Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

Вытокі і плынь

Алесь Бельскі

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
31.39 МБ
Менавіта ў такіх думках-адчуваннях адбывалася маё знаёмства з чарговым штогадовікам «Дзень паэзіі — 91», які трапіў да чытача на пачатку гэтага года, са спазненнем. Што ж, цяпер затрымліваюцца з выхадам многія беларускія кнігі — такі ўжо лёс нясе ім рыначная ява, у якой нацыянальнае друкаванае слова і мастацтва выцясняюцца на задворкі. Бязлітаснае распяцце «рынку» зазналі часопіс «Маладосць», яго літаратурны дадатак «Бібліятэка...», іншыя выданні, якія адкрываюць дарогу маладым. Мінулагодні «Дзень паэзіі» — без пераболыпання не толькі дзень, але і свята маладой паэзіі.
Мажліва, «Дзень паэзіі» ў значнай ступені прыцягнуў увагу чытачоў і сваімі невядомымі ці малавядомымі старонкамі літаратурнай спадчыны, якія прадстаўлены творамі В. Ластоўскага, X. Ільяшэвіча, У Клішэвіча, Р. Крушыны, А. Салаўя, Л. Бялькевіча. Вершы гэтых аўтараў падрыхтавалі да друку маладыя
літаратары В. Шніп, В. Чаропка, С. Чыгрын. Мы ж запынім увагу на паэзіі сённяшняга дня, прычым не будзем закранаць рускамоўную творчасць, паколькі яна заслугоўвае асобнай гаворкі.
Здаецца, і эстэтычная «планка», крытычная мерка ёсць — вершы М. Багдановіча, якімі адкрываецца зборнік. Пачынаецца пад знакам яго «Пагоні». Што ж да мастацкай вышыні класіка, багдановічаўскага ўзроўню, то паэт калі не дасягнуць, то наблізіцца да яе павінен імкнуцца — гэта значыць, індывідуальна-непаўторна выявіць сябе ў вершаваных радках. Сапраўдная паэзія, як бы аксіяматычна ні ўспрымалася думка, не можа нарадзіцца без выпраменьвання высокай эмацыянальнай і інтэлектуальнай энергіі, дэманстрацыі яркіх мастацкавыяўленчых сродкаў і формаў выказвання. Маладыя паэты, якія выступаюць на старонках альманаха, прагнуць і дасягаюць асабовасці самавыяўлення, мастацкай арыгінальнасці. Безумоўна, не ўсе, але, думаецца, не варта нам сёння адмаўляць той факт, што творчасць найбольш таленавітай моладзі прыўносіць у сучасную літаратуру свежы паэтычны струмень.
Перагортваю старонку за старонкай — і мяне радуе адметнасць унутранага самавыяўлення А. Аркуша, Г. Булыкі, I. Бабкова, С. Адамовіча, П. Вераб’ёва, А. Гуцава, А. Дэбіша... У творах маладых паэтаў адчуваецца пошук, жаданне выявіць стан свайго «я», падзяліцца з чытачом самым патаемным. Можа, іхняе слова прыцягвае асабліва яшчэ і таму, што яны як паэты растуць, упэўнена гартуюць талент і майстэрства. Пачытайце апошнія публікацыі маладых аўтараў — і вы адчуеце лірычны тонус іх творчасці. Калі I. Бабкоў — інтэлектуальна-філасофскі паэт, то С. Вераціла больш эмацыянальна-рэфлексійны. 3 нізкі чатырохрадкоўяў С. Верацілы найбольш кранула вось гэтае:
Камусьці восень «залатая», А мне шкада лістоты хрусткай, Што так журботна ападае 3 радкамі мовы беларускай.
Шматмернасцю зместу вызначаюцца вершы Г. Булыкі «Манета» і «Кропля». Паэтка хоча вытлумачыць невытлумачальнае, ледзь улоўнае, разгледзець штосьці глыбіннае, філасофскае нават у маленькай кроплі. Вобраз у яе вершах прыкметна ўскладнёны: «Пукатая кропля на зжоўклым лісце // Асветліла прорвы спарожненых клетак — // Праменні, няшкодныя той пустаце, // Звіліся
ў клубок і паснулі да лета». Увогуле, многія маладыя імкнуцца да неардынарнасці, арыгінальнай вобразатворчасці, ускладнёнай метафарызацыі. Добра гэта ці кепска? Можна, вядома, на гэты конт спрачацца, але відавочны той факт, што паэтычны радок — гэта не толькі яснасць і прастата, але і мнагазначнасць, якая не паддаецца імгненнай логіцы. Да нетрадыцыйнай формы верша — хоку — звярнуўся I. Сідарук. I, на мой погляд, яго паасобныя творы гэтага жанру больш удалыя, чым ранейшыя М. Шайбака. Асацыятыўнасць у I. Сідарука вынікае з яркай канкрэтыкі вобразаў. Вось трохрадовік «Развітанне»:
Грукнулі дзверы пад'езда Уздрыгваюць Чаінкі ў кубку
Безумоўна, дасягнуць такой асацыятыўнасці, як у японскім вершы, паэту цяжка, відаць, проста немажліва, ды ўсё ж лепшыя хоку I. Сідарука сведчаць пра тое, што не варта грэбаваць тым, што падвышае культуру паэтычнага мыслення.
Лірычная эмоцыя валадарыць у вершах Ф. Баторына, А. Жыгунова, Л. Забалоцкай, М. Бусько, А. Бадака, С. Валодзькі, 3. Дудзюк, С. Каробкінай і іншых паэтаў, якія выяўляюць сябе ў класічна-традыцыйных каардынатах. Выяўляюць па-рознаму. Уразіў драматычнай інтанацыяй верш А. Каско: «Беларусь! Hi жывая, ні мёртвая: // ні цвісці, ні ў магіле ляжаць». Душэўнай прачутасцю слова кранулі вершы «I вось той дзень...» В. Куртаніч, «Палац згарэў...» Л. Рублеўскай.
3 меншай цікавасцю, a то і сумам чыталіся публікацыі некаторых сталых паэтаў. Увогуле, у альманаху багата апісальнасці, рэзкіх кантрастаў паміж мастацкімі вартасцямі твораў. Гэта і не дзіўна, бо штогадовік нагадвае алфавітны спіс вайсковай роты, які зачытваецца на паверцы: чуюцца адзін за адным галасы, розныя па сваёй афарбоўцы і вопыту...
Расчаравала В. Аколава. У нізцы «Бараўлянскае лета» яна паўтараецца: тыя ж матывы, той жа вобразны лад, што і ў нядаўнім яе зборніку «Вяртанне ў заўтра». Верш М. Пазнякова «Матчына хата» — узор апісальнай паэзіі: няма ў ім ніводнага яркага вобраза. Ды і пра пакінутыя вясковыя гнёзды ў такім жа плане гаварылі ўжо нашы паэты, да прыкладу, В. Зуёнак. Падаецца, што твор М. Пазнякова больш прыдатны да «Дня паэзіі» сямідзясятых:
Аглухла, Аслепла, Сніць чорныя сны Пустэльная хата. А некалі
Ціхае, чуйнае свята Жыло ў гэтай хаце 3 вясны да вясны.
Прыкметнае месца ў штогадовіку займаюць творы, прысвечаныя Чарнобылю і Богу. Што ж, зварот да гэтых вобразаў — знак нашага часу. Але тым не менш прадчуваю, што неўзабаве ў нас будзе вершаў пра Бога не менш, чым у нядаўнія і колішнія — пра партыю. «Званы Чарнобыля» Л. Возісавай, змешчаныя ў «Маладосці», таксама сведчаць пра тое, што, як і пра званы Хатыні, у нас з’явіцца яшчэ нямала рыфмаванай вершатворчасці. У «Дні паэзіі» прыклад гэтаму — «Нараўлянскі бэз» У. Скарынкіна. Хіба можа ўразіць, адгукнуцца ў душы чытача канстатацыя вядомага, аблегчаная сузіральнасць, агульшчына?
Ніколі не суджана быць
Шчасліваю рыбнай старонцы. Шмат гвалту і бед нарабіць Паспелі тут цэзій і стронцый.
Трэба сказаць, што нашы паэты спяшаюцца адгукнуцца на новыя з’явы і падзеі жыцця, не дбаючы пра іх мастацкае асэнсаванне. Старажытныя дзіды «з вірусам СНІДу» зарыфмаваў X. Жычка, герой якога выступае абаронцам цнатлівасці жыцця. Рыфмоўка пакідае адчуванне нейкай несумяшчальнасці: «Скрыжаваліся дзіды... // Знаю я, хто — каго: // спапяліць усе СНІДы // грэшнай плоці агонь». «Спакусіўся» «моднай» тэмай В. Шніп. Яго «Манекеншчыца» нагадвае сузіральна-павярхоўны рэпартаж з Палаца мод.
Увогуле, «Дзень паэзіі — 91» дае нядрэнны спажытак парадыстам. Сярод парадыйных твораў, змешчаных у раздзеле «Па дарозе на Парнас», вылучацца вострыя і дасціпныя радкі М. Скоблы і А. Ненадаўца. Здаецца, пародыю М. Скоблы «Антываенная дактрына У. Мазго» можна аднесці таксама і да верша таго ж аўтара «Прыбудзе заўтра...», які змешчаны ў штогадовіку. У нас ёсць паэты, якіх крытыка не лашчыць, «дзяўбе» ад публікацыі да публікацыі. 1 часта зусім небеспадстаўна. Пасля выхаду другога
зборніка «Вершаліна», які атрымаў досыць крытычную ацэнку, У. Мазго, на жаль, не можа выбіцца з каляіны ўсярэдненай, пасрэднай вершатворчасці. А паэт жа мае творчы патэнцыял.
Яўна не з лепшым вершам паўстаў перад чытачамі Ю. Голуб. Як і П. Прыходзька, А. Зэкаў, Т Дашкевіч і інш. Некаторым творам уласціва, кажучы словамі Л. Дранько-Майсюка, паэтычная бесклапотнасць. А гэта радкі іншага кшталту:
Хоць век мы можам працаваць, Хоць век крычаць, мітынгаваць, Цягнуць, як коні, лямку, Ды нельга перабудаваць Паветраныя замкі.
Пра што гэты верш Л. Дайнекі? Хай, урэшце, мяркуе чытач. Мне здаецца, што твор можа прэтэндаваць толькі на ўяўную глыбакадумнасць.
Кітайскую экзотыку адкрывае для нас Р. Барадулін. Ды паасобныя творы ў яго вершаванай нізцы ўспрымаюцца ўсяго як эскізы, вершаваныя занатоўкі («Варажу на Вялікай кітайскай сцяне», «Гледзячы на Кітайскую сцяну»). А вось невялічкая замалёўка «Сустракаю пекінскую раніцу» вылучаецца адметнай вобразнасцю:
3 ночы яліне пагады золка.
Ціха святло ўваскрасае.
Раніца —
Шэрая перапёлка
Ад расы крыло абтрасае...
Аднак хіба толькі па назве твора можна зразумець, што паэт малюе раніцу «экзатычную».
He хацелася б, каб крытычныя меркаванні і заўвагі бачыліся чытачу як наскокі на паэтаў. Як падаецца, у альманах трапляе не самае лепшае з творчага наробку аўтараў. Тым не менш, можна працытаваць шмат радкоў, якія радуюць сваёй паэтычнай глыбінёй і майстэрствам. У чарговы раз пераконваешся, што мы мала звяртаем увагі на паэзію М. Рудкоўскага (на жаль, ужо нябожчыка), А. Барскага, Л. Дайнекі, Ю. Свіркі, В. Гардзея, маладзейшых — Л. Забалоцкай, А. Канапелькі... Можа, таму, што згадваем іх імёны толькі ў так званых абоймах. Па-добраму здзівілі паэтычныя публікацыі А. Масарэнкі і X. Лялько (чытач ведае іх у першую чаргу як празаікаў).
He магу не звярнуць увагу на адну акалічнасць, якую прыкмеціла вока. Мажліва, і памыляюся, але чарговы «Дзень паэзіі» — гэта калектыўнае «дзіця», якое ў значнай ступені належыць супрацоўнікам нашых рэспубліканскіх выдавецтваў, што, як вядома, размяшчаюцца ў адным будынку. Колькасцю, аб’ёмам надрукаванага іхнія публікацыі вылучаюцца прыкметна (X. Жычка, В. Лукша, К. Жук, Л. Дранько-Майсюк, Р. Барадулін, М. Мятліцкі, У. Марук). 3 шчодрасцю адведзены старонкі і паэтам, да якіх праяўляюцца асаблівыя сімпатыі. Прачытаўшы іх імёны, вы зразумееце — чаму. Стасункі па прынцыпе «ты мне — я табе» пазбаўляюць часам патрабавальнасці, крытычнага стаўлення да сябе і іншых. Я ўжо не кажу, што не зашкодзіла б сціпласці ўкладальніку, які сябе таксама не пакрыўдзіў. А маладыя, маўляў, дарасціце да нашага... Прынамсі, кнігі маладых аўтараў В. Чаропкі, М. Скоблы, Л. Рублеўскай і іншых аўтараў, заяўленыя ў тэматычным плане выдавецтва «Мастацкая літаратура» 1991 г., не выйшлі з друку яшчэ і на пачатку 1992-га. Затое кнігі выдавецкіх супрацоўнікаў выходзяць без затрымкі...
I яшчэ. Мо не варта гнацца за колькасцю імёнаў у штогадовіку, а дбаць пра яго мастацкі ўзровень, шматстайнае змястоўнае абнаўленне? Скажам, можна было б вылучыць асобным раздзелам «паэзію думкі» (інтэлектуальную лірыку) ці «міфалагічную» паэзію, змясціць нізкі пейзажна-экалагічных альбо эратычных вершаў ці на тэмы горада, беларускай гісторыі. Або чаму б не падаць асобна творы, якія вылучаюцца жанравымі і фармальнастылёвымі пошукамі? Сысці з традыцыйна-звыклага шляху ўкладання можна, бясспрэчна, па-рознаму. Але новыя падыходы вымагаюць ад укладальніка і рэдкалегіі дадатковых клопатаў. Вопыт выданняў «Дня паэзіі» падказвае, што шукаць трэба і варта.