• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    Як не дзіўна, але й рэлігійныя ідэолагі не лічылі патрэбным на пачатку XIX стагоддзя звяртацца да шматмільённага народа на ягонай мове. Латынь і польская мова касцёла, а таксама царкоўнаславяншчына уніяцкае царквы здаваліся ім дастатковымі дзеля патрэб вернікаў. Але актыўнае ўмяшанне царызму ў рэлігійныя справы, а мснавіта ўзяты курс на ліквідацыю Уніі, падштурхнуў і праціўнікаў імперыі да пошуку шляхоў уздзеяння на просты люд. Сказалася, відаць, і тое, што прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе стымуляваў і рост колькасці католікаў за кошт усё тых жа уніятаў. Усё гэта прывяло да таго, што ў 1835 годзе ў Вільні была выдадзена нсвялічкая кніжка катэхізіс «Кгбікіе zebranie nauki chrzescianskiej dla wiesniakow mdwiqcych j^zykiem polsko-ruskim wyznania rzymsko-katolickiego. Wilno, w drukarni dyecezalnej, 1833». Дазвол на выданнс быў дадзены біскупам Віленскай дыяцэзіі Энджэем Бенедыктам Клангевічам, які 5 чэрвеня 1835 года пазначыў, што «ten krotki Katechizm, zawiera w sobie nauk? zdrowa i dla prostaczkow pozyteczna». Відаць, усё гэта схіліла асобных даследчыкаў да думкі, што сам біскуп Клангевіч 3‘яўляецца аўтарам дадзенае кніжкі. Аднак дазвол названага біскупа на публікацыю разам з дазволам цэнзара П.Кукальніка гэта варункі,
    Першая кніжка
    49
    неабходныя дзеля выхаду ў свст «Krotkiego zebrama...» (Гл.: Беларускі сцяг. 1922. № 4; Карскнй Е. Бслорусы. Т.ІІІ. Вып.З. Петроград, 1922. C.71). Нс адпавядае сапраўднасці і сцверджаннс, што аўтарам катэхізіса быў святар Шарашэўскае царквы на Пружаншчыне, былы прафесар Віленскага універсітэта Міхал Баброўскі (1784 1848). Бо, відаць, не толькі М.Баброўскі валодаў у той час беларускаю моваю ў дастаковым дзеля напісання беларускага тэкста аб‘ёме. Хутчэй за ўсё аўтар каталіцкі, а былы уніяцкі святар, што дастасаваў свой вопыт працы з неадукавапым уніяцкім людам да новых умоваў. Перадусім, пра гэта сведчыць пададзены аўтарам шырокавядомы уніяцкі гімн «0, мой Божа! Веру Табе». Менавіта для новакатолікаў з уніятаў і прызначаецца гэты катэхізіс. Дзеля гэтых новакатолікаў і прызначаецца выданне на беларускай, новай для каталіцкага касцёла мове. Выхад катэхізіса абумоўлены новымі рэаліямі ў грамадска-палітычным жыцці таго часу.
    Нявысветленым застаецца пытаннс: бсларускамоўны катэхізіс гэта арыгінальны тэкст ці пераклад пэўнага польскамоўнага выдання. Звернем увагу толькі на тое, што мова катэхізісу дастаткова блізкая да сённяшняе беларускае мовы з нязначнай колькасцю паланізмаў. У адрозненне ад А.Рыпінскага, Я.Чачота ды іншых літаратараў, што шукалі пэўныя знакі дзеля перадачы гукаў беларускае мовы, аўтар катэхізіса выкарыстоўвае адно толькі польскі шрыфт.
    Апрача катэхізіса аўтар уключыў у кніжку дзве польскамоўныя малітвы («Modlitwa Panska» і «Pozdrowienie Panny Магуі», сімвал веры («Wyznanie Wiary»), дзесяць Божых прыказанняў («Dziesiecioro Bozego przykazania»), пяць касцельных прыказанняў («Рісс przykazan Koscielnych») (адсутнічае прыказанне не чытаць забароненых кнігаў), а таксама г. зв. «Akty» (ці то адвольны беларускамоўны сімвал веры) і ахвяраванне Святой Імшы («Ofiarowanie Mszy swiatoy»). А напрыканцы выдання была змешчана ўжо прыгаданая песня «О, мой Божа!»
    Звяртае на сябе яшчэ адна акалічнасць: аўтар прызначае сваю кніжку дзеля «сялян рымска-каталіцкага веравызнання, што гавораць на польска-рускай мове». (У арыгінале «mowi^cych j^zykiem polsko-ruskim», менавіта рускай мовай, а не расейскай, як павінна было быць). Тут адно з двух: альбо цэнзар не прапусціў тэрмін «беларуская мова», альбо што больш верагодней аўтар не ведаў адпаведнага наймення тае мовы, на якой звяртаўся да чытача. Дарэчы, можна прыгадаць, што нават выхаванец Віленскага унівсрсітэта Адам Міцкевіч называў беларускую мову «русінскай альбо літоўска-русінскай», а Ян Чачот «славяна-крывіцкай».
    Вось якраз на гэтую акалічнасць звяртаў увагу аўтар допісу «Беларуская гаворка» ў «Журнале Мнннстерства Народного Просвеіцення» (1835. 4.VIII). (Літаральна праз некалькі дзён пасля выхаду ў свет расейскамоўнага часопіса «Tygodnik Petersburski» (1835. N 95) перадрукаваў гэты допіс у перакладзе на польскую мову). Ужо на
    50
    Першая кніжка
    самым пачатку ён надкрэслівае, што больш правільна гэтую мову называць беларускаю. Праўда, мову гэтую ён лічыць малавядомаю галіною як ён кажа «нашае роднае мовы». Толькі вось незразумела, якая мова з‘яўляецца для аўтара роднаю польская ці расейская? He выратоўвае сітуацыю й тое, што аўтар допісу гаворыць пра рускае (зноў жа не пра рассйскае) паходжанне беларусаў. Справа ў тым, што шматлікія вучоныя нашага краю (перадусім, гісторыкі), а таксама вучоныя з Польшчы няраз надкрэслівалі рускае паходжанне ліцьвінаў (ці то больш правілыіа рускія карані ліцьвінаў). Дык хутчэй за ўсё аўтарам допісу быў не расіянін. Тым болып, што цэлы шэраг фактаў пацвярджас гэтую думку: аніводзін расейскі вучоны ці публіцыст таго часу не валодаў у дастатковым аб‘ёме матэрыялам, які аналізуецца ў допісе.
    Усё сказанае вышэй схіляе да думкі, што аўтарам рэцэнзіі «Krdtkiego zebrama...» ў «Журналс Мнннстерства Народного Просвеіцення» быў наш суайчыннік беларус. Адсутнасць подпісу ці хоць крыптаніма пад нататкаю ўскладняе нашу залачу вызначэння ейнага аўтарства. Бо гэтая нататка нават не фіксуецца «Указателем к неоффнцнальной частп іювременных нзданнй Мнннстерства народного просвеіцсння» (СПб., 1856). Здавалася б, знайсці беларуса сярод дастаткова вялікае колькасці нашых землякоў, што супрацоўнічалі з расейскамоўнымі выдапнямі, не ўяўляецца магчымым. Але праглядаючы прыгаданы ўжо «Указатель», мы звяртаем увагу на тое, што ў 30-я пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя актыўна супрацоўнічаў з «Журналом Мнннстерства Народного Просвешення» Ігнат Даніловіч, у той час сябра камісіі М.М.Сняранскага па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў для заходніх губерняў, а пазней прафесар права Кіеўскага й Маскоўскага ўніверсітэтаў. Напрыклад, ён надрукаваў у гэтым выданні наступныя адмысловыя працы: «Учнлніца н воспнтанне в среднне века» (Ч.Х), «О ходе уголовного законоведсння вообіце н пренмушественно в Германнн» (4.XIV), «О Лнтовскнх летопнсях» (4.XXVIII).
    Агірача таго, Ігнат Даніловіч быў періпым і адным з нешматлікіх у гой час даследчыкаў беларуска-ліцьвінскага летапісаішя, а якраз гэты момант з'яўляецца самым істотным пры вызначэнні аўтарства рэцэнзіі, бо цэнтральнае месца артыкула займае праблема высвятлення адрозненняў беларускае мовы (ці то гаворкі як называе яе аўтар), мовы катэхізіса, ад мовы Літоўскага Статута «і ад даўніх літоўскіх публічных актаў, якія няслушна завуцца беларускімі». Звернем увагу, аўтар рэцэнзіі не згаджаецца называць мову нашых старажытных помнікаў беларускаю. (Сёння мы лічым яе старабеларускаю). Ігнат Даніловіч у сваёй працы «О Лнтовскох летапнсях» прысвяціў асобны параграф мове летапісаў («О лнтовском языке русскнх летопнсей») і аніводнага разу не выкарыстаў у дачыненні да летапісаў тэрміну «беларускія», аніводнага разу не назваў мову летапісаў беларускаю, што дало падставы такому аўтарытэтнаму даследчыку нашае гісторыі як М.М.Улашчык сказаць, што І.Даніловіч «заблытаўся» («Введенне в нзученне белорусско-лнтовского
    Першая кніжка
    51
    летопнсання.» М., 1985. C.14), што ягоныя «выказванні пра мову летапісаў супярэчлівыя» (С.9).
    Дзеля пацвярджэппя сваіх развагаў аўтар рэцэнзіі нават складае адмысловую табліцу, у якой даводзіць адрознасць беларускае мовы ад расейскае, польскае моваў, а таксама й ад мовы Літоўскага Статуту.
    He мог аўтар не падкрэсліць важнае значэнне для гістарычнае навукі параўнальнага даслсдавання беларускае мовы з іншымі славянскімі мовамі. Аўтар-гісторык, пэўна, адчуваючы нераспрацаванасць дадзенага пытання, заклікае філолагаў заняцца дадзенаю праблемаю.
    А на заканчэнне рэцэнзіі ён падае «колькі строф набожнае песні, ведьмі папулярнае сярод тамтэйшага простага люду. Па іх можна мець паняцце нра мову, на якой той люд размаўляе». Той факт, што аўтар ведае уніяцкі гімн, яшчэ раз свсдчыць Ігнат Даніловіч, выхаванец уніятаў, меў самае непасрэднае дачыненне да напісання гэтае рэцэнзіі.
    Выхад у свет у 1835 годзе «Krotkiego zebrania...» гэта выхад у свет першае беларускамоўнае кніжкі. I хоць у гытуле гэгая мова называецца польска-рускаю, аднак ужо ў тым жа годзе з‘яўляецца публікацыя ў «Журнале Мнннстерства Народного Просвеіцення» (паўтораная ў «Tygodniku Petersburskim»), якая самім тытулам і зместам сцвярджас у грамадстве ўзмацняецца тэндэнцыя называць мову шматмільённага народа былога Вялікага Княства Літоўскага беларускаю.
    52
    Krotkie zebranic
    KAPOTKI ЗБОР ХРЫСЦІЯНСКАЕ НАВУКІ
    Krotkie zebranie nauki chrzescianskiey dla wiesniakow mowi^cych jezykiem polsko-ruskim wyznania rzymsko-katolickiego.
    Wilno, w drukarni dyecezalnej, 1835»
    Roku 1835, dnia 5 Czerwca w Wilnie. Ten krotki Katechizm, zawiera w sobie nauke zdrowa i dla prostaczkow pozyteczna. Biskup Rzqdzacy Dyccczya Wileriska Orderow Kawaler Jedrzey Klqgiewicz.
    Pozwolono drukowac. Wilno 12 Cerwca 1835 roku. Cenzor P.Kukolnik
    KROTKIE ZEBRANIE NAUKI CHRZESCIANSKIEY
    P. Ci josc Boh?
    O. lose.
    P. Szto josc Boh?
    O. Satwaryciel Nieba i Ziemli i usich reczy.
    P. Chto z nas Satwaryu?
    O. Boh.
    P. Naszto z nas Boh satwaryu?
    O. Sztob my jaho znali, chwalili, milawali, a posli z nim u Niebie krolowali.
    P. Chto z nas adkupiu?
    O. Syn Bozy, Pan nasz JEZUS Chrystus.
    P. Ad czaho z nas adkupiu Syn Bozy?
    O. Ad piekla i zhuby wieeznay.
    P. Czym nas adkupiu Syn Bozy?
    O. Czeraz smierc swaju swiatuju i krou prenaydrozszuju.
    P. Szto z josc Syn Bozy Pan JEZUS Chrystus, ci jon Boh ci czalawiek?
    0. I Boh i czalawiek.
    P. Czy z usiahdy Pan JEZUS Chrystus byu Boh am i czalawiekam?
    O. Nie, upiarod byu Boham, a posli dla naszaho zbawienia astausia czalawiekam.
    P. Czy' pirastau bye Bohom Pan JEZUS, jak astausia czalawiekam9
    Krotkie zebranie
    53
    O Nie. Jose i ciapier Boham i czalawiekam.
    P. Czy z my byli b u piekle, cztob Syn Bozy nas me adkupiu?
    O. Byli b.
    P. Jak nas adkupiu Syn Bozy?
    O. Astauszy si? czalawiekam sam siebie addau na ciazkie muki, i na kryzu umior cierpiuczy i pakutujuczy za naszyie hrechi.
    P Ildzie ciapier lose Syn Bozy?
    0. U Niebie na praway race Boha Atca i u nayswi?tszym Sakramencie, to jest: u naszey Kamunij.