Вытокі і плынь
Алесь Бельскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
Бацька Іван Антонавіч доўга служыў у Савецкай Арміі, ён — ваенны аўтамеханік. Працаваў у Цімкавіцкай аўтабазе № 21 шафёрам, у мясцовым саўгасе, на заводзе жалезабетонных вырабаў... Ён вельмі шмат чытаў кніг, у дзяцінстве браў мяне з сабой у бібліятэку; можна сказаць, прывучыў пастаянна хадзіць туды. Бацька па неабачлівасці трагічна загінуў пад коламі грузавой машыны (аўтапоезда) восеньскім вечарам 1981 года. Я часта з шчымлівым смуткам і тугой перачытваю яго апошні ліст да мяне, студэнта-першакурсніка. Мне да болю шкада, што ўжо не вернецца той час, калі былі жывыя мае бацькі. Як многа я хацеў бы ім сказаць, паспавядацца, папрасіць прабачэння за свае дзіцячыя грахі!
У 1975 годзе ў Цімкавічах адбылося святкаванне 75-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. У нашу школу прыехалі родныя і сваякі пісьменніка, шмат знакамітых гасцей. I мне захацелася, каб пра гэтую падзею даведалася як мага больш людзей у Беларусі. Так я склаў сваю першую нататку і даслаў у дзіцячую газету «Зорька», але яна не была надрукавана. Карэспандэнт гэтай газеты ў сваім лісце раіў пісаць пра школьнае жыццё. У тым жа годзе я надрукаваў першыя невялічкія допісы ў піянерскай газеце «Зорька» і раённай газеце «Слава працы». Замалёўкі на тэму прыроды дасылаў у часопіс «Бярозка» і газету «Піянер Беларусі». Пачаў складаць і вершыкі. Асабліва часта я друкаваўся на старонках райгазеты, якая тады была вельмі папулярнай: яе выпісвалі ледзь не ў кожнай цімкавіцкай хаце. Праз колькі часу я зрабіўся мясцовай «юнай славутасцю». У дзявятым класе стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу сачыненняў школьнікаў, і мяне прэміравалі пуцёўкай у піянерлагер на беразе Нарачы «Зубраня». Сустрэчы, гутаркі з таленавітымі раўналеткамі пакінулі глыбокае і незабыўнае ўражанне. 3 такімі людзьмі, якія маюць вялікую цікавасць да роднай літаратуры, мне хацелася быць побач заўсёды.
У школе я сабраў творчых вучняў, і мы разам выпускалі школьную насценгазету. «Школьную газету, якую рыхтуе Саша і яго аднадумцы, я чытаю з не меншай цікавасцю, чым “раёнку” ці нават рэспубліканскія газеты. I вось чаму — тут творчасць, думкі і пачуцці нашых выхаванцаў», — так казала Зінаіда Іосіфаўна Раманенка, былы дырэктар Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага.
У Цімкавічах і Капылі мне пашчасціла ўпершыню пабачыць Янку Брыля, Алеся Адамовіча, Івана Чыгрынава, Міколу Хведаровіча, Адама Русака, Сцяпана Александровіча, Макара Паслядовіча, Паўла Кавалёва, Івана Грамовіча, Міхася Тычыну і многіх іншых літаратараў на якіх я глядзеў як на людзей асаблівых, незвычайных, з нейкага іншага, невядомага мне, свету.
Я з удзячнасцю згадваю тых, хто абудзіў у маім сэрцы любоў да роднага слова, кнігі, мастацкай літаратуры. Навучыла чытаць і пісаць мяне першая настаўніца Алена Казіміраўна Мохарт. У трэцім класе я атрымаў з яе рук кніжку як адзін з лепшых чытальнікаў вершаў. Вельмі істотна ўплывала на мой чытацкі выбар і густ школьны бібліятэкар Ніна Канстанцінаўна Нікалайчык. Маці на пошце, а яна там працавала, выпісала мне «Вясёлку», а затым і часопіс «Бярозка», з якім я пасябраваў на доўгія гады. Чытанне беларускіх дзіцячых кніжак і часопісаў зрабілася пастаяннай патрэбай.
У пачатковай школе я хадзіў у групу падоўжанага дня. Займаўся з намі Іван Паўлавіч Александроў, які, апрача гэтага, выкладаў у школе маляванне. Вось як ён стымуляваў падрыхтоўку намі хатняга задання: «Калі дружна папрацуеце, хутка выканаеце ўсе задачы і практыкаванні, тады вас чакае вельмі цікавая кніжка». Памятаю, як я любіў слухаць тыя казкі і апавяданні, якія чытаў Іван Паўлавіч. Ён чытаў творы беларускіх і рускіх класікаў. А яшчэ часта ў класе на дошцы ён прымацоўваў рэпрадукцыі жывапісных палотнаў Рафаэля і Леанарда да Вінчы, Левітана і Айвазоўскага, Шышкіна і Бялыніцкага-Бірулі... Як я разумею цяпер, гэтыя рэпрадукцыі ён вывешваў для рэлаксацыі — псіхаэмацыянальнага адпачынку. Аднойчы настаўнік прынёс вялікую скрыню і прапанаваў нам адгадаць, што ў ёй. Намаганні дапь правільны адказ былі марнымі. Высветлілася, што там былі самыя розныя лялькі, якія ўсім прыйшліся даспадобы. Настаўнік сказаў, што мы трымаем у руках незвычайныя цацкі, бо з імі можна не толькі бавіць час. Так Іван Паўлавіч зацікавіў нас лялечным тэатрам. Я з радасцю ўдзельнічаў у інсцэніроўцы казкі.
У сярэдніх класах першым маім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры быў Іван Рыгоравіч Масакоўскі. Яму падабалася, як я выразна, натхнёна чытаў вершы. Гэта быў надзвычай інтэлігентны і сціплы чалавек. Бацька неяк мне сказаў, што Іван Рыгоравіч у гады вайны ваяваў на фронце. Памятаю, калі я пачаў друкавацца ў райгазеце, прыйшоў да настаўніка і сказаў, што хачу напісаць пра яго (тады Іван Рыгоравіч ужо быў на пенсіі). Але, на жаль, я так і не пачуў ні слова пра тое, што мяне цікавіла. 3 Масакоўскімі наша сям’я жыла ў блізкім суседстве. Іван Рыгоравіч быў чалавек нездараўчаты, цяжка хварэў, і таму па гаспадарцы яму нярэдка пасабляў мой бацька: касіў, араў, нарыхтоўваў дровы... Я дапамагаў настаўніку пераносіць брыкет, прывезены для апалу хаты. Разоў колькі па просьбе Івана Рыгоравіча баранаваў агарод, абганяў бульбу, а неяк, калі не было каму раскінуць колькі градусаў бульбы, упершыню даверыў мне стаць за плуг. Ён часта і падоўгу гаварыў са мною, цікавіўся, як мая вучоба ў школе, што я чытаю, пра што пішу. Заўсёды штосьці раіў, падказваў. Надаралася, запрашаў дахаты, каб падзяліцца ўражаннямі аб прачытанай новай беларускай кнізе. Алена Мітрафанаўна, жонка майго настаўніка, на гадавыя святы прыносіла «працаўнічку», як яна называла мяне, гасцінцы, а Іван Рыгоравіч неяк гукнуў да сябе і падараваў нават свой веласіпед. Ніколі не забуду, як ён суцяшаў мяне і падтрымліваў у горкія хвіліны жыцця.
Затым мне пашчасціла вучыцца ў заслужанай настаўніцы Беларусі Вольгі Ільінічны Марціновіч. Гэта быў першы чалавек, які адчуў мае творчыя здольнасці. Робячы агляд сачыненняў, яна амаль заўсёды зачытвала абзац ці некалькі сказаў з маёй пісьмовай работы. Наша настаўніца ўмела стварыць эмацыянальны настрой у класе. Памятаю, як глыбока крануў маё сэрца барадулінскі верш пра бацьку ў чытанні настаўніцы, і я ледзь утрымаўся, каб, як той хлопчык-бязбацькавіч, не «заплакаць шчырымі слязамі». Вольгу Ільінічну я згадваю толькі ў школьных сценах, сярод нас, дзяцей. Я многае аддаў бы ў сваім жыцці за тое, каб хоць на міг вярнуцца ў дзяцінства і зноў трапіць на ўрок роднай літаратуры да маёй дарагой настаўніцы.
Леанід Мікалаевіч Шкуцька нядоўга выкладаў у нашым класе, а, раней надаралася, колькі разоў замяняў урокі. Ён ужо быў чалавек перадпенсійнага веку, сівагаловы, але вельмі рухавы, хадзіў паспешлівым крокам, хоць і абапёршыся на кульбу. Леанід Мікалаевіч прыйшоў да нас у дзявятым класе, і мы пачалі
вывучаць беларускую савецкую літаратуру, зацікавіць якой, як я цяпер разумею, было няпроста. Запомніліся мне з урокаў пра Купалу хіба вершы «Лён» і «Беларускім партызанам». А вось разгляд баек Крапівы стаў святам смеху. Лепшыя яго ўрокі былі па творчасці Кузьмы Чорнага. Ён распавядаў пра цімкавіцкі перыяд жыцця пісьменніка, пра чорнаўскіх герояў, зачытваў апісанні Скіп’ёўскага лесу, вялікага скрыжавання, некалькі разоў прамаўляў любімы чорнаўскі афарызм: «Вялікі доктар усялякай хворасці ў чалавечай душы — час — мае вечнага свайго дапаможніка — працу». Па праграме мы праходзілі раман «Трэцяе пакаленне». Шмат гаварылі пра Міхала Тварыцкага, галоўнага героя твора. Гэты чалавек у бруднай, неахайнай вопратцы выклікаў у мяне сорам і разам з тым шкадаванне. У вобразе Тварыцкага я пазнаў нашых местачкоўцаў — у вышмальцаваных целагрэйках, змардаваных працай.
Лёс падараваў мне яшчэ аднаго настаўніка беларускай літаратуры. У нашу школу Генадзя Іосіфавіча Казака накіравалі на працу пасля заканчэння філфака БДУ. Малады настаўнік з кучаравай чупрынай і ў акулярах з залацістай аправай напачатку пачуваў сябе сярод старшакласнікаў не зусім упэўнена, але ў хуткім часе ён асвойтаўся і з класам у яго быў, як кажуць, поўны кантакт. Ён даведаўся пра мае літаратурныя схільнасці і зацікаўленні і неўзабаве пачаў прыносіць свае кнігі ды часопісы. Так я прачытаў вельмі карысную на той час для сябе кнігу С. Антонава «Я чнтаю рассказ» (1973), у якой, апрача іншых, была выказана вось гэтая парада для маладых пісьменнікаў: «Очевндно, не следует навязывать насмльно героям тшшчность, а доверять нх жмвому, естественному поведенню. Надо глубже нзучать прнроду человека, его ннднвядуальные черты, особенностн, прнвычкн». Я пачаў больш пільна ўзірацца ў людзей, сачыць за іх жэстамі, манерай гаварыць. Настаўнік пастаянна цікавіўся сучасным літаратурным працэсам, па-за яго ўвагай не заставаліся таленавітыя творы беларускіх пісьменнікаў. На пачатку заняткаў Генадзь Іосіфавіч часам гаварыў пра яркія літаратурныя з’явы, найбольш значныя публікацыі сучасных аўтараў. Мне здаецца, што ў першую чаргу ён хацеў пазнаёміць з новымі творамі менавіта мяне, бо бачыў маю апантанасць роднай літаратурай. I вось я да паўночы чытаю «Пушчу» В. Карамазава, вельмі эмацыянальна рэагую на баладу У. Някляева «Дыктант»... У тым, што на рэспубліканскім конкурсе сачыненняў я заняў другое месйа, ёсць значная заслуга і яго, Генадзя Іосіфавіча Казака.
Гэтаму папярэднічалі яго гутаркі пра культуру мастацкай творчасці. Ён, рэдагуючы напісаны мною тэкст, гаварыў пра недахопы, вучыў, што не трэба пераймаць літаратурныя штампы, газетна-канцылярскую мову.
3 настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў плане філалагічнай падрыхтоўкі найбольш дала мне Соф’я Барысаўна Нусенсон (Пакалевіч). Бог падараваў ёй выключны талент педагогаславесніка. Яна выкладала літаратурны матэрыял нетрывіяльна, нестандартна. Соф’я Барысаўна ўмела нас разгаварыць, разварушыць нават тады, калі ўжо сітуацыя, здавалася б, была безнадзейнай. Праблемныя пытанні, пастаўленыя ёй, прымушалі думаць, разважаць і спрачацца. Яна імкнулася, каб мы авалодалі культурай мыслення, культурай пачуццяў, займелі ў жыцці трывалыя маральныя перакананні. Слова яе выхоўвала, падказвала шукаць сапраўднае, прыгожае, непадманную мэту і сэнс жыцця. Да ўрокаў Соф’і Барысаўны асабіста я пачынаў рыхтавацца летам: начытваў тэксты і вёў пры гэтым літаратурны дзённік (на вядзенне дзённіка, праўда, надоўга імпэту не хапала). Вельмі шмат і досыць скрупулёзна з настаўніцай мы працавалі над конкурснымі сачыненнямі. Я ўдзячны ёй за тыя мае творчыя пакуты і пошукі, за ўрокі, на якіх віталася шчырае самавыяўленне, праца душы і думкі.