XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
Тадэвуш Лада-Заблоцкі
Его Благородню Венеднкту Нлларноновнчу Ладе-Заблоцкому, прапоршнку Кавказского саперного батальона, Господнну Адыотанту прн брнгаде генерал-майора Ннльсена в г.Тнфлнсе.
Дзеля пэўнасці шчыра прашу Пана пісаць заказным.
194 Тадэвуш Лада-Заблоцкі
№2
3 сакавіка 1841 г., Тыфліс Вяльможны Мосці Дабрадзею!
He ўмею выказаць Пану тае радасці, якую прыпёс мне Ягоны ліст ад 14 студзеня, атрыманы мною 14 лютага г.г. Я ўдзячны Пану за тую ўвагу і за такое хугкае выкананне мае просьбы, бо таго ж самага дня, калі атрымаў дарагі лісТ Ягоны, дайшоў да мяне і № 8 «Tygodnika Petersburskiego». Дык мая вера ў нашых вучоных пі толькі не пахіснулася, але шмагкроць узмацнілася, і Пан будзс мець з часам пацеху (калі заслужу права на хоць якую згадку ў гісторыі нашага пісьменства), іпто засцярог мяне ад кроку, які не зрабіў бы мне гонару: спаткаўшы неадольныя перашкоды напачатку свае кар’еры на ніве нашае літаратуры, я меў шчыры намер пакінуць яе назаўсёды і прысвяціць сябе, відаць, мове чужога і далёкага ад нас народа.
Асмелены тым удзелам, з якім Пан узяўся шукаць мае рукапісы, і выконваючы дадзенас ў папярэднім маім лісце абяцанне, маю гонар даслаць Яму рэшту маіх вершаў, напісаных за Каўказам, ды крыху болыл за дзесятак з даўнейшых, якія ведаў на памяць; і прашу Пана, каб хоць гэтымі фрагментамі, што маеш цяпер у сябе, меў ласку пеадкладна пазнаёміць грамадскасць са мною, змяшчаючы іх у «Athenaeum» альбо «Bibliotece Warszawskiej» Шубраньскага, бо толькі два гэтыя часопісы маю надзею знайсці у Тыфлісе пасля свайго вяртання з далёкас пілігрымкі, у якую зараз выбіраюся. Калі ж Пан захоча змясціць нешта маё дзе-небудзь у іншым месцы, напр., у «RusaJkach» пана Ал.Грозы, дык пічыра прашу абавязаць выдаўца, каб прыслаў мнс адзін асобнік гэтага альманаха; бо нягледзячы на ўсю маю прыхільнасць да нашае мовы і літаратуры, я не маю мажлівасці выпісваць новыя кніжкі і даўно ўжо мала йіто чытаю па-польску, а калі яшчэ маю якое паняцце пра сучасны стан нашага разумовага жыцця, дык атрымаў яго пераважна з нсдасканалых, а часта і з памылковых пробліскаў, што часам з’яўляюцца ў замежных часопісах ані'ельскіх, францускіх і г.д., якія ў мяне ёсць.
Сярод вершаў, якія маю гонар даслаць Пану зараз, знаходзяцца і тыя, што я ўжо перадаў у альманах «Zorza Роіпоспа». Калі рэдактар «Tygodnika» з-за нейкіх прычынаў не захоча змяшчаць у сваім часопісе1, тады Пан атрымае іх у поўнае валоданне.
Як толькі Пан атрымае мае рукапісы, прашу перш-наперш заняцца выданнем верпіаў; няхай Пан мае ласку прагледзець іх, ачысціць ад граматычных памылак, калі знойдуцца якія, укладзе па-свойму (альбо пакіне той парадак, што ёсць у маім рукапісе, калі яго палічыць добрым) ды выкіне ўсё тое, што будзе не вартым увагі. Давяраю Ягонаму эстэтычнаму пачуццю ды грунтоўнаму веданню польскае мовы.
Што датычыць «Дзённіка майго падарожжа», дык у тым станс, у якім
Ю.Працлаўскі так і не выдаў альмапах «Zorza Рдіпоспа».
Тадэвуш Лада-Заблоцкі
195
Пан яго знойдзе, у ніякім разе друкаваць нсльга. Заўсёды думаў цалкам яго псрапрацаваць ды дапоўніць новымі назіраннямі, якія я назанасіў пазпей. Такі, як ёсць, ён можа мсць цікавасць голькі дзеля сяброў ды знаёмых, а не дзсля грамадскасці. Колькі разоў прасіў Цеханавецкага даслаць яіо мне назад, але дасюль ён не выканаў маю просьбу. Дык калі яго Пан атрымаеш, зычліва прашу даслаць мне, каб я перагледзеў да закончыў. Калі гэты «Дзённік» з-за нядбаласці Цеханавецкага загінуў, дык мне будзе всльмі шкада яго. Я не маіу зараз прыгадаць тыя ўражанні, якія мсў ад цудоўных краявідаў Каўказу. Душа мая, падрыхтаваная чатырохгадовым адасабленнем ад свету і людзей1, была больш чулая, мацней, не так, як звычайна мусіла адчуваць і разумець ды больш пышныя барвы заўважаць на рэчах, якія яе акружалі. Памятаю толькі, што колькі разоў плакаў ад захаплсння, і на іым жа самым месцы, на скалах, ля бсрагу рэчкі ды блізу падножжа паднебных гор, не даючы астыць натхненню, занатоўваў на паперы малюнкі, вобразы і мае тагачасныя ўражанні. Моцна шкадую, што не пакінуў сабе копіі. Выконваючы просьбу пана Стральніцкага маю гонар даслаць у «Athenaeum» верш, прысвечаны мне. Стральніцкі гэта яшчэ вельмі малады хлопец і абяцае нам вялікі талент. Так ужо добра адгукнуўся пра яго рэдактар «Tygodnika Petersburskiego» і, спадзяюся, што наша грамадскасць пацвсрдзіць колісь ягоныя словы. Пасылаючы гэты всрш, варта было б з майго боку даслаць і адказ на яго, але разам з пагаршэннем майго здароўя збяднелі і мае думкі, дык пакіну гэта да больш спрыяльных акалічнасцяў.
Выканапнем просьбы Пана (даслаць Яму якія-небудзь малюнкі краявідаў Каўказа, мясцовых сцэнаў, тутэйшых строяў і г.д.) заняўся зараз пан Ляховіч, паручнік графа Паскевіча Эрыванскага палка; ён абавязкова вышле Яму ўсё тое праз колькі тыдняў. Я ўжо бачыў лават колькі малюнкаў, зробленых ім з гэтаю мэтаю. Шкада толькі, што я сам асабіста не магу паклапаціцца пра гэта, бо 8 г.м. накіроўваюся па абавязку маім у далёкую вандроўку. Рэшту сакавіка і ўвссь красавік буду ў стэпах Шырвану і блізу берагоў Каспійскага мора, наступныя месяцы аж да кастрычніка альбо нават лістапада буду ў гарах паўночнага Дагестана і ледзь напрыканцы гэтага года вярнуся ў Тыфліс, калі толькі Бог дазволіць мне шчасліва адбыць гэтае небяспечнае падарожжа, ад удалага завяршэння якога залежыць мой далейшы лёс і асабістая незалежнасць майго жыцця. Аднак жа няхай гэта не спыняе Пана цешыць мяне сваімі частымі лістамі: дзе б я не быў, заўсёды іх адаішпоць мне, хоць і не так хутка буду атрымліваць іх ды не так хутка адказваць на іх. Генерал Нсльсан ад’язджае ў Пецярбург, а з ім разам, можа, і мой брат, дык зычліва прашу пісаць мне на наступны адрас: Его Высокоблагородню Антону Адамовнчу Стоцкому2, Господнну
1 Тадэвуш Лада-Заблоцкі чатыры гады быў пад следствам.
2 Стоцкі Антон Адамавіч выгнанец, сябра тыфліс.кага літаратурнага гуртка.
196
Тадэвуш Лада-Заблоцкі
іюмоіцннку губсрнского землемера Грузшіско-Нмсрстннской губерннн в г.Тнфлнсе. Заўсёды аднак дзсля пэўнасці няхай Пан піша заказным. У выпадку мае смерці, што вельмі лёгка можа здарыцца ці то з прычыны пастаяннай слабасці майго здароўя, ці то з-за небяспечнага мерапрысмства, у якім удзельнічаю, і клопатаў, якія мушу перанесііі, Пану будзе паведамлена кім-небудзь з маіх знаёмых.
На ўсе ўмовы, якія Пан Дабрадзей укладзе з кнігаром, і пра якія, як пішаш, масшся мне паведаміць, адразу згаджаюся. Хацеў бы, аднак, замест грошай атрымаць патрэбныя мне польскія кнігі і калі на гэта будзе дазвол, дашлю іх спіс.
Псрш за ўсё прашу Пана, калі толькі Ягоны намер споўніцца, памаўляць кнігара, каб зрабіў добрас выданне маіх вершаў на мелаванай, калі можна будзе, паперы, у трох томіках у 12 альбо 16.
Хоць пасля столькіх довадаў шляхетнага спосабу мыслення і сапраўднага чалавечага спачування Вяльможнага Пана Дабрадзея сорамна было б абцяжарваць яго новым даручэннем, аднак вымушана выконваю не толькі шчырыя жаданні ўласнага сэрца, але і просьбы шматлікіх маіх знаёмых. Гаворка пра партрэт Пана. Ці не мог бы Пан даслаць са два асобнікі нам? Гэта было б для нас, закаўказцаў, самай дарагой памяткай. Мы хацелі б бачыць хоць рысы Таго, чые творы былі і будуць для нас сапраўдным задавальненнем, і Каго, можа, ніколі не мецьмем шчасця бачыць асабіста. Пэўна, Пан даруе мне шчырасць, бо ж пішу я Крашэўскаму.
Маю іонар заставацца назаўсёды з самым глыбокім шанаваннем Вяльможнага Пана Дабрадзея найніжшым слугою.
Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
№3
27 красавіка 1842 г., г. Тыфліс
Больш за год прайшло, як меў я гонар даслаць Пану свае творы, напісаныя ў Грузіі, просячы Яго неадкладна змясціць іх у нашых перыядычных выданнях, пакуль Пан атрымае рэшту маіх рукапісаў, пакінутых на Белай Русі. Мая адсутнасць у Тыфлісе, што працягвалася аж да студзеня г.г., а пасля пастаянны занятак абавязкам, не пакінулі мне аніводнае вольнае хвіліны, каб мог якой-небудзь новай працай нагадаць Яму пра сябе. 3 пятага тому «Athenaeum» даведаўся, што Пан атрымаў мой апошні лісг і, мяркуючы па праспскту на 2-гі аддзел часопіса, снадзяваўся ў шостым нумары спаткаць што-небудзь сваё, але як на няшчасцс, Глюксберг аж да сённяшняга дня не даслаў мне гэты том, a выпісаны ў Завадскага месяц таму наступны аддзел, яшчэ не трапіў у мае рукі. Дык нічога не ведаю ні пра лёс твораў, дасланых Яму, ні таксама пра рэшту маіх рукапісаў, знайсці якія я асмеліўся даверыць Пану.
Дык калі добрыя жаданні Пана не зніклі, то зычліва прашу ўкласці ды як хутчэй выдаваць творы. Я не памятаю нават тытулаў многіх сваіх
Тадэвуш Лада-Заблоцкі 197
всршаў, але з гых, шіо памятаю, прашу выкінуць «Odczarowanic», «Grob poety», пераклады альбо наследаванні з рассйскага, баладу Вальтэра Скота «Aliksa Brand», бо яна ўжо перакпадзена Адынцом1 і шмат іншых. Усе гэтыя вершы май Пан ласку, калі можна, падзяліць на тры часткі, нягледзячы на іх храналагічнасць; дзве часткі няхай складаюць напісанас ў краі, а трэцюю на Каўказе. Усе прысвячэнні, калі Пан, можа, знойдзеш у рукапісе, май ласку зняць, бо мае сёнпяшнія акалічнасці далі мне магчымасць аж занадта зразумець сапраўдныя вартасці маіх даўнейшых сяброў.
Яшчэ раз паўтараю просьбу пра найхутчэйшую публікацыю, бо стан майго здароўя, падарванага няіпчасцем і згрызотамі, нязменна пагаршаецца. У мяне, здаецца, сухоты й калі мне ў гэтым годзе не дапамогуць Пяцігорскія воды, на якія думаю паехаць праз тыдзень, то ў такім разе, можа, і нс дажыву да наступнае вясны. He ведаю навошта, але хацеў бы перад смерцю абавязкова ўбачыць пададзеную на суд грамадскасці адзіную памятку, якую быў у стане пакінуць пасля сябе дзеля краю. 3 духу, які сёння пануе ў нашай літаратуры, раблю выснову, што публікацыя маіх вершаў будзе анахранізмам, але жыццё маё было горкім, аж занадта горкім! Пісаў я пад уппывам акалічнасцяў і грамадскіх уражанняў. He наслсдаваў нікога, а калі й наблізіўся да чыйгосьці духу, не мая віна!
Я даў Пану поўнае права на заключэнне дамовы з кнігаром, на ўсе ўмовы адразу згаджаюся, але калі трэба маё слова, не хачу грашовага ўзнагароджання. Няхай мне дашле польскіх кніжак, і калі мне самому не прыдадуцца, дык могуць прынесці пацеху і палёгку не аднаму з нашых землякоў, закінутых на Каўказ. Няхай хоць гэтым буду карысным!