Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

Вытокі і плынь

Алесь Бельскі

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
31.39 МБ
Труженйкй местного колхоза «Труд» также прйшлй на братскую могйлу погй6шйх жйтелей Колодезного. Взволнованно звучалй слова секретаря партнйной органйзацйй колхоза С. Гробера, учашейся Оршанского педтехнйкума Зой Пакалевйч, пйонеров Руднянской школы.
В Жаволках на мнтннге односельчане мннутой молчання почтмлн память блмзкмх н дорогнх людей, подвергшнхся жестокому варварскому нстребленню.
Нмена, нмена... На граннтные плнты ложатся цветы, венкм. Но разве можно этнм прнкрыть рану, сдержать нестерпнмую боль родственнмков погнбшнх, каждого человека? «Нам нужно мнрное небо! Нет — мстребмтельным войнам, гонке вооруженмй!» — такме требовання выступаюшнх.
1983
АДВАЖНЫ ПІЯНЕР
Гераічная гісторыя 17-га Чырванасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада, які размяшчаўся ў Цімкавічах на Капыльшчыне з 1922 па 1939 год. Баявыя справы пагранічнікаў, старонкі мужнасці і адвагі не забыты. Сёння пра гэта апавядаюць шматлікія дакументы, экспанаты, што знаходзяцца ў музеі Чырванасцяжнага атрада ў Цімкавічах.
Калісьці дзяржаўная памежная паласа праходзіла параўнальна недалёка ад вёскі. Несці нялёгкую і адказную службу пагранічнікам дапамагалі мірныя жыхары.
Нямала подзвігаў было здзейснена пры ахове граніцы. I сярод тых, хто вызначыўся, піянер Коля Бань з вёскі Шыбіна былога Чырвонаслабодскага раёна.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1939 года змяшчае імя юнага героя, узнагароджанага ордэнам «Знак Пашаны». Тады К.олю было дванаццаць гадоў, ён быў вучнем Чырвонаслабодскай сярэдняй школы.
...Здарылася гэта чэрвеньскай ноччу 1939 года. Моцны стук у дзверы разбудзіў усіх.
— Хто там? — спытаў бацька Колі — Павел Іосіфавіч.
— Адчыняй! Свае!
Мужчынскія галасы былі незнаёмыя, таму бацька не адважыўся адчыніць дзверы. Раптам пачуўся звон шкла, і праз акно ў хату ўлезлі ўзброеныя бандыты. Яны наставілі на Паўла Іосіфавіча зброю і пачалі патрабаваць, каб ён дапамог ім прабрацца праз прыгранічную зону. Бандыты вывелі Колевага бацьку з хаты, астатніх сурова папярэдзілі:
— Калі паведаміце пагранічнікам, то ў жывых не пакінем нікога.
Коля хуценька вылез праз акно і найкарацейшай сцежкай памчаў да заставы. «Толькі б паспець!» — білася думка ў галаве хлапчука. Змакрэлы і стомлены, Коля прыбег на заставу і паведаміў лейтэнанту Шумскаму, што здарылася ў іхняй хаце.
Пагранічны нарад заспяшаў да вёскі. Пошук незнаёмцаў доўжыўся да раніцы, трое дыверсантаў бьтлі абясшкоджаны. Ля іх знайшлі цела забітага Паўла Іосіфавіча Баня.
У хуткім часе за смеласць і адвагу ўсесаюзны стараста Міхаіл Іванавіч Калінін уручыў юнаму герою ў Крамлі ордэн «Знак Пашаны».
Як склаўся далейшы лёс хлопчыка? Падлеткам і юнаком ён прайшоў праз полымя Вялікай Айчыннай вайны. Колю прынялі ў партызанскі атрад «25 год Кастрычніка», які дзейнічаў і на тэрыторыі Капыльшчыны. Некаторы час ён быў у разведвальнай групе партызанскага злучэння праслаўленага генерала Ф. Ф. Капусты. Да ордэна «Знак Пашаны» дадаліся новыя ўзнагароды.
Цяпер Мікалай Паўлавіч Бань настаўнічае на Магілёўшчыне, жыве ў пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна. Пра подзвіг піянера Колі Баня цікава расказаў пісьменнік Павел Ткачоў у дакументальнай аповесці «Граніца была побач», якая выйшла асобнай кнігай.
Гераічны ўчынак юнага піянера — яркая старонка гісторыі 17-га Цімкавіцкага пагранатрада. 1 вельмі добра было б, каб за прысваенне яго імя змагаўся піянерскі атрад Цімкавіцкай СШ.
1983
—	— 			—.
СЫН ЗЯМЛІ
1.	Вытокі
Любоў да прафесіі. 3 чаго пачынаецца яна? Пра гэта я спытаў у Казіміра Арсенавіча Міхайлоўскага — аднаго з лепшых механізатараў саўгаса «Цімкавіцкі». Ён усміхнуўся, сказаў коратка:
— Я пайшоў дарогай бацькі... — Потым трохі падумаў, акуратна прыгладзіў рукой чарнявыя, там-сям пабітыя сівізной
валасы, няспешна пачаў гаварыць: — He ведаю як хто, а я магу ўпэўнена сказаць, што пачалася ў мяне любоў да прафесіі з прыкладу бацькі Арсена Міхайлавіча. У пачатку саракавых гадоў ён быў адным са знатных хлебаробаў калгаса і раёна. Усе свае сілы бацька аддаваў нялёгкай справе — вырошчванню хлеба. Мне вельмі падабалася, калі хадзіў па полі, пакідаючы роўныя барозны, яго «сталёвы конь». Бывала, сапсуецца ў полі трактар — і я тут як тут. Падам бацьку ключ, гайку, а той пасля возьме і даверыць мне праехаць на трактары. Як было радасна, што на полі засталіся і мае барозны.
Бацька клапаціўся пра справы калгасныя, не ўяўляў сябе без працы на зямлі. Каб жылося на ёй вольна, ён аддаў сваё жыццё на вайне...
Казімір Арсенавіч раптам перапыніў гаворку, позірк ягоны адбіўся ў люстэрку, што вісела на сцяне. Здалося, у яго вачах бліснулі яркія агеньчыкі.
— Мая прафесія — маё жыццё. Можа, занадта гучна, але часта думаю, што я значыў бы без яе. Як і для бацькі, для мяне вырошчваць хлеб — вялікая радасць.
Гаварыў гэта Казімір Арсенавіч павольна і разважліва, хоць у голасе было чуваць хваляванне. Ён — упэўнены ў сабе, сваіх словах чалавек, які многае пабачыў, перажыў, ведае цану жыццёвым каштоўнасцям.
Як ні дзіўна, але так атрымалася, што любоў да прафесіі механізатара прыкладна так пачалася і ў яго малодшага сына — Віктара, які цяпер вучыцца ў Капыльскім СПТВ-67. Зразумець усю важнасць і значнасць хлебаробскай справы дапамог сыну бацька. Назаўсёды запалі ў сэрца і памяць Віктара яго словы:
— Карміла і корміць нас адна крыніца — зямля і праца. Хто працуе, той і мае. Будзеш працавайь — чалавекам будзеш.
Мо таму Казімір Арсенавіч лічыць, што з малых гадоў дзяцей трэба выхоўваць у працы, абуджаць у іх любоў да сваёй зямлі, роднага кутка. Пра гэта ён гаварыў, выступаючы на адным са збораў піянерскай дружыны Цімкавіцкай сярэдняй школы.
— Я шчаслівы, — пачаў Казімір Арсенавіч, — што бачу вас сёння такімі радаснымі, прыгожымі. Я нават крышку зайздрошчу вашаму дзяцінству. У мяне яно таксама было, толькі басаногае, частку яго адабрала вайна...
Стаіўшы дыханне, слухалі дзеці. Голас Казіміра Арсенавіча дрыжэў, бо невялікі ён аматар прамаўляць публічна. Хваляваўся, аднак працягваў гаварыць далей, успаміны цалкам завалодалі ім.
— Вучыцца да вайны даводзілася з цяжкасцю. Шмат чаго не хапала ў краіне. Але мы, дзеці, не толькі прагнулі ведаў, але і шмат працавалі, дапамагалі бацькам па гаспадарцы. У дзяцінстве паспытаў горкі смак хлеба, захацелася, каб для новага пакалення ён стаў салодкім. Лёс закідваў мяне далёка ад нашай Беларусі, але я вяртаўся на радзіму. Вырашыў застацца на той зямлі, дзе працавалі мае бацькі і дзяды. Дзе парадзіўся, там і згадзіўся.
Радзіма назаўсёды прапісалася ў яго сэрцы. Пасля службы ў Савецкай Арміі Казімір Міхайлоўскі скончыў курсы трактарыстаў. Пачаў працаваць у калгасе «1 Мая» Капыльскага раёна. He ўсё ладзілася спачатку, але хлопец настойліва вучыўся ў старэйшых і спрактыкаваных трактарыстаў. Ён авалодваў майстэрствам, старанна выконваў свае працоўныя абавязкі. Хутка нават вопытныя механізатары пачалі зайздросціць яго поспехам.
А яшчэ неўзабаве Казімір Міхайлоўскі ажаніўся. Разам са сваёй абранніцай Зінай яны добраахвотнікамі паехалі на асваенне цаліны. Але праз год вярнуліся дахаты. У снах вабілі-клікалі родныя мясціны.
— Паехалі з цаліны мы яшчэ і таму, — апавядае механізатар, — што да стэпавага клімату ніяк не маглі прызвычаіцца дзеці, вельмі часта хварэлі. Урач сказаў, што адзінае для іх лячэнне — беларускае паветра.
Родныя мясціны прыветліва сустрэлі маладую сям’ю. Казімір Арсенавіч і яго жонка пачалі працаваць у саўгасе «Цімкавіцкі».
2.	Дзень, як і ўсе іншыя
Вось ужо каля дваццаці гадоў Казімір Арсенавіч крочыць шырокай цімкавіцкай вуліцай да механічных майстэрняў саўгаса. «I сёння дрэннае надвор’е, — падумалася па дарозе. — Пэўна, зіма ўжо не праявіць сябе як след, калі пад нагамі хлюпае. Якніяк, вясна — на носе!»
Ідзе Казімір Арсенавіч спакойнай, разважлівай хадой, вітаецца з аднавяскоўцамі. Прыходзіць у механічны парк ён больш як за паўгадзіны да пачатку працоўнага дня. Бо, зразумела, тэхніка патрабуе догляду, гаспадарскіх рук. Таму яго Т-40 амаль заўсёды на хаду, працуе без прастояў. «Дагледжаная тэхніка не падводзіць», — упэўнена зазначае Казімір Арсенавіч. Калі ўсё-такі і здарыцца нейкая непрадбачаная паломка, то стараецца яе хутка ліквідаваць. Бывае, у гэтым яму дапамагаюць сыны Віктар ці Анатоль.
Пасля запраўкі трактар з прычэпам-раздатчыкам паволі выязджае з мехпарка і накіроўваецца да свірна для загрузкі камбікормам. Адсюль шлях трактара ляжыць да адкормачнага пункта буйной рагатай жывёлы. Пяць фермаў забяспечвае Казімір Арсенавіч камбікормам. Безумоўна, пры сёлетніх небагатых запасах кармоў у саўгасе гэтая дабаўка асабліва патрэбная і каштоўная. У цэлым сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе на адкорме жывёлы за першыя два месяцы складае 760 грамаў. У гэтым высокім паказчыку ёсць часцінка працы і механізатара Міхайлоўскага.
Трактар яго адразу заязджае на першую пры дарозе ферму. Тут гаспадарыць жонка Казіміра Арсенавіча — Зінаіда Аляксееўна. На адкорме жывёлы працуе і яе сястра Яўгенія Аляксееўна. Гэта заслужаныя жанчыны, чыя праца адзначана ўзнагародамі. 3. А. Міхайлоўская, жонка Казіміра Арсенавіча, удастоена ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Трактар паволі рухаецца па чыстым праходзе, па стужцы транспарцёра камбікорм трапляе ў кармушкі. У канцы прахода агрэгат спыніўся. Казімір Арсенавіч вылез з кабіны трактара, прайшоў, зазірнуў у карыты, абмовіўся: «Усё ў парадку!»
Бачна, як не толькі жывёлаводы, але і механізатар адчувае адказнасць за даручаны ўчастак работы, разумее, што павелічэнне вагі, прадуктыўнасці жывёлы залежыць і ад яго...
Вяртаўся дахаты Міхайлоўскі позна ўвечары. Церушыў сняжок... Я пацікавіўся ў Казіміра Арсенавіча, чым быў запамінальным для яго гэты працоўны дзень. Ён паціснуў плячыма:
— А што?! Дзень звычайны, як і ўсе астатнія.
Так, праца для гэтага сціплага чалавека — галоўнае. Што ні робіць ён на працягу года: ці вывозіць на палі арганічныя ўгнаенні, садзіць ці ўбірае бульбу, сціртуе салому — заўсёды выконвае даручаную справу ўмела і старанна. У самых складаных абставінах і сітуацыях ён бадзёры, дасціпны, не падае духам. Паважаюць, цэняць і любяць яго за гэта ў дружнай сям’і механізатараў саўгаса.
3.	На роднай зямлі
Праца — аснова дастатку. Заможна жывуць рабочыя саўгаса «Цімкавіцкі». Ёсць тут хлеб і да хлеба. He сорамна, калі і госць з дарогі завітае.