• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    Да беларускае тэматыкі А.Гроза звяртаўся й пазней, калі ўжо жыў на Украіне. Перадусім, на беларускім матэрыяле заснаваная аповесць пісьменніка «Нечаканы госць», нанісаная напачатку 50-х гг. XIX ст., a
    Беларускія сімнатыі Аляксандра Грозы
    надрукаваная ў 1855 г. У асновс твора, як наказваюць факты, -апавяданні Яна Баршчэўскага нра сваё юнацтва, пра вучобу ў езуітаў. Пісьменнікі не маглі не сусіракацца: Цуднаў, дзе ў маёнтку графіні Ю.Равускай правёў свае апошнія гады жыцця Ян Баршчэўскі, і маёнтак Салагубаўка ля Бярдзічава, дзе жыў А.Гроза, знаходзяцца побач. (Як, дарэчы, і мястэчка Янушполь апошні прыстанак Франца Савіча). Зрэшты, А. Гроза і не хаваў, што сюжэт аповесці звязаны з Янам Баршчэўскім ды ягонымі творамі. Пра гэта няраз у «Нечаканым госці» згадвае аўтар. Невыпадкова, думаецца, і шматлікія супадзенні перапетый лёсу галоўнага героя «Нечаканага госця» Севярына й Яна Баршчэўскага. Гак, яны абодва паходзяць з бсднас шляхты, абодва мусяць зарабляць на жыццё рэпетытарствам, абодва ў калегіі, а пасля акадэміі езуігаў выславіліся як паэты. Ну і вядома, у сувязі з каханнем Севярына згадваецца Максімавічанка Я.Баршчэўскага ды прысвечаны ёй верш «Дзеванька». 3 іншых невыпадковых супадзенняў адзначым толькі апісанне ў «Шляхціцы Завальні» падзей 1812 г. і апісанне сутычкі пад Клясціцамі ў «Нечаканым госці»: Севярын, як і Я.Баршчэўскі, перачэквае бой расейскіх ды францускіх войскаў у лесе ці то на «пясчаным беразе Дрысы». А фантастыка аповесці А.Грозы сведчыць пра ейную залежнасць ад фантастыкі Я.Баршчэўскага, пра разуменне «ўкраінскім пісьменнікам» алегарычнага й сімвалічнага характару ягонае творчасці.
    Лляксандар Гроза
    Аляксандар Гроза
    НЕЧАКАНЫ ГОСЦЬ
    Завіруха была жахлівая; сумёты снегу заняслі дом і ўсе забудовы. У такі час і думкі няма, каб з пакояў высунуцца ці каб госць які паказаўся. Нібы дзеля кантрасту з навакольнаю прыродаю я ўсеўся каля добра напалепас печы і пачаў чыгаць кнігу пра падарожжы па трапічных краінах. Ды тут паведамілі, што нейкі вандроўнік хоча бачыць мяне.
    Я выйшаў на калідор і ўбачыў зусім задубелага ад марозу чалавека які прамовіў да мянс:
    -	Дазволь, пане, пагрэцца ды адпачыць у тваім доме.
    -	Калі ласка, адказваю. Няхай коней завядуць на стайню, лёкаяў на кухню, а пана прашу ў маю канцылярыю.
    Mae коні.^мае людзі ды я, кажа вандроўнік, сумна ўсміхаючыся, гэтая тройца ў адной масй асобе; пілігрымнічаю на паравай машыне, a гэта на пары ног, якія разам з сабою маю гонар пану рэкамендаваць. Вялікую пашану робіш мне, пане, запрашаючы ў сваю канцылярыю, я лічу за лепшас ісці на кухню: люблю вялікі агонь і размовы з лёкаямі, люблю цёплае піва з грэнкамі, бо ў святое памяці айцоў полацкіх езуітаў піва заўсёды было добрае. Дык папрашу бутэльку піва, акраец хлеба то й добра буду прывечаны.
    Я згадзіўся з гэтым архісцшлым жаданнем і вярнуўся да свае печы; a мой госць накіраваўся на кухню.
    Трэці дзень як завіруха не сунімалася. Пра свайго госця, што нс ірапляў на мас вочы, я амаль забыўся.
    -	Што гэта ты за дзівака прыгрэў? спытала ў мяне жонка. Нікога з лёкаяў даклікацца не магу: сядзяць усе ў кухні ды слухаюць лухту, што ён ім меле.
    Я тымчасам разам з Іумоальтам1 узыходзіў на вяршыню Чымбароса, алс трэба было адкласці гэтую вандроўку ды самому ісці на кухню Пайшоў, захутаўшыся ў воўчае футра, і, хоць там сабраліся амаль усе лекаі, ніхто не заўважыў майго прыходу. Яны збіліся каля печы, дзе ў куіку^ прыклаўшы вуха да падлогі, ляжаў пан Севярын (так мой госць назваў сябс) ды казаў:
    -	Пяць дзён будуць яшчэ марозы, а пасля дождж і вясна.
    Ен змоўк і ўсе маўчалі. У шчыліпс пяць разоў азваўся цвыркун.
    -	Чуеце? запытаў ён. Выразна цвыркнуў пяць разоў, дык пяць дзён
    Гумбальт Фрыдэрык Аляксандар (1769-1859) славуты нямецкі падарожнік і оаслеочык прыроды.
    156	Аляксандар Гроза
    будуць япічэ марозы, пасля адліі а і цёплая прыгожая вясна.
    Ёп падняўся, а лёкаі, заўважыўшы мяне, пачалі выходзіць за дзверы. Я застаўся з кухарам, кухоннай абслугаю і панам Севярынам.
    Скажы мне, пане, дзе ты набыў такога метэаралагічнага досведу і што за цікавыя рэчы апавядаеш маім людзям, якіх немагчыма даклікацца.
    Добрыя ў цябе людзі, пане, адказвае ён. Я сею зярняты, якімі мяне Пан Бог надарыў, а падаюць яны, здаецца, не на бясплодную раллю. Так, напрыклад, вучыў іх цяпер па цвырканню цвыркуна адгадваць надвор’е. Чалавек з-за свае ўлюбёнасці ў самога сябе, з-за думкі, што ён цэнтар сусвсту, а ўсе жывёлы павінны вакол яго круціцца, што ён робіць ласку, калі каго з іх сабе на спажытак выбера, чалавск з-за гэтае пыхлівасці страціў сувязь з прыродаю, аслеп ды аглух. Нягледзячы на ўсё гэта, ён яшчэ цалкам нс пазбавіўся дарагіх першасных дароў і мог бы вярнуць іх сабе, калі б стаў іншы. Чыстае сузіральнае жыццё адчыняе сэрца й вочы ды ўводзіць чалавека ў духоўны свет. Бачыш, пане, у куце гэтага павука?
    Бачу, адказваю.
    Што ён робіць?
    Снуе сваю сетку.
    Сетку на мухі?
    Вядома!
    Э-эх! Калі б ты столькі пражыў у сяброўстве з павуком, колькі я, зразумеў бы, што ён не толькі пра мухаў думае. Павук гэта мудры філосаф. Ён снуе сваю разумную сетку, а сетка гэта ягонас пісьмо, гэта гісторыя ягоных пачуццяў, уражаішяў, успамінаў. Усміхаешся, пане, што я павуціну пісьмом называю? Нібыта дзеля таго, каб занатаваць нашыя думкі, абавязкова патрэбны гусінае пяро й атрамант! А інкасы1 ці ж пяром занатоўвалі сваю гісторыю? He, яны яе па-павучынаму вязалі на шнурках. Вязалі грубыя думкі на грубых шнурках. А павук прамяністую думку снуе ў сваёй далікатнай сетцы! I калі муха хоча яе парваць, дык ён яе так сваёю разумнаю сеткаю агорне, што, змучаная дарэмнымі намаганнямі, яна ўрэшце страціць галаву, як і кожны дурань, які наважыцца ўблытацца ў справы мысляра. Промні павучынае сеткі адпавядаюць промням ягонае душы; ён сягае імі далёка, можа, далей за чалавека. Што павук адчувае і бачыць, таго чалавек ніколі адчуваць і бачыць не будзе: я прачытаў адно павучынае пісьмо.
    Падкухар Ясік, піто круціў парася на ражне, гак заслухаўся, што прыпаліў парасячы бок. Пачаў яго кухар лаяць, а я, каб папярэдзіць надалей такія здарэнні, запрасіў пана Севярына ў маю канцылярыю.
    Дзіўны чалавек! Ён не пажадаў назваць сваё прозвішча: «Клічце мяне Севярынам альбо панам Севярынам; адкуль і куды іду навошта вам гэта ведаць». Відавочна, ён не меў, як кажуць, шурупа ў галаве. Незвычайнаю была ў яго антыпатыя да мухаў. Цёпла ў пакоі, адна
    ' Інкасы тытул манархаў старажытнае цывілізацыі на тэрыторыі ГІеру.
    Аляксандар Гроза
    157
    няшчасная мушка паказалася на печы, дык ён датуль за ёю ганяўся, пакуль не забіў. Пабачыў маіх Людвіка і Марылю ды прыкіпеў да іх усёю душою: трое дзяцсй, толькі адно з сівымі валасамі.
    Высокі, тонкі, з прыўзнятымі плячыма й згорбленаю спіною, з доўгім бледным тварам, аграмадным носам, маленькімі вочкамі, неадпаведнаю росту галоўкаю. Дзеці яго вельмі палюбілі: ён будаваў ім з картаў выдатныя палацы, мяўкаў, як кот. А яшчэ тысячамі апавядаў казкі, алс ў кожнай з іх мусілі дзейнічаць мухі, восы, матылі. Прабавіўшыся цэлы дзень з дзсцьмі, вечарам ён станавіўся іншым чалавекам суровым, сур’ёзным, глыбокадумным, набожным; рабіў заўвагі аб жыцці і прызначэнні чалавека, пра матэрыяльны і духоўны свст. Веды менавіта ў прыродазнаўчых навуках выяўляў шырокія. Відавочпа, гэты чалавек размінуўся са сваім прызначэннем: ішоў у адно месца, а прыйшоў у другое.
    Свяціла сонца, быў прыюжы пагодны дзень. У гасцёўні на столі з’явілася некалькі мух, пан Севярын з дзецьмі пачалі ганяцца за імі. Скончылася тым, што Людвік разбіў лоб ад рог фартэп’яна, а Марыля ўпала з крэсла. Маці забрала дзяцей у свой пакой, а пан Севярын у фанабэрыі вярнуўся ў канцылярыю. Сядзець аднаму яму было сумна, дык мусіў даць слова, што перастане ваяваць з мухамі.
    Спраўдзілася яго прароцтва: было пяць дзён марозаў, цяпер адліга й сапраўды паказвала на вясну. Пахадзіўшы па дзядзінцы, мы з ім зайшлі ў кухню.
    Праўду пан казаў, азваўся кухар. Было пяць дзён марозу й хто ведае можа прыйдзе вясна.
    Я, мой каханы, заўсёды кажу нраўду. Абавязкова будзе вясна. Я вясну так адчуваю, так бачу, як журавы, як дзікія гусі, як усе пералётныя птушкі. I мяне блізкая вясна прыгнала да вас. О! Я заўсёды кажу праўду, а самую вялікую тады, калі даводжу вам, што Пан Бог усё бачыць і чуе, што Ён пасадзіў паўсюль сваіх дазорцаў, каб паведамлялі яму пра самы малы рух чалавека, пра ягопыя наваг пачуцці й думкі. Вось гэты, напрыклад, павук: хіба не занатоўвае ён вашых учынкаў? Гэты цвыркун: хіба не апавядае, што бачыў, што чуў? А цвыркуна пачуе жаўрук, які ляціць на неба і ў вуха самога Бога ўсё-ўсё выспеўвае.
    Чалавек з чалавекам могуць паразумець пры дапамозе мовы, а ці ж уся прырода нямая? Э-эх! He, яна прамаўляе пра сябе і пра свайго знішчальніка, пра свайго ворага чалавека. Адкажыце мне: што такое гамонка дурных галак, як не паўтор гарадскіх размоваў? А стракатанне сарокі? Ці нс балбатня гэта якос местачкоўкі? А вуханнс савы? Ці не казанне гэта пэўнага філосафа? Калі б вы пражылі столькі, колькі я, у лясах, дык вы б разумелі мову птушак так, як я яе разумею. Але ж у птушак жыццё простае, няшмат пра што ёсць гаварыць, дык пра шго яны гамоняць? Паверце мне: нябачнаму духу апавядаюць пра чалавека, што бачылі ды чулі. А гэты звон жамяры, калі прыгрэе палудзённас сонца... Ды я жамяру цярпець пе магу, хоць быў час, калі яс любіў больш за ўсё.
    158
    Лляксандар Гроза
    Мы б зноў мелі прыпаленую смажавіну, каб я не забраў пана Севярына з сабою.
    Вясна! Прыйшла вясна, прыляцелі буслы, гледзячы на якіх, пан Севярын сказаў:
    Калі б вы ўмелі назіраць за птушкамі, шмат цікавых рэчаў бы даведаліся. Старажытныя людзі былі больш кемлівыя, чым мы. Але і цяпер, калі пабудзеш сярод вандроўных народаў, даведаешся, што ў іх звяры а, перадусім, птушкі гэта тэлеграфы, пошта. Яны па іх лёце, па крыку шмат чаго могуць прадбачыць. Атыла пасля трохгадовае аблогі збіраўся адступіць ад Аквілеі’, але калі заўважыў, як гэты горад пакідаюць буслы, закрычаў: «Наканавана гэтаму гораду быць у руінах, і буслы гэтае наканаванне ўжо зразумслі». Ён рушыў, здабыў і зруйнаваў Аквілею.
    Якое мілае надвор’е, свеціць сонца, цёплы ветрык асушае зямлю. Мы выйшлі ў сад, дзеці бегалі па траве, а я пачаў аглядаць прышчэпы. Тут пачуў пранзлівы голас пана Севярына, які, убачыўшы ля падмурка дома чырвоных жучкоў і забіваючы іх, крычаў: