Вытокі і плынь
Алесь Бельскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
Дабрабыт, згода, узаемаразуменне пануе і ў сям’і Міхайлоўскіх. Жонка Казіміра Арсенавіча, яго дзеці ганарацца бацькам, дбайным і старанным працаўніком. «Па працы і пашана», — кажуць людзі. Радзіма высока ацаніла працоўныя заслугі свайго сына, узнагародзіўшы яго ордэнам «Знак Пашаны». Дырэкцыя неаднаразова аб’яўляла механізатару падзякі, прэміравала. За высокія дасягненні і паказчыкі Казіміру Арсенавічу прысвоена ганаровае званне ўдарніка камуністычнай працы. А хіба не ўзнагарода для яго тое, што два сыны крочаць па бацькоўскіх слядах?!.
...Зімовымі вечарамі ў хаце Міхайлоўскіх збіраецца шмат люду: родныя, сябры, суседзі. Гасцінна сустракае ўсіх гаспадар хаты. Сёння ў думках ён хвалюецца, бо неўзабаве ў старэйшай дачкі Валянціны зноў павінна нарадзіцца дзіцятка. Муж яе паехаў да бацькоў у суседні раён, а затым яму трэба ехаць на сесію ў ветэрынарны інстытут.
Перад вячэрай Казімір Арсенавіч усё ж паспеў пагаманіць са мною, адказаў на колькі пытанняў. Гаворка пайшла пра хлеб, пра мінулагодняе жніво.
— Ураджай нядрэнны, мог быць і лепшы. Але трэба цаніць, што маем. Я ж ведаю, як хлеб расце, ён з неба не падае, — гаворыць К. А. Міхайлоўскі. — Возьмеш у рукі цёплы акраец, і здаецца, вырошчвалі яго людзі не год, а цэлы век.
— Як вы мяркуеце, чаму цяпер малавата моладзі застаецца працаваць на вёсцы? — пытаюся ў Казіміра Арсенавіча. Той крышку сумеўся, кашлянуў, задумаўся:
— Цяжка сказаць... Мабыць, не заўсёды маладыя могуць ацаніць свае здольнасці і магчымасці, не заўсёды могуць даць адказ на такое складанае пытанне: «Дзе я больш патрэбен?». Бывае, праўда, у некаторых гаспадарках да моладзі ставяцца не вельмі ўважліва. Пра наш саўгас гэтага не скажаш. У нас шмат маладых механізатараў! Год ад году ўмовы працы паляпшаюцца. Тэхніка цяпер новая, высокапрадукцыйная. Галоўнае — зацікавіць хлопцаў і дзяўчат, дапамагчы знайсці сябе.
I як тут не ўспомніць словы аднаго мудрага чалавека: «На роднай зямлі твая сцяжынка!».
1983, 1984
СЁСТРЫ
He адразу скажаш, што Зінаіда Аляксееўна Міхайлоўская і Яўгенія Аляксееўна Леташка — родныя сёстры. 1 росту неаднолькавага, і рысамі твару адрозніваюцца, і колерам валасоў. Але прыгледзішся больш уважліва — і адзначыш падабенства ў рухах, у той і ў другой — шчыры, адкрыты позірк, светлая ўсмешка на загарэлым твары.
Больш як дваццаць гадоў працуюць сёстры на адкормачным пункце буйной рагатай жывёлы саўгаса «Цімкавіцкі» Капыльскага раёна. Жывёлаводы саўгаса неаднойчы выходзілі пераможцамі раённага сацыялістычнага спаборніцтва. Сярод іх — Я. А. Леташка і 3. А. Міхайлоўская. Зінаіда Аляксееўна як лепшая з лепшых адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
К.алі я прыйшоў на адкормачны пункт, быў абедзенны перапынак, але сёстры яшчэ завіхаліся тут. Нарэшце праца была скончана, і жанчыны накіраваліся дамоў. Па дарозе Зінаіда зайшла на некалькі хвілін да Жэні, старэйшай сястры. У яе будоўля: сельскія майстры ставяць новы дом. Старая хата невялікая, але калі Яўгенія Аляксееўна жыла адна, то плошчы хапала. А тут дачка ў горадзе выйшла замуж і пераехала з мужам у родную вёску. Разам пачалі працаваць на міжкалгасным прадпрыемстве па вытворчасці свініны «Капыльскае». Нядаўна ў іх нарадзілася дачушка. Радуецца Яўгенія Аляксееўна: памочніца ёй і бацькам будзе.
Загаварылі сёстры пра блізкае вяселле сына Зіны — Анатоля, саўгаснага механізатара. Вольнага часу бракуе, а клопатаў шмат.
...Абедзенны перапынак скончыўся, і Зінаіда Аляксееўна выйшла з хаты на шырокую заасфальтаваную вуліцу. Па дарозе на працу да яе далучыцца сястра. Разам жа весялей! Ці стаіць ліпеньская спёка, ці ідзе халодны лістападаўскі дождж, ці злуецца лютаўская завея, ці смяюцца веснавыя свавольнікі-ручайкі — заўсёды, у любое надвор’е спяшаюцца сёстры на ферму.
3 малых гадоў Жэня і Зіна дапамагалі сваёй маці. Яна прывучыла дачок да працы, навучыла даіць карову, даглядаць жывёлу, абыходзіцца з ёй беражліва. «Будзеце сумленна працаваць, будзеце жыць, як людзі — то і шчасце будзе», — гэтыя матчыны словы запомніліся назаўсёды. Любоў да сялянскай працы жанчыны перадалі і сваім дзецям, якія сёння працуюць тут, на роднай зямлі.
Віктар — малодшы сын Зінаіды Аляксееўны — пасля заканчэння СПТВ год працаваў у саўгасе на трактары Т-40, цяпер — шафёр. «Цяжкавата маме, — кажа ён, — у яе статку больш як сто бычкоў. Паспрабуй дагледзь! Пасля работы спяшаюся разам з бацькам і братам на ферму. Гэта, калі можна так сказаць, працоўны фронт усёй нашай сям’і».
I да Яўгеніі Аляксееўны дзеці прыходзяць на дапамогу. Тут усё знаёма, вучыць не трэба.
«Жэню і Зіну цяжка замяніць. Мала хто так ведае сваю справу»,— гавораць сяброўкі.
Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе ў іх групах не бывае ніжэй як 750 грамаў.
Некалькі гадоў назад Зінаіда Аляксееўна захварэла. Падумалася ёй: можа, перайсці на лягчэйшую працу? «Цяжка будзе без вас, не справімся, — сказаў дырэктар саўгаса В. I. Колас. — Папраўляйцеся і вяртайцеся на ферму».
Зінаіда Аляксееўна трохі адпачыла, падлячылася — і вярнулася ў свой калектыў. Тут, мажліва, і на болькі забылася, і вылечылася канчаткова...
Настаў дзень вяселля. У прыгожым, утульным доме Міхайлоўскіх сабраліся родныя, блізкія, аднавяскоўцы. Калі жаніх і нявеста кружыліся ў танцы, хтосьці сказаў:
— Якія шчаслівыя Жэня і Зіна!
1983
ЧАС IX СЫНОЎ
Здаецца, яшчэ ўчора на дварэ была восень, верасень абтрасаў галіны яблынь і груш, а ўжо і зіма надышла, глядзіш — і вясна не за гарамі, якая ўпрыгожыць дрэвы белымі пялёсткамі і маладой зялёнай лістотай. Бяжыць, ляціць, мільгае час. Любові Іванаўне і Рыгору Канстанцінавічу Холадам, якія працуюць на Цімкавіцкім спіртзаводзе, здаецца, што яшчэ зусім нядаўна яны пажаніліся. Тады неўзабаве ў іх нарадзіўся першынец, якога назвалі ў гонар бацысі — Рыгор. На самай справе з таго дня мінула больш як дваццаць гадоў. Пасля Рыгора ў сям’і Холадаў з’явіліся яшчэ трое сыноў.
Часта прыгадвае Рыгор Канстанцінавіч гады службы ў Савецкай Арміі, той дзень, калі ён з салдацкай выпраўкай вярнуўся ў
родныя мясціны. А ўжо і сыны Рыгор і Сяргей служаць у шэрагах Узброеных Сіл СССР. Рыгор — у войсках сувязі, Сяргей — у артылерыі. Першы хутка звольніцца ў запас, другі ж толькі як чатыры месяцы таму прыняў ваенную прысягу.
Рыгор паспяхова скончыў вучэбнае падраздзяленне, стаў класным спецыялістам, дасканала авалодаў сваёй прафесіяй. Ён — выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Падраздзяленне, у якім служыць хлопец, выдатна справілася з задачамі, пастаўленымі перад воінамі ў мінулым навучальным годзе, з добрымі вынікамі сустрэла юбілей стварэння Саюза ССР. Іх вузел сувязі па выніках апошняй праверкі прызнаны лепшым.
Сяргей за кароткі тэрмін паспеў ужо авалодаць дзвюма спецыяльнасцямі: кіроўцы аўтамабіля і электрыка. У воінскім калектыве ён адчуў атмасферу дружбы, сяброўства, узаемадапамогі.
3 нецярпеннем чакаюць бацькі лістоў ад сыноў. I калі яны прыходзяць у невялікі дамок ля старога парку, то падоўгу перачытваюць сціслыя салдацкія радкі.
Рыгор піша: «Тут, на вузле сувязі, мне прыйшлося ўзяцца за аловак і плакатныя пёры, бо я стаў рэдактарам баявога лістка і насценгазеты». Сяргей разважае пра адносіны да службы: «Ужо добра паспеў адчуць, што гады армейскай службы — гэта сапраўды школа жыцця, школа выхавання. Мой сябар Віця піша мне, што вырашыў паступаць у ваеннае вучылішча. Толькі цяпер разумею, наколькі адказны і сур’ёзны крок яму трэба зрабіць, бо бачу, колькі аддаюць нашы афіцэры ведаў, сіл і энергіі, для таго каб сталі мы сапраўднымі воінамі».
У яфрэйтара Рыгора Холада мірная прафесія — геадэзіст. Сяргей пасля заканчэння службы марыць вярнуцца працаваць на Мінскі камвольны камбінат, адкуль яго ўрачыста праводзілі на службу ў армію.
Рыхтуе сябе да службы яшчэ адзін сын Холадаў — Іван. Ён — навучэнец Капыльскага СПТВ-67. Загартоўваецца фізічна, паспяхова вучыцца, стараецца дасканала авалодаць спецыяльнасцямі механізатара і шафёра, бо набытыя веды спатрэбяцца ў арміі.
Меншы з сям’і — Коля — вучань пятага класа Цімкавіцкай школы. Ён — выдатнік. Які будзе яго шлях у вялікае жыццё, сёння яшчэ цяжка сказаць. Але што будзе ён сапраўдным чалавекам, у гэтым і сумненняў няма, бо раўняецца ва ўсім на свайго бацьку і братоў.
Так, Любоў Іванаўна і Рыгор Канстанцінавіч не паспелі азірнуцца, як праляцеў час, выраслі іх сыны, а жыццё ў сваю чаргу паклікала іх паказаць, на што яны здольныя і здатныя, даказаць сваё права на сталасць, на самастойнасць.
Р. S:. Прапаршчык Сяргей Холад загінуў 19 сакавіка 1990 года ў Баку, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Рыгор Холад адслужыў у войску і цяпер працуе на Капыльскім заводзе жалезабетонных вырабаў. Брат Іван служыць прапаршчыкам у зенітна-ракетным палку ў Барысаве. Малодшы Мікола праходзіць службу ва ўпраўленні сувязі Ваенна-марскога флоту СССР пад Масквой.
1983, 1990
- _
СМЕЦЦЕ... У АЕСЕ
Сонечным жнівеньскім ранкам са сваім добрым знаёмцам адправіліся ў грыбы. За плячамі засталіся шэсць кіламетраў дарогі, калі зайшлі ў лес паблізу вёсак Руднае і Савічы ды пачулі прыветны гоман дрэў. Нядоўга радавалі нас шчодрыя дары ўрочышча «Смаленшчына». Хутка мы пачалі жахацца: у лесе то ў адным месцы, то ў другім, то на ўскрайку, то далей углыб сустракаліся горы і кучы самага звычайнага смецця, якое тут пакінулі, а хутчэй за ўсё, наўмысна прывезлі жыхары навакольных вёсак.
Чаго тут толькі не валяецца: аўтамабільныя шыны, рамы і дэталі ад матацыклаў, веласіпедаў, бляшанкі з-пад кансерваў і фарбы, шкло, бутэлькі...
Пра любоў да прыроды сказана шмат, вельмі слушна гаворыцца, што яна не можа быць пасіўнай, бяздзейнай. Безумоўна, асоба, якая глыбока адчувае непаўторную прыгажосць прыроды, не здатна на амаральныя ўчынкі, злачынствы ў адносінах да яе. Добра сказаў пра гэта народны пісьменнік БССР Янка Брыль у адным са сваіх лірычных запісаў: «Прыгажосць прыроды кліча да чысціні душы. Гэта не думка, а такое адчуванне».
Але ўсё-такі як часта людзі не шануюць свае родныя мясціны, праяўляюць антыгуманнасць і абыякавасць да акаляючага нас хараства. Лес ачышчае атмасферу ад забруджвання, забяспечвае жыццё чалавецтву, усяму жывому. Урэшце, лес — наша багацце.
Досыць старая, як і сам лес, ісціна. Праблема барацьбы з засмечанасцю датычыць не толькі лесу вакол згаданых вёсак. Яна набыла шырокія маштабы. А пакуль што ва ўрочышчы «Смаленшчына» з’яўляюцца ўсё новыя і новыя кучы смецця, людзі працягваюць глуміцца з лясной прыгажосці. А пара б ужо мясцовым органам, арганізацыям сумесна праявіць сацыяльную актыўнасць і хоць як-небудзь выправіць непрывабнае становішча.