Вытокі і плынь
Алесь Бельскі
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
Мінулагодні альманах стаў фактам літаратурнай рэчаіснасці. Якім будзе наступны? Ці выйдзе наогул? Хацелася, каб «Дзень паэзіі» развіваўся не па крузе «з году ў год», а па спіралі, набываючы кожны новы раз паболей прывабных рыс і выяў.
1992
«ПАЭЗІЯ — ГЭТА HE ПРОСТА ЎДАЧА...»
Цяжка не пагадзіцца з К. Жуком, які ў адным з вершаў даводзіць, што «паблажка не лечыць — паблажка калечыць...», і асабліва гэта будзе справядліва, калі весці крытычную гаворку пра паэтычныя кніжкі амаль саракагадовых аўтараў «Бібліятэкі часопіса “Маладосць”» — самога Кастуся Жука і Змітрака Марозава. Невыпадкова зборнікі двух гэтых паэтаў-раўналеткаў трапляюць у поле нашага зроку разам, а не паасобку. Чаму? 3 аднаго боку, пакуль не выпадала выказацца пра творчасць гэтых аўтараў, якія ўжо даўно не навічкі, актыўна і паспяхова друкуюцца. А, з другога, — яны блізкія паводле ўзроўню выяўленых думак-пачуццяў, падобныя слабымі мясцінамі. Кніжкі як першага, так і другога аўтара, калі казаць без перабольшання, вызначаюцца стандартнасцю вершаванай прадукцыі, што, як падаецца, выходзіць з-пад іхняга пяра не без паспешлівасці, без строгага рэдактара-крытыка, як унутранага, так і выдавецкага.
He сказаць, аднак, каб «У найме ў сонца» К. Жука і «Прадчуванні» 3. Марозава (абодва зборнікі выйшлі ў 1991 г.) было абсалютна ўсё слабое. У творах паэтаў там-сям заўважаюцца індывідуальна-адметныя праявы ў вобразатворчасці, сэнсавых матывах, паэтыцы, ёсць, кажучы словамі аднаго з паэтаў, «нечаканыя ў думках парой павароты». Найбольш удалых строф і радкоў, на мой погляд, у 3. Марозава, адчуваецца, што ў яго творчасці ўсё ж адбываюцца пэўныя светапоглядныя і мастацкаэстэтычныя зрухі. Але працытаваць нешта сапраўды самае-самае яркае, адмысловае, што ўразіла б чытача, даволі няпроста. Тым не менш вось радкі, якія нясуць адбітак уласнага паэтычнага светаўспрымання: «Гойна, праменна, расяна // Ранак ступае ў душу» (К. Жук); «Упаду ад знямогі // На далоні твае // Матыльком вечаровым...» (3. Марозаў) і інш. Зрэшты, пры жаданні чытач можа знайсці лепшыя радкі ў абодвух аўтараў.
Кастуся Жука і Змітрака Марозава трэба аднесці да тых паэтаў, якія спяшаюцца звяраць сваю хаду з часам, іх позірк пераважна скіраваны на сацыяльныя і грамадскія з’явы сучаснага жыцця. Актуальнасць, надзённасць — рэч сама па сабе, безумоўна, не заганная, але важна мець на ўвазе тое, як і на якім духоўнаэстэтычным узроўні асэнсавана нейкая тэма ці ўвасоблены вобразматыў, бо «паэзія... нараджаецца ў разуменні і для разумення»
(Г. Гадамер). Ці гавораць К. Жук і 3. Марозаў пра небяспеку вайны, мір, любоў да роднай зямлі, яе беды і няшчасці, ці асуджаюць прыстасаванцаў, фарысеяў, бяздушнасць, іншыя заганы жыцця — іх светабачанне, назіранні і высновы-абагульненні не выходзяць за межы агульнавядомага. Паэты збіваюцца на паўторы і штампы, публіцыстычна-дэкларацыйны пафас. Прыкладаў стэрэатыпнага і павярхоўнага паэтычнага мыслення колькі заўгодна:
Ці ўратуем шар зямны,
Які ні ёсць — ды наш, адзіны?
(К. Жук. «Вузлы трывог»)
Дзесьці прагнуць нажывы босы, Падаюць цемрашальству руку.
(К. Жук. «Глыток эпохі»)
Спыніся, вечнасці імгненне, —
Ступае сейбіт па раллі!
Глядзі, як цвёрда ён ступае, Таму і верціцца зямля!
(3. Марозаў. «Вясна»)
Пра любоў да радзімы, вернасць да бацькоўскай зямлі гаворыцца неяк вельмі агульна, без пранікнёнай інтымнасці, не на карысць аўтарскаму самавыяўленню гучны рытарызм, дэкларайыйнасць:
За дзяржаву я гатоў памерці, Каб радзіме сто вякоў жылося!
(3. Марозаў)
Зямля бацькоў!
О дай яшчэ мне раз Прыпасці да цябе, абняць аберуч, Каб аніколі ў сэрцы не пагас Агонь любові, радасці
і веры.
(К. Жук)
Ствараецца ўражанне, што К. Жук быццам не чытаў радкоў пра шар зямны і пагрозу вайны ў Э. Межэлайціса, А. Куляшова, П. Макаля, a 3. Марозаў — пра сейбіта ў Я. Купалы і Я. Коласа, пра поле ў М. Танка і В. Зуёнка, што ўвогуле да К. Жука і 3. Марозава
ніхто не выказваў патрыятычныя пачуцці: прыпасці да зямлі, агонь у сэрцы — далёка не арыгінальныя словы-прызнанні. Дык дзе ж эстэтычная непаўторнасць думак, вобразаў? Чаму паэты не дбаюць пра душэўную праніклівасць, праўдзівасць пачуцця, ці яны думаюць, што ў чытача непатрабавальны густ? Няма сумнення, што К. Жуку і 3. Марозаву бракуе лірычнай усхваляванасці, асабовасці і глыбіні думкі. Прыклады агульшчыны, абстрактнай рыторыкі — верш К. Жука «Заклінанне» і вянок санетаў 3. Марозава «Сад». Упэўнены, што такія вершаваныя творы не змогуць крануць душу чытача, бо і сапраўды не надта верыш, кажучы словамі К. Жука, «тому, хто трубіць»:
Але я атэіст. I ў апраўданне Я прамаўляю гэта заклінанне:
«Пакуль зямля стаіць на трох кітах Ці круціцца вакол нябачнай восі — Устань, рабочы, і устань, ратай, — Гудуць над светам "Першынгі", не восы... Гудуць, каб атруціць пагодны дзень, — Даліны, вісажары, пушчы, рэкі, Каб на Зямлі з сягоння і навекі Застаўся толькі хіжай смерці цень.
Устань, устань змагацца, чалавек, За свой дваццаты, свой пакутны век! Устань!..»
I, урэшце, заключныя радкі верша-прамовы К. Жука:
«...Я не фанатык, не вар'ят, паверце. Я — чалавек, і — верце, людзі, мне! — У жмуркі не хачу гуляць са смерцю — Давайце
шансаў не дадзім вайне...
Мой крык, як рана у грудзях скразная, — На барацьбу са смерцю Заклінаю!»
Публіцыстыка, як бачым, далёка не лепшага гатунку: пафасна-крыклівая. А цяпер паслухаем красамоўную гаворку 3. Марозава:
He за сябе баюся — за людзей — Эпоха Зла слабымі іх зрабіла. Тысячагоддзя бачыцца парог.
Боль Паражэнняў, горыч Перамог Ці здолею ў Ману не пераплавіць?..
Як рыбіна аб лёд, Надзея б'ецца. Сігналы — пазыўныя майго сэрца Ляцяць праз пакаленні і вякі.
(«Сад»)
Факт відавочны: паэтычнай філасофіі тут да скарэднага мала. Адкрыцці паэтаў не пасоўваюцца далей канстатацыі чутых намі ісцін ці бясконцага задавання пытанняў, якіх надзвычай шмат у 3. Марозава. Часам здаецца, што дзеля аднаго-адзінага пытання ці патэтычнай фразы і пісаўся верш:
Гайкі заціскаюць —
Злодзея шукаюць:
«Куды дзеўся цукар?
Хто папіў алей?..»
I гэтак далей, і гэтак далей...
Нейкая газетчына, а не паэзія. Што стаіць за гэтымі будзённымі пытаннямі? Напэўна, устурбаванасць станам рэчаў. Аднак хіба паэт павінен толькі задавальняцца пытаннямі і штосьці канстатаваць? Абавязак паэтаў, як думаецца, бачыць і адчуваць жыццё сэрцам, весці духоўны пошук, даваць адказы на няпростыя пытанні часу, быцця, а не знаходзіцца ў палоне інфантыльнасці, спаборнічаючы ў паўтарэнні зацёртых пытанняў, думак, інтанацый: «О, ісціна, скажы — // Калі ты ёсць, дык дзе ты?..» (3. Марозаў); «Як адказаць на пытанні веку: // Ці чалавек закілзаў прагрэс, // Ці прагрэс закілзаў чалавека? (К. Жук) і інш. Што ж, паэтам ёсць над чым падумаць, паразважаць.
Ход верша 3. Марозава нярэдка заснаваны на эксплуатацыі адных і тых жа назоўнікаў, аднатыпных дзеясловаў («Калектыўна мы працуем...», «Цэны падымаюць...» і інш.). К. Жук бывае схільны да штучнай экстравагантнасці:
Закон валасатай рукі, Кім першым ты быў адкрыты? Маўчаць тэарэтыкі.
Нібыта ты стаў забыты.
(«Пытанні старому дубу»)
На самай справе К. Жуку і 3. Марозаву яўна бракуе неардынарнасці і незвычайнасці паэтычнага выказвання, адметнай вобразнай асацыятыўнасці і стылёвай раскаванасці верша. Замест гэтага — апісальнасць, імітацыя глыбакадумнасці, заштампаваныя радкі, якія падобныя блізкароднаснай логікай мыслення і характарам маўлення. Як, прынамсі, не стае маляўнічасці слова, метафарычнасці, тонкага жывапісу рытмам, гукам, рыфмаю. Так, «колераў, колераў мала...».
Чаму мы гэтак падрабязна запыніліся на кніжках гэтых аўтараў? Таксама і з тае прычыны, што маладосцеўскі дадатак стаў для іх мажлівасцю яшчэ раз надрукаваць тое ж самае, што крышку пазней склала аснову іхніх салідных, аб’ёмных кніг, якія выйшлі ў 1992 г. у «Мастацкай літаратуры». К. Жук выдаў зборнік «Пладаносны агонь», 3. Марозаў — «Ачышчэнне сяўбой». Думаецца, разгляд маладосцеўскіх кніжак гэтых аўтараў дае пэўнае ўяўленне пра іх тоўстыя тамы, якія пры належнай рэдактарскай патрабавальнасці і адборы маглі б стайца танчэйшымі. Бо нароўні з добрымі творамі там шмат слабога ў мастацкім плане.
Што і казаць, далёка не лепшыя і прэстыжныя кнігі ў нашых выдавецтвах пры сувязях выходзяць досыць хутка. Пра эстэтычныя крытэрыі і меркі ў шэрагу выпадкаў гаварыць не даводзіцца. Усё ж жыццё ў літаратуры, сама паэзія — «гэта не проста ўдача» «ціскануць» кніжкі, а штосьці нашмат большае і значнае.
1993, 1994
КЛАПАЦІЦЦА ПРА МАЛАДУЮ РУНЬ
Беларускае літаратуразнаўства, бясспрэчна, доўгія гады ў многім было дагматычнае, кан’юнктурнае, уніфікаванае. Панаванне вульгарнай тэорыі сацыялістычнага рэалізму і панрэалізму, камуністычнай ідэалогіі з прынцыпам партыйнасці прывяло нашу навуку пра літаратуру да адлучэння ад кірункаў і вектараў развіцця еўрапейскага і сусветнага літаратуразнаўства. Што найперш цікавіла вучоных? Тэмы вайны і вёскі як вызначальныя, магістральныя. А яшчэ тэмы працы, жыцця сялянства, вобразы станоўчага героя, камуністаў, савецкай Беларусі... Сацыялагізацыя, ідэалагічная заангажаванасць бачыцца выяўна, адмаўляць гэта не выпадае. Сёння, у постсавецкі час, грамадства, літаратура і мастацтва апынуліся «на ростанях». Трэба азірнуцца, зрабіць
урокі над памылкамі, намацаць новыя шляхі-дарогі. He быць устурбаваным станам і лёсам нацыянальнай літаратуразнаўчай навукі — значыць працягваць таптацца на месцы, асуджаць яе на далейшы інфантылізм і правінцыйнасць.
Безумоўна, не трэба адкідаць той станоўчы вопыт, які назапасіла наша літаратуразнаўства ў савецкі час. Праўда, ад многіх даследаванняў у выніку крытычнага перагляду, пераацэнкі застаецца канспект тэзісаў ці невялікая жменька занатовак, нават асобныя старонкі, дзе ёсць рацыянальныя думкі, каштоўныя назіранні і высновы. He будзем забываць, што ў мінулым мы маем працы, якія вылучаюцца высокім інтэлектуальна-навуковым узроўнем, глыбінёй даследавання, з імі, як кажуць, не сорамна і на людзі выйсці, каб паказаць, чаго мы вартыя. У галіне тэорыі літаратуры гэта працы I. Ралько, М. Грынчыка, М. Лазарука, В. Рагойшы, В. Жураўлёва, 1. Шпакоўскага, А. Яскевіча. А хіба на навуковую канцэптуальнасць, уласную філасофію мы абдзелены? Паўнаважкае слова пакінулі пасля сябе ў 1920-я гады такія ўдумлівыя даследчыкі, як I. Замоцін, Я. Барычэўскі, А. Вазнясенскі, У. Чаржынскі, А. Бабарэка і інш. 3 вышыні часу зноў варта прыгледзецца да «Адвечнага шляху» I. Канчэўскага. Няўжо не трэба нам, маладзейшым даследчыкам, мець за эстэтычны арыенцір аналіз паэзіі Р. Бярозкіным? Хіба сёння ўжо не ўражвае тонкасць успрымання і прачытання творчасці беларускіх паэтаў В. Бечыкам? Трывалы навуковы грунт, эстэтычную і тэарэтычную глыбіню думкі маюць асобныя даследаванні С. Александровіча, А. Адамовіча, В. Каваленкі, I. Навуменкі, А. Лойкі, М. Мушынскага, Д. Бугаёва, А. Мальдзіса, Г. Кісялёва, М. Арочкі, А. Коршунава, В. Чамярыцкага, У. Гніламёдава, У KoHana, М. Тычыны, маладзейшых навукоўцаў, сярод якіх хацелася б назваць найперш імя заўчасна памерлай Т Чабан.