• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    ' Земскі суд (суддзю. падсудка іпісара) выбірала шляхта, а гарадскі прызначаў ваявода.
    ‘ Вусная просьба (з лац.).
    13 мэтаю вызначэння, які суд неабходны (лац.).
    4 Завочны вырак, штраф за нез 'яўленне ў суд.
    5 Тэрмін паўнамоцтваў (злац.).
    6 Пэўная колькасць сяброў суда, якія мусяць разглядаць справу.
    7 У першым замужжы (лац.).
    ‘ Быццамяе і не было (лац.).
    9 Вырак (з лац.).
    10 Тут: апякун кляштару.
    “ Ігумена.
    11 Меўад біскупа дазвол выганяць злых духаў.
    132
    Гепрык Равускі
    выжліца, фаварытка князя. Апавядаў нам гіан Міхал Рэйтан, што дзесяць дзён, калі іпюў соймік, ён і каліва не спаў: такі жахлівы быў храп князя, айца Ідзі і Неіпы. А засцянковая шляхта, ш іо за князем пешкі прыйшла, на кляштарным дзядзінцы спала, дзе болып за дзссяць фураў з крупамі, мукою, саланінаю і гарэлкаю стаяла; заўсёды дыміліся катлы на дзядзінцы, а на бойні штодня валоў рэзалі; князь (што на здароўе яму) два разы абедаў на дзень: напачатку з засцянковаю шляхтаю на дзядзінцы з катла ўплятаў крупнік і флякі1, а пасля ў рэфэктары з маінатамі і абывацелямі ваяводства, якіх у сябе частаваў альбо ў якога чыноўніка, куды быў запрошаны.
    Дык вось нан Міхал, каб шчасліва скончылася справа Трызны (бо шляхта патрабавала гэтага), а сам не адважваючыся гэтага адкрыта выказаць, на.мовіў айца Ідзі (у якога князь штодзённа, лежачы перад сном у ложку, выпытваў пра чысцец, якія там пакуты ды як ад іх найлепш выкруціцца, што яму айцец Ідзі. як умеў, тлумачыў), каб той пераканаў князя быць справядлівым да пана Трызны. Узяўся за гэта бернардын, і было гэта так, як мне пан Бургельскі, шатны, слова ў слова распавёў, што сваімі вушамі чуў.
    Дык вось пасля пацераў, калі ўсе леглі і нейкі час панавала маўчанне, князь абазваўся:
    Ойча Ідзі, няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус!
    На векі вякоў. Што пан-князь загадае?
    Ці чуеш, вашэць, як мая Непта бурчыць? Пэўна нябожчык Валадковіч прыйдзе да мяне.
    На гэта пап Міхал Рэйтан, перажагнаўшыся:
    Што прымроілася вашай княскай мосці? Людзі шныраць па калідоры, таму Непта і бурчыць; ужо зараз мае быць пан Валадковіч.
    Маўчаў бы, вашэць, пане каханку! Як умееш гуляць у францускія кар гы, дык ужо лічыш сябе мудрым. Я не да вашэці прамаўляю, да айца Ідзі. Ойча Ідзі, але ж праўда, што душы з чысца выходзяць, каб у сваякоў і нрыяцеляў прасіць ратунку? Каб занярэчыць гэтаму, трэба быць біскупам Масальскім2 альбо Марцінам Лютарам.
    Так, Светлы княжа! Бывае гэта, бывае.
    Чуеш, пане Міхале? Вось як міла спаць побач з тэолагам: і навучыць, і супакоіць. Мой ойча Ідзі, нязменна нябожчык Валадковіч у маіх вачах стаіць. Што гэта быў за прыяцель! Калі б я мог яго ўваскрасіць, аддаў бы ўсё, што маю, а сам да бернардынаў падаўся б. Яшчэ пры жыцці нябожчыка-князя3 наехаў я па п’янай справе на пана Пятра Котвіча і дом яму падпаліў. На мяне пан Котвіч намаляваў на сто тысяч прэтэнзій і казаў, піто як яму не заплачу гэтай сумы, дык выкліча мяне ў суд. Я быў
    ' Трыбухі, рубцы.
    ’ Масальскі Ігнат віленскі біскуп, удзельнік Таргавіцкае канфедзрацыі (1792), выспіупаў супраць Радзівілаў. Павешаны за здраду ў часе паўстання Т.Касцюшкі.
    3 Радзівіл Міхал Казімір Рыбанька (1702-1762) ваявода віленскі, гегпман вялікі літоўскі; бацька Караля Plane Каханку.
    Генрык Равускі
    133
    голы. бо нябожчык-кпязь скупіўся, а да таго ж такі люты, што аднойчы загадаў даць мне пяцьдзесят бізупоў, хоць я ўжо быў мечнікам літоўскім і ардэнаносцам; а за такое свавольства, калі б давсдаўся, дык забіў бы мяне. Што было рабіць? А мой Валадковіч два фальваркі свае ўласныя заклаў і ўлагодзіў Котвіча (тут чуваць было, як князь захліпаў). I ці ж гэта адзін раз ён мяне выручыў? Колісь ён мне (пап Валадковіч быццам бы прадчуваў, што мы нядоўга будзем разам) сказаў: «Княжа Караль, ты даўжэй за мяне будзеш жыць; перажывеш мянс памятай нра маю дуіпу». Дык вось, калі партыя, якую той ліхадзей у мітры, той гіпакрыт1 Масальскі ўзначальваў, здрадаю ды нахапам схапіла Валадковіча і праз тры гадзіны расстраляла тут, у Наваградку, куды я ў той самы вечар прыехаў, ды позна, прысягнуў я помсціць за ягоную кроў нашаму біскупу і рушыў на Вільню; я б яму сакру зняў 2 на першай хваіне за Вільняю; а пасля б паехаў у Рым перапрасіць святога айца і прынесці яму ў ахвяру пілігрымку ў Святую зямлю. Але калі я прыехаў у Вілыію, дык з’явіўся мне періпы раз у сне Валадковіч, просячы за біскупа, і сказаў, іпто яму яшчэ горш будзе там, як я біскупа павешу. Ойча Ідзі, гэта ж праўда, што ён усё яшчэ ў чысцы?
    Светлы княжа, а хто ж гэта ведае Суд Божы? I справядлівасць, і міласэрнасць Яго вялікая. Мы тое ведаем, што як душа разлучыцца з целам, дык Бог пасылае яе паводле ейных заслугаў у рай, у чысцец альбо крый нас ад гэтага Яго Міласэрнасць! у пекла.
    Вядома, Валадковіч у пекла не пайшоў, пане каханку! Дай Божа вам, усім законнікам, быць такімі заўзятымі, як ён, католікамі. Ён пры жыцці пана-нябожчыка трох папоў на Случчыне да Уніі намовіў, а чацвёрты, упарты, пад бізунамі памёр. Гэта было пакуль тая абрыдлая слуцка-торуньская3 канфедэрацыя, чорт бы яе ўзяў, прывілеі выгандлявала дысідэнтам, за якія я, хоць і першы сенатар літоўскае правінцыі, перад Панам Богам нс буду адказваць, бо са зброяю ў руках сем гадоў супраць гэтага блюзнерства змагаўся4. Але так Пан Бог хацеў: не мелі мы шчасця. А таго, што я, ойча Ідзі, за спачын душы Валадковіча рабіў, было б дастаткова, каб увесь чысцец вызваліць. Хаваў у Малдавіі нябожчыкаў, што ад пошасці памерлі, за ягоную душу ў дзень ягонае смсрці штогод пашчу. Вёску ахвяраваў ваўкавыскім дамініканам, у якіх магілы Валадковічаў; а што службаў, эгзэквяў5, міласціны, свечак гэта і пан Міхал Рэйтан, хоць і вялікі матэматык, не падлічыць! Аднак душа ягоная не перастас мяне наведваць. Мая Непта яго так добра ведае, ппо як
    ' Крывадушнік, ханжа.
    2 Сімвалічнае пазбаўленне сану святара перад пакараннем.
    1 Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнае шляхты і Торуньская канфедэрацыя пратэстанцкае шляхты, інспірыраваныя расейскім і прускім урадамі, падрыхтавалі першы падзел Рэчы Паспалітае
    ‘ Караль Радзівіл браў удзел у Радамскай і Барскай канфедэрацыях, а таксама ў эміграцыйным вызвольным руху.
    s Жалобнае набажэнства (з лац.).
    134
    Генрык І’авускі
    толькі ён наблізіцца, адразу абзываецца, як на страшнага звера, бо ейную маці я атрымаў ад яго на мае імяніны. Ойча Ідзі, дай мне раду, а я за гэта ваш кляштар гданьскаю чараніцаю накрыю.
    Няхай Бог заплаціць вашай княскай мосці за ахвяру дзеля нас; кожны дар яму мілы, але чым большая ахвяра, тым больш выніковая. Няхай князь зробіць за нябожчыка якую ахвяру з гневу; напрыклад, няхай падасць руку таму, хго яго зняважыў, і гэтым вызваліш душу прыяцеля.
    Тьі ўжо, вашэць, мовіш мне языком ксяндза Кантэнбрынга, што ўсё жыццё за маімі кепскімі справамі сочыць. На мінулым тыдні найлеппіая мая харціца Вятроўка здохла з ласкі 1 жэся, сабакара; я загадаў закаваць яго ў ланцугі; на справядлівасці, варта было б з яго скуру злупіць. A ксёндз Кантэнбрынг як начаў мне правіць антыфоны1 са святых айцоў, ды страшыць, ды прасіць, а д’яблы мяне пераканалі, і я паверыў, што ён вялікі тэолаг, і хоць крыкнуў: «Не дарую, я Радзівіл», ён мне так дакучаў, іпто я такі загадаў выпусціць Гжэся без пакарання. Алс, перадусім, добра вылаяў ксяндза Кантэнбрынга; ён быў бы рады, каб мяне ва ўласным доме бяскарна рабавалі. Дык ужо і вашэць па гэтай дарозе пойдзе? Дык ужо і бернардыны ашукваюць, як езуіты? Толькі ж ты гэта ксяндзу Кантэнбрынгу не выкажы. Шчасцем, у мяне фурдыга2 пустая і я ні на кога не гневаюся.
    Я б нешта сказаў вашай княскай мосці, але не адважваюся.
    Кажы смела, кажы смела, ойча Ідзі, бо на сваім дзядзінцы і злодзей адбіваецца, а я ў вас у гасцях: мне пра вашу ласку, а не вам пра маю дбаць, бо як мяне выганіце з кляштару, дык куды я падамся на начлег?
    Калі мне князь дазваляе казаць смела, дык няхай ваша княская мосць прыпомніць, ці не пакрыўдзіў ён каго?
    Я, пане каханку, нікога не пакрыўдзіў. Мяне ўсе крыўдзяць, а я ім дзеля Божае ласкі дарую. Я, пане, яшчэ нікога не падрапаў, хоць мяне тая MajIIia вялікапольская, той Каіпуба Сулкоўскі называе ў Варшаве літоўскім мядзвсдзем; але ж і дам я яму, як у Гародню на сойм прыедзе, добра яго падрапаю. Але гэта да вашэці, ойча Ідзі, не мае адносінаў, бо вашэць не вялікапольскі бсрнардын. А на Літве я каго падрапаў? Я рахманы, як дзіця, пане каханку. Ксёндз Кантэнбрынг мяне заўсёды з амбону папракае, але я на яго не крыўджуся. А пан Лявон Бароўскі мала мне выкінуў каленцаў? А пан Юры Белапятровіч мала зямлі мае прыараў? А пан філосаф, што тут спіць, Міхал Рэйтан, мала мне мядзведзяў выоіў у Налібоках і баброў вылавіў у Лахве? А я ж маўчу і толькі ГІану Богу адказ дам. Hi на каго злосці не маю, ні на каго; ойча Ідзі, хацеў ты сірэліць, але схібіў. Слухай, бернаху!3 Табе спадабаўся мой пас, які ўчора я меў на сабе; ты казаў, што была б з яго сутана, якое ў Вільні ў катэдральнай закрыстыі няма; калі мне давядзепі, што я маю на
    Тут: прынцыпы, прыклады.
    ! Астрог, «каза».
    ’ Фамільярная мянушка бернардына.
    Генрык Равускі
    нскаіа інеў (але ў Літвс), дык аддам яго табе; а калі не давядзеш, дык няцьдзесяг бізуноў атрымаеш за Валадковіча.
    Згода, пане-княжа! Пас будзе наш, і я атрымаю бізуны за нябожчыка; вось голькі я баюся абазвацца: раптам пана-князя зняважу?
    Кажы смела, я Радзівіл, я буду маўчаць.
    Калі пан-князь дазваляе, дык скажу, іпто быў шляхціц, які і од назад шмат нам дапамагаў. Бывала, фуры з ягонае спіжарні да кляштару прыходзілі, а цяпер мы мусім выдзяляць яму з міласціны, каб з голаду не памёр, а гэта таму, што пан-князь загадаў выгнапь яго з маёнтка, і ён лсдзь не ў адпой кашулі ўцёк у Наваградак. Судзіцца з князем, а кавалка хлеба не мае пан падчашы Трызна.
    Тут перапыніў яго князь:
    -	Што ты лезеш не ў сваё, клеха1. Я ўвесь маёнтак страчу, а Трызне не дарую. Ён, абагрэты маёй ласкаю, ён, задарма трымаючы Калдычэва, адмовіў мне ў людзях на аблаву ды яшчэ маіх лёкаяў з брудам змяшаў і мяне дурням назваў! Альбо я, альбо ён з торбаю пойдзе.
    -	Ён ужо пайшоў з торбаю, пане-княжа. Але няхай вапіая княская мосць успомніць: штодзень мовіш пацеры, а там ёсць: «I адпусці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым».