• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    ' Кунігас князь, правадыр.
    Юзаф Ігпат Крашэўскі
    149
    Юрась думаў, успёршыся па руку. Пог кроплямі ўкрыў скроні.
    Літва, Літва! пачаў ён паўтараць. Кажы мне пра яе. Ты мусіш лепей памятаць... Бачыў, хадзіў на яе з імі. Мяне яны мала калі за браму выпускалі, а ў далёкія паходы, хоць я і прасіўся, браць не хацелі. Мовілі мне, што малады, і чакаць казалі. Літва! паўтарыў ён. Літва! Кажы пра Літву!
    Дзяцюк задумаўся, абедзвюма рукамі схапіўся за галаву.
    Літва! Літва! Іншы то край, звычаі іншыя, свст і людзі іншыя. У мяне яна ў вачах стаіць, у снах мроіцца. Столькі год, а нібыта ўчора было. Адчуваю вяроўку, на якой мяне прыцягнулі. Літва, кунігасе мой, дзс ж яна такая ёсць? Такая, куды не дасягнуў меч крыжацкі, як яе нашыя Багі стварылі?
    Тут, у замках, што ўбачыш, усё праца чалавека, які псаваў справу Бога. А там інакш. Бог не ў касцёле сядзіць іх усюды шмат. Шмат Багоў. Растуць сабс нясечаныя лясы, пушчы агромністыя, а ў іх дзікі звер гуляе разам з дзікім чалавекам. Звер і птушка, чалавек і дрэва усе браты родныя. Мядзведзь звяртаецца да людзей, сабака з птушкаю размаўляе, разумеюць адзін аднаго. Як свае між сабою гамоняць. Лось з паляўнічым лаецца, зязюля дзяўчатам песні спявае, якім яны ад яе вучацца. Вецер нават і бура мову для нас маюць зразумелую... Як дуб Перуна зашуміць, вайдалоты слухаюць і тлумачаць.
    Усё там, як Вялікі Бог, што кіруе тысячамі малых, стварыў, абы зямля пустая не была, калі яшчэ месяц з сонцам жаніліся. У кожным дрэве, пні сядзіць дух, іх сцеражэ. У кожным ручаі жывуць багіні, што глядзяць праз шкляныя воды, падпільноўваюць людзей і жывёлу. Дзівы загадваюць звярам, яны без словаў умеюць гаварыць чалавечаму сэрцу, a чалавек не ведае, адкуль яму той голас прыходзіць, і думае, што Божы... У cue, наяве, зверху, з-пад зямлі шэпча яму, бо Багоў усюды шмат, нават у пясчынках.
    Паніч мой! Якое там жыццё, якое жыццё! А воля ў лясах і палях! Якія там песні плывуць, срэбраны смех разносіцца, дзе крыжакоў не было. Бо дзе яны прайшлі, смерць прайшла з імі.
    Праўда! Няма вопраткі такой, ні рэчаў такіх, ані дамоў каменных, ані касцёлаў, у якіх Бога на ключ замыкаюць Дзверы хатаў адчыненыя. Зямля уся людзям. Усюды Бог лятае вольна і жывс, дзе хоча, і чалавек таксама. Зямля ўся, на ўсю шырыню, нядзеленая, лясы нічыйныя. Кунігас сядзіць у замку, у высокім, але толькі дзеля таго, каб бачыць далёка, калі вораг насоўваецца, а пануе, каб бараніць ад яго. За гэта яму і даніну нясуць.
    На Літве няма, як тут, людзей, якім нельга глядзець у вочы кабеце альбо дзяўчыне ўсміхнуцца. Нашыя вайдалоты і дзяўчаты-вайдалоткі ходзяць вольныя. I хоць браць шлюб ім нельга, але жыць і смяяцца, і спяваць не забараняецца. У вянках ходзяць Божыя слугі, весела ўсміхаюцца сабе і свету.
    Мы тут, як быдла ў хляве, сядзім зачыненыя. У замак нават старое
    150
    Юзаф Ігнат Крашэўскі
    бабы не пускаюць, каб дзяўчыну не нагадвала. Літва! уздыхнуў. Кунігасе мой, свет іншы, лепшы... толькі ад нас ён зачынены!
    Юрась насупіўся і сказаў:
    Але крыжакі адзінага, сапраўднага Бога ведаюць. Мы яго ад іх ведаць і ўсхваляць навучыліся.
    Дзяцюк апусціў галаву, спалохана агледзеўся.
    Страшны іх Бог! прамовіў ён. Ваюе і забівае! Праўда, і наш маланкі кідае, але толькі на грэшных, а яны кроў льюць, не пытаюць, якая. Бачыў немаўлятаў памардаваных у хатах, а які іхні грэх? Той Бог ненажэрны, бо яму цэлы свет патрэбны, а нашы панавалі ў сябе ў хаце і чужога не жадалі.
    Юрась слухаў уважліва, не перапыняў, ківаў галавою.
    Дзяцюк наважыўся дадаць:
    Яны, аднак, слугамі Божымі сябе называюць і кажуць, што спаўняюць волю Ягоную. Нашым вайдалотам мяча нельга крануць, ані крыві праліць, апрача, як ахвяравальнае жывёлы.
    Юрась сядзеў моўчкі. Абодва ўздыхалі.
    Памятасш Літву? азваўся хворы.
    Я? Лепей за вас. Мяне ўжо даволі вялікага забралі з лесу ад трупаў бацькі і маці, калі ўжо хадзіў па зямлі сам і на дрэвы, як кот, ускараскваўся. Я ледзь было не ўцёк, але калі з мяне вяроўку знялі, позна было. Нехта пятлю накінуў і пацягнуў мяне за сабою, акрываўлснага, пабітага, хоць я, як воўк, выў ад болю і страху. Замкнулі пасля ў адрыне з іншымі, а мы яе падпалілі, каб уцячы. He дапамагло, палавілі. Білі пасля і мучылі, каб мы забылі мову сваю і песні, а вучыліся іхняму швагроту1. Але тое, што вынес з лесу, я схаваў глыбока. У мянс гэты скарб толькі з жыццём забяруць. He навучылі мяне любіць усё іхняе, але хлусіць навучылі.
    Ён усміхнуўся хітра і дзікавата.
    Запытайце іх цяпер! Скажуць, што ні лепшага пахолка за мяне няма, ні паслухмянейшага. А што? Кланяюся ім да зямлі, край вопраткі цалую, слаўлю іх, дзякую, смяюся, каб думалі, што я шчаслівы, а што ў маёй душы то маё! Хто ж ведае, як яно будзе? Ёсць яшчэ кунігасы, люду сіла. Прыйдзе, можа, і Літвы час, і дзспь ліцьвінскіх дзяцей!
    Юрась не адказаў. «Кунігас! Кунігас!» гучала ў ягонай галаве і шумела.
    Раптоўна лямпа пачала згасаць. Пахолак усхапіўся, перапалоханы, што спазніўся, але потым схіліўся пакорна і аддана.
    Кунігасе мой! прашаптаў ён, намаіаючыся дакрануцца да рукі. He забівайце сябе журбою. He мужчыне плакаць. Да мужа належыць гнеў, a да дзяўчыны смутак. Яна яго песнямі і слязьмі вылье, калі душу сцінае. Мы ж з ім як з атрутаю хадзіць мусім. Трэба жыць. Хто ведае? Хто ведае?
    паўтарыў ён. -1 наш час прыйдзе і дзень ліцьвінскіх дзяцей.
    1 Швагрот гартанная гаворка, лапатанне.
    Юзаф Ігнат Крашэўскі
    151
    Юрась злёгку крануў ягонас плячо.
    Ідзі! загадаў. Табе час. Шпітальнік ніколі не спіць і нават ноччу сочыць. He заспеў бы цябе тут. Вяртайся, А заўтра, калі здолееш вырвацца, прыходзь расказваць мне пра Літву. Ты ж першы расказаў мне пра кроў маю і нешта ўва мне абудзілася. Ці гэта сон? Ці ўспаміны? Ці спакусы шайтанскія?
    ” Ша^ гамекія? засмяяўся дзяцюк з недаверам. На Літвс ў нас шайтанаў няма, толькі слугі Вялікага Бога, раз добрыя, іншы раз злыя, як ён ім загадае. Гэта крыжакі сабе шайтана прыдумалі. Наш Пярун яго б не цярпеў і маланкаю загнаў бы ў зямлю, не даў бы яму панаваць.
    Ціха. неразумны! закрычаў Юрась. Справаў Божых з людскімі не блытай. Што ты ведаеш?
    I оаязліва, употай, перахрысціўся. Але гэтага ўжо не бачыў пахолак, бо яшчэ раней праз напалову адчыненыя дзверы выскачыў і ціха, як мыш, пракраўся да хппітпльнай келлі на свой пусты ложак.
    Пераклад з польскае
    152
    Беларускія сімпатыі Аляксандра Грозы
    БЕЛАРУСКІЯ СІМПАТЫІ АЛЯКСАНДРА ГРОЗЫ
    У XIX стагоддзі беларускі фальклор моцна прыягваў да сябе ўваіу мясцовых літаратараў. Адшукаць перлы «пад страхою», перадаць іх сродкамі польскае мовы й гэтым самым увесці іх у літаратурны ўжытак -такія мэты ставіла перад сабою псраважная большасць тагачасных паэтаў і пісьменнікаў. Розная ступень таленту прадвызначала від выкарыстання фальклору. Найбольш просты пераклад на польскую мову быў і найбольш распаўсюджаным. Паэтаў, якія творча выкарыстоўвалі вусную народную творчасць, пісалі свас творы на аснове песняў і паданняў, было значна менш.
    Добрае веданне беларускага фальклору было нсабходнаю ўмоваю працы над ім, бо аніводнага надрукаванага збору ў той час не існавала. I хоць Аляксандар Гроза (1807 1875) няшмат гадоў жыў на Беларусі (маёнтак Гламбочна Себежскага павету), аднак, захошіены беларускімі песнямі, паданнямі ды звычаямі здолеў напісань шэраг, як ён сам пісаў «беларускіх твораў». Перш-наперш, «паэму-казку» (Ю.І.Крашэўскі) «Марына». ГІра пачатак яе можна ўпэўнена казаць, што гэта літаральны пераклад вясельных беларускіх песняў: у трэцім томе «Rubonu» Казімір Буйніцкі падаў арыгінальныя тэксты, а побач змясціў адпаведныя выняткі з «Марыны».
    Сіроцкія вясельныя песні паслужылі паэту дзеля далейшага развіцця сюжэта. Аўтарская фантазія неабходна была толькі на тое, каб дастасоўваць іх адна да аднае: кепскага мужа далі сіраціне ліодзі, ён, люты й жорсткі, урэіпце, прывозіць новую жонку, а Марыну, разлучыўшы з сынам Васільком, загадвае кінуць у возера. Далей паэт выкарыстоўвае шэраг казак пра гусей: Марына цудам трапляе ў край, дзе «як людзі, жывуць птушкі», і пачынае служыць гусям, Разумныя птушкі дапамагаюць маркотнай маці ў бядзе: вяртаюць ёй сына. Уся трэцяя частка паэмы пабудаваная на аснове паданняў пра барацьбу і перамогу волата-героя (сына Марыны Васілька) над чараўніком, сілай якога валодае злая мачыха.
    На цэлы шэраі' недахопаў у паэме крытыка не звяртала ўвагі, бо наватарскім быў падыход А.Грозы да выкарыстання фальклору. Міхал Грабоўскі паставіў «Марыну» поруч з казкамі А.С.Пушкіна. Яму імпанаваў сам метад апрацоўкі матэрыялу, бо крытык у сваіх артыкулах
    Беларускія сімпатыі Аляксандра Грозы 153
    сцвярджаў: «форма казак гатовая, іх не варта пераіпачваць» («Rubon». 1845. T.V1. S.213). Магчыма, гэтым М.Грабоўскі пазбаўляў мастака права творча асэнсоўваць народную паэзію, але ў час, калі адсутнічаяі зборы народнае творчасці, калі нсзапісанае сёння заўтра магло знікнуць, патрабаванні крытыка, вызначаліся клопатам пра будучае, клопатам пра зберажэнне духу мінуўшчыны: «Я пажадаў бы, каб пан пісаў казкі ў духу «Марыны» безадносна ці то з беларускага. ці то з вялікарасейскага, ці то з польскага, ці то з украінскага зместу. Складай, пан, першую лепшую, якую загадаеш, каб расказаў табе лёкай, сялянка, жабрак альбо якую сустрэнеш у «Klechdach» Вуйціцкага, у друкаваных вялікарасейскіх казках ды піш. За рэдагаванне пачутае альбо ўжо адрэдагаванае будзеш, пан, мець аднолькавую заслугу, бо, бясспрэчна, ва ўсякім разе перійы дасі ёй месца ў мастацтве».
    Параду аўтарытэтнаі а тагачаснага крытыка А.Гроза выкарыстаў, хоць у лісце да яго й прызнаваўся, як цяжка апяваць не сваю мясцовасць. У дзесятым томе «Rubonu» ён надрукаваў яшчэ адну вершаваную беларускую аповесць, заснаваную на паданнях з ваколіцаў Глухога возера, што ў маёнтку Арэхаўна Себежскага павету. Калі ў паэме «Марына» выкарыстаны паганскія песні ды паданні беларусаў, дык у «Глухім возеры» паданні пазнейшага часу, эпохі перамогі хрысціянскае рэлігіі над сваёю папярэдніцаю. Характэрна, што паэт (магчыма, ідучы ўслед за паданем) адмовіўся ад асуджэння паганства, ад маралізатарства. Наадварот, ягоныя (праўда, ледзь улоўныя) сімпатыі на баку Князя-рыцара й дзяўчыны Юстыні, галоўных герояў твора. Просты люд, збіраючы ў лесе грыбы і ягады, зайзросціць Юстыні, якая прыносіць дахаты лясных дароў больш за ўсіх. Цікаўныя кумы высочваюць, што Юстыню прываблівае не «грыб, не ягада», а малады рыцар. I сапраўды, Юстыня ходзіць да Князя-рыцара на спатканні ды просіць даць людзям грыбоў і ягадаў, якія выратуюць іх у галодную часіну. Рыцар нагадвае пра людскую няўдзячнасць, нра небяспску, якая чакае дзячыну, але яна адно просіць за людзей, і вясёлка рассыпае па лссе ірыбы й ягады. Алс Юстыня не збірае іх, яна «збірае мілага словы». Кпязь-рыцар апавядае, як колісь ён жыў у гэтым краі, як старых багоў шанаваў акалічны люд. Аднак прыйшоў аднойчы вандроўнік «pos?pnej twarzy»; ён высек лясы ды знішчыў Багоў, «хоць сам пры зброі, як да разбою, а прамаўляе гіра мір і згоду». Ён прывабіў на свой бок, ахрысціў у сваю веру моладзь. Князь-рыцар вырашае. згуртаваўшы ў замку верную дружыну, пусціць усё з дымам у неба. Але «бацькоўскае сэрца» баліць, бачачы на роднай зямлі столькі гора й нэндзы, дык з нябёсаў, з свас вясёлкі ён сее людзям грыбы й ягады. Выручае ён і Юстыну, калі людзі хочуць спаліць яе, нібыта за чараўніцтва, дождж тушыць вогнішча і затоплівае вёску, замест якое ўтвараецца Глухое возера.