра лёс Беларусі, Зямлі-маці, пра нашу нацыянальную будучыню:
Няўжо гэта ў радыеактыўным пыле Задыхнуцца нашыя песні, Нашыя казкі, былі?
I ўсё жывое ў вочы свяціл Зямля атрасе, як пыл?
Бязмежны сум і гаркота запаўняюць творы паэтаў, якія нарадзіліся або жывуць на Гомельшчыне. Свет роднага Палесся А. Грачанікаў бачыць у нязвыкласці рэалій, з’яў, станаў. У вершы «Ляцелі хаты...» перасяленне з чарнобыльскай зоны малюецца як вымушаны вырай-адлёт палескай вёскі ў невядомасць. Цяжка прадбачыць яе будучыню. Верш У. Верамейчыка «Палескі трохкутнік» вызначаецца эмацыянальнай напружанасцю пачуцця, з вуснаў паэта гучыць усхваляваны, палымяны зварот да Усявышняга з просьбай вярнуць чыстае неба і ваду, пазбавіць родны кут радыяцыйнай пошасці-атруты, асуджанасці людзей на пакуты і экалагічную смерць. Чалавек-гуманіст, чалавек-змагар «за Край Свой Родны, за ўсе Народы паўстане нават на Бога».
Менавіта гэтыя радкі У. Караткевіча згадаліся, калі прачытаў твор У. Верамейчыка:
К Богу праб'юсь праз кардоны усіх сакратарак
I на каленях скрываўленых буду у Бога прасіць: Хойнікі, Брагін, Нароўлю вярні безадкладна, Чыстымі, чыстымі, чыстымі
мне і народу вярні.
Уладзімір Верамейчык родам з Палесся: «У Брагіне светлазялёным убачыў я свет...» Ён доўгі час жыве і настаўнічае ў Рэчыцкім раёне на Гомельшчыне. Тут забруджана радыяцыяй зямля, людзі сталі ахвярамі чарнобыльскай навалы. Бэры і кюры паэт вымярае ўласным сэрцам і скураю. Таму так пакутна нараджаецца паэтаў радок. Ён шчыра прызнаўся: «Я на гэтую тэму не вельмі пішу, бо тут усё пад бокам і баліць».
Элегічна і ўсхвалявана гучыць паэтычны голас М. Мятліцкага. Яго родная вёска Бабчын засталася ў зоне адчужэння:
Кут мой забыты, безабаронна
Зорыш пагаслых крыніц вачыма.
Некаму ты —
Ачужэлая зона,
Сэрцу майму ты да скону — Радзіма!
Сустрэча з радзімай спарадзіла ў сэрцы паэта пякучы і несуцішны боль, трывогу пра землякоў, родны палескі свет, будучыню. Нядаўняя нізка «Палескі смутак» яшчэ раз засведчыла, што чарнобыльская трагедыя — галоўная тэма яго творчасці. Мабыць, і ўсе наступныя гады жыцця яна не будзе адпускаць паэта, які не можа дараваць замоўчванне праўды пра Чарнобыль і яго наступствы.
Чарнобыль і дзеці — тэма вельмі балючая, надзвычай драматычная, яна выклікае ў паэтаў глыбокія душэўныя пачуцці і перажыванні. Бо ва ўсе часы для гуманістычнага мастацтва дзіця было сімвалам жыцця, веры ў будучыню. Чарнобыльская пачвара пачала вампірыць, абяскроўліваць маленства, высмоктваць жыццёвыя сокі з бездапаможных цельцаў дзяцей. У вершы А. Лойкі «Алёшка» з пачуццём балючасці і шкадавання перададзены пакуты, стан нямогласці хлапчука, які канае ад лейкеміі: