• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    Усе ранейшыя тлумачэнні моўных асаблівасцяў Міцкевіча ў выданнях з каментарамі (што нават маюць навуковы характар) неабвержна даводзяць, што каментатары Міцкевіча нс ведаюць беларускае мовы зусім альбо не ведаюць яе добра; яны не ведаюць іаксама й расейскае ды жамойцкае моваў; дык альбо падаюць значэнне слова, не ўжыванага ў карэннай Польшчы, наўздагад (часта памылкова), не ведаючы пра ўплыў беларушчыны на мову Міцкевіча, альбо лічаць (безпадстаўна) дадзенае слова, выраз, зварот ці моўную форму за індывідуальную асаблівасць
    Пытанне паходжання Міцкевіча першы закрануў Б.Дыбоўскі ў працы «Спроба вызначэння раса-племянных элементаў, зафіксаваных на твары наійага веійчуна Адама Міцкевіча» (Космас. 1898); нацыянальнае псіхікі М.Масоніус у працы «Раздваенне польскае думкі» ^Варшава, 1902). (Тут і далей у дадзенай працы прыпісы аўтара).
    Габрыэль Корбут 211
    паэта пі за яіоную паэтычную волыіасць, а гэта ссць беларушчына. Я мог бы тут у якасці довада прывссці цэлы шэраг прыкладаў памылковае інтэрпрэтацыі, узятых нс з каментароў выпадковых панулярызатараў, а з тлумачэнняў даследчыкаў літаратуры, спецыялістаў, ды пяма тут на гэта месца, таму спынюся на адным, але вельмі характэрпым. Слова «durny» ў вершы «polaly si^ Izy me ... па mojq mlodosc gomq i dumq» звычайна тлумачыцца як «зухаваты», «ганарлівы», у той час калі «durny» адпавядае іюльскаму «odurzony», «oszolomiony» (адурманены, ап’янслы), а тут проста азначае «нсразважны», «лсгкадумны», а ўсё ж тое, як Міцксвіч глядзеў на сваю маладосць, не можа быць абыякавым для даследчыка. Падобныя камснтарыі не толькі кепска тлумачаць Міцкевіча, але й баламуцяць моладзь, бо ўсё з навуковых выданняў пераходзіць у школьныя падручнікі.
    А колькі арыгінальных слоў застаецца без тлумачэння толькі таму, што каментатар не мог іх растлумачыць, дык ... моўчкі прамінуў іх. Прывяду два характэрныя прыклады з апошняга навуковага выдання1 асобных празаічных твораў Міцкевіча. У артыкуле «Пра варшаўскіх крытыкаў і рэцензентаў» ёсць наступны сказ: «Пацешна было бачыць рэцензентаў, што супольнымі сіламі верцяць адно слова альбо радок, часта не варты ўвагі, ды з цяжкасцю валакуць яго на крьпычны форум, як мурашы Карпінскага тушу мухі ці чвэрць чарвяка, і ледзь не падаюць ад такое паклажы». Каментатар, відавочна, спалохаўся гэтага сказа і, баючыся, каб чытач не дастасаваў гэтыя словы Міцкевіча да яго самога, палічыў за лепшае пакінуць яго без інтэрпрэтацыі. Але дапытлівы чытач, не знаходзячы тлумачэння там, дзе на яго спадзяваўся, зазірне перш-наперш у кнігу Карпінскага ды пашукас тых мурашоў, што з цяжкасцю валакуць нейкую «тушу» мухі. I вось у вершы «Мураш» (с.442-447, выд Туркоўскага) прачытае: «здалёку йдзе нешта чужое, цягнучы за сабою палову тушы мухі»; а крыху далей: «тут цэлыя тушы мух». Пасля зазірне ў слоўнік Ліндэ, знойдзе тут слова «туш», цытату з Карпінскага й тлумачэпне: «туш гэта тузін(!)»; альбо зазірне ў «Варшаўскі Слоўнік» і знойдзе тут тое ж слова «туш», тую ж цытату з Карпінскага й тое ж памылковае тлумачэнне, бездумна паўторанае за Ліндэ. Але Міцкевіч ведаў, у якім значэнні ўжыў Карпінскі гэтае слова й якога яно роду, бо добра ведаў беларускую мову (Карпінскі паходзіў з Пакуцця, а на Беларусі жыў толькі пэўны час). «Туша» у беларускай і расейскай мовах азначае выпатрашанае тулава свінні, а таксама гакое ж тулава любос жывёлы, дык і тулава мухі.
    Другі характэрны нрыклад. У тым самым выданні з каментарам у артыкуле Міцкевіча пра «Сафіеўку» Трэмбецкага чытач сустракае: «мова Трэмбіцкага магутная ... багатая, разнастайная, магла б прысарамаціць нас, што мы яе на чаркескую перарабляем», шукае тлумачэння прыметніка «чаркескі», але яго не знаходзіць. Хто чытаў артыкул Яна
    ' Я пісаў гэта ў 1925 г.
    212
    Габрыэль Корбут
    Спядэцкага «Пра літаратуру», той прыгадае ягоную думку: «бсдны чалавечы розум у сваім поступу паказвае сябе чаркескім, кульгавым і нібыта адссчаным на Пракруставым ложы» (Творы, выд. Балінскага. Варшава, 1837, T.IV, с.81). Хапаемся за Ліндэ ды знаходзім там, апрача іншых, азначэнні: «які папала, толькі б збыць, несаііраўдны» і цытаты з літаратараў XVIII стагоддзя1.
    Альбо возьмсм слова «матачнік». Аніводзін з каментатараў «Пана Тадэвуша» не згадвае, што гэтас слова ў польскую наэзію і ў польскую мовы ўвёў Міцкевіч, што іэта беларускае слова. Першы на гэта звярнуў увагу праф. Растафіпскі («Лес, бор, пушча, матачнік як натура й казка ў паэзіі Міцкевіча»), Каменгатары, відавочна, лічылі за лішняе тлумачыць невядомае ў карэннай Польшчы слова (ужытае Міцкевічам упершыню ў вершы 736 III песні). Ды не варта было задавальняцца гэтым, a праверыць, звярнуцца да крыніцаў, да беларушчыны. На гэтых прыкладах я спынюся.
    Яшчэ гадоў 40 іаму, у 1885 г., Антон Бандзкевіч заклікаў пачаць дэталёвыя ды сур’ёзныя даследванні мовы ды стылю Міцкевіча, a перадусім, «Пана Тадэвуша» (гл. арт. «Праект новае апрацоўкі «Пана Тадэвуша». Музей I) і спрабаваў нават накрэсліць план такога даслсдвання; аднак толькі праз чвэрць стагоддзя з’явілася першая навуковая праца пра мову Міцкевіча з пункту гледжання граматыкі ды лексікі Стан. Дабжыцкага «Колькі назіранняў над моваю Міцкевіча» (Філалагічныя працы. VII. 1911). Гэта грунтоўны й каштоўны мовазнаўчы аналіз моўных асаблівасцяў Міцкевіча, які на сёння, аднак, не задавальняе, бо аўтар не выказаў у ёй адносінаў мовы Міцксвіча да бсларускае мовы, што выклікала цэлы шэраг зусім памылковых інтэрпрэтацый2; зрэшты, ён не ўлічваў прозу паэта.
    Цяпер падыходжу да высноў. Каб добра зразумсць мову Міцкевіча
    У «Паэзіі Філаматаў» (II, 295) знаходзім дзеяслоў «вычаркесіць», патлумачаны памылкова «зрабіць па-чаркеску, гвалтам, самавольна змяніць». Слова «чаркескі» ў адмоўным значэнні гэта не беларусізм, бо яго ведалі ў XVIII стагоддзі й у іншых частках Польшчы, як бачым з цытатаў у Ліндэ, але на Беларусі яно захавалася найдаўжэй. Параўн. таксама: Т.Мікульскі «Глоса да «чаркескай мовы» Міцкевіча // Ruch literacki. 1933. Nr 4.
    1 Як мала усведа.мыюць сабе наійыя даследчыкі творчасці Міцкевіча ўвогуле ўплыў беларушчыны на твоцу «Пана Тадэвуша» даводзіць таксама факт, што каментатары двух апошніх (у 1921 г.) выданняў «Пана Тадэвуша», звяртаючыся да прыпісу Міцкевіча ў III песні пра «вядо.мую на Літве народную песню пра грыбы, што йдуць ііа вайну пад кіраўніцтвам баравіка», спасылаюцца на тэкст гэтае песні на літоўскай мове (нібыта Міцкевіч, згадваючы «Літву» меў на ўвазе Літву этнаграфічную, а не Беларусь), замест таго, каб прывесці беларускую песню; але ж яшчэ чвэрць стагоддзя таму Г.Лапацінскі надрукаваў тэкст гэтае песні, запісанае заўважце! на Наваградчыне, пра што нядаўна (1918) згадаў В.Баровы («Рэха народных песняў у «Пане Тадэвушы»). Міцкевіч, відавочна, ведаў толькі беларускую песню. Пытанне ўплыву міфалогіі беларускага люду на канцэпцыю «Дзядоў» ледзь закраналі ў нас, a ўлыву ідзалогіі гэтага люду на ідэалогію Міцкевіча ўвогуле нават не дапускалі.
    Габрыэль Корбут
    213
    што з’яўлясцца вельмі важпым пастулаіам у даследаванні творчасці паэта належыць, перадусім, даследаваць гутарковую мову палякаў, якія жылі на беларускіх ды літоўскіх абіпарах у часы Міцксвіча1, акрэсліць адносіны гэтае мовы да бсларускае з аднаіо, а літоўскае з другога бакоў, гэта значыць, наказаць, якія моўныя элементы трапілі з беларушчыны, якія з літоўпічыны ў штодзённую мову тагачасных палякаў, г.зв. ліцьвінаў. Пасля належыць узяцца за даследаванне літаратурнае мовы выдатных тагачасных пісьменнікаў, якія жылі на г.зв. Літве, а перадусім, мовы Яна Снядэцкага, якую можна лічыць за норму тае мовы, і творы якога Міцкевіч бясспрэчна ўважліва чытаў у часе свае вучобы ва ўніверсітэце ў Вільні ды настаўніцкае працы ў Коўне; на мове Яна Снядэцкага, якога лічылі ў той час узорным польскім стылістам, фармаваў Міцкевіч сваю літаратурную мову. Толькі пасля даследавання мовы, якую атрымаў Міцкевіч у спадчыну, можна паказаць ягоныя індывідуальныя асаблівасці як у гутарковай мове, ужываную ім дзеля паразумення з суайчыннікамі й якая захавалася пераважна ў ягоных лістах, так і ў літаратурнай мове, што зафіксавана ў ягоных творах.
    Пераклад з польскае
    ' Значпы моўны матэрыял мы маем цяпер у «Карэспандэнцыі філаматаў».
    ЗМЕСТ
    Да чьггача........................................................3
    Нараджэнне беларушчыны............................................5
    Апалогія беларускае польскамоўнае літаратуры.....................13
    Адам Міцкевіч. Exegi munimentum aere perennius...................18
    Ян Баршчэўскі. Burza. Do Almy. Do Julii. Да Юлі..................20
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі. Do brzozy w gorach Kaukaskich.............24
    Уладзіслаў Сыракомля. Sachar-maroz...............................26
    ^ «Цяпер маскаль пяе мудрагелікі свае»............................27
    z Гутарка старога дзеда...........................................32
    Крыўда і праўда..................................................40
    У вянок Тадэвушу Касцюшку........................................44
    Пламеньчык. Беларуская песня пра Касцюшку........................45
    ' Першая кпіжка...................................................48
    Кароткі збор хрысціянскае навукі.................................52
    Пісьменнік з-пад Слоніма.........................................58
    Марцін Асорыя. Нешта тут сабакам смярдзіць.......................61
    Пясняр ліцьвінскае шляхты........................................77
    Ігнат Ходзька. Успаміны квестара (фрагменты).....................79
    «Ніколі не пераставаў адчуваць, што я ліцьвін»..................126
    Генрык Равускі. Князь Радзівіл Пане Каханку («Успаміны Сапліцы»). 128
    «... А калі глянуць з іншага боку?».............................141
    Францішак Карпінскі. Падарожжа па зачараваным краі............. 143
    Новы «Конрад Валенрод»..........................................146
    Юзаф Ігнат Крашэўскі. Кунігас (фрагмент)....................... 147
    Беларускія сімпатыі Аляксандра Грозы............................152
    Аляксандар Гроза. Нечаканы госць................................155
    Карэспандэнцыя «каўказскага» паэта..............................189
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі. Лісты да Юзафа Ігната Крашэўскага........ 191