• Часопісы
  • Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

    Вытокі і плынь

    Алесь Бельскі

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2018
    31.39 МБ
    Хутка бяжыць час. Вось і набліжаецца-мінае 125-годдзе з дня нараджэння вучонага-педагога прафесара Фамы Антонавіча Бельскага. Ён быў першым загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце (1935—1936). Займаў кіраўнічыя пасады і выкладаў у розных вышэйшых навучальных установах СССР. Раней Ф. А. Бельскі меў статус савецкага вучонага, а цяпер лічыцца беларускім, украінскім, расійскім і ўзбекскім вучоным. I ўсюды, дзе працаваў, ён пакінуў прыкметны след.
    Фама Бельскі — філолаг, вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі, краязнавец, музеёлаг, педагог-практык. Нарадзіўся ён 31 кастрычніка (па новым стылі — 14 лістапада) 1890 года ў мястэчку Цімкавічы былога Слуцкага павета (цяпер — Капыльскі раён). Яго дзед Сільвестр быў выпускніком літаратурнага факультэта Віленскага ўніверсітэта, вучыўся ў адзін час з Адамам Міцкевічам, Ігнатам Дамейкам і іншымі філаматамі ды філарэтамі. 3 сярэбраным медалём Ф. Бельскі скончыў Слуцкую гімназію (1909), Кіеўскі ўніверсітэт з дыпломам першай ступені (1913). 3 1925 года — прафесар педагагічных навук.
    Многае ў біяграфіі і творчай дзейнасці Ф. Бельскага пазначана словамі «першы» ці «ўпершыню». Ён быў адным з першых прафесараў Данецкага інстытута народнай адукацыі і Магілёўскага педінстытута, пачынальнікам музейнай справы і краязнаўчага руху на Луганшчыне, ініцыятарам стварэння першых навуковых таварыстваў на Данеччыне, школ для таленавітых дзяцей і інш. Вельмі шмат часу аддаваў працы з літаратурна адоранымі дзецьмі і студэнтамі. Гэта ён надрукаваў першы пераклад з французскай мовы будучага славутага паэта Украіны Міколы Зэрава, з якім разам вучыўся ў Кіеўскім універсітэце, а затым працаваў у Златапальскай гімназіі.
    Фама Антонавіч Бельскі быў вучоным з уласнай пазіцыяй. У 1932 годзе прафесар на вучоным савеце Херсонскага педінстытута выступіў з крытыкай метаду політэхнізму, і гэтае яго выступленне і пазіцыя была расцэнены як ідэалагічна нявытрыманыя, варожыя. Фаму Антонавіча хацелі пазбавіць права выкладаць у ВНУ, рыхтаваліся дакументы на арышт. 3 гэтага часу і пачынаюцца ўцёкі, вандраванні вучонага па Савецкім Саюзе. Усе цяжкасці і нягоды з ім раздзяліла яго жонка, верная спадарожніца жыцця Кацярына Міхайлаўна. На жаль, Фама Бельскі сталінскую ўладу не перажыў, да апошніх дзён жыцця марыў вярнуцца ў родныя Цімкавічы. He стала яго ў 1952 годзе.
    Жыццю і дзейнасці Ф. А. Бельскага прысвечана кніга «1 прызванне, і лёс» (2012). Звесткі пра яго ўлучаны ў энцыклапедыі і даведнікі, яго творчая спадчына актыўна вывучаецца і даследуецца ва Украіне і ў Беларусі. Сёлета 125-годдзю з дня нараджэння вучонага былі прысвечаны даклады на міжнародных навуковых канферэнцыях у Магілёве і Луганску.
    Спадзяёмся, што неўзабаве пабачыць свет зборнік «Фама Антонавіч Бельскі: біяграфічныя матэрыялы і артыкулы». Трэці раздзел гэтай кнігі складаюць паэтычныя прысвячэнні ў гонар выдатнага вучонага. Паэт Яўген Гучок, які нарадзіўся ў Слуцку, стварыў паэму-эсэ «Пакутнік-пілігрым». Неардынарнай асобе і лёсу вучонага прысвяцілі вершы С. Панізнік, В. Стралко, Л. Забалоцкая, С. Чыгрын, А. Петрушкевіч, В. Рагаўцоў, А. ГібокГібкоўскі і інш.
    2015
    АСОБА ФАМЫ БЕЛЬСКАГА Ў ДРУКУ
    Фама Антонавіч Бельскі (1890—1952) — савецкі, украінскі, беларускі, расійскі і ўзбекскі вучоны ў галіне педагагічных навук, краязнавец, музеёлаг, педагог. Аўтар больш як 40 публікацый і рукапісных работ, шэраг з якіх мелі ініцыяльны, наватарскі характар. Ён зрабіў значны ўклад у развіццё народнай адукацыі, педагагічнай думкі, музейнай справы на Луганшчыне і ва Украіне. Адзін са стваральнікаў навуковых таварыстваў і музеяў на Данеччыне, працаваў на розных кіраўнічых пасадах у Краснадарскім педагагічным інстытуце, быў адным з першых прафесараў
    Магілёўскага педінстытута, актыўны арганізатар адукацыі і навукі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Бухарскім педінстытуце...
    Прыкметны ўсплёск цікавасці да асобы нрафесара педагогікі Ф. А. Бельскага прыпадае на канец XX стагоддзя, пра што засведчылі даследаванні ўкраінскіх вучоных В. Курылы, Т. Анпілогавай, I. Ключневай і інш. На першы погляд, здарылася неверагоднае: як быццам адбылося другое нараджэнне чалавека і вучонага мінулай эпохі, пачалося, можна сказаць, духоўнае жыццё пасля смерці. На самай справе вяртанне імя і творчасці Фамы Антонавіча Бельскага ў гісторыка-навуковы кантэкст, запатрабаванасць яго ідэй і спадчыны на сучасным этапе развіцця педагогікі бачыцца з’явай цалкам заканамернай. Ф. А. Бельскі быў ля вытокаў станаўлення навукі, адуканыі, краязнаўства, культуры на Луганшчыне і ў цэлым на ўсходзе Украіны. Даследаванне асобы вучонага супала з пачаткам новай хвалі ўкраінскага нацыянальнага адраджэння і абуджэннем шырокай цікавасці да нацыятворных працэсаў, да культурна-духоўных і навукова-творчых набыткаў мінулага, спазнання перадумоў развіцця розных сфер грамадскага жыцця. Такім чынам, актуалізацыя гістарычнага дыскурсу ў грамадстве і навуцы абумовіла даследчыцкі зварот да напрацаванага вопыту, традыцый і навацый у педагогіцы, адукацыі і культуры 1920-х гадоў.
    Сярэдзіна 1980-х гг. у СССР — пачатак так званай перабудовы, якая дала магчымасць вучоным у розных рэспубліках вывучаць уласную гісторыю, вяртаць забытыя імёны, звярнуцца да ідэй, канцэпцый мінулага часу. Менавіта тады з’явіліся першыя публікацыі пра Ф. А. Бельскага ў Беларусі, найбольш прыкметную з якіх «3 усімі правамі і перавагамі...» надрукавала «Настаўніцкая газета» ў рубрыцы з красамоўнай назвай «Вернуты з забыцця» (1991, 11 студз.). Яе аўтар — Анатоль Бельскі (1949—1994), пляменнік Фамы Антонавіча, настаўнік-гісторык і краязнавец, на той час дырэктар Руднянскай васьмігадовай школы Капыльскага раёна. 3 яго артыкула па сутнасці і пачынаецца бібліяграфія публікацый сучаснага перыяду пра савецкага вучонага ў галіне педагагічных навук.
    Згадка імя Ф. Бельскага, спасылкі на яго працы ёсць у артыкулах і даследаваннях, якія друкаваліся пры жыцці прафесара. Так, I. Ключнева ў артыкуле «Краеведенне на Луганшнне (20—30-е гг.)» (1999) робіць спасылкі на інфармацыйныя матэрыялы ў газеце «Луганская правда», дзе згадваецца Ф. Бельскі як арганізатар «Навуковага таварыства на Данеччыне» і інш.
    Цытаванне прац вучонага, паводле А. Адаменка, сустракаецца на старонках часопіса «Радянська школа» 1920-х гг. Высветлілася, што было нечаканасцю, пра Ф. Бельскага пісалі нават на эміграцыі. А. Філіповіч, апавядаючы пра ўкраінскага паэта М. Зэрава, яго жыццё і працу ў Златапалі, добрым словам згадаў выкладчыка гімназіі Фаму Антонавіча Бельскага (Безсмертні: зб. спогадів про М. Зерова, П. Фйлйповйчэ і М. Драй-Хмару. — Мюнхен, 1963, с. 31—32, 107—108). Бібліяграфія матэрыялаў ад сярэдзіны 1920-х гг. да сённяшняга часу пра дзейнасць і творчасць вучонага-педагога вымагае далейшага пошуку, удакладнення і сістэматызацыі.
    На пачатку XXI стагоддзя даследаванне творчай асобы Ф. А. Бельскага і спадчыны атрымала актыўны і плённы працяг, набыло характар устойлівай тэндэнцыі. Мы імкнуліся да храналагічнай фіксацыі найбольш значных бібліяграфічных фактаў, якія даюць уяўленне пра сённяшні стан вывучэння і распрацаванасці тэмы «Прафесар Ф. А. Бельскі як арганізатар адукацыі і навукі». Далей і прапануецца кароткі аглядны экскурс у гэтую тэму з вылучэннем галоўнага, найбольш істотнага ў спісе публікацый пачатку 2000-х гг. пра вучонага-педагога Ф. Бельскага і яго дзейнасць.
    На пачатак 2000-х прыпаў выхад бібліяграфічнага паказальніка «Прафесар Фама Антонавіч Бельскі» (2002). Гэтае выданне пазнаёміла шматлікіх чытачоў на радзіме, у блізкім і далёкім замежжы з біяграфіяй вучонага-педагога і яго творчай спадчынай. Бібліяграфічны даведнік адыграў важную пазітыўную ролю ў вяртанні імя прафесара Ф. Бельскага ў гісторыка-навуковы кантэкст, даў штуршок для больш шырокага і паглыбленага асэнсавання яго педагагічнай творчасці. Менавіта так меркаваць дае падставы значная колькасць спасылак на гэтае даведачнае выданне ў навуковым друку і інтэрнэце.
    Ужо выбар тэмы кандыдацкай дысертацыі Т Анпілогавай «Гуманітарна інтелігенція Донбасу в період новоі економічноі' політйкй (1921 — 1928 рр.)» (2006) абумовіў зварот да шырокага кола архіўных крыніц, працу з даваеннай перыёдыкай. Аўтарам гэтай работы выяўлены шматлікія факты і звесткі пра навуковаарганізацыйную і культурна-асветніцкую дзейнасць вучонага. Пры падрыхтоўцы шэрагу навуковых артыкулаў па тэме даследавання Т Анпілогавай таксама скарыстана факталогія, якая датычыць луганскага перыяду жыцця і творчасці Ф. Бельскага, які ў 1920-я гг. быў перш выкладчыкам, а затым прафесарам
    Данецкага інстытута народнай адукацыі. Значэнне дзейнасці вучонага-педагога і асветніка грунтоўна раскрываецца ў артыкуле Т. Анпілогавай «Внесок Ф. А. Бельського у розвйток народноі’ осві™ та наукй на Луганшйні» (2012), надрукаваным у часопісе «Бахмутськнй шлях». Апрача іншага, у гэтай публікацыі гаворыцца пра ўклад прафесара Ф. Бельскага ў стварэнне педагагічнага музея пры Данецкім інстытуце народнай адукацыі, ролю ў арганізацыі секцыі навуковых работнікаў Луганшчыны, навуковага таварыства на Данеччыне і інш. Кандыдат гістарычных навук дацэнт Т Анпілогава больш як дзесяцігоддзе вывучае і аналізуе дзейнасць Ф. Белыжага на Луганшчыне, з’яўляецца на сёння адным з яго аўтарытэтных біёграфаў. Да асобы гэтага вядомага прафесара Данецкага інстытута народнай адукацыі, вучонага-педагога і краязнаўцы яна звяртаецца ў навуковых дакладах і лекцыях.
    У Беларусі гэткім жа актыўным даследчыкам спадчыны Ф. Бельскага, прапагандыстам яго педагагічных ідэй і поглядаў з’яўляецца А. Снапкова, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры педагогікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя A. А. Куляшова. Асоба і дзейнасць вучонага разглядаецца ёй найперш у кантэксце гісторыі кафедры, пра што сведчаць надрукаваныя А. Снапковай артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках «йз йсторйй кафедры педагогйкй Могйлевского государственного унйверсйтета йм. A. А. Кулешова (30—60-е годы XX века)» (2012), «Первые преподавателй педагогйкй Могйлевского государственного унйверсйтета йм. A. А. Кулешова» (2012), «Йсторйя кафедры как средство йдейно-нравственного й духовного воспйтанвя студенческой молодежй» (2012), «Научно-йнновацнонный опыт кафедры педагогйкй МГУ ймсйй A. А. Кулешова: йсторня й современность» (2013) і інш. Першая грунтоўная спроба аналізу навукова-педагагічнай творчасці Ф. Бельскага зроблена А. Снапковай у артыкуле «В реальном временй й сквозь время: учёный-педагог Ф. А. Бельскйй й его творческое наследйе» (2012). На працягу апошніх гадоў яна пастаянна звярталася да навуковых ідэй, палажэнняў педагога-тэарэтыка і дыдакта, былога загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага педінстытута, пра гэта сведчыць цэлы шэраг навуковых публікацый: «Междйсцйплйнарный подход в педагогйческйх йсследованнях как выраженйе постнеклассйческого тйпэ научной рацйональностй» (2013), «Междйсцйплйнарный сйнтез в современном педагогйческом йсследованйй: актуалйзацйя проблемы» (2014), «Междйсцйплйнарный сйнтез как методологйческйй