XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
У другой палове 30-х гадоў Марцін Асорыя-Цяплінскі пачаў супрацоўнічаць з віленскімі польскамоўнымі выданнямі. Перш-наперш з альманахам Юзафа Крачкоўскага «Biruta»: у томіку на 1837 год ён
Пісьмеішік з-пад Слоніма
5і
змяіпчае нераклады чэшскіх і ўкраінскіх народпых песняў, а на 1838 «Сербскую баладу» і верш «Украінец», да якога абраў наступны эпіграф:
«Слава наша козацкая нех не загубае!»
Niech nie ginie W Ukrainie Dawnzch ojcow slawa! Ze od szklanki
I hulanki
Kozak nie odstawa!
I ze wsz^dzie
W kazdym wzgledzie Posrod innej mlodzi W spiewie, w tanie I przy dzbanie
Zawsze rej on wodzi! Ze on z dziewa Czamobrew^ Zarowno jest zwinnym, Jak z pohancem Krzywym tancem Na stepie rodzinnym! Zdrow, wesoly I ше goly, Breezy grosz w kiszeni.
Захапленне паэта напачатку ўкраінскаю тэматыкаю пазней перарасце ў працу над фальклорам і іншых славянскіх народаў. Ён будзе змяшчаць свае пераклады і ў мясцовых, і ў варшаўскіх выданнях: у альманаху «Bojan», часопісах «Ondyna Druskiennickich zrodel», «Biblioteka Warszawska» ды іншых.
Зусім натуральна, шго М.Асорыя-Цяплінскі ў хуткім часе нрыйшоў і да працы над беларускім фальклорам. На жаль. відаць, усё гэта не захавалася. Дык застаецца адно толькі яшчэ раз наіадаць радкі пра М.Асорыя-Цяплінскага з ліста Андрэя Падбярэскага да брата Рамуальда, змешчаныя ў газеце «Tygodnik Petersburski» за 1842 год № 20: «ён цажам паглыбіўся ў грамадскія справы, падзяляючы час між гістарычнымі і філалагічнымі працамі, пераплятаючы крапатлівыя даследаванні частым сяганнем у краіну ўяўлення ды пачуцця. У выніку гэтага двайнога занятку былі падрыхтаваны да друку тры томікі «Poezij», у болыйай частцы арыгінальнай. Першы з іх уключае балады, аповесці, легенды-прыказкі і г.д., у большай частцы з народных вясковых паданняў; у другім будуць песні, узоры якіх былі надрукаваны ў альманахах, а трэці пад назваю «Памінкі» («Ротіпек») ('што значыць народны абрад у нашых сялян, падобны на Дзяды) завершыць рыфмаваную гісторыю пачуццяў самотніка-паэта, зык сэрца, кранутага ўспамінамі мінулага. Але значна важнейшай працай з'яўляецца збор пародных песняў на ўсіх гаворках, якія гучалі колісь у межах даўнейшае Польшчы. У яго бачыў я да 300 песняў, нідзе дагэтуль неапублікаваных, у большай частцы з арыгінальнымі мелодыямі. Праца гэтая заслугоўвае тым большае ўвагі, што п.Цяплінскі, летй зразумеўшы мэту падобных збораў, пакідае іх у першаснай форме і постаці, без прыстасавання да пакаёвага ўжытку пры фартэп ’яна, як зрабіў Ян Чачот: п.Цяплінскі занатоўвае паэзію нашага люду ва ўсёй яе наіўнасці, а мелодыю песні пазначае музычнымі знакамі, як гэта зрабіў ты са сваім зборам
60
Пісьменнік з-пад Слоніма
«Ьеларускіх песняў» паводле парады Караля Ліпінскага. Але самы важны намер п.Цяплінскага укладанне поўнага «Слоўніка прыказак», перадусім, тых, што існуюць толькі у мове нашаг.а часу; іх ён сабраў ужо блізу 6000».
У сярэдзінс 40-х гадоў М.Асорыя-Цяплінскі наладзіў сувязі з літаратурнаю групаю, якая ўвайшла ў гісторыю літаратуры як «варшаўская багсма» («cyganierija warszawska»). Разам з імі ён выдаў альманах «Snopek Nadwislanski» (1844), дзе змешчана і ягоная аповеспь «Кадэт», ды ў гэты ж час лісгаваўся з віленскім выдаўцом Адамам Завадскім наконт выдання «Snopka Nadniemenskiego», а таксама збору сваіх твораў. Нланы пісьмеіпііка не ажыццявіліся. 3 жніўня 1847 года сн памёр.
Гумарыстычнае апавяданне М.Асорыя-Цяплінскага «Нешта тут сабакам смярдзіць» хоць і напісана у; Варшаве, але ў аснову пакладзены беларускі матэрыял, хутчэй за ўсё пэўная жыццёвая гісторыя з родных мясцін пісьменніка Зэльвеншчыны, ці то як раней казалі -Слоні.мшчыны. Калі яшчэ прыгадаць той рукапісны «Слоўнік прыказак», пра які піша А.Падбярэскі, дык высвятляецца яшчэ адна крыніца гэтага па-сутнасці двухмоўнага твора нашае літаратуры першае паловы XIX стагоддзя. Твора, у якім выдатна абмаляваны характары прадстаўнікоў тагачаснае беларускае шляхты і панства; твора, які і сёння чытаецца з цікавасцю.
Марціп Асорыя
61
Марцін Асорыя
НЕШТА ТУТ САБАКАМ СМЯРДЗІЦЬ
I
Таварышу колішняе Пінскае брыгады, пазней улану1 пану Саросіку, іпто пакаштаваў хлеба не з аднае печы, урэшце апрыкла спяваць чужую песню ды ездзіць на чужым вазку. «Гм, падумаў ён, навошта мне жыць па чужых кутах, чакаць з нябожчыкаў чаравікаў, а тым часам рваць свае боты. Вярнуся я лепш ва ўласны, хоць і цесны дом ды буду чакаць там, калі загляне сонца і ў наша ваконца. Бо ж нездарма людзі кажуць, што ўсюды добра, а дома найлепей».
У спадчыпу ад бацькі яму застаўся неблагі шляхецкі маёнтак у Наваградскім ваяводстве, але ён і два ягоныя браты дастаткова абцяжарылі яго даўгамі. Браты загінулі, а ён нават не ведаў, каму маёнтак дастаўся. Бо хоць два гады гаму ён выпадкам двойчы праходзіў непадалёку ад бацькоўскае загроды, ды не толькі заскочыць, але нават атрымаць якую вестку адтуль не меў часу: туды гналіся, назад уцякалі2. Нягледзячы на гэта, ён цягнууся да роднаіа краю; мажліва, і нешта іншае яшчэ вабіла яго туды. Пан Маргулец, блізкі сусед і далёкі сваяк, меў адзіную дачку. Калі пан Антось рушыў у войска, ёй было толькі няпоўныя чатырнаццаць гадоў. Ён за яе значна старэйшы, бо яму ўжо няраз ксёндз-граматык паўтараў: «маеш вусы, а не ведаеш пснсы3», Ды, не зважаючы на гэта, прыемна было пайсці разам ці то ў ягады, ці то ў грыбы, ці ў арэхі, калі прыязджаў ён з Жыровіцкіх школаў на святога Пятра на двухмесячныя вакацыі. Цяпер, хоць пан Антось і навучыўся на службе кахаць па-жаўнерску, гэта значыць, стала і аддана, пакуль змена кватэр не прыходзіць, няраз яму, аднак, прыгадвалася Марылька.
' Таварыш у войску Рэчы Паспалітае меў такое ж значэнне, што і афіцэр-ротмістар.
Шляхта ішла «таварышамі» ў харугвы, і кожны паводле сваіх магчымасцяў прыводзіў
з сабою пэўную колькасць жаўнераў. Таварышы мелі голас на палкавых нарадах. Падчас вайны кароль мог даручыць кожнаму таварышу кіраўніцтва значным вайсковым аддзелам. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітае вайсковая сістэма таварышаў выкарыстоўвалася Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй дзеля фармавання аддзелаў конніцы, якія пазней (1807 г.) сталі ўланскімі карпусамі. (Паводле «Encyklopedii staropolskiej» Зыгмунта Глогера).
2 Гаворка пра падзеі вайны 1812 года. Пан Саросік служыў у войску Напалеона.
1 Пенса урок, заданне.
62
Марцін Лсорыя
«Хто ведае, -думаў сам сабе, а можа яна, як абяцала, чакас мяне?» Так яму стукала сэрца, але розум адказваў на гэта: глупства, глупства! Калі паненцы і вымавіць «Мнс дваццаць гадоў!» цяжка, дык чакаць трыццаці пакута; а вось ужо каля дзевятнаццаці гадоў, як ён развітаўся з Марылькаю.
Ведаў пан Антось: трэба слухацца розуму, але і сэрцу цяжка не давяраць, калі яно пачынае сваё цвердзіць і на довады розуму заўсёды патрапляе знайсці нейкае «а можа». Адным словам, пэўнас таемнае пачуццё насупсрак развагам розуму шаптала яму, што Марылька будзе ягонаю; і яно не ашукала. Марылька, хоць ужо не Марылька Маргульцоўна, а пані Марыля Сапоцькава, папраўдзе была вольнаю, калі ён вярнууся, бо аўдавсла.
«Тым лепей, падумаў пан Антось, ва удоваў, хлеб гатовы»1.
Пані Сапоцькава міла прыняла даўняга знаёмага, прыняла яго ў ягоным уласным доме, дзе жыла як уладальніца закладу нябожчыка-мужа. Пан Антось не меў чым аплаціць заклад, пані Сапоцькава за што набыць яго ва ўласнасць на імя свас адзінае дачкі. Кантракт на заклад, як казалі, не фармальна быў складзены. Суседзі прадбачылі пэўны судовы працэс. Пан адвакат, што здаўна меў ахвоту бараніць інтарэсы пані Сапоцькавай, аблізваўся, марачы пра solaryji2 ды пра мажлівасць часта бачыцца з паняю. Сам нават, няпрошаны, іірыехаў папярэдзіць пра пагрозлівую небяспеку і прапанаваць свае паслугі як сябра нябожчыка-мужа. Аднак спрэчныя бакі выкінулі ўсім фартэль, бо цішком паразумеліся. Замест суда яны даручылі справу ксяндзу-плябану. Ён тройчы аб'явіў з амбону пра заручыны, а пазней яўна і зусім зразумела ўсім і кожнаму звязаў іх епітрахіллю3.
II
Пятнаццаць гадоў прайшло з гае хвіліны. Панс гву Саросікам Пан Бог спрыяў ва ўсім, апрача дзяцей. Хоць пан Антось быў яшчэ не стары, здаровы, моцны, і пані Марыля, параўноўваючы яго з нябожчыкам, не мела права сказаць словамі ўкраінскае песні: «Лепшы абед, чым вячэра».
Пан Антось, напачатку памучыўшыся гэтым колькі гадоў, пасля змірыўся і, любячы падчарку Юзю як уласнае дзіця, забыўся нават пра так горача жаданага колісь спадкаемца па мячы.
Юзя не дарэмна спявала:
Каліна-маліна чырвона фарбуе, Мне людзі кажуць: яна твар малюе. Я ж ні фарбавана, я ж ні малявана, А толькі матуляю добра выхавана.
' Але не кожнаму здаровы! (Прыпіс Ю.І.Крашэўскага, выдаўца часопіса «Athenaeum», дзе друкавалася апавяданне ў арыгінале).
1 Ганарары.
3 Ручніком.
Марцін Асорыя
63
Каліна і маліна хутчэй бы ў яе маглі пазычыць красы. Ледзь споўнілася ёй шаснаццаць гадоў, а як пакажацца ў парафіяльным касцёле на імшы ці то на фэсце альбо на кірмашы, дык хлопцы за ёй роем хадзілі. Але не толькі моладзь не зводзіла з яс вачэй. Пан прэзідэнт1, хоць і жанаты чалавек, хоць за сваёю жонкаю насіўся, як кот за салам, пакуль ажаніўся яе то выдаваў замуж, то разводзіў, то аддаваў у кляштар, то краў яе з-за кратаў, і хоць яму ўжо даўно сорак стукнула, пазіраў на Юзю ў касцёле, як Паліфем на Галатэю2, бо, таксама, хоць і не ростам ды сілаю, аднак быў падобны на Паліфема. Дзіўная рэч! Ёсць асобныя людзі, якія маюць сэрцы, падобныя на плацінавую губку: погляд пекных вачэй дзейнічае на іх, як вадарод пры кожным яго подыху. Паф! I ўжо гараць, але ніколі згарэць не могуць. Падобнае сэрца меў пан прэзідэнт.
Юзя бачыла, што ён нязменна на яе з першае лаўкі азіраецца, і міжволі таксама на яго паглядала, пэўна ж, не зачараваная прыгажосцю, a звычайна, як дачка агульнае матулі Евы, з цікаўнасці. Так, напрыклад, нібы кожны з вас, чытачы, пазіраў бы на егіпецкую мумію. Ды пан прэзідэнт меў у грудзях не духмяныя гумны, а, як мы ўжо казалі, сэрца, здольнае лёгка ўспыхваць, нібы губка ў хімічным крэсіве, хоць не з такога, можа, шляхетнага металу, як плаціна, што доўга не акісляецца. Сэрца ягонае, калі можна так сказаць, падобна на плаціну, як вугаль на дыямент; аднак жа хімікі даводзяць, што і дыямент з'яўляецца вутлсм, ці то скрышталізаваным вугельчыкам.