Вытокі і плынь  Алесь Бельскі

Вытокі і плынь

Алесь Бельскі

Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2018
31.39 МБ
Але ж наша літаратуразнаўства непараўнальна больш страціла, чым набыло, у цэлым яно эвалюцыяніравала ў адным кірунку, як правіла, да аднастайнасці поглядаў, падыходаў, крытэрыяў. Гісторыя літаратуры стваралася паводле нарматываў, догмаў, схем, ад якіх мы не можам пазбавіцца і па сёння. Як не стае нам аб’ектыўнай, праўдзівай ацэнкі мінулага літаратуры, літаратурнага працэсу, творчасці пісьменнікаў, у тым ліку і народных. Ці асэнсавалі мы, скажам, як належыць феномен Петруся Броўкі савецкага часу? А Купала і Колас? Напэўна, трэба казаць, што савецкая таталітарная сістэма паставіла на іх як творцах крыж, бо ўсім сваім духам, свабодай думкі і мастацкімі здзяйсненнямі яны засталіся ў «нашаніўскай» адраджэнскай
пары. Жыццё, творчасць Купалы і Коласа савецкага часу можна паяднаць злучнікам «і», але было не толькі агульнае, але і адрознае, таму шлях кожнага пісьменніка трэба бачыць, так бы мовіць, у індывідуальным змесце. Аналізуючы жыццёвыя і мастацкія факты, неабходна аб’ектыўна ацэньваць і асэнсоўваць тое, што адбывалася. Трагічны лёс у 1930-я гг. напаткаў Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Пушчу, У. Дубоўку, К. Чорнага, М. Зарэцкага, А. Мрыя, Л. Калюгу, Б. Мікуліча, У. Галубка і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў. Так, няма неабходнасці спяшаць за штосьці дакараць нашых народных і ненародных, найперш трэба імкнуцца зразумець, разабрацца ў тагачаснай складанай гісторыі жыцця грамадства і літаратуры, неабходна расставіць пэўныя акцэнты. Сярод пісьменнікаў у 1930-я ды і пазнейшыя часы былі і ахвяры, і служкі, і закладнікі сістэмы, і тыя, хто не скарыўся ёй. Распінаючы і цкуючы літаратараў, рабілі сваю ганебную справу Л. Бэндэ, А. Кучар, Я. Бранштэйн і інш.
А як быць з канфармізмам, кан’юнктурай у літаратуры савецкага часу? Пытанні можна доўжыць. Таму бягучы, надзённы клопат літаратуразнаўства — паболей архіўных дакументаў і пошукавых намаганняў, дыскусій і спрэчак, у ходзе якіх і будзе высвятляцца ісціна.
Што ўяўляецца самым актуальным, дык гэта распрацоўка тэорыі, метадалогіі сучаснага літаратуразнаўства. Прац у гэтым кірунку ў нас амаль няма. He абысціся тут, вядома, без «чужога» вопыту — дасягненняў замежнага літаратуразнаўства. Каб глыбей асэнсаваць гісторыка-эстэтычныя з’явы і феномены, адшукаць неабходны інструментарый... Шлях шматстайнага, рознакірункавага развіцця літаратуразнаўства патрэбны як хлеб, як вада. Усё вартае, прыдатнае неабходна браць, засвойваць нашай навуцы, не забываючы на прыярытэт нацыянальнага. Іначай — ёсць небяспека літаратуразнаўчай міфалогіі. Ды і некаторыя навукова-тэарэтычныя канцэпцыі, падыходы, метады даследавання можна ўвасобіць, відаць, пры ўмове дастаткова высокага ўзроўню і шматграннасці развіцця самога мастацтва слова, яго рэпрэзентатыўных набыткаў і дасягненняў. Савецкая літаратура, як і савецкае літаратуразнаўства, на жаль, спарадзілі шмат аморфнага, штучнага, схематычнага. Але найперш класічны падмурак літаратуры, багацце і глыбіня яе мастацкага зместу — запарука таго, што ўзвышаць і ўгрунтоўваць тэорыю ёсць на чым.
Нацыянальнае літаратуразнаўства павінна таксама шырока і глыбока інтэгравацца ў іншыя навукі, трымаючыся міждысцыплінарнага кірунку. Ёсць што пачарпнуць у сферах, якія звязаны з літаратурай
як аб’ектам пазнання і даследавання чалавека: псіхалогія, псіхалінгвістыка, філасофія, сацыялогія, эстэтыка, экалогія і інш. Неабходна скарыстоўваць і дасягненні дакладных навук, найперш — досвед, звязаны з матэматычнымі метадамі аналізу тэксту. Наспеў час узяцца за працу па стварэнні комплексных міждысцыплінарных даследаванняў, да якіх далучыліся б навукоўцы розных спецыяльнасцей. Матэрыял для такіх супольных зацікаўленняў ёсць — фальклор, творчасць нашых класікаў, а таксама сучасных пісьменнікаў: В. Быкава, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, А. Разанава... Гэткі кірунак, як думаецца, будзе ўзбагачаць філалагічны інструментарый, навуковыя далягляды нашай навукі.
Асабіста мне думаецца, што інтэнсіўны шлях развіцця, удасканалення і інтэграцыі немажлівы без кансалідацыі сіл. Школы, калектывы (творчыя групы) літаратуразнаўцаў, на чале якіх стануць вопытныя, арыгінальныя даследчыкі, змогуць стварыць мазгавыя навуковыя цэнтры. Новы ўзровень, паскаральны працэс развіцця не спраўдзяцца без цесных узаемаадносінаў «настаўнік — вучань», без стаўкі на творчую перспектыўную моладзь, індывідуальнасць, асобу даследчыка. Хочацца верыць, што «паўтарыцельны курс» супольна, разам мы зможам прайсці хутка; і не проста пасля канстатаваць, што ў нас ёсць і першае, і другое, і трэцяе, а выйсці на новыя навуковыя прасцягі, улучыцца ў сілавое поле сусветнай літаратуразнаўчай навукі і эстэтыкі. Задача — надзённая, маштабная і, мусіць, разлічана не на адно пакаленне даследчыкаў. Але спадзяванні трэба ўскладваць ужо на сённяшніх маладых, іх энергію і інтэлект, на тое, што выбраныя імі тэарэтыка-навуковыя падыходьг, эстэтычныя імператывы будуць накіраваны на рэалізацыю арыгінальных ідэй, наватарскіх мэт і задач, а гэта ў канчатковым выніку паспрыяе ўзбагачэнню, узвышэнню прэстыжу нацыянальнага літаратуразнаўства. Навуковы малады патэнцыял як быццам у нас ёсць, пра што сведчаць адметныя і цікавыя працы другой паловы 1980-х — пачатку 1990-х гг. Г. Праневіча, [. Штэйнера, Я. Гарадніцкага, 1. Жука, П. Васючэнкі, 1. Афанасьева, А. Бяляцкага, А. Мельнікава, Я. Янушкевіча, С. Кавалёва, В. Таранеўскага, М. Хаўстовіча, В. Шынкарэнкі, А. Петрушкевіч, Ю. Гарбінскага і сённяшніх аспірантаў нашых навуковых ды навучальных устаноў. Паспрыяе гэтаму, думаецца, і падрыхтоўка магістраў, а гэта — дзясяткі маладых даследчыкаў, сярод якіх, спадзяюся, будуць лепшыя з лепшых.
«Рунь пра сейбіта раскажа», — перакананы паэт. Гэтая думка слушная і справядлівая і ў дачыненні да літаратурна-навуковай сферы.
1992, 1994
КАНТЭКСТ ПАШЫРАЕЦЦА...
Як у літаратуразнаўчай навуцы савецкага часу, так і ў праграмах вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў мала ўвагі надавалася вывучэнню старажытнага прыгожага пісьменства. Вядома, шкада, што так адбывалася. Аднак трэба аддаць належнае нашым медыявістам, працаўнікам на ніве гістарычнай і літаратурнай навукі, якія, нягледзячы на цяжкасці і напластаванні часу, здолелі адрадзіць мінулае, вярнуць каштоўнае з нашай гісторыкакультурнай спадчыны, узвысіць яе.
Сучасная плеяда беларускіх літаратуразнаўцаў актыўна спрычынілася да гэтай нялёгкай і пачэснай справы: да нас вярнуліся даўнія літаратурныя помнікі, уваскрэслі з нябыту забытыя імёны, сталі вядомыя многія значныя і цікавыя факты. Зроблены прыкметны крок на шляху асэнсавання культурнагістарычных умоў і фактараў узнікнення старабеларускай пісьменнасці, яе тэндэнцый развіцця, зацвярджаюцца новыя метадалагічныя падыходы. Сярод навукоўцаў, чый уклад у вывучэнне і даследаванне літаратурнай спадчыны мінулага надзвычай прыкметны і каштоўны, трэба назваць імёны Аляксандра Коршунава, Вячаслава Чамярыцкага, Адама Мальдзіса, Якава Парэцкага, Міколы Прашковіча, Віктара Дарашкевіча, Івана Ралько, Сямёна Падокшына, Уладзіміра Конана і інш.
Да «энергетычнага поля» сучаснага гістарычнага літаратуразнаўства досыць паспяхова, упэўнена падключаецца і маладзейшае пакаленне даследчыкаў: Уладзімір Кароткі, Алесь Жлутка, Аляксей Мельнікаў... Пра гэта акурат сведчыць і манаграфія Сяргея Кавалёва «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст.» (1993), у якой аўтар запыняецца на разглядзе лацінамоўнай і польскамоўнай паэзіі. Ён знаёміць нас з невядомым, вельмі арыгінальным і маладаследаваным матэрыялам, які ўдалося адшукаць у бібліятэках Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны. У манаграфіі асэнсоўваецца самабытны феномен паэтычнай культуры Беларусі, літаратурная спадчына паэтаў ВКЛ. Аўтар паказвае мастацкую адметнасць і вартасць многіх старадаўніх твораў, падкрэслівае іх значэнне для гісторыі літаратуры.
Сяргей Кавалёў мае сваю навуковую дзялянку. Аб’ект яго даследавання — шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага, станаўленне ў ёй героіка-эпічнай традыцыі. У раздзеле «Гісторыка-культурныя ўмовы ўзнікнення героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы XVI ст.» даецца характарыстыка тагачаснай эпохі, якая прадвызначыла не толькі ўмовы стварэння літаратурных
тэкстаў, але і іх змест, пафас, форму. Да найбольш важных фактараў і стымулаў што садзейнічалі актыўнаму станаўленню кніжнай паэзіі ВКЛ і яе героіка-эпічнай традыцыі, у прыватнасці, адносіць наступныя: упльгў ідэй Адраджэння і Рэфармацыі, распаўсюджванне мецэнацтва ў магнацкіх колах, адсутнасць дзяржаўна-палітычнай і рэлігійнай цэнзуры, магутнае развіццё кнігадрукавання, росквіт духоўнай культуры і інш. Вылучаецца і такі вельмі істотны момант: «Узнікненне героіка-эпічных твораў у паэзіі Беларусі і Літвы канца XVI ст. звязана з узрастаннем цікавасці да гісторыі ў асяроддзі адукаванай шляхты, прычым не толькі да гісторыі роднага краю, але і да гісторыі ўласнай сям’і». Даследчык раскрывае асаблівасці гістарычнага мыслення тагачасных паэтаў, іх патрыятызм, адзначае, што «героіка-эпічная паэзія... услаўляла гістарычнае мінулае Вялікага Княства Літоўскага, увекавечвала мудрых палкаводцаў і адважных воінаў, якія баранілі Айчыну ад ворагаў і тым самым забяспечвалі яе існаванне ад суседніх дзяржаў». С. Кавалёў пазначае спецыфічныя жанравыя рысы героіка-эпічнай паэзіі, раскрывае яе сувязь з іншымі літаратурнымі жанрамі той пары, даводзіць, што гераічны эпас арыентаваўся на мясцовыя літаратурныя традыцыі Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага, якім «належыць велізарная заслуга ў фарміраванні гераічнага ідэалу эпічнай паэзіі».
Героіка-эпічная паэзія ў кантэксце старабеларускай літаратуры займае значнае, прыкметнае месца. Пацвярджэннем таму — выдатныя эпічныя палотны Францішка Градоўскага, Яна Радвана, Андрэя Рымшы, Гальяша Пельгрымоўскага, Станіслава Лаўрэнція, грунтоўны разгляд якіх вядзецца ў раздзелах манаграфіі «Паэмы “радзівілаўскага цыкла”», «На перасячэнні з гераічнай традыцыяй». Лацінамоўныя паэмы Францішка Градоўскага «Апісанне маскоўскага паходу Крыштафа Радзівіла», Яна Радвана «Радзівіліяда...», а таксама польскамоўная паэма Андрэя Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў князя Крыштафа Радзівіла» — творы пра падзеі Лівонскай вайны, якая вялася Маскоўскай дзяржавай супраць Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. Пра баявыя справы, славутыя бітвы і паходы, самаахвярную барацьбу і подзвігі апавядаюць у сваіх творах паэты ВКЛ. С. Кавалёў запыняецца на ідэйна-вобразным змесце кожнай з паэм, сэнсава важных матывах, праблематыцы, уласна мастацкіх вартасцях, праводзіць параўнальна-гістарычны аналіз. На беларуска-літоўскі гераічны эпас аўтар глядзіць у тыпалагічным ракурсе, успрымае праз прызму класічных узораў Гамера, Вергілія, Лукана. Ф. Градоўскага, А. Рымшу, Я. Радвана даследчык адносіць да палымяных паэтаў-патрыётаў,