XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
Больш я гэтых пацераў мовіць не буду і не дарую.
Але ж княжа...
Ціха мне! Ідзі прэч, бернаху, і не дуры ты мне галаву.
Тут на колькі хвілін усталявалася маўчаннс, пасля пачуліся крокі.
Усё жывое Пана Бога славіць! Што гэта? абазваўся князь.
- Гэта я, Яснавяльможны пане-княжа, выходжу па загаду вашае княскае мосці; гэга трэпкі2 мае стукаюць.
- Калі ласка, вашэць, пане каханку, не сыходзь з келлі, а спі тут; бо як прыйдзс да мяне Валадковіч, ад жалю я захварэю без цябе, мой ксёндз. Я з гэтым ерэтыкам Міхалам Рэйтанам, што з вампіраў жартуе, баюся сам-насам быць уначы, а Бургельскі спіць як забіты. Кладзіся, ойча Ідзі, і не гневайся. Відаць, ты за Трызну пакрыўдзіўся? Але нічога з гэтага не будзе.
Затьім па прапанове пана Бургельскага ўсталявалася цішыня, і, вядома, звычайны «канцэрт» князя, ойча Ідзі і Непты. Але пан Бургельскі і пан Міхал Рэйтан, якія добра ведалі князя і самага лепшага зычылі падчашаму, ужо мелі надзею; вось толькі б намовіць пана Трызну, каб які крок сам да князя зрабіў; але зрабіць гэта нам было нялёгка, бо пан Трызна, хоць і бедны, але лічыў сябе сваяком магнатаў і не любіў некаму кланяцца.
Але атрымалася ўсё надзвычай добра. Назаўтра пасля гэтае размовы, пра якую я толькі што распавёў і пра якую паведаміў пану Трызну пан Міхал Рэйтан і, відавочна, сам айцец Ідзі, соймік адкрыў Яснавяльможны
' Пагардлівая мянушка ксяндза.
1 Абутак законніка.
136
1 'енрык Равускі
Рдултоўскі, харунжы наваградскі (бо Яснавяльможны Нсзабітоўскі, падкаморы, быў выкліканы ў суд de malo gesto officio1 Яснавяльможным ваяводаю Нссялоўскім і, будучы пад такою брыдкаю прапэдураю, нс мог выконваць свае абавязкі). Дык вось, пасля адкрыцця Яснавяльможны харунжы запрасіў службоўцаў земскіх, гарадскіх, рыцарства і шляхгу Наваградскага княства абраць соймікавага маршалка2. ІІа ўсім касцёле пачулася: «Светлага князя ваяводу віленскага просім быць маршалкам!»
Згода! Згода! пачала крычаць шляхта.
Ажно тут пан Казімір Гарабурда наблізіўся да кола’ і дапрасіў слова. Атрымаўшы яго, сказаў, што ён надзвычай быў бы шчаслівы дададаць сваю і прыяцеляў сваіх афірматыву4, каб пачэсціць ваяводства такім годным і з усіх бакоў вельмі добрым і прыстойным маршалкам, Светлым князем ваяводам віленскім, але сумленне не можа ахвяраваць закон уласным прыхільнасцям: закон выразна кажа, што абывацель, будучы пад кандэмнатаю, не можа займаць аніякае пасады, таму князь, будучы пад кандэмнатаю, маршалкам быць не можа.
На гэта ўсе мы за прыкладам пана Міхала Рэйтана выхапілі шаблі і, відаць, ушчэнт разбілі б паргыю пана ваяводы наваградскага, бо нашых было ў чатыры разы больш, але пан Юры Белапятровіч, усімі паважаны, які ў абодвух партыях меў вялікую вагу, перашкодзіў гэтаму. Ен упрасіў, каб усе схавалі шаблі ў похвы і каб кола абмеркавала папрок пана Гарабурды, бо ён мае законны інтарэс. Дык мы пачалі крычаць:
- Просім пана Гарабурду адмовіцца ад кандэмнаты, якую атрымаў на князя ваяводу!
Ён на гэта:
Я нс маю кандэмнаты і такоіа не казаў; але вяльможны падчашы Трызна атрымаў у гарадскім судзе не адну, а дзве капдэмнаты.
Разгневаны пан Міхал Рэйтан накінуўся на пана Гарабурду:
- Васпанс, чужою кандэмнатаю выхваляцца не маеш права, а калі яна васпапу належыць, пакажы дакумент ад вяльможнага Трызны; а калі яго не маеш, хоць у старасці маўчаць навучыся!
Васпане, сам маўчы, калі ў цябе язык не свярбіць, а нс вучы розуму тых, што і васпану са свайго ўдзяліць бы змаглі. А Яснавяльможны харунжы няхай пастараецца запытаць у вяльможнага Трызны, ці хоча ён кандэмнатаю, атрыманаю на князя ваяводу віленскага, выхваляцца; гэтага я маю права патрабаваць.
Тут пачалі ўсе крычаць, што ніхто не мае права пытацца пра гэта ў вяльможнага Трызны, бо ён сам ведае, што яму належыць, і здолее пра свае правы наіадаць. Моцна ўзрушаны, князь стаў між намі і вусы ўгору закруціў, аж тут вяльможны Трызна, які, як падчашы, дагэтуль у коле
' За недобрасумленнае выкананне абавязкаў (лац.).
2 Аўтар палшляейші Соймікавага маршалка на Літве не абіралі. Кіраваў соймікам земскі маршалак.
' Шляхецкая грамада.
4 Голас. якім выказваюць сваю згобу.
Гепрык Равускі
сядзеў і маўчаў, устаў і дрыжачым голасам, у якім моцна крыўда гучала, сказаў іакія словы:
Я сапраўды маю дзве кандэмнаты на Светлага князя ваяводу віленскага, але цяпер ад іх адмаўляюся; жорстка я ім прыгнечаны, ды як абывацель усё ж я абавязаны мае ўласныя пачуцці падпарадкоўваць грамадскай згодзе; будучы перакананым, што не можа быць нічога лепшага дзеля нашага ваяводства, як кіраўніцтва нашым соймікам даручыць Светламу князю; я, забываючыся на сваю крыўду і нс зважаючы, колькі непрыемнасцяў ад гэтага кроку можа быць, заяўляю, што Светлага князя ваяводу ад атрыманых на яго кандэмнатаў вызваляю.
Князь ваявода наблізіўся да кола і так быў расчулены, што не мог сказаць нічога, акрамя:
Я хоць крыўду маю на вяльможнага падчашага, але за гэты ягоны да мяне крок зычлівасці і даверу буду імкнуцца аддзячыць.
Ва ўсім касцёле можна было пачуць шмат разоў паўгораныя вокрыкі:
Віват, князь ваявода! Віват, Трызна, падчашы наваградскі!
I вось князь ваявода быў абраны соймікавым маршалкам, а была ўжо гадзіна па палудні, дык князь перанёс сесію на восем раніцы заўтрашняга дня і накіраваўся на абед да Яснавяльможнага харунжага Рдултоўскага, на дзядзінцы ў якога былі падрыхтаваныя сталы на колькі согняў чалавек. Быў там з намі і пан падчашы, дык вось пры кілішках пачалі мы мірыць князя з Трызнам.
Князь сказаў:
Я люблю пана Юзафата; гэта ж кроў, пе вада, пане каханку; майго прапрадзеда Трызнянка нарадзіла. Аддаю Калдычэва зараз жа; a прэтэнзіі, якія ён мець можа за знявагу кантракту, няхай прыяцелі абмяркуюць. Алс я маю асабістую крыўду на яго. Ён на маіх лёкаяў узвысіў голас і мяне назваў вар’ятам. Мы абодва шляхціцы, таму няхай нас шабля рассудзіць, і неадкладна.
Дарэмна тлумачыў пан Трызна, што ніколі так не казаў, а пан харунжы і пан суддзя Равенскі пераконвалі: трэба абавязкова пану Трызну паддацца волі князя. I вось перад абсдам абодва за шаблі ўзяліся ў прысутнасці нас усіх. Князь як кінуўся ў атаку, дык ад першага ўдару іпабля пана Трызны пераламілася, так моцна выцяў па ёй пан ваявода, але пан суддзя падаў абяззброснаму пану Трызну сваю шаблю. Князь сказаў:
Я цалкам задаволены, пацалаваў Трызну і агледзеў шаблю. Гэта шабля мая, бо я яе сваёю крывёю здабыў; прызнайся, пане Юзафаце, умею я пацэліць?
Пасля давай піць за згоду. Князь быў у выдатным гуморы:
Пане Міхале, будзь спакойны за пісарства зсмскае, я сам адзін з маёю батароўкаю1 ўсю гарабурдаву партыю разганю.
‘ Шабля з партрэтам альбо манаграмаю Стафана Баторыя (Батуры).
138
Генрык Равускі
Князь і пан 7 рызна запісаліся на кампраміс1 у пана Белапятровіча, a пасля мы толькі соймікам былі занятыя.
Шляхта, пацешаная ўчынкам князя, не магла супакоіцца ад радасці. Толькі чуваць было між імі, як гаманілі: «А іпто, ці не ўмелы рубака наш князь? Шаблю, як масла, рассек. Але і пан Трызна зух: дванаццаць сальных свечак за адзін замах пераразае. А хто князю нашаму дасць рады?» Аднак трэба ведаць, што пан Трызна меў турэцкую шаблю з мяккага жалеза, бо нс спадзяваўся, што яму давядзецца біцца, але кепскага з гэтага не выйшла: кпязь яго вельмі палюбіў, і бывала заўсёды. калі яго бачыў, любіў яму нагадваць, што калі б пан Ігнацы Равенскі не падаў яму сваю шаблю, ён бы падчашаму галаву зняў.
Пасля абеду пайшлі мы ўсе на бернардынскі дзядзінец, дзе, хоць добра ўжо былі п’яныя, de noviter reperta2 пілі. Што тут была за мешаніна! Яснавяльможныя і акалічная шляхта, магнаты і засцянкоўцы былі як брат брату. Князь, сутыкнуўшыся з нейкім шляхціцам у падранай шапцы, зняў яе з яго і на сваю галаву надзеў, а яму даў сваю аксамітную. На гэты знак усе мы пачалі мяняцца шапкамі ды піць, але так, іпто праз пяць хвілін іншую шапку надзявалі. Пасля добра п’яны князь пачаў распранацца, з добрым сэрцам бэсцячы шляхту. Аднаму даў залаты пас, мовячы: «Дарую дурню!», другому кунгуш: «На, свіння!», таму жамчужную шпільку: «Трымай, асёл!», іншаму жупан: «Вазьмі, ёлупень!», а сам застаўся ў амарантавых гайдаварах3 і ў кашулі, на якой вісела велізарная ладанка. I вось сеў ён на вазок, на якім была аграмадная, поўная віна дзежка. Ён сеў на дзежку, а вазок шляхта пацягнула па вуліцах Наваградка. Вазок праз кожны дзссятак крокаў спыняўся, і хто хацеў, падстаўляў келіх альбо кубак, а князь чоп4 ад дзежкі адкрываў і казаў, просячы шляхту, каб яго не ггадвяла, пана Міхала Рэйтана на пісарства пасадзіла ды не дала Радзівіла на жор ягоным непрыяцелям.
Пане каханку, казаў, бачыце гэтую маю ладанку? Яна засталася мне ў спадчыну ад маіх продкаў. Яе яшчэ мой пратанласта5 Ліздзейка раней насіў, чым яго знайшоў Уладзіслаў Ягайла6. Сіротка з ёю ў Ерусалім хадзіў. Яна вельмі важная, бо ў ёй зашыта Унія Літвы з Каронаю. Я люблю Карону, пане каханку, але няма лепш, як наша Літва. Я і ў Кароне маю кавалак зямлі, але д’ябал бы там сядзеў. Там хутчэй кушняра пабачыш, як аб’ездчыка. Мы тут мядзведзяў б’ём, а там аблаваю на перапёлак палююць. У каронцаў суслікі, а тут тлустая дзічына. А як пачаў, панове, нападаць на мяне князь біскуп віленскі7,
1 Палюбоўны суд.
2 Трункі, зноў прынесеныя.
Шырокае сподняе малінавага ці цёмна-чырвонага колеру.
1Затычка.
5 Родапачынальнік (з грэц.).
6 Ліздзейку знайшоў вялікі князь літоўскі Віцень.
Масальскі.
Гснрык Равускі
139
швагер ваяводы наваі радскага, які гут накінуўся на нас, каб нс пан Міхал Рэйтан, а пан Казімір Гарабурда дэкрэты нам пісаў, дык я ўжо ў роспачы хацеў у Карону ўцячы. I мнс там нрыстойнас абацтва’ давалі, бо я пекныя вершы пішу. Ужо быў атабарыўся на Русі, але калі пачаў маліцца Пану Езусу ў Барэмлі2. Ён мне ў адказ: «Радзівіле, вяртайся на Літву, бо тут анічога не дасягнеш, тут шляхта гнюсная. Ostende patrem pains3 гэта філасофія валынскае і кіеўскае шляхты, не так, як у нас на Літве, дзе кожны ад продкаў на сваёй зямлі сядзіць (бо мая прабабка была ліцвінка). Дык вяртайся на Літву і кланяйся наваградскай шляхце ад мяне». А я, упаўшы крыжам на зямлю, кажу яму: «Пане! А як жа мне вяртацца на Літву, калі на мяне Твой біскун нападае!» А ён мне: «Гэта нс мой біскуп, іэта нягоднік; але ён нічога табе не зробіць. Вяртайся, Радзівіле, на Літву, і няхай мяне д’ябал возьме, калі ты не будзепі Радзівілам як і раней, а ён як быў дурнем, так ім і будзе». Дык вось, пане каханку, пасля гакога прароцтва Пана і Бога майго я вярнуўся да вас, і Пан мой узнагародзіў маю веру, бо я ніколі не меў сумніву ў сказаным Ім слове; а свае вершы аддаў ксяндзу Нарушэвічу4: ён хоць і збяднелы, але радзівілаўскага роду; ён за мае вершы атрымаў смаленскас біскупства».