Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

Вытокі і плынь

Алесь Бельскі

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
31.39 МБ
Нядаўна мне давялося ўдзельнічаць у працы Усесаюзнай навуковай канферэнцыі «Савецкая і замежная літаратура пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды ва ўмовах НТР». Там шмат гаварылася і пра лес, падкрэслівалася, у прыватнасці, роля грамадскасці ў абароне прыроднага асяроддзя. Вырашэнне і гэтай мясцовай актуальнай праблемы залежыць ад яе.
1984
ДРУГОЕ НАРАДЖЭННЕ СПЕКТАКАЯ
За дзесяць хвілін да пачатку спектакля рэжысёр Цімкавіцкага народнага тэатра заслужаная настаўніца БССР Зінаіда Іосіфаўна Раманенка ў гутарцы са мною сказала:
— Назваць нашу работу новай будзе, мабыць, крышку няправільна. Справа ў тым, што спектакль па п’есе Алеся Іванавіча Махнача «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» ўжо быў пастаўлены на нашай сцэне каля дзесяці гадоў таму назад. 3 сённяшнімі студыйцамі вырашылі ажыццявіць пастаноўку зноў. I гэта не выпадкова. У нашы дні, калі ў свеце вельмі неспакойна, галасы гаўрошаў Брэсцкай крэпасці гучаць надзвычай усхвалявана. Уступіўшы разам з дарослымі ў няроўны бой з фашызмам у першыя дні вайны, яны паказвалі сапраўдныя прыклады адвагі і мужнасці. Але разам з тым заставаліся дзецьмі...
У фінале п’есы гіне Нюра Кіжаватава, яе бацькі. Іх смерць — гэта напамінак аб тым, што несла страшная спусташальная вайна. Вядучы прамовіць словы-заклік, якія ўскалыхваюць і сёння сэрцы людзей: «Людзі! Беражыце мір! Памятайце, як было заваявана шчасце!..»
...На сцэне чырванее цэгла муроў крэпасці над Бугам, яна нагадвае пралітую кроў мужных абаронцаў. На гэтым фоне разгортваецца адна з самых яркіх і запамінальных сцэн спектакля.
Гітлераўскага парламенцёра вядуць у падвал крэпасці. Ён ідзе з прапановай свайго камандавання спыніць бессэнсоўную барацьбу і заклікае здацца ўсіх у палон. Тут ён сустракае дзяцей — юных абаронцаў крэпасці. 3 іх вуснаў чуецца запытанне на адрас варожага афіцэра: «Што мы вам зрабілі, што вы забіваеце нас?!» Гітлераўцу цяжка зразумець, чаму нават дзеці змагаюцца з імі... На высокай патрыятычнай ноце гучыць патрабаванне лейтэнанта Кіжаватава ад імя савецкага народа спыніць вайну. Ддказ абаронцаў крэпасці ворагу адзін: «Будзем змагацца да апошняй кроплі крыві!..»
Ролі Нюры Кіжаватавай і Пеці Клыпы ў выкананні Надзеі Камінскай і Віктара Хрысцініча — бясспрэчная ўдача юных артыстаў. Настаўнік Станіслаў Іосіфавіч Чарняўскі сыграў ролю Андрэя Кіжаватава — бацькі Нюры, а дзесяцікласнік Аляксандр Сцефановіч — палкавога камісара. Папраўдзе кажучы, я адразу крышку непакоіўся, што Аляксандр будзе адчуваць скаванасць, калі побач настаўнік, чалавек старэйшы і нашмат багацейшы як на сцэнічны, так і на жыццёвы вопыт.
Але дарма. I настаўнік, і вучань паказалі выдатную ігру. Даволі прыемнае ўражанне пакідаюць ролі, увасобленыя Алегам Коласам, Сяргеем Лазоўскім, Сяргеем Жуком, Ігарам Байрашэўскім. Калектыў студыі папрацаваў над п’есай удумліва і творча. Студыйцы старанна падрыхтавалі касцюмы, добра вывучылі прадметы і атмасферу перадваеннага і ваеннага часу.
3 апошнім, здаецца, ім было нялёгка. Але ў многім дапамаглі матэрыялы школьнага музея 17-га Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранатрада, у якім пачынаў службу будучы Герой Савецкага Саюза A. М. Кіжаватаў. У мясцовай школе вучылася гераіня п’есы Нюра Кіжаватава. Дарэчы, з ёй у школьныя гады сябравала мая маці — Яўгенія Ларывонаўна. I не дзіўна, што яна з задавальненнем прыйшла на спектакль, каб зноў убачыць юную прыгожую Нюрачку.
Як і дзесяць гадоў назад, пастаноўка прынесла поспех. Чуліся несціханыя воплескі гледачоў. Сярод іх і апладысменты былых студыйцаў, бацькоў юных артыстаў. Трэба адзначыць, што сёння ў студыю ўваходзяць не толькі школьнікі, але і тыя, хто ўжо скончыў школу.
Спектакль пачаў новае жыццё. Сваю творчую работу самадзейныя артысты прысвячаюць 40-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1984
ПА АБАВЯЗКУ СЭРЦА
Новая кніга Марыі Карпенка «Камісарскі Сад» (1983) — вынік творчых паездак журналісткі па нашай рэспубліцы. Складаюць зборнік дзесяць нарысаў.
Кожны з герояў нарысаў блізкі і дарагі аўтару. Жыць дзеля шчасця іншых, штодзённа рабіць дабро і прыносіць радасць людзям — вось іх сэнс жыцця. Менавіта гэтая рыса вылучае членаў сям’і Гілевічаў, пра якіх аўтар апавядае ў нарысе «След бліскавіцы».
«Зямля Тордзія» — нарыс пра тое, як праз многія гадьг пасля вайны чырвонымі следапытамі было ўстаноўлена імя невядомага грузінскага салдата, які загінуў на беларускай зямлі.
Нарыс «Кдмісарскі Сад», які даў назву кнізе, змешчаны на пачатку зборніка. Ён настройвае чытача на сур’ёзную размову, дае ключ да разумення наступных твораў. У ім ярка абмаляваны вобразы герояў, знойдзем алегарычныя і філасофскія развагі над жыццём і месцам чалавека ў ім. Героі «Камісарскага Саду» — Р. Буйневіч, чырвонаармейцы, мужнасць якіх жыве ў мясцовай легендзе, дбайныя, руплівыя працаўнікі сённяшніх дзён — «усе яны прайшлі праз камсамол, усе — праз вайну, нават тыя, хто нарадзіўся пасля вайны: прайшлі сваёй памяццю». У кожным з іх аўтар бачыць рысы лепшых людзей савецкай краіны. Расказаць пра такіх людзей для журналісткі і абавязак сэрца, і вялікая радасць. У гэтым яшчэ раз пераконваешся, калі даведваешся пра нялёгкія будні і святы сакратара Браслаўскага райкама партыі Б. Лысага (нарыс «Між блакітных азёр»).
Валянцін Ваганаў, яго сястра Анця, іншыя героі нарыса «Бальшак на Быстрыцу» — людзі, на першы погляд, мала чым прыкметныя. Але іх глыбокія пачуцці і агульначалавечыя думкі не могуць пакінуць абыякавымі. Яны жывуць не толькі днём сягонняшнім, але і днём, калі на ўсёй планеце не будуць разрывацца бомбы, сціхнуць плач і енк дзяцей, жанчын, старых. Мабыць, дарэчы сказаць, што амаль ва ўсіх творах кнігі бачна заклапочанасць журналісткі пра захаванне міру на зямлі, няцяжка адшукаць адсылкі да гадоў ваеннага ліхалецця. «Памяць пра мінулае — гэта клопат пра будучыню», — зазначае яшчэ ў пачатку зборніка М. Карпенка.
Асобнае месца ў кнізе займаюць вобразы жанчын. Нарысы, што раскрываюць маральны і ідэйна-духоўны воблік нашай сучасніцы, прасякнуты вялікай павагай і любоўю да жанчыны-
працаўніцы. Некаторыя імёны сёння добра вядомы ў нашай рэспубліцы і краіне. Герой Сацыялістычнай Працы Р. Прусава — гераіня нарыса «Прагулка пад чэрвеньскім дажджом». Сумленнай працай заслужыла імя і аўтарытэт дэпутат Вярхоўнага Савета СССР А. Давідчык («Галінка і дрэва»), Цікавыя штрыхі да партрэта таленавітай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось робіць аўтар у нарысе «Дзяўчынка з яблыкам».
1984
*— 	—■
АПОВЕСЦЬ ПРА КУЗЬМУ ЧОРНАГА
Кажуць, што, каб лепш ведаць творы таго ці іншага пісьменніка, трэба абавязкова пабываць на яго радзіме. Аповесць літаратуразнаўцы і крытыка Міхася Тычыны «Вяртанне», што выйшла асобнай кніжкай у выдавецтве «Юнацтва» (1983), якраз і знаёміць падрабязна, больш дэталёва з біяграфіяй аднаго з пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры Кузьмы Чорнага. Аўтар дае нам мажлівасць зазірнуць у яго творчую лабараторыю і лепш зразумець, як ствараліся адметныя і запамінальныя вобразыперсанажы, шырокія эпічныя палотны жыцця. Чытаючы кнігу, можна, хай сабе і завочна, прайсціся цімкавіцкімі вуліцамі, убачыць хараство, непаўторнасць навакольных пейзажаў, маляўнічых мясцін, адчуць душэўную прывабнасць, добразычлівасць людзей, якія зрабілі ўплыў на фарміраванне ўражлівай творчай натуры пісьменніка. Аповеснь М. Тычыны — гэта працяг стварэння пісьменнікамі і даследчыкамі біяграфічных кніг пра класікаў беларускай літаратуры.
Галоўная мэта аўтара аповесці — паказаць Кузьму Чорнага вялікім мастаком і разам з тым чалавекам простым, з глыбінь народа, які добра ведаў жыццё, людзей, іх унутраны свет. Пісьменніку было наканавана прайсці цярністымі, нялёгкімі жыццёвымі дарогамі, поўнымі трывог, нечаканасцей, але на якіх урэшце перамагала радасць творчасці. Для яго была ўласціва неверагодная працавітасць. Крыніцай задум для новых апавяданняў, аповесцей, раманаў пісьменніка былі роднае мястэчка Цімкавічы, вобразы яго сціплых і самабытных землякоў. Адчуваецца, аўтар аповесці абапіраўся на змест біяграфічных нарысаў С. Александровіча «Сэрца, у якім месціўся цэлы свет»,
«Крыніца замыслу — Цімкавічы». Варта сказаць, што М. Тычына пісаў свой твор на аснове ўспамінаў сваякоў і сяброў Чорнага, выкарыстаў звесткі, матэрыялы з кніг і артыкулаў пісьменніка.
Жыццё і творчасць Чорнага для сучаснага маладога чалавека, які ўступае ў вялікае, самастойнае жыццё, — узор служэння свайму народу, Радзіме-маці. Як бы ні складваўся твой лёс, трэба захоўваць адцанасць Бацькаўшчыне, любоў да яе.
Міхась Тычына апавядае захапляюча, паслядоўна і дакладна раскрывае рысы асобы, характару мастака. He канстатацыяй фактаў, а праз думкі, учынкі, далучанасць да вірлівых падзей спазнаём мы Чорнага — пісьменніка і чалавека, якому былі ўласцівы маральная годнасць і сумленнасць, адказнасць за сваё слова і непрыманне несправядлівасці, хлусні, раўнадушша, моцнае жыццялюбства. Кузьма Чорны цаніў дасціпны, дабрадушны жарт і гумар, мог паказаць чалавека ў камічных жыццёвых абставінах.
Аповесць чытаецца лёгка, з захапленнем. Вобразная, сакавітая мова аўтара. 1 гэта вельмі важна, таму што ў першую чаргу чытачы кнігі — старшакласнікі, якім яна і прызначаецца ў дапамогу пры вывучэнні творчасці пісьменніка.
3 кожным новым раздзелам аўтар аповесці выразна выпісвае партрэт пісьменніка-псіхолага, пісьменніка-грамадзяніна. Кузьма Чорны паўстае ў творы як асоба цэласная, яркая мастакоўская фігура і жывы чалавек.
1984, 1986
—		—•
НА АІРЫЧНАЙ ХВААІ
У крытыка Варлена Бечыка прачытаў: «Інтэлектуальнасць, культура пачуццяў, шырыня погляду на свет, глыбіня асабіста перажытага — важныя рысы творчасці паэтаў... пакалення, якое некаторыя крытыкі не выпадкова называлі “філалагічным”». «Дзеці вайны» — так называюць яшчэ гэтае пакаленне. На суровы ваенны час прыпала дзяцінства Алега Лойкі — паэта, які з’яўляецца найбольш яркім прадстаўніком «філалагічнага» пакалення (пакарыстаемся гэтым азначэннем). Ён — адзін з высокаадукаваных сучасных пісьменнікаў, выпускнік філалагічнага факультэта БДУ імя У 1. Леніна, цяпер — універсітэцкі прафесар. Але менш
за ўсё А. Лойка — паэт «кніжны», хаця яго культура думкі і пачуццяў у пэўнай ступені заснавана і на ведах, каштоўным вопыце мастацкай літаратуры. I ўсё ж самае галоўнае ў творчасці А. Лойкі — сваё ўласнае: убачанае, адчутае, сказанае. Яго паэзія — жывы водгук чалавечага сэрца, лірычная песня душы. Доказам гэтаму і з’яўляецца новая кніга паэта «Грайна» (1986).