XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
Спадзяюся, што Пан не адмовіцца ўшанаваць мяне й на гэты раз сваім лістом на ніжэйпададзены адрас. Маю гонар заставацца назаўсёды Яго найніжэйшым слугою.
Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
Его Высокоблагородню Фаддею Нлларноновнчу Ладо-Заблоцкому, управляюіцему Кульпннскнм соляным промыслом, через Тмфлнс н Эрнвань в Кульпы.
№9
8 мая 1847 г., Кульпы на Турэцкай мяжы ў Азіі Шаноўны Пане!
Дарагі ліст Яго ад 26 лютага я атрымаў колькі поштаў таму. He мог на яго адразу адказаць, бо хаос кульпінскага жыцця цісне на мянс й не дае мнс аніводнае вольнае хвіліны. Пан слуіпна богаслаўляе нашага добрага, шляхетнага і мудрага намесніка. Ён яшчэ так мала кіруе гэтым краем, a ўжо Каўказ прымае іншы воблік. Бразганнс зброі пачынае глухнуць, злоўжыванні знікаюць, пустыні Арменіі ды Карабаху, дзе колісь кіпела жыццё, пачынаюць зноў засяляцца, нрыстойныя людзі пакліканы да нрацы, нспрыстойныя хочуць нс хочуць, а мусяць дастасоўвацца да іх і маўчаць. Я перакананы, што калі Бог дасць здароўе князю намесніку яшчэ гадоў на дзесяць, то Каўказ стане расейскаю Італіяй, бо ўжо цяпер маем і газеты, і літаратуру, і друкарні, і тэатр, і сваіх уласных кампазітараў ды мастакоў. А ўсё гэта зрабіў князь намеснік на іірацягу двух гадоў, што ж будзе за гадоў дзесяць дваццаць? Баюся, каб Пан не
206
Тадэвупі Лада-Заблоцкі
ііалічыў мае словы за паэтычную гіпербалу; усё шчырая праўда. Тыфліс пачаў граціць рысы азіятызму і так забудаваўся на працягу апошніх гадоў, што яго й пазнаць нельга. Князь намеснік апрача ўсяго заснаваў публічную бібліятэку пры сваёй канцэлярыі; у яе ўвойдзе й кнігазбор с.п. Стралыііцкага, дзеля якога зробяць асобную шафу з залатым надпісам: «Памятка па с.п. Стральніцкім». Прашу Пана мець ласку даслаць усе свас творы ў бібліятэку пры канцэлярыі князя, за што будзеш мець падзяку праз газету «Кавказ», якую Пан мусіш атрымліваць, бо выязджаючы з Тыфліса, я прасіў рэдактара, каб дасылаў Пану гэтую газету ў абмен на «Athenaeum».
Пан просіць у мяне якіх-небудзь тутэйіпых старажытных, з паганскіх часоў памятак. Хрысціянства, а пазней іслам усё іэта знішчылі. Можа яшчэ ў недаступных кутках Каўказу патрапіш напаткаць нейкую рэч, але я так далёка за Каўказам, што гэта для мяне становіцца немагчыма. Пры ўзяцці штурмам Кара-Кюры ў Лезгіі ў 1839 годзе ў адной падпаленай саклі я знайшоў тры бронзавыя медалі з выявамі Траяна, Васпасьяна і Марка Аўрэлія, якія аддаў па настойлівай просьбе пэўнага нямецкага падарожніка. Няхай Пан не всрыць апісанням падарожжаў па Каўказе французаў і немцаў. Dubois de Monfpezeus1 шмат распаўсюдзіў хлуслівых вестак, хоць ён і з’яўляецца адным з самых прыстойных пісьменнікаў, што апісваюць падарожжы. Ён піша пра падабенства абхазаў на ліцьвінаў, а гэта сапраўдная лухта. Асеціны, праўда, маюць блакітныя вочы й светлыя валасы ды гэтымі славянскімі рысамі адрозніваюцца ад усіх каўказскіх народаў, але ў іх мове няма аніводнага славянскага слова. Ёсць колькі нямецкіх слоў, у тым ліку werden і haben, адкуль яны ўзяліся неразгаданая таямніца. Каб апісаць Каўказ з этнаграфічнага пункту гледжання, трэба мець здольнасці Mezzofati2. Бо апрача трох галоўных моваў: армянскае, татарскае і грузінскае, цалкам адрозных адна ад аднае, ёсць абхазская, чаркеская, асецінская, лезгінская, аварская, кумухская, курдская і г.д. мовы асобных плямёнаў. Надзвычай шкада Стральніцкага. Ён ведаў татарскую й лезгінскую мовы, пачаў вучыць кумухскую ды шмат зрабіў бы дзеля Каўказу, тым больш, што князь намеснік прызначыў яго даследаваць Каўказ.
Ці можапі, Пан, узяцца за выданне пасмяротных твораў Стральніцкага? Калі б я жыў у Тыфлісе, дзе маю шмат знаёмых, дык пэўна б мог раздаць 200 падпісных білетаў ды звярнуцца да Завадскага, але знаходзячыся ў Кульпах, немагчыма гэта зрабіць; і не ведаю нікога, хто б мог гэтым заняцца. Я ўклаў і перапісаў усе рукапісы с.п. Уладзіслава, сярод якіх усходняя аповесць «Махмудак», што захапляе паэтыкай, пекнасцю мовы і арыгінальнасцю думкі. Я хацеў даручыць
' ГТрозвішча літаратара напісана не зусім невыразна.
' Прозвішча напісана не зусім невыразна.
Тадэвуш Лада-Заблоцкі
справу Якубу Юркевічу1, але сн так марудзіць са сваёю «Gwiazdk^», на якую я збіраў у Тыфлісе падпіску, што ўжо пачынаю сумневацца, каб яна калі-небудзь засвяцілася. Працлаўскі, здаецца, патушыў яе сваім грубаватым сарказмам.
Адпо, што я магу зрабіць дзеля Пана, дык гэта збіраць старажытныя манеты, якіх тут велізарная колькасць. Раскаўшэнка, дырэктар Тыфліскай гімназіі, сабраў іх блізу 4000. Трапляюцца тут не толькі грэцкія ды рымскія ўсіх часоў, але жыдоўскія, арабскія (найболып з дынастыі Сасанідаў) і шмат іпшых. Але й дзеля гэтаіа нават трэба жыць у Тыфлісе, дзе скаііцэнтравана ўсё жыццё Каўказа. Старажытныя манеты найбольш можна бачыць на амулсі ах тутэйшых кабет, бо гэтыя амулеты пераходзяць ад пакалення да пакалення.
Проша Пана, ці можна было б даслаць мне «Athenaeum» за 1846 і 1847 гады, якіх я нс чытаў. Бо Глюксберг такі неакуратны, што аніякіх дачыненняў з ім мець немагчыма, а Завадскі неахвотна бярэцца за дасланне кніг, што выходзяць з друкарні Глюксберга. 3 апошняю поштаю я атрымаў: «Каталептык» ІІІтырмера, «Рахіль» Галавінскага, «Лістапад» Равускага і «Калакацыю» Кажанёўскага. Маё сэрца заходзіцца ад радасці, што вы так плёшіа прайуеце. Калі будзе ў мяне час, абавязкова дашлю Пану ў «Athenaeum» сёе-тое прозаю. ГІ.Войцэх заўсёды з князем. У апошнім лісце да мяне сцвярджаў, што хутка напіша Пану.
Май Пан ласку прыняць словы павагі ад
Тадэвуша Лады-Заблоцкага.
Пераклад з польскае
1 Юркевіч Якуб (псеўданім Бенедыкт Далэнга) (1808 пасля 1866) паэт, перакладчык. Родам з Украіны. Выдаваны ім альманах «Gwiazda» (Кіеў, 1847 1849) вёў барацьбу з «пецярбурскай катэрыяй».
208
Пра Міпкевіча як пра беларуса
ПРА МІЦКЕВІЧА ЯК ПРА БЕЛАРУСА
Творчасць Міцкевіча, паэта нашага краю, нашага земляка, мае столькі тутэйшага, столькі беларускага, што аніякія ранейшыя стэрэатыпы не прымушаюць больш навукоўцаў адмаўляцца ад шчасця судакрануцца з энергіяй Ягонага слова, са светапоглядам беларуса XIX стагоддзя. Тым больш, што пра беларускае паходжанне А.Міцкевіча вядома ўжо даўно. Адным з першых, хто няраз настойліва сцвярджаў гэта, быў славуты аўтар бібліяграфіі «Польская літаратура ад пачатку да Студзеньскага паўстання» (Т.1-3, першае выданне ў 1917 1921 гг. Т.1-4, другое у 1929 1933 гг.) Мар’ян Габрыэль Корбут (1862 1936).
Паходзіў Габрыэль Корбут з беларуска-ліцьвінскага роду Карафа-Корбутаў (таго самага, які даў беларускай літаратуры Ялегі Пранцішка Вуля, мажлівага аўтара «Тараса на Парнасе»), нарадзіўся ў Пецярбурзе, дзе ягоны бацька Юзаф, сапраўдны тайны радца, займаў высокую пасаду. Аніякіх звестак пра кантакты будучага гісторыка літаратуры з Беларуссю не захавалася, але бясспрэчна тое, што беларускую мову ён ведаў добра. I пазнаў яе, відаць, не толькі з кніжак, па якіх вучыў славянскую філалогію ў Дэрпцкім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Бадуэн дэ Куртэнэ. Зрэшты, наваг і пасля 1895 г., пераехаўшы ў Варшаву, Г.Корбут мог мець пэўныя адносіны з беларускімі ўраджэнцамі ў Польшчы, а то й з прадстаўнікамі роду Карафа-Корбутаў.
Апрача названае бібліяграфічнае працы ён пакінуў пасля сябе сотні невялічкіх артыкулаў гісторыка-літаратурнага характару. Для нас найбольшую цікавасць маюць тыя нататкі Г.Корбута, у якіх ён, улічыўшы ледзь не ўвесь корнус польскамоўных (і не толькі польскамоўных) друкаў, імкнецца да аб’ектыўнасці ў інтэрпрэтацыі перыпетый жыццёвага й творчага шляху літаратараў, што паходзілі з Беларусі. Асабліва жорсткую барацьбу вёў бібліёграф з тымі польскімі літаратуразнаўцамі, якія свядома «не заўважалі» беларушчыны ў творчасці А.Міцкевіча. Дастаткова сказаць, што ў 1925 1927 гг. Г.Корбут некалькі разоў выступаў у друку, абараняючы сваю канцэпцыю беларускага паходжання А.Міцкевіча. Надзвычай абуралі вучонага спробы асобных польскіх каментатараў «падпраўляць» факты. Напрыклад, тое, што беларускую песню пра вайну грыбоў (ці не «Ваенны паход грыбоў» Дамініка Рудніцкага?), пераклаўшы на гюльскую мову,
Пра Міцкевіча як пра беларуса 209
яны залічылі да польскіх пародных несняў.
Шго ж, снольшчвалі А.Міцкевіча рапей, спольшчваюць яго й зараз. Вось толькі калі мы годна й аргументавана запярэчым уссй гэтай міфатворчасці?
Змешчаны ніжэй артыкул Г.Корбута ўпершыню прагучаў на VI Усеагульным з’ездзе польскіх гісторыкаў у Познані (1925 г.) і быў выдадзены ў «Матэрыялах» з’езда пад тытулам «Пра неабходнасць найхутчэйшага даследавання мовы й маўлепня Міцкевіча», а праз дзесяць гадоў вучоны ўключыў яго ў сваю кнігу «Ыарысы й дробныя гісторыка-літаратурныя артыкулы».
Мяркуем, што задачы, якія ставіў Г.Корбут перад навукаю ў сваёй працы, актуальныя й сёння. I вырашаць іх варта не толькі польскаму міцкевічазнаўству, але й нашым даследчыкам.
210
Габрыэль Корбут
Габрыэль Корбут
БЕЛАРУШЧЫНА Ў МОВЕ МІЦКЕВІЧА
Каб належна зразумець паэта, трэба добра ведаць ягоную мову, a перадусім, ягоную гутарковую мову, г.зн., мову, якою ён карыстаўся ў пітодзённым жыцці, у сям’і, на службс, з калегамі, з сябрамі ды знаёмымі. Без ведання гэтае гутарковае мовы няраз мы не зразумеем і ягоны паэтычны стыль, і нават ду.мкі. Бо мова, якую ўжываў Міпкевіч не толькі ў штодзённым жыцці ды ў лістах, але й у паэзіі, не была моваю ва ўсіх яе асаблівасцях спрадвечна польскаю, а была моваю правінцыйнаю. Дык як немагчыма зразумець душу паэта, не зарумеўшы спачатку душу народа, з якога паходзіць паэтавы род (пра што, на жаль, нашыя даследчыкі звычайна забываюць), так цяжка няраз зразумець і ягоную мову (або разумець яе памылкова), а г.зн., і ягоныя ідэі, калі перш-наперш добра не вывучыць мову народа, сярод якога ён жыве ці жыў, і які, вядома, мусіў уплываць на яго родную матчыну ці бацькоўскую мову.
Міцкевіч не быў карэнным палякам, а паходзіў з колісь беларускага роду (ці то ліцьвінска-беларускага)1; сведчыць пра гэта не толькі ягонае прозвішча, але й рысы ягонага твару, як сведчаць пра гэта таксама прозвішчы і рысы іншых пісьменнікаў, што паходзяць з Беларусі, напрыклад: Чачот, Ходзька, Кандратовіч, Пяткевіч і г.ДДаводзяць беларускае паходжанне Міцкевіча бясспрэчна (калі гэтае слова выпадае ўжыць філолагу) і ўважлівыя даследаванні псіхікі ды мовы Міцксвіча.