• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    Абяцаў даслаць Пану на просьбу Ягоную колькі малюнкаў Каўказу, але з жалем мушу прызнацца, што не знайшоў тут аніводнаіа мастака, які б мог гэта зрабіць. Паручнік Ляховіч. на якога столькі ўскладаў надзей, адразу пасля майго ад’езду з Тыфлісу, нечакана выехаў на Літву, дзе бавіцца ажно дасюль. Аднак жа яшчэ не губляю надзею. Генерал Э...2, што мае багаты збор тутэйпіых краявідаў, хутка вернецца з Пецярбургу. Спадзяюся, што ён дазволіць пазнаёміцца са сваім зборам, дык я пастараюся перамаляваць, і тым самым задаволю Ягоныя жаданні.
    3 нецярплівасцю буду чакаць Панскага адказу, у якім спадзяюся атрымаць якую-небудзь вестку пра мае творы: ці надрукаваны яны дзе-небудзь і калі? Ці Пан атрымаў што-небудзь з Белай Русі й што менавіта? Я перакананы, што не захочаш мяне пакінуць у такой няпэўнасці й з першаю поштаю май ласку даць адказ. Калі выеду ў Пяцігорск, то не пазней як праз тыдзень. Забаўлюся гам цэлы месяц, дык Панскі ліст застане мяне ўжо ў Тыфлісе.
    ' Адынец Антон Эдвард (1804 1885) беларускі польскамоўны паэт, перакладчык.
    2 Прозвішча напісаші невыразна.
    198
    Тадэвуш Лада-'Заблоцкі
    Няхай Пан паведаміць пану Міхалу Вішнеўскаму1, што «Крымскія санеты» Міцкевіча ды ягоная славутая імправізацыя «Самоінасць...» псракладзены на грузіпскую мову князем Эрыставым, а «Фарыс» па персідскую мову невядомым перакладчыкам, здаецца, Аляксандарам Ходзькам2, які нядаўна быў консулам у Рэшце. Праязджаючы праз Дэрбент, які ляжыць блізу Каспійскага мора, я сам слухаў перса, што дэкламаваў гэты пскны твор нашага вялікага вешчуна, захапляўся ім, алс аніяк не хацеў паверыць мне, што яго напісаў паляк. Можа, гэтая вестка прыдасца ў гісторыі польскае літаратуры на што-небудзь.
    Май ласку, мой дарагі Пане, прыняць словы самае шчырае павагі, з якімі маю гонар заставацца назаўсёды.
    Яго найніжэйшы слуга Тадэвуш Лада-Заблоцкі. Адрас:
    Венеднкту Нлларноновнчу Ладе-Заблоцкому г-ну подпоручнку л кавалеру Кавказского саперного батальона в г.Тнфлнсе, а его прошу перадагь Фаддею йлларноновнчу.
    №4
    21 чэрвеня 1842 г., Цемір-Хан-Шура у Паўночным Дагестане.
    У агюшнія дні красавіка г.г. я пісаў Пану, пытаючыся пра лёс маіх вершаў, дасланых Яму, і спадзяваўся атрымаць адказ ў Тыфлісе, але замест Пяцігорска, куды я меўся ехаць, нечакана й неспадзявана апыніўся ў Паўночным Дагестане, не берагах Каспу, і не так хутка, як здаецца, вярнуся ў Тыфліс. Аднак жа мая вандроўка, хоць і без мае волі, прынесла мне немалую карысць. Уражанні, сабраныя ў ёй, дасылаю цяпер Пану, просячы Яго змясціць іх неадкладна ў «Athenaeum» альбо ў якім-небудзь іншым нашым перыядычным выданні3. Чатыры першыя вершы («Do Nizzy», «Duma nad brzegiem morza Kaspijskiego», «Do N...» i «Do Wtadystawa Strzelnickiego») даслаў п.Рамуальду Падбярэскаму4 ў ягоны «Rocznik Literacki», што мае выйсці ў Пецярбурзе; Р.Падбярэскі меў ласку звярнуцца да мяне. Змясціў іх тут толькі дзеля таго, каб Пан, займаючыся выданнем маіх твораў, меў іх усе пад рукою.
    Дасылаю Пану таксама чатыры акорды заўчасна разбітае бураю лёсу лютні Станіслава Вінніцкага, якія мне ўдалося адшукаць. Малады той
    1 Міхал Вішнеўскі ў той час выдаваў «Гісторыю польскае літаратуры».
    2 Ходзька Аляксандар (1804 1891) беларускі польскамоўны літаратар. У сваёй творчасці выкарыстоўваў беларускі фальклор.
    1 Просьбу гэту Ю.І.Крашэўскі, здаецца. не выканаў.
    ' Р.Падбярэскі надрукаваў гэтыя вершы ў перійым томе свайго альманаха «Rocznik Literacki».
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі
    199
    чалавек, вялікіх надзей, сябра і, здасцца, сваяк Аляксандара Грозы1, памср год гаму ў шпіталі крэпасці Грозная. Калі Пан з прычыны вялікае колькасці матэрыялаў нс можа змясціць іх у «Athenaeum», дык у такім разе шчыра прашу адаслаць п.Аляксандару Грозе ў ягоную «Rusalku». Гэты апошні зык душы шаноўнага Станіслава, пэўпа, будзе яму мілым і жаданым. Здаецца, шго с.п. Вінніцкі закончыў сваю паэму «Арцём Паіювіч», пачагак якое друкаваўся ў першай частцы «Rusatki». Год таму ён дэкламаваў мне колькі выняткаў з яе, але пягледзячы на агульныя старанні ўсіх ягоных знаёмых, пе мог я атрымаць болып пэўных звестак нра яе. Калі ж нашыя пошукі завершацца поспехам, то ў такім разе не забуду даслаць Пану рэшту твораў Вінніцкага дзеля іхняс публікацыі.
    Малады хлопец, падпаручнік Міхал Брамм, навучыўшыся па-польску, захапіўся нашай літаратурай і праз мяне дасылае Пану колькі вершаў, просячы змясціць у «Athenaeum». Спадзяюся, што Пан захоча заахвоціць маладога чужазсмца, зважаючы калі не на ўнуграную вартасць ягоных твораў, то, перадусім, на жаданне бескарысна пакласці ўдовін грош на алтар славянскага пісьменства.
    Калі Пан возьме ў «Athenaeum» артыкул пра Ўсход, дык дашлю Яму маю працу «Пра грузінскую паэзію», якую я ўжо даўно падрыхтаваў; буду чакаць на гэта дазволу.
    Няхай Пан піша мнс на адрас, дасланы яму ў апошнім лісце. Дзе б я ні быў, Ягоны ліст ірапіць у мае рукі, калі толькі не давядзецца мне закончыць гэтае гулячас жыццё, бо заўтра на досвітку з аддзслам генерала Граббе2 выходзім у горы да Амарыі, дзе мусім узяць штурмам колькі аулаў ды пабудаваць крэпасць.
    Маю гонар заставацца назаўсёды з самым глыбокім шанаваннем Яго найніжэйшым слугою.
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
    №5
    5 студзеня 1843 г., Тыфліс
    Панскі ліст ад 25 мая мінулага года я атрымаў 31 жніўня ў Айсынанруху ў Вялікай Чачні, дзе быў цэлае лета ды восень, будуючы крэпасць. Адсутнасць усялякае камунікацыі з Тыфлісам, якую нам перапынілі горцы, пазбавіла мяне прыемнасці хутка адказаць на апошні Ягоны ліст ды падзякаваць Яму ад душы за той шчыры ўдзел, які маеш ласку Пан браць і ў здароўі маім, і ў пойіуку маіх твораў. Вярнуўшыся ў Тыфліс 25 снежня, стомлены й з яшчэ больш падарваным здароўем, ледзь сёння магу разлічыцца з таго доўгу ўдзячнасці, так любага майму сэрцу.
    Я моцна засмучаны, што нягледзячы на Панскую абвестку ў
    1 Гроза Аляксандар (1807 1875) польскамоўны літаратар. Нейкі час жыў на Беларусі. Шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці беларускі ды ўкраінскі фальклор.
    2 Аддзел генерала Граббе II.X. у 1839 годзе штурмам авалодаў рэзідэнцыяй Шаміля Ахульго.
    200
    Тадэвуш Лада-Заблоцкі
    «Tygodniku», нічога ГІан аж да сённяшняга дня не атрымаў з маіх рукаііісаў. Такую пячуласць на Ягоную адозву хацеў бы вытлумачыць тым, што «Tygodnik Petersburski» надзвычай рэдкая газета ў нашым краі ды што Ягоныя словы не трапілі па прызначэнні. Прасіў бы Пана змясціць колькі маіх вершаў у «Athenaeum» ды паўтарыць у ім абвестку, бо шчыра перакананы, што «Athenaeum» болып ведаюць на Белай Русі, чым «Tygodnik», і толькі гэтым шляхам можна трапіць да мэты. 3 наступнаю поіптаю я зноў пішу на Белую Русь можа, гэтая адозва будзе шчаслівейшаю.
    Тымчасам старанна перагледзеўшы сваю памяць і панеры, знайшоў больш за дваццаць даўнейшых вершаў, напісаных ці не ў дзіцячыя гады; маю гонар даслаць іх сёння Папу. Тыя, што Пан палічыць вартымі друку, няхай змесціць у маючым выйсці зборніку; і хоць бы Пан пазней атрымаў другі асобнік гэтых самых всршаў, зычліва прашу, каб трымаўся пры выданні тых, якія я сёння яму дасылаю, бо гэта перапрацаваныя апошні.м часам. Калі ж Пан праз шэсць месяцаў ад даты гэтага ліста анічога з маіх рукапісаў не атрымае, дык у такім разе, не чакаючы болей, абавязваю Пана на ўсё, каб меў ласку заняцца выданнем хоць гаго, што я даслаў яму з Тыфлісу; бо спадзяюся, што й таго, што Пан мае сёння ў сябе, дастаткова на два прыстойпыя томікі. He трапяць у гэты зборнік ні паэма «Ваколіцы Війебска», ні дзве фантазіі «Духі» і «Два анёлы», a таксама балада з беларускіх паданняў «Зачараваная дзяўчына» ды колькі іншых, якія я найболып цаню. Але ж што чыніць? Пакіньма іх іншаму часу, і калі будуць вартыя ўвагі грамадскасці, то абавязкова пазбегнуць забыцця і некалі адшукаюцца.
    Пан раіць мне заняцца апісаннем маіх вандровак па Каўказе. Папраўдзе, сорамна за суайчыннікаў, бо аніводзін з тых, што былі альбо зараз знаходзяцца на Каўказе, не заняўся гэтым прадметам, такім важным і такім цікавым у нас. Адсутнасць здароўя ды часу не дазволяць мне заняцца гэтым, але свае ўражанні ды назіранні, запісаныя ў вандроўках па левых хрыбтах Каўказа, я перадаю пану Міхалу Бутаўту, які ўжо колькі гадоў працуе над апісаннем Каўказа, вывучае тутэйшыя мовы, збірае гістарычныя матэрыялы, і ўжо значную частку працы, такое цікавае ды важнае для нас, закончыў. Кавалак з яе пад тытулам «Дэрбент» ён даслаў, як мне казаў, Пану ў «Athenaeum». He чытаў яго, але спадзяюся, што напісаў ён добра, бо што датычыць дару трапнага назірання ды праўдзіва нямецкае эрудьшыі ў справах Усходу, рэдка хто зраўняецца з ім. Няхай яго толькі Пан мае ласку заахвоціць ды надрукуе тое, што ён даслаў Яму; гэта чалавек малады. дваццаці двух гадоў, і патрабуе заахвочвання.
    Апрача таго, пан Лявон Янішэўскі, перакладчык «Цыганаў» Пушкіна на польскую мову, ужо закончыў свае «Ўражанні з падарожжа ііа Каўказ», што (магу паручыцца) будуць мець большы інтарэс і значэнне
    Талэвуш Лада-Заблоцкі
    201
    за напышлівыя малюнкі Марлінскага1. Ён цяпер ужо нерапісвае іх і праз колькі іюштаў адашле ў Варгпаву ў друк. Пасля гэтых працаў я всльмі малую магу прынесці карысць, леней псракладу якую-небудзь паэму з грузінскае мовы (вывучэннем якос займаюся ўжо нейкі час), калі толькі кепскі стан майго здароўя не змусіць перапыніць гэтую працу.
    Калі я ў гэтым годзе не здолею трапіць у Пяцігорск, то ў таварыстве пекалькіх калсгаў накіруюся ў вандроўку па Арарат. Яшчэ польская нага не была на ягонай вяршыне. Ужо даўно гэтая думка займае мас ўяўленне.
    Заканчваючы гэты ліст, я лічу патрэбным папрасіць у Пана прабачэння, што наважваюся абцяжарваць Яго сваёю карэспандэнцыяй. Выдагна разумею, як павінны мы берагчы Ягоны час; час, прысвечаны толькі ўслаўленню нашага імя й развіццю пісьменнства. Але мас акалічнасці павінны заступіцца за мяне перад Панам; і да каго ж бы мы звярнуліся, калі б Крашэўскі адмовіў нам у дапамозе?
    Няхай Пан верыць самаму шчыраму прызнанню, што маю гонар назаўсёды заставацца з глыбокім шанаваннем
    Яго найніжэйшым слугою. Тадэвуш Лада-Заблоцкі.
    №6
    15 лютага 1843 г., Тыфліс
    He ведаю, як вытлумачыць Пану сваю частую надакучлівасць, што лістамі адрываю Яго ад важных працаў, якія столькі гонару прыносяць нашаму пісьменству. Даруй, мой дарагі Пане, што яшчэ раз асмельваюся непакоіць і нагадаць пра сябе сваім лістом.