• Часопісы
  • Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

    Вытокі і плынь

    Алесь Бельскі

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2018
    31.39 МБ
    перакананых гуманістаў: «Патрыятычнае ўслаўленне Радзімы і воінскіх подзвігаў яе мужных абаронцаў спалучаецца ў гэтых творах з гнеўным асуджэннем войнаў як жудаснай, антыгуманнай з’явы ў гісторыі чалавецтва, з адстойваннем ідэй усеагульнай справядлівасці і законнасці».
    Далей С. Кавалёў адкрывае чытачу імёны С. Лаўрэнція і Г. Пельгрымоўскага. Першы з іх з’яўляецца аўтарам польскамоўнай паэмы «Лямант няшчаснага Рыгора Осціка», пяру другога належыць «Дыялог праўдзівы літоўскага шляхціца...», гістарычная паэма «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага», якая «мае непасрэднае дачыненне да героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы XVI ст., пашырае яе тэматычныя межы, узбагачае і аквечвае новымі матывамі». Пра С. Лаўрэнція і Г. Пельгрымоўскага, як і пра ўжо раней згаданых паэтаў, падаюцца няпоўныя, сціслыя звесткі, што ўдалося адшукаць, пачэрпнуць з друкаваных і архіўных крыніц. Творы «Лямант няшчаснага Рыгора Осціка» і «Пасольства да вялікага князя Маскоўскага» разгледжаны ўсебакова, даследчык прааналізаваў іх вобразна-тэматычны змест, вызначыў жанравастылёвыя асаблівасці. «Паэма Г. Пельгрымоўскага “Пасольства да вялікага князя Маскоўскага”, — падкрэсліваецца напрыканцы раздзела, — эпілог да ўсяго комплексу героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы XVI ст. Знамянальна, што “рыцарская” паэзія высокіх подзвігаў завяршылася “пасольскай” паэмай міру».
    На апошніх старонках кнігі С. Кавалёў гаворыць пра адметнасць, самабытнасць героіка-эпічнай паэзіі ў тагачаснай еўрапейскай літаратуры: «У гэтай паэзіі мы не знойдзем характэрных для заходнееўрапейскай рыцарскай паэмы казачнай экзотыкі, авантурных прыгод, любоўных матываў, займальных сюжэтаў. Белетрыстыка, пацяшальнасць былі малаўласцівыя ўсходнеславянскім літаратурам эпохі Адраджэння... Паэты Вялікага Княства Літоўскага... праўдзівасць і дакладнасць лічылі найбольш каштоўнымі рысамі сваіх твораў, у якіх мастацкі, фабульны элемент звычайна падпарадкоўваўся дакументальнагістарычнаму». Слушнай падаецца думка пра тое, што паэмы Ф. Градоўскага, А. Рымшы, Я. Радвана, Г. Пельгрымоўскага, С. Лаўрэнція чакае новы этап вывучэння. Але адбудзецца гэта тады, калі мы будзем мець выдатныя паэтычныя пераклады твораў на сучасную беларускую мову. А пакуль што трэба аддайь належнае даследчыку, які зрабіў падрадковы пераклад твораў, падаў багаты ілюстрацыйны тэкставы матэрыял.
    Манаграфія С. Кавалёва сведчыць пра грунтоўнасць даследчыцкай працы маладога навукоўца. Гэтая кніга ўмацоўвае спадзяванне
    на плённы працяг актуальнай тэмы ў галіне медыявістыкі. У асобе С. Кавалёва і іншых маладых даследчыкаў беларускае гістарычнае літаратуразнаўства мае значныя перспектывы ддя развіцця.
    I яшчэ. Засмучае мізэрны наклад выдадзенай кнігі (600 асобнікаў), так патрэбнай на стале настаўнікаў, выкладчыкаў, не кажучы пра тых аматараў, якія цікавяцца роднай культурай і гісторыяй. Словам, кніга С. Кавалёва, не паспеўшы выйсці з друку, была асуджана на тое, каб стаць бібліяграфічнай рэдкасцю.
    1993, 1994
    ..— ,	— —	■—..
    «ЯШЧЭ Б... ПАБАЧЫЦЬ ВЕК НАСТУПНЫ»
    Пімен Панчанка выдаў новую кнігу «Высокі бераг» (1993), якую склалі вершы і эсэ. Гэта працяг размовы нашага старэйшага паэта з чытачамі пра жыццё, час, паэзію, лёс народа.
    «Паэт — неспакою слых...» — гэтыя барадулінскія словы можна цалкам аднесці да асобы П. Панчанкі. Ён — паэт з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, яркі выразнік народнага светапогляду і светаразумення. П. Панчанка заўсёды выступаў за слова палымянае, па-грамадзянску ўстурбаванае, наступальнае і дзейснае. Памятаеце, як у адным з ранейшых вершаў ён выказаў уласнае ідэйна-эстэтычнае крэда: «Сябры, хадзіце ў жыце, // Ганіце прэч тугу, // Пра васількі пішыце... // Я покуль не магу...» («Мяне сябры пытаюць...»). Сучасная тэматыка вызначальная ў новай кнізе паэта, як і наогул у паэзіі П. Панчанкі апошняга дзесяцігоддзя. Найперш яго займае тэма штодзённага існавання чалавека, хвалюе стан маралі і гуманізму ў грамадстве. Ён, як і раней, далучаны да самых надзённых праблем, свету чалавечага жыцця з яго радасцямі, клопатамі і трывогамі. Паэт блізка да сэрца прымае народную бяду, нястачу, адсутнасць годных умоў жынця. Яго апаноўваюць, даймаюць «горкія думкі»:
    Куды цяпер?
    О, край мой шматпакутны, Край да болю мілы, Дакуль жа будзеш ты Згінацца і цярпець?
    Паэта гнятуць цяжкія пытанні: «...Жыццё цяпер у нас — нібы тэатр абсурду. А вінаваты хто?»; «А на зямлі нашай што гэта робіцца?»; «Дзе чаканы светлы дзень?». Ці вось яшчэ адно пытанне, якое не дае спакою, турбуе паэта:
    Мы хвалямі затоплены
    Хлусні, маны, ілжы. Калі па-чалавечаму Пачнём усе мы жыць?
    Гэтыя і іншыя падобныя пытанні справяддівыя, яны скіраваны да свядомасці чытача і да ўладных вярхоў. Адрасаваны ўсім нам, сучаснікам паэта. Ён завастрае ўвагу на небяспечных, згубных праявах і тэндэнцыях, гаворыць аб набалелым, аб тым, што абражае чалавечую годнасць, памяць тых, хто загінуў у час мінулай вайны за лепшае жыццё і будучыню. Яму сумна і горка «ў гэтым прыцемку трагічнае эпохі». Паэт разумее, што цяжка пераўладкаваць па-новаму рэчаіснасць, наладзіць райскае жыццё на зямлі, каб хапала і дабротаў і шчадротаў. У сваіх вершах-разважаннях ён шукае выйсце з крызіснага сацыяльнага становішча, верыць, што можна выбавіцца з тупіка і ўбачыць святло ў канцы тунэля:
    Як спіны разагнём, Паразумнеем трохі I злыдні не саб'юць 3 народнае дарогі, To нашай Беларусі Жыць і жыць вякі!
    Галоўнае, перакананы паэт, — трэба сумленна гаварыць праўду, хай сабе сумную, горкую, пякучую. Трэба змагацца з недахопамі, пераадольваць цяжкасці з клопатам пра людзей, адказнасцю за іх лёс. А таму —
    Біце ў звоны Са званіцы, Што настаў Збаўлення час. Усё змяніць! I ўсім змяніцца! — I бяда пакіне нас.
    У гэтых радках ёсць «рацыянальнае зерне»: трэба змяніць жыццё да лепшага, кожнаму і ўсім неабходна змяніцца. А пакуль стан маралі і чалавечнасці ў грамадстве не на вышыні, а гэта непакоіць, трывожыць паэта. «Шмат на жыцці нашым чорных слядоў...» —
    кажа ён. Свой чорны след пакінуў Чарнобыль, «сёння — чорны час зняваг і бессардэчнасці...». Такі стан рэчаў спараджае журботна-сумны настрой, сумненні, расчараванні, а часам роспач і адчай. Герой паэта ў цяжка-скрушлівы момант малітоўна просіць ва Усявышняга паратунку: «Божа, дапамажы нам // Збегчы з вар’яцкага дому! // Жыць так нельга!». Аднак уцячы ад рэальнасці немагчыма, яна штодня пераследуе, не прыносіць жаданай радасці і заспакаення. Паэт па сутнасці асуджаны на тое, каб весці спрэчку з часам, адстойваць свае прынцыпы і погляды. Ён «хворы на душэўную чэснасць», таму яму і цяжка, і крыўдна, і балюча.
    Высокае напружанне думкі і эмоцый сканцэнтравана ў Bepmax П. Панчанкі «Горкія думкі», «Чорныя дзіркі», «Раўнавага», «Наш час», «Не раз мы пад крывавымі сцягамі...», «Абрыдла мне дзяржаўная палітыка...» і інш. Гэта лірыка адкрытага публіцыстычнага прамаўлення, паэзія палымянай унутранай самааддачы. У такой паэтычнай творчасці ёсць свае плюсы і мінусы. Бясспрэчна адно: вершы П. Панчанкі — праўдзівыя мастацкія дакументы нашых дзён. Напэўна, па творах паэта ў новым тысячагоддзі будуць вывучаць наш складаны і зменлівы час, эпоху канца XX ст. Пры ўмове, калі хто-небудзь зацікавіцца, захоча даведацца, што сабой уяўляла жыццё людзей у час перабудовы і постсавецкі перыяд, як пачуваў сябе чалавек, пра што ён думаў і хваляваўся. Існуе ж чалавечае вымярэнне гісторыі. 3 падручнікаў гісторыі, насычаных факталогіяй, пра эмацыянальную сферу асобы і маральна-духоўны стан грамадства не даведаешся.
    На двух вершах з кнігі хацелася б запыніцца асобна. Сам былы настаўнік, П. Панчанка добра ведае цану працы педагога, цудоўна ўсведамляе яго ролю ў сучасным грамадстве. У вершы «Беларускія настаўніцы» паэт выказаўся з клопатам пра сучаснага настаўніка, ён кажа пра неабходнасць асаблівай увагі да яго з боку дзяржавы. Аўтар твора пашаноўна называе імёны Надзеі Грышчанкі, Валянціны Войцік, Валянціны Юбко, Алеся Белакоза, захапляецца іх адданасцю школе, дзецям, роднаму слову. Паэт перакананы: «...Калі мы страцім беларускіх настаўніц — // Знікне і ўся беларуская нацыя».
    Другі верш — палемічна-дыскусійны, радкі твора адрасаваны Васілю Быкаву. Вядомы майстар ваеннай прозы не падзяляе песімізм народнага паэта адносна беларускай мовы і яе будучыні. Пафас верша «Развітанне» выклікаў непрыманне, нязгоду з боку Васіля Уладзіміравіча. I вось з вуснаў Пімена Панчанкі прагучаў адказ:
    Дружа Быкаў, He трэба сенсацый: Я — сірата Без маёй Беларусі. Ад роднай мовы, Ад роднай нацыі He адцураюся, He адракуся!
    Пра бядотны, катастрафічны стан роднай мовы паэт гаворыць і ў іншым вершы з кнігі «Высокі бераг»; «Глынулі ў нас мову, // Абрады, культуру. // А літаратуру — // У макулатуру» («Чорныя дзіркі»). Сапраўды, «горкія думкі», «гора... і пакута» паэта, які змагаўся за беларускую мову і цяпер мужна адстойвае нацыянальныя прыярытэты. Гэтак, як і некалі славуты Янка Купала. А што аптымізму не стае, дык і падстаў для вялікай радасціэйфарыі пакуль няма: шматгадовая русіфікацыя зрабіла сваю справу. Працэс моўна-культурнага адраджэння марудлівы, тут час патрэбен, да таго ж трэба прыкласці каласальныя намаганні, каб мова народа не сышла «з яснай явы».
    Несумненную цікавасць уяўляюць эсэістычныя творы П. Панчанкі. Погляды паэта на беларускую мову, яе заняпад і перспектывы выкладзены ў артыкуле «Мы жывём у бурны час». Вельмі каштоўныя думкі і ацэнкі аўтара кнігі, якія датычаць класікаў, вядомых паэтаў, стану сучаснай паэзіі. П. Панчанка вылучае таленавітае, арыгінальнае, па-мастацку яркае. Ён імкнецца быць максімальна аб’ектыўным, сумленным, праўдзівым. Апрача іншага, выказвае крытычныя меркаванні: «Але агульны фон паэзіі — шэры. Многія вершы — перапеў агульнавядомага і... далёкага ад жыцця». У паэта ёсць сваё ўласнае разуменне паэзіі, яе прызначэння і ролі ў жыцці чалавека, грамадства, народа. Чытаючы артыкулы і эсэ П. Панчанкі, пераконваешся, што ён любіць сапраўдную паэзію і захапляецца ёй, а галоўная справа яго жыцця — адданае грамадзянскае служэнне літаратуры і свайму народу. Такім паўстае наш вядомы беларускі паэт «на парозе трэцяга тысячагоддзя».
    1994
    2001—2015
    «ДА ЦІМКАВІЧ ЦЯГНЕЦЦА СВЕТЛАЯ НІЦЬ...»