XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
190
Карэспандэнцыя «каўказскага» пала
па Валыні. Відаць, не выпадкова каўказскі выінансц звярнуўся да Ю.І.Крашэўскага, каб гой адшукаў і выдаў ягоныя творы: аўтарытэт апошняга быў проста псабходны ў дадзеным выпадку. Ю.І.Крашэўскі, па-першае, быў адным з самых талснавітых ды пладавітых (ледзь не ў кожным нумары тагачаснае перыёдыкі друкаваўся ягоны ці і'о твор, ці то допіс) літаразараў; па-другое, ён пачынаў выдаваць часопіс «Athenaeum», праграма якога значна адрознівалася ад усіх іншых выданняў і шмат абяцала. Для Т.Лады-Заблоцкага, польская мова якога, мякка кажучы, жадала быць лспшаю: лексічныя й сінтаксічныя беларусізмы парушалі яе нормы, дастаткова важным з’яўлялася пытанне, хто будзе рэдактарам-выдаўцом ягоных твораў. Вось чаму паэт хацеў, каб менавіта Ю.І.Крашэўскі дапамог яму.
Аднак справа аказалася нялёгкаю. Доўгі час пе ўдавалася атрымаць аніякіх звестак з Беларусі; і Т.Лада-Заблоцкі ў 1843 годзе просіць Ю.І.Крашэўскага выдаць хоць тое, што ён ужо даслаў у Губін.
Адсутнасць лістоў паэта за наступныя тры з паловаю гады не дазваляе высветліць усе абставіны выдання зборніка. Мажліва, што Ю.І.Крашэўскі, атрымаўшы ўсё ж творы Т.Лады-Заблоцкага, перадаў іх Рамуальду Падбярэскаму. Але зусім верагодна, што ўсё было інакш. Бо ўжо ў 1842 годзе наладзілася ліставанне між Р.Падбярэскім і каўказскім выгнанцам. Можна дапусціць, што «беларускія рукапісы» паэта не дасылаліся Ю.І.Крашэўскаму, а іх здолеў знайсці ў часе сваіх вандровак па Беларусі Р.Падбярэскі. Перадусім, у лістах апопшяга да ўсё таго ж Ю.І.Крашэўскага няма гаворкі пра перадачу рукапісаў. Складваецца ўражанне, што фразаю «Я хачу выдаць даволі вялікі том вершаваных твораў Лады-Заблоцкага» ў лісце ад 22.07.1844 года Р.Падбярэскі адно толькі знаёміць Ю.І.Крашэўскага са сваімі планамі. Відаць, бачачы, што ў Ю.І.Крашэўскага нічога нс атрымліваецца, Т.Лада-Заблоцкі даручыў справу пецярбурскаму выдаўцу. Здарылася гэта ў 1843 годзе ды, відаць, якраз і падштурхнула Р.Падбярэскага паехаць на Беларусь ды адшукаць рукапісы паэта. У часе вандровак ён сустракаўся з Вінцэнтам Газдава-Рэвутам і Аляксандарам Абрампольскім, г.зн., з тымі, хто меў значны, хоць і няпоўны збор рукапісаў Т.Лады-Заблоцкаіа. 15.01.1845 года (як паведаміў у «Tygodniku Petersburskim» Р.ГІадбярэскі) зборнік «Poezje» быў здадзены ў друк, а ў чэрвені-ліпені трапіў да падпісчыкаў, у кнігарні й да самога аўтара.
Так збылася мара Тадэвуша Лады-Заблоцкага вярііуцца хоць такім чынам на Бацькаўшчыну, «на небе родным заблішчаць...»
Лісты Т.Лады-Заблоцкага да Ю.І.Крашэўскага друкуюцца ў перакладзе з польскае мовы паводле арыгіналаў, якія захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Ягелонскае бібліятэкі ў Кракаве (Сігнатура 6458 і 6482).
Тадэвуш Лада-Заблоцкі
191
Тадэвуш Лада-Заблоцкі
ЛІСТЫ ДА ЮЗАФА ІГНАТА КРАШЭЎСКАГА
№ 1
15 лістапада 1840 г., Тыфліс Вяльможны Мосці Дабрадзею!
Праспект на выданне Панам часопіса «Athenaeum»1 (у якім Вяльможны Пан Дабрадзей меў ласку паклікаць да супрацоўніцтва ўсіх, хто не абыякавы да развіцця краёвага пісьменства, хто альбо сам удзельнічае ў ім, альбо пільпа сочыць за ягоным поступам) дайшоў пры пасрэдніцтве «Tygodnika Petersburskiego» аж да нас і заахвоціў мяне даслаць 1 Іану колькі вершаў Уладзіслава Стральніцкага2 ды маіх уласных, напісаных за Каўказам, і далей стала ды чынна супрацоўнічаць з гэтым альманахам, калі толькі атрымаю на гэта дазвол Вяльможнага Пана Дабрадзея. Больш блізкае знаёмства маё са справамі тутэйшага краю магло б дазволіць мне напісаць не адзін артыкул, які б меў шмат цікавага, асабліва для нас, палякаў3. Але каб мае гэтыя жаданні і намеры здзейсніліся, мне трэба заахвочванне з боку Пана Дабрадзея. Дык няхай даруе мне Пан, што на самым пачатку наіпых лістоўных стасункаў, якія спадзяюся і далей падтрымліваць, калі толькі Пан ушануе мяне сваёю згодаю на гэта, асмельваюся патурбаваць Яго невялікім даручэннем і маю надзсю, што Той, хто так рупіцца пра дабро краёвага пісьменства, хто найчыннсй спрыяе славе нашага парода, захоча выканаць маю просьбу, абавязваючы мяне гэтым да асабістас ўдзячнасці.
У 1836 годзе, калі я рыхтаваўся да выезду з краю, пан Ігнат Цеханавецкі, сын маршалка Віцебскае губсрні, кандыдат Дэрпцкага універсітэта, намовіў мяі-іе аддаць яму ўсе мас рукапісы, абавязваючыся як найлепіп выдаць іх у Ліпску ў Брайцкопфа і Гартэля пры пасрэдніцтве дэрпцкага кнігара Клюгэ і дазволам тамтэйшае цэнзуры. Ужо быў падпісаны кантракт і надрукаваны падпісныя білеты ў Дэрпце.
' Ю.І.Крашэўскі ў 1839 г. звярнуўся да літаратурнае грамадскасці з просьбаю падтрымаць літаратурнымі матэрыяламі яго выданне.
2 Уладзіслаў Стральніцкі (1820 1846) польскамоўны літаратар. Удзельнік змовы Ш. Канарскага, выгнанец.
’ Палякамі ў сярэдзіне XIX стагоддзя вельмі часта называліся жыхары былое Рэчы Паспалітае беларусы, украінцы, жамойты.
1^2 Тадэвуш Лада-Заблоцкі
Давяраючы святому слову прыяцсля і лічачы гэтую сііраву закончанаю, я ад’схаў у Грузію, зусім нс хвалюючыся нра гэты інтарэс. У 1839 годзе я атрымаў ліст ад Цеханавсцкага, у якім ён паведаміў мне, што мусіў разарваць кантракт з Клюгэ, які болып клапаціўся пра сваю карысць, чым пра агульнас дабро, і запэўніў мяне, што праз два месяцы, нс больш, надрукус ў Пецярбурзе як вершы, так і іншыя мае творы, што меў у сваіх руках. Але калі на наступныя мае лісты ён ані разу нс адказаў, калі два апошнія з іх я атрымаў назад, я пачаў хвалявацца ў скрусс, ці не загінулі мае рукапісы, а таксама ці не сталася чагосьці з іхнім выдаўцом. Правёўшы дзіцячыя гады ў Расеі і атрымаўшы адукацыю ў Маскоўскім універсітэце, я больш маю стасункаў з цэнтральнаю Расеяю, чым з нашым краем, дык не магу даведацца не толькі пра лёс маіх твораў, але нават і пра іхняга выдаўца. Mac рукапісы на адной толькі польскай мове, пакінутыя ў Цеханавецкага, наступныя:
1. «Вершаваныя творы» (больш за дзевяноста, у тым ліку некалькі вялікіх паэмаў) два тамы;
2. «Аксэль», паэма Тэгнера1, перакладзеная са шведскае, адзін том;
3. «Дзённік майго падарожжа з Віцебска ў Тыфліс і з Тыфлісу па размаітых краях за Каўказам» тры часткі;
4. «Збор новых вершаў, напісаных у Грузіі» (больш за сорак).
3 іх толькі копію апошняга маю ў сябе, аўтографы двух сярэдніх аддаў ці адаслаў Цеханавсцкаму, не пакінуўшы ў сябе аніводнага нават з іх вынятку, першага ж пакінуў на Белай Русі пяць копій. Першую, найбольш поўную, якая складаецца з усяго гаіо, што толькі напісаў вершам у часе майго побыту ў Расеі ці на Белай Русі, я аддаў Ігнату Цеханавецкаму; другая, не такая поўная, у Аляксандара Абрампольскага, абывацеля Полацкага павету; трэцяя у Вінцэнта I аздава-Рэвута2, маршалка Гарадзецкага павету; чацвёртая у нябожчыка Юзафата Яхімовіча, магістра Віленскага ўніверсітэта, абывацсля Гарадзецкага павету; пятая (сам аўтограф-чарнавік, што складаецца з пяцідзесяці маіх вершаў) у руках майго сваяка Юры Лады-Заблоцкага, абывацеля Себежскага павету Магілёўскае губерні. Я чуў, што пан Абрампольскі надрукаваў у «Вігпсіе» колькі з гэтых твораў пад крыптанімам T.L.Z* Але ці надрукавана дзе-небудзь штосьці яшчэ з іх я
Тэгнер Эсаяс (1781 1846) паэт, пачынальнік рамантызму ў шведскай літаратуры. «Аксэль» (1822) лірычная паэма пра часы Карла XII. Гэты твор яшчэ ў 1835 годзе (выдадзены ў Вільні ў 1842 г.) вершам па польскую мову з расейскага падрадкоўніка пераклаў Ян Вернікоўскі (1800 1877) паэт, філолаг, філамат, сасланы ў 1824 годзе ў Казань. Цікава адзначыць. што ў 1832 — 1833 гг. Тадэвуш Лада-Заблоцкі сустракаўся і перапісваўся з Я. Вершкоўскім.
ІЗінцэнт Газдава-Рэвут (каля 1815 да 1883) беларускі польскамоўны літаратар. Аўтар «беларускае паэмы» «Жонка». Жыў ў маёнтку Мосар каля Гарадка, куды наведваліся Я.Баршчэўскі, Р.Падбярэскі, Т.Лада-Заблоцкі ды інш.
У альманаху «Biruta» на 1837 год надрукаваны верш паэта «Мудрыя вочы. (3 чэшскае паэзіі)», аў томіку на 1838 год балада «Ляшка».
Тадэвуш Лада-Заблоцкі 193
зусім не ведаю.
Дык цросьбу сваю выкажу ў некалькіх словах. Ці не мог бы Пан Дабрадзей звярнуцца праз «Athenaeum» і «Tygodnik Petersburski» да ўсіх, хто мае мае рукапісы, каб выслалі іх Табс; а атрымаўшы, сістэматызаваць і надрукаваць іх ці то ў Завадскага, ці то ў Глюксберга. I хоць я сам не лічу, што мае працы маюць вялікую вартасць, але хацеў бы, каб яны, напісаныя з самымі чыстымі мэтамі, былі далучаны да агульнага скарбу нашага пісьменства, як удовін грош, пакладзены на алтар польскас мовы. Няхай я не атрымаю аніякае матэрыяльнае карысці, але буду шчаслівы, калі хоць адна мая думку, хоць адно начуццё ўвойдзе ў сферу паняццяў маіх землякоў, тады будуць узнагароджаны ўсе страты, якія я меў у жыцці. Як голькі Пан паведаміць адказ на маю просьбу, я збяру ўсё тое, што напісаў у Грузіі, і вышлю Яму. Прашу адказаць мне як можна хутчэй, бо ў першых днях сакавіка па абавязку мушу выехаць з Тыфлісу і не ведаю, як хутаа вярнуся назад. Напачатку гэтага года я меў намер надведаць родны край, але акалічнасці ды справы не толькі цяпср затрымалі мяне за Каўказам, але нават цэлы наступны год не дазволяць мне выехаць адсюль. Больш за тое, маё аслабленае здароўе, што патрабуе цёплага паветра Ўсходу і тутэйшых мінеральных водаў, можа змусіць мяне назаўсёды застацца ў Грузіі альбо нават пераехаць далей на поўдзень у правінцыі, далучаныя ад Персіі. He спадзяюся, каб калі-небудзь мог асабіста заняцца гэтаю справаю. Дык даручаю яе Пану Дабрадзею і хоць ведаю Пана толькі з літаратурнае славы, алс ўну гранае перакананне кажа мне, што можаш выканаць маю просьбу, і што ў цяснінах Каўказу, у стэпах Грузіі і блізу гор старажытнага Арарату я паўтару са шчырай удзячнасцю Панскае імя.
Колькі месяцаў таму я даслаў шэраг вершаў як сваіх уласных, так і Стральпіцкага ў альманах «Zorza Роіпоспа» і ў 43 нумары «Tygodnika» атрымаў падзяку выдаўца. Творы, што я зараз дасылаю Пану, прызначаны былі дзеля «Niezabudki» Барптчэўскага, але з-за кепска напісанага адрасу ліст не дайшоў да свайго адрасата і быў вернуты мне, дык не маю намеру паўтараць яго. Адрасу майго ўласнага не дасылаю Пану, бо Тыфліс не з’яўляецца местам сталага майго нобыту: мушу даволі часта з’язджаць і вяртацца, дык ласкава прапіу Пана пісаць на імя майго малодшага брата. Маю гонар заставацца назаўсёды са шчырай прыхільнасцю Вяльможнага Пана Дабрадзея найніжэйшым слугою.