Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

Вытокі і плынь

Алесь Бельскі

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
31.39 МБ
У полі зроку на маіх занятках заўсёды была творчая асоба пісьменніка, яе разгляд у параўнальным і кантэкстуальным аспектах, пытанні індывідуальнага майстэрства, культуры творчасці, аўтарскага стылю. Выбар тэм курсавых і дыпломных работ семінарыстаў таксама ў асноўным палягаў у азначаным рэчышчы. Хаця праблематыка семінара з цягам часу прыкметна пашырылася: міф — гісторыя — літаратура, чалавек і Сусвет, літаратурны пейзаж, мастацкія кірункі і плыні, сувязь паэзіі з жывапісам і музыкай, літаратуры з жыццём і часам, феномены сучаснай мастацкай свядомасці і інш. Пры асэнсаванні кожнай тэмы-праблемы па магчымаспі вылучаўся дыскурс «аўтар — літаратурны працэс». Заўсёды ў цэнтры ўвагі былі тэорыя і практыка аналізу мастацкага тэксту.
Аднак, бадай, самае галоўнае: ад пачатку дзейнасці семінара мною выключнае значэнне надавалася арганізацыі самастойнай
навукова-даследчай працы студэнтаў, стварэнню ўмоў для іх творчага выяўлення і самарэалізацыі. Семінарысты рыхтавалі творчыя рэфераты па выбраных тэмах, выступалі з дакладамі на канферэнцыях рознага ўзроўню, пісалі і друкавалі артыкулы, рэцэнзіі, эсэ ў навуковых зборніках і літаратурна-мастацкіх выданнях і інш. На абароне дыпломных работ — ці не самай галоўнай падзеі па выніках навучання ва ўніверсітэце — мае семінарысты амаль заўсёды дэманстравалі належны ўзровень філалагічных кампетэнцый і падрыхтоўкі, пацвярджалі сваю годнасць на прысваенне адпаведнай кваліфікацыі. Лепшыя з лепшых атрымлівалі ад кафедры накіраванне для навучання ў магістратуры і аспірантуры. Сведчаннем прамоўленаму і ёсць гэты зборнік творчых прац студэнтаў спецсемінара розных гадоў выпуску. У яго ўключаны тэксты, якія ўжо друкаваліся (яны параскіданыя па розных выданнях), і тыя, што заставаліся да гэтай пары ў маім архіве. Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі студэнтаў спецсемінара змешчаны на старонках часопісаў «Полымя», «Беларуская мова і літаратура», «Першацвет», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Краязнаўчай газеце», навуковых зборніках «Фальклор і сучасная культура» (2006, 2008, 2011), «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай» (2008), «Міфалогія — фальклор — літаратура: праблемы паэтыкі» (2007, 2009), «Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі» (2008), «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры» (2009), «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні» (2010, 2013) і інш.
Заўсёды ў маім спецсемінары былі творча адораныя і таленавітыя маладыя людзі. Нямала з іх пісалі вершы, спрабавалі свае сілы ў прозе і іншых жанрах мастацкай творчасці. Творы семінарыстаў друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Першацвет», «Верасень», «Дзеяслоў», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», газетах «Чырвоная змена», «Беларускі ўніверсітэт», «Краязнаўчай газеце», літаратурных альманахах «Скрыпторый», «Альтанка» і інш. Асабліва часта студэнты з даверам і надзеяй прыносілі мне на прачытанне і ацэнку свае першыя ці раннія вершы. Наш філфак наогул немагчыма ўявіць без маладых паэтаў. Відаць, аднойчы зведаўшы натхненне ці цягу да творчасці, кожны з іх застанецца ў палоне яе вялікасці Паэзіі на ўсё жыццё. Упэўніўся і пераканаўся: як бы ні складваўся жыццёвы лёс маіх былых студэнтаў, дзе б яны ні працавалі, у іх сэрцах не патухае агеньчык творчасці, жыве прага высокага і прыгожага.
Колькі слоў пра тое, як склаўся лёс маіх семінарыстаў пасля заканчэння БДУ. Паэт Вячаслаў Корбут выдаў уласныя кнігі «Начны мастак», «Цар-алень», «Чаму ўсміхаецца сонца?», адметным прадстаўніком беларускай аўтарскай песні лічыцца паэт і выканаўца Валеры Пазнякевіч, кандыдатамі філалагічных навук сталі Наталля Зубчонак, Лія Кісялёва, Раман Дубашынскі, Таццяна Мацюхіна і інш. У Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі працуюць Раман Дубашынскі і Таццяна Мацюхіна, у дзіцячай газеце «Раніца» працаваў Сяргей Абрамовіч, а цяпер ён шчыруе ў раённым друку на Віцебшчыне, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва апынулася на працы Наталля Кудзіч, у рэдакцыі часопіса «Вясёлка» — Кацярына Церская, з рэдактарска-выдавецкай справай спалучаны Настасся Цюхай і Марына Чачотка, голас Тамары Кур’яновіч загучаў у эфіры радыё, Надзея Шэйко выкладае літаратуру ў Ваўкавыскім педагагічным каледжы, апантана і творча працуюць з дзецьмі Таццяна Мойса (у школе пры Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня»), Таццяна Кавалеўская (у родным Маладзечне)... Трэба заўважыць, што некаторыя з маіх былых студэнтак на сёння памянялі свае дзявочыя прозвішчы, паколькі стварылі сем’і, гадуюць і выхоўваюць уласных дзетак.
Сваіх студэнтаў я заўсёды шанаваў і шаную за шчырую любоў да паэзіі, літаратуры, роднай Беларусі. Я бязмежна ўдзячны кожнаму з іх за прыхільнасць, гады нашых семінарскіх стасункаў, супольны пошук і працу, творчае сумоўе, дыялог.
Мінае дваццаць гадоў з дня першага набору ў мой спецсемінар. А я цяпер, як і тады, хвалююся і чакаю новых студэнтаў. Ці прыйдуць, ці захочуць пачуць маё слова, пагутарыць і займацца навукова-даследчыцкай працай, літаратурнай творчасцю? Чакаю і спадзяюся, што абавязкова знойдуцца тыя, хто далучыцца да маіх творчых шуканняў, роздумаў і перажыванняў, што ўсё-такі захаваецца пераемнасць духоўных традыцый паміж пакаленнямі, не згасне дух творчасці, будзе ў кагосьці патрэба знайсці разам са мною адказ на пытанні жыцця і часу, адчуць пры гэтым агульнасць думак і памкненняў, сугучнасць сэрцаў у любові да роднага слова, паэзіі, нашай літаратуры. Дык няхай доўжацца семінарскія сустрэчы!
2012—2013
Змест
Прадмова	3
1975—1980	5
У родных мясцінах	5
Жыву сярод шчаслівых людзей	8
Яны абаранялі Радзіму	10
Сям’я Гуліцкіх	12
Граніца праходзіла побач	15
На радзіме класіка	16
1981-2000	18
Баявое братэрства, доўг і памяць	18
Конюх Алексей Гелнн	21
Сёстры Хатынн	23
Адважны піянер	24
Сын зямлі	25
Сёстры	30
Час іх сыноў	31
Смецце... у лесе	33
Другое нараджэнне спектакля	34
Па абавязку сэрца	36
Аповесць пра Кузьму Чорнага	37
На лірычнай хвалі	38
Спасціжэнне майстэрства	41
У пошуках уласнага слова	43
«Свет пачынаецца з малога»	48
Свой стыль, сваё аблічча	50
Зорка Палын	51
«Плыві, празрыстая рака!..»	55
Набліжэнне вышыні	60
Стракатыя выявы дня: па старонках альманаха «Дзень паэзіі — 91»	64
«Паэзія — гэта не проста ўдача...»	70
Клапаціцца пра маладую рунь	74
Кантэкст пашыраецца	78
«Яшчэ б... пабачыць век наступны»	81
2001-2015	85
«Да Цімкавіч цягнецца светлая ніць...»	85
Асоба Фамы Бельскага ў друку	86
Война н судьба	94
Развмвая творческнй потенцмал	101
Подзвіг вучонага, паяднанага з Беларуссю	105
Дочь за отца	110
Автографы рассказывают.	115
А сонца ўжо высока (з аўтабіяграфіі)	121
Вытокі і плынь	134
Літаратурна-мастацкае выданне
БЕЛЬСКІ Алесь Іванавіч
ВЫТОКІ I плынь
Артыкулы, нарысы, эсэ
Рэдактар
Мастак вокладкі
Камп’ютарны набор Камп’ютарная вёрстка Карэктар Адказны за выпуск
Алена Бельская
Канстанцін Шастоўскі
Алеся Бельскага, Ірыны Бельскай
Веры Лагун
Алена Бельская
Зміцер Колас
Падпісана да друку 14.06.2018. Фармат 60 х 84/16. Папера афсетная. Гарнітура Пецярбург. Друк лічбавы. Ум. друк. арк. 11,38. Ул.-выд. арк. 7,2.
Тыраж 99 экз. Заказ № 33.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
ISBN 978-985-23-0007-0
789852
ў 1963 г. у мястэчку Цімкавічы Капыльскага раёна.
Прайшоў шлях ад вучня Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага да прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура».
Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002).
Аўтар 15 кніг па літаратуразнаўстве, крытыцы, педагогіцы, краязнаўстве, больш як 600 артыкулаў і рэцэнзій.
Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Выдаў кнігі прозы «Ружовая знічка», «Хроніка смутку», «Сны пра дзяцінства», «Хрыстос між нас». ЛаўрэатЛітаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000).
300070