• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    5 студзеня гэтага года я прасіў Пана, каб не чакаючы рэшты маіх рукапісаў, Ён пачаў друкаваць тое, што даслаў Яму, абяцаючы яшчэ раз звярнуцца да пп.Цеханавсцкага й Рэвута. Але розныя акалічнасці не дазволілі мне аж да сённяшняга дня напісаць ім ды толькі зараз знайшоў час яшчэ раз лістоўна нагадаць ім, каб пакінутыя ў іх рукапісы адаслалі Пану. Калі не дашлюць на працягу шасці месяцаў, лічачы ад даты гэтага ліста, дык няхай ужо Пан, не чакаючы больш, пачынае перамовы з Завадскім наконт выдання маіх вершаў; бо я хачу, каб Завадскі, а не Глюксберг (што дастаткова нас ашукваў, не дасылаючы шмат якіх выпісаных кніжак, узяўшы за іх грошы), заняўся іх друкавашіем.
    Укладанне маіх вершаў даручаю Пану, просячы Яго аднак, каб меў ласку трымацца таго рукапісу, які я даслаў Яму з Каўказа, хоць і атрымаеш з іншых краёў рэшту маіх твораў. Бо шмат якія з іх я паправіў і значна змяніў. Калі ж нічога больш нс атрымасш, дык зычліва прашу даць тытул «Niektore poezye Tadeusza Lady Zablockiego, wydane przez J.I.Kraszewskiego», a ў прадмове кароткую гісторыю маіх рукапісаў, называючы тых, у каго былі яны пакінуты ды што менавіта змяшчалі. Сярод страчаных вершаў, якіх я найбольш шкадую, трэба назваць: 1)
    ' Вядомы расейскі раманіст.
    202
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі
    «Ваколіцы Віцебска» (наэма), 2) «Зачараваная дзяўчына» (балада з беларускіх падашіяў), 3) «Духі» (фантазія), 4) «Два анёлы» (фантазія), 5) колькі сцэнаў з «Неба й Зямлі» Байрана, якія не закончыў, бо не мсў пачатку, але хацеў бы надрукаваць: хоць і выдатна псраклаў іх Адынец, аднак наважваюся паспаборнічаць з ім, 6) колькі перакладаў з Байрана і Мура, 7) колькі рамелійскіх і чэшскіх народных песняў, 8) верш «Да Тамаша Кладніцкага», 9) «Да Юзафа Страмескага», 10) «Да Антося Кладніцкага» і шмат якія іншыя. Сам жа зборнік прашу прысвяціць: «Леону Япішэўскаму, Ксавэры Петрашкевічу і Міхалу Андрэйкавічу, сябрам і таварыпіам доўгіх вандровак Аўтара па Каўказе». Усс яны маладыя хлопцы вялікіх надзей і поўныя запалу да навукі. Гэта заахвоціць іх да працы й зможа засцерагчы ад змарнавання іхніх талентаў.
    Дарагі мой Пане! Аж занадта адчуваю Панскую шляхетнасць, з якою ўзяўся Ён за выкананне просьбы зусім незнаёмага Яму чалавека. Пан учыніць дзеля мяне тое, што Сауці1 ўчыніў дзеля столькіх сваіх суайчыннікаў, і будзь пэўны: дабрыня Ягоная не грапіць у няўдзячнае сэрца, што нягледзячы на буру, якая няшчасцем праляцела над ім, што так заўчасна развеяла ягоныя найлепшыя імкненні ды пакрыла маю галаву раннім інеем, яшчэ цепляцца ў ім святыя пачуцці, яшчэ ў ім можа разгарэцца полымя самае чыстае ўдзячнасці!
    Па Панскай просьбе дасылаю сёння два малюнкі краявідаў Каўказа. Яны недасканалыя, але калі хоць часткова адпавядаіоць Панскім жаданням, я абяцаю даслаць іншыя тас ж самае рукі. He паверыць Пан, як цяжка знайсці ў гэтым паэтычным краі мастака. Калі Пан выдасць мае вершы, дык гэта зможа пазнаёміць мяне з іншымі людзьмі, што здоляюць выканаць Панскае даручэнне. Будзь, Пан, пэўны, гэта мой святы абавязак, які я абавязкова выканаю.
    Колькі дзён таму я пачаў перакладаць з персідскае мовы на расейскую «Гісторыю Закаўказскага краю» Абба-Кулі Бакі-хана2 пры дапамозс самога аўтара. Гэтая праца, да якое ex officio3 змушаны, займае цяпер увесь мой вольны час. He ведаю, калі яе закончу, але пасля займуся перакладам з ангельскае на польскую драмы Персі Бішы Шэллі «Вызвалены Праметэй», калі толькі Пан будзе мець ласку запэўніць мяне, што наша цэнзура дазволіць мне надрукаваць яго. Шэллі ў нас зусім не ведаюць, нават не памятаю, каб хоць адну згадку пра яго сустракаў у нашых часопісах, а гэта ж славуты паэт і ён варты таго, каб пазнаёміць з ім нашу чытацкую публіку. Прашу толькі Пана паведаміць мне, ці дазволіць мнс цэнзура надрукаваць яго.
    Маё здароўе неспадзявана пачало паляпшацца. Калі я змагу трапіць у
    ' Сауці Роберт (1774	1843) ангельскі паэт, прадстаўнік «азёрнае школы».
    Вядомасць яму прынеслі рамантычныя балады.
    2 Бакіханаў А. (1794 1847) вядомы азербайжанскі гісторык.
    3 ox office (лац.) па абавязку, па пасадзе, па неабходнасці.
    Тадчвуш Лада-Заблонкі
    203
    Пяцігорск, дык, мяркую, цалкам вылечуся. Зусім верагодпа, пгго паўплывала на яго надзвычай лагодная зіма, на працягу якое мы нават не бачылі снсгу. Надвор’е такое добрае, іпто два месяцы неба было нязмспна чыстае й так цёпла, што толькі два ці гры разы я апранаў паліто; тыдзень ужо, як усё вакол зазелянела, цвіце міндаль і расце вінаград.
    Май ласку Пан паведаміць мне, ці агрымаў мой ліст ад 21 чэрвеня 1842 г. з Цемір-Хан-Шуры, у якім я дасылаў больш за дзесяць маіх новых вершаў. А калі не, то я зноў іх дашлю. Той ліст нс я сам адносіў на пошту.
    Адрас мой той самы.
    Маю гонар заставацца назаўссды з самым глыбокім шанаваннем Вяльможнага Пана Дабрадзся найніжэйшым слугою.
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
    P.S . Я прасіў бы Пана змясціць колькі маіх вершаў у «Athenaeum» і паўтарыць пры іх маіо абвестку, надрукаваную ў пазамінулым годзе ў «Tygodniku Petersburskim», пра мае рукапісы.
    №7
    30 ліпеня 1846 г., Тыфліс Вяльможны Мосці Дабрадзею!
    Даўно ўжо ляжыць на маім сэрцы, як самы святы абавязак, жаданне шчыра падзякаваць ГІану перш-наперш за такія прыемныя для мяне словы ў лісце да гр.Аляксандара Пшэздзецкага, змешчаным у «Bibliotece Warszawskiej», якія сярод прадажных альбо няўмелых выракаў нашае крытыкі прынеслі мне сапраўдную радасць; па-другое, за рэкамендацыю мяне Войцэху Патоцкаму1, які прыехаўшы ў Тыфліс, пазнаёміўся ды пасябраваў са мною й шмат дапамог мне ў справах. Страціўшы надзею выехаць у падарожжа па Персіі, Малой Азіі, Арабіі, Нубіі ды Палесціяе, я меўся вярнуцца на Бацькаўшчыну і знарок ехаць праз Валынь, каб асабіста пазнаёміцца з Панам, выказаць Яму самую глыбокую маю павагу ды падзякаваць за такую да мяне, незнаёмага, прыхільнасць. Але калі з ласкі пана Падбярэскага (які пры выданні маіх вершаў найганебней мяне ашукаў, бо, намовіўшы мяне на страту некалькіх сотняў рублёў срэбрам, прысвоіў увесь наклад і карыстае з яго), ні першы, ні другі намер не споўніўся і я, закінуты ў Грузію, мушу застацца ў ёй, можа, назаўсёды, спяшаю аддаць святы доўг і сёння шчыра падзякаваць Пану.
    He паверыць Пан, як нас жыхароў Каўказа усцешыла першая вестка, піто Пан канчаткова парваў з тою праслаўленаю Валынска-Ліцвінскаю катэрыяй2, якая не баючыся ні Боіа, ні людзей, намагаецца
    ' Патоцкі Войцэх выгнанец; у польскамоўным друку 40-х гадоў змясціў цэлы шэраг сваіх навел.
    2 Або «пецярбурская катэрыя» групоўка літаратараў на чале з Г.Равускім. якую абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з расейскім царызмам.
    204
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі
    надаць фалыпывы ды рэакцыйны кірунак новаму пакаленню. 51 заўсёды пераконваў сваіх сяброў, што гэта абавязкова прыйдзс, і, па шчаеце напіа, не быў хлуслівым прарокам. У періным запале ў довад нашае радасці аоавязаліся ўсе мы даслаць ГІану цэлы стос артыкулаў у «Athenaeum», алс всстка пра пэўныя здарэнні й ад’езд Патоцкага з князем Варанцовым з Тыфлісу не дазволілі нам споўніць гэты намер. Хоць і адклад, але будзе ў лад; псрадусім, я са свайго боку выконваю абяцанне й дасылаю Пану колькі апошігіх маіх вершаў, а менавіта: 1) «Вялікі карлік» (балада), 2)«3авушніцы Зары» (гішпанская балада), 3) «Уцекачы» (раманс), 4) «Просьба прарока», 5) «Да К... Д...скай», 6) «Да Казіміра J...1», 7) «Парада невуку» якія прашу, калі можна, змясціць у наступным нумары «Athenaeum». Апрача гэтага меўся даслаць Пану асобныя мае пераклады з Гётэ, у якіх стараўся трымацца памеру арыгіналу, але адклаў на пазней.
    Маючы памер высхаць у край і абавязкова пабачыцца з Панам, хоць бы давялося мне збочыць з дарогі й некалькі сотняў вёрст, я прасіў сваіх карэспандэнтаў накіроўваць лісты на Панскае імя, таму ўрачыста перапрашаю Яго за гэткую смеласць. Дык калі б Пан атрымаў якія-небудзь лісты на маё імя, зычліва прашу адкрыць іх, бо там не можа быць аніякага еакрэту, і ў адным канверце даслаць мне ў Тыфліс на ніжэйпададзены адрас.
    Май ГІан ласку прыняць словы самае і лыбокае павагі й самае шчырае ўдзячнасці з якімі маю гонар заставацца назаўсёды Вяльможнага Пана Дабрадзея найніжэйшым слугою.
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі
    Его Высокоблагородню йвану Васйльевнчу Росковшенко Г-ну ннспсктору Тйфлнсской гммназйй, с передачею отставному подпоручнку Фаддею Йлларйоновнчу Ладо-Заблоцкому, в г. Тйфлнсе.
    №8
    9 студзеня 1847 г., Кульпы, у падножжа Арарату на Турэцкай мяжы На шаноўны й шматчаканы Ягоны ліст ад 29 жніўня мінулага года ледзь сёння адважыўся адказаць. Прычына гэтае затрымкі хвароба і смерць майго калегі Уладзіслава Стральніцкага, а таксама няпэўнасць уласнага лёсу. Нягледзячы на самае палкае жаданне вярнуцца ў край ды прысвяціць сябе выключна літаратуры, я па волі лёсу мушу затрымацца за Каўказам. Князь намеснік1 даў мне пасаду кіраўніка Кульпінскімі салянымі капальнямі; можа, найважнейшую ў Грузіі пасаду, якую дасюль займалі людзі, што болып дбалі пра ўласны, чым пра дзяржаўны інтарэс. Калі блаславіць мяне Бог, дык спадзяюся прынесці незлічоную карысць тутэйшаму краю; з такою думкаю заступаючы на пасаду, я не ведаю, ці
    Са снежня 1844 года намеснікам на Каўкше быў генерал М. С. Варанцоў
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі
    205
    патранлю пакінуць нешта карыснае дзеля нашас літаратуры, хоць столькі сабраў матэрыялаў дзеля апісання Арменіі, краю, што са пімат якіх пунктаў гледжапня можа нас цікавіць.
    Што п.Войцэх не піша Пану, дык мае на гэта сякія-такія падставы. Аднак жа калі я выязджаў з Тыфлісу і казаў яму, што пры першай мажлівасці напішу Пану, дык ён прасіў перадаць паклон ад яго. Ён -шчыры Панскі сябра, што дастаткова ўмсе ацаніць Панскія заслугі.
    3 «Tygodnika Petersburskiego» вядома Пану, што ў нас незваротная страта памёр с.п. Уладзіслаў Стральпіцкі. Ягоныя рукапісы знаходзяцца ў мяне. Сярод іх аповссць «Махмудак», якая з пункту гледжання мастацкіх вартасцяў зойме высокае мейсца ў нашай літаратуры. Я хацеў бы ўсё выдаць, але закінуты на мяжу з Турцыяй, не ведаю, як споўню гэты намер. За выручаныя грошы я паставіў бы помнік на ягонай магіле ў Тыфлісе. Звяртаюся да Пана па гэтым пытанні й спадзяіося, што не адмовішся параіць і дапамагчы мне. Што датычыць кошту на выданне, дык усё гэта я магу ўзяць на сябс. У адной Грузіі раздаў бы блізу двухсот падпісных білетаў. Прашу Пана паведаміць мне, да каго маю звярнуцца: ці да Завадскага, ці да Глюксберга, і колькі можа каштаваць выданне (як можна леппіае) рукапісу ў дваццаць аркушаў.