Вытокі і плынь
Алесь Бельскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
Івана пасля вучобы ў гэты час прызначылі старшынёй калгаса ў суседняй вёсцы. Працаваў умела, адказна, паказваў добры прыклад радавым калгаснікам. У час жніва, калі асабліва востра адчуваўся недахоп рабочых рук, старшыня сам садзіўся за штурвал трактара і пачынаў убіраць збажыну на палетках.
Яшчэ адзін брат, Аляксей, пасля вучобы ў Мінску працаваў на хлебазаводзе. Але юнака вабіла неба. Ён паспяхова скончыў
лётную школу і ў званні лейтэнанта пачаў вадзіць крылатыя машыны ў пятым акіяне.
Гаўрыла пачынаў старшым піянерважатым Песачанскага дзіцячага дома, а потым працаваў у Столінскім ваенкамаце. Тут ён уступіў у ленінскую партыю.
Адным словам, сыны Макара Данілавіча і Фядоры Юстынаўны знайшлі сваё месца ў жыцці.
I раптам — вайна. Вялікія і цяжкія выпрабаванні выпалі і на долю сям’і Гуліцкіх. Яны мужна паўсталі на абарону Айчыны ад гітлераўскай навалы. Але не ўсе дачакаліся свята Перамогі.
Іван загінуў у адным з баёў на фронце. He вярнуўся з баявога задання памочнік камандзіра эскадрыллі Аляксей Гуліцкі, які прапаў без вестак у 1944 годзе. Чырвоныя следапыты адной са школ Брэста, дзе жыве К. М. Гуліцкая, вядуць пошук лётчыка-героя.
Малодшы, Гаўрыла, загінуў у родных мясцінах. Ён быў смелы і мужны партызан. He адзін фашыст сустрэў смерць ад рук партызанскага разведчыка. У баі за Цімкавічы склаў галаву Гаўрыла, абарвалася маладое жыццё. Цела трапіла ў рукі фашыстаў. Гітлераўскія каты здзекаваліся з яго. Нават мёртвы партызан быў грозны ў сваёй помсце ворагу.
Змагаліся з ворагам і жанчыны з гэтай сям’і. Клаўдзію Гуліцкую вайна застала ля гераічнага Брэста. 3 цяжкасцю дабралася яна да родных мясцін. Неўзабаве стала сувязной партызанскага атрада імя Будзённага, які дзейнічаў на Капыльшчыне. Чым маглі дапамагалі народным мсціўцам сёстры Аляксандра і яшчэ зусім юная Яўгенія.
Загінуў на фронце муж Аляксандры Мікалай Сушко. He вытрываўшы гора, спынілася сэрца старога Макара Данілавіча.
...Жыла калісьці ў хаце на ўзлеску дружная сям’я — бацька, маці, чатыры браты і тры сястры. Вайна забрала ўсіх мужчын. Кожны другі з гэтай сям’і не вярнуўся да роднага парога...
Пасля вайны Гаўрылу Гуліцкага перапахавалі на вясковых могілках. Маці героя, маленькая, з ссівелымі валасамі жанчына, шаптала: «Гаўрыла мой, Гаўрушка!..» I перад вачыма паўставалі як жывыя Сцяпан, Іван, Аляксей... Па шчоках маці каціліся слёзы. Гэта былі слёзы вялікага мацярынскага гора і вялікай гордасці за сваіх сыноў, якія пражылі кароткае, але яркае жыццё. Яны ваявалі не дзеля славы, яны загінулі за Радзіму, за сённяшні наш шчаслівы дзень.
Пасля вайны памерла маці Фядора Юстынаўна. 3 вялікай сям’і Гуліцкіх засталіся тры сястры. Аляксандра Макараўна
працавала ў Цімкавіцкім сельпо, цяпер яна на пенсіі, жыве ў Цімкавічах. Клаўдзія Макараўна працавала ў Брэсце. Яна таксама на пенсіі. Яўгенія Макараўна — выхавальніца ў дзіцячым садку, жыве ў Мінску.
Больш як трыццаць гадоў на нашай зямлі мірна цвітуць яблыні, разносяць свой лёгкі духмяны пах. Мінулі дзесяцігоддзі, час залячыў раны вайны, але не закрэсліў людскую памяць. I сёння, калі наша рэспубліка набліжаецца да свайго слаўнага юбілею, мы з гонарам называем імёны яе слаўных сыноў і дачок. Заўсёды, калі я думаю пра Гуліцкіх, мне хочацца з удзячнасцю схіліць галаву перад мужнасцю і вернасцю Радзіме гэтай звычайнай беларускай сям’і.
1978, 1980
ГРАНІЦА ПРАХОДЗІЛА ПОБАЧ
Хутка бяжыць час. He за гарамі і той дзень, калі ў вёсцы Цімкавічы ў новым будынку нашай сярэдняй школы адкрыецца музей 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада. Ініцыятар стварэння музея — заслужаная настаўніца БССР 3. I. Раманенка, якая збірала матэрыялы аб пагранатрадзе каля дваццаці пяці гадоў. Проста здзіўляешся зробленаму Зінаідай Іосіфаўнай. За яе плячыма засталіся доўгія гады стараннай і плённай працы.
Гераічная і слаўная гісторыя 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада, які знаходзіўся ў нашай вёсцы з 1922 па 1939 год. Граніца праходзіла непадалёку ад Цімкавіч.
Савецкія войскі 17 верасня 1939 года перайшлі граніцу Польскай дзяржавы і пачалі вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь. Сорак гадоў таму назад у вызваленчым паходзе ўдзельнічалі і байцы 17-га Цімкавіцкага пагранічнага атрада. Адным з першых у час гэтай важнай аперацыі загінуў пагранічнік Рыгор Ільіч Кафанаў. У музеі будуць змешчаны матэрыялы пра баявыя подзвігі Рыгора Кафанава, Фядота Найдзёнава, лейтэнанта Рыгора Усаценкі, Рыгора Ерамеева і іншых пагранічнікаў.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, байцы былога 17-га Цімкавіцкага пагранічнага атрада першымі прынялі пад Брэстам удар фашысцкіх дывізій. У першых баях на граніцы ў чэрвені 1941 года пагранічнікі праявілі сапраўдную адвагу і мужнасць.
Прайшлі гады. Цесная, трывалая сувязь звязвае піянераў і школьнікаў Цімкавіцкай сярэдняй школы з пагранічнікамі заставы імя Р. I. Кафанава. Пабывалі ў нас у гасцях і ветэраныпагранічнікі. В. М. Наздарскі, Ю. I. Шайко, Я. В. Елісееў, У. А. Ішын усталявалі пліту з імёнамі палеглых байцоў. Вучні ўсклалі на магілу герояў кветкі.
Госці прывезлі пісьмо-наказ піянерам, камсамольцам і настаўнікам школы. Ветэраны-пагранічнікі ўручылі Зінаідзе Іосіфаўне Раманенка новыя экспанаты ддя музея.
1979
••— ■ м »11 ■ —••
НА РАДЗІМЕ КЛАСІКА
Цімкавічы і Кузьма Чорны — адно непадзельнае цэлае. Пісьменнік стаў гонарам нашай вёскі, яе зоркай-сімвалам. I вядзе людзей сюды, на радзіму класіка, дарога, каб пакланіцца яго памяці і вялікаму мастакоўскаму таленту.
Ужо не першы юбілей, прысвечаны Кузьму Чорнаму, святкуецца ў Цімкавічах. I вось сёлета, 24 чэрвеня, у дзень 80-годдзя пісьменніка, на яго радзіме сабралася шмат люду: настаўнікі, бібліятэкары, мясцовыя жыхары. Са сталіцы на ўрачыстасць прыехалі літаратурныя знакамітасці, таленавітыя майстры слова. Сярод гасцей — адметная постаць народнага пісьменніка БССР Янкі Брыля, творы якога мы, дзесяцікласнікі, нядаўна вывучалі на ўроках. А вось Васіль Вітка, казкі і вершы якога мы калісьці чыталі ў пачатковай школе і на старонках часопіса «Вясёлка». Са скрыпкай завітаў на свята ў Цімкавічы паэт-зямляк Адам Русак. Аўтар «Хатынскай аповесці» Алесь Адамовіч штосыді абмяркоўваў з маладым даследчыкам творчасці Кузьмы Чорнага Міхасём Тычынам. На сустрэчу з землякамі класіка прыехалі таксама Іван Грамовіч, Павел Кавалёў, Алена Васілевіч, Іван Чыгрынаў...
У ганаровым прэзідыуме побач з пісьменнікамі — сёстры Кузьмы Чорнага Ганна Карлаўна і Марыя Карлаўна Раманоўскія, дачка Рагнеда. 3 вуснаў гасцей прагучалі словы пра жыццё і творчасць класіка. Асабліва цікава было пачуць успаміны старэйшых пісьменнікаў, якія асабіста ведалі Кузьму Чорнага, сустракаліся з ім. Некаторых ён падтрымаў на пачатку творчага шляху ў літаратуру. 3 удзячнасцю майстру прозы выказаўся пісьменнік
Янка Брыль. Апроч іншага, гаварылася пра ролю малой радзімы ў лёсе і творчасці Кузьмы Чорнага. «Дарагія цімкаўцы!» — так звярнуўся да землякоў класіка паэт Васіль Вітка.
Нягледзячы на гарачы сонечны дзень, госці і жыхары не спяшаліся разыходзіцца. Здаецца, сам Кузьма Чорны яднаў і збліжаў людзей.
Самым малым госцем у Цімкавічах стаў унук беларускага класіка — Коля Раманоўскі. Мабыць, на ўсё жыццё ён запомніць гэта свята ягонага славутага дзеда. На жаль, Чорны не дажыў да сённяшняга юбілейнага дня, не стала яго ў 1944 годзе, у час росквіту сваёй маладосці. Яму хацелася напісаць новыя раманы. Творчых задум у яго было шмат. Ён марыў, што вернецца ў родныя Цімкавічы і тут будзе жыць сярод сваіх землякоў, пісаць творы. «Як мая душа рвецца туды' Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае...» — незадоўга да смерці пісаў Кузьма Чорны пра свае родныя мясціны.
Кажуць: чалавек жыве датуль, пакуль аб ім памятаюць. Памяць пра Кузьму Чорнага беражліва захоўваюць настаўнікі і вучні Цімкавіцкай СШ, яны шануюць імя беларускага класіка і яго спадчыну. Кожны ахвотны ў Цімкавічах можа даведацца пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка, пачуць расказ школьнага экскурсавода пра тое, як будучы класік гадаваўся, вучыўся, настаўнічаў... У цэнтры нашай вёскі заўсёды адчынены дзверы музея Кузьмы Чорнага. Сёння тут, пры музейным будынку, у засені каштанаў, было шматлюдна. У гаманкім гурце гасцей і мясцовай інтэлігенцыі добрым словам згадвалі Кузьму Чорнага, гаварылі пра яго таленавітыя творы і самабытных герояў. Жыве памяць на радзіме класіка.
1980
1981-2000
БАЯВОЕ БРАТЭРСТВА, ДОЎГ I ПАМЯЦЬ
Пра сябе ён гаворыць з неахвотай. «Проста ваяваў. Гэта вам, маладым, здаецца, што мы толькі пра подзвігі марылі», — апраўдваючыся, патлумачыў Павел Васільевіч Нікіцін, мой сусед, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Зрэдку ён дабрадушна ўсміхаўся: маўляў, цяжка табе, пасляваеннаму юнаку, які не бачыў жахаў вайны і ведае пра яе толькі з кніг ды кінастужак, зразумець той час, што на самай справе адбывалася. «Ды і навошта гаварыць пра сябе, свае заслугі», — запярэчыў Павел Васільевіч на маю просьбу расказаць пра ваеннае мінулае. I працягваў: «Я вось часта думаю пра тое, як склаўся б мой лёс, каб у цяжкія хвіліны на мяжы жыцця і смерці побач са мною не было простых і цудоўных людзей, надзейных сяброў і таварышаў, якія змагаліся з ненавісным ворагам, не шкадуючы крыві сваёй. Ці змог бы выжыць і вось сёння з табой гаварыць?»
Сапраўды, на такіх людзей Паўлу Васільевічу пашэнціла неаднойчы. 1941 год, пачатак вайны... Павел Нікіцін, савецкі пагранічнік, апынуўся ў вёсцы Прусы на Капыльшчыне. Знясілены, галодны. Прыблукаў сюды разам з аднапалчанінам і сваім школьным сябрам Мікалаем Астапенкам...
Полк, у якім ваяваў Нікіцін, пасля кровапралітных баёў трапіў у акружэнне. 3 вялікімі стратамі ўдалося вырвацца з вогненнага кальца, пачаўся адыход рэшткаў палка на ўсход. Пастаянна адбываліся сутычкі з узброенымі да зубоў гітлераўцамі. «У 1940 годзе Мікалай Астапенка, я і яшчэ дзесяць хлопцаў з нашай сярэдняй школы горада Зарайска Маскоўскай вобласці былі прызваны на службу ў пагранічныя войскі. А далей усе разам апынуліся на беларускай зямлі. У раёне Аўгустова ў першыя дні вайны прынялі баявое хрышчэнне, — расказвае Павел Васільевіч, моцна сціскаючы загарэлыя, яшчэ моцныя рукі. — Цяжка і горка ўспамінаць тыя дні. Байцы гінулі не толькі ад варожай кулі, але і