XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
7. Едучы далей, калі сонца заходзіла і набліжаўся змрок ужо сам па сабе сумны, а пасля столькіх страпіных відовішчаў яшчэ больш трывожны для мяне я заўважыў найпрыгажэйшую мясціну. але былі на ёй жахлівыя знакі моцы Боскае і нікчэмнасці чалавека. Мноства людзей, быццам тут іх застаў найвышэйшы вырак, перамяніліся ў камні. Гэты -рукі працягваючы да свайго, можа, сябра, той угору вочы ўзняўшы. нібы літасці просіць, іншы граючы весела, іншыя у пакутах нараджаючы, усе былі ператвораны ў камснь. Непадалёку ад месца гэтага жахлівага перамянення ўзносіцца нейкая святыня ці аграмадны гмах, завсдзены ў які па шматлікіх прыступках сходаў, я пакланіўся мясцовай багіні. Паўсюль, куды ні зірнуў, мармур, крышталь ды золата, а гледзячы на багіню, мне здалося (бо начытаўся ў маладосці), што ўбачыў Юнону. Тым, хто ля яе стаяў, раздавала яна парады, загады альбо зняважлівую лаянку, але ніхто ёй не адказваў, а толькі ці яго хвалілі, ці ганілі аднолькава пакорліва кланяўся багіні. I хоць бавячыся гам, я аніякае прыкрасці не зазнаў і нават з пэўнаю прыхільнасцю адносіліся да мяне, аднак нічога нікому не кажучы, пакінуў і багіню, і ейную святыню.
8. Нарэшце прыехаў у месца пошасці, з якога насустрач мне міюства вазоў вывозіла трупы. Нават тыя, хто іх вёз, былі гакія хворыя, што самі ківаліся ды чакалі такое ж смсрці. Змушаны маім абавязкам ехаць у гэтас месца, перадусім, стараўся заснерагчыся, а трапіў у такі спакой, дзе
Францішак Карпінскі
145
цэлымі днямі апрача птаства на дрэвах ды сабакі. які часам абзавецца, нс чуў аніякага голасу. Усё там абудзілася толькі пасля заходу сонца, калі, як звычайна, прачнулася гаспадыня таго дому. Бачыць яе можна толькі пры начным асвятленні. Але за страчаныя дні яна ўзнагароджвае людзей, што з ёю бавяцца, прыветнасцю, а яшчэ болей выдатнаю музыкай, слухаючы якую штоначы, я забыўся пра мае няшчасці і пра мае няспраўджаныя надзеі.
ТЛУМАЧЭННЕ ГЭТАГА ПАДАРОЖЖА
Едучы з Пулаў на Валынь, я пераправіўся ў Владаве праз Буг, і гэта -Божая рэчка, якую, пэўна, славяне-паганцы шанавалі як Бога.
ПЕРШЫ МАЛЮНАК, нібыта кіданае ўіору і апусканас ў тым жа месцы зямлі, гэта ветраны млын, якога я цалкам не бачыў, толькі па-над лесам, за якім быў гэты млын, заўважыў здалёк ягоныя крылы, што на аднолькавую вышыню ўзнімаліся ў паветры.
ДРУГЕ Людзі, што ачапілі дом ля дарогі, гэта сяляне, якія сеткаю лавілі ў сажалцы рыбу.
ТРЭЦІ. Чалавек і чорны велікан за ім гэта вершнік, што скакаў перад захадам сонца ды меў аграмадны цень, які бег за ім.
ЧАЦВЁРТЫ. Начлег за Любомлем, дзе ў другім пакоі карчмы бельфэр вучыў чытаць хлопчыка-габрая, які са страху прамаўляў усяго па некалікі словаў, а бельфэр, калі хлопец замаўкаў, бесперастанна паўтараў слова «gehar», што па-габрайску значыць «хутчэй».
ПЯТЫ. Чалавек, які напалам рассякаў труп маці, гэта селянін, што забіў сваю старую карову, разбіраў яе ды паліў люльку, дым з якое выціскаў яму слёзы з вачэй.
ШОСТЬЕ Фатальны мост і святыня ў вёсцы Чэкня каля перавозу праз рэчку Стыр. Перавоз там гэта паром, мост іюбач толькі для валовых статкаў, якія штогод гоняць па ім у Владаву. Заклятая святыня гэта царква на гары ля бсрага, у якую Масква ўвяла «благочестне», але сяляне, трымаючыся Ўніі, пабудавалі сабе іншую царкву.
СЕМЫ. Скамянелыя людзі гэта каменныя статуі ў пекным парку жамойцкае старасціхі Хадкевічавас ў Млынаве. Там і найпякнейшы палац яс, багата абстаўлены ўнутры; гаспадарлівая пані дом свой і лёкаяў утрымлівае ў найвялікшым парадку.
ВОСЬМЫ. Месца пошасці мястэчка Тэафільполь княгіні крайчае Сапсгі. 3 мястэчка з рынку вярталіся п’яныя сяляне, а іншыя трупамі ляжалі на вазах. Княгіня звычайна прачынаецца толькі пасля заходу сонца і тіэлую ноч любіць бавіцца. Вось і знік міраж гэтага зачараванага падарожжа, калі глянуць на яго з іншага боку.
Пераклад з польскае
146
Новы «Конрад Валснрод»
НОВЫ «КОНРАД ВАЛЕНРОД»
У 1834 годзе расейскія ўлады забаранілі на тэрыторыі імпсрыі распаўсюджванне твораў Адама Міцкевіча. Але, нягледзячы на гэта, паэзіія Адама была надзвычай папулярная ў краі. З’явілася цэлая школа паэтаў, якія наследавалі вельмі часта проста эпігонскі творчасць Вялікага Майстра. Найбольш значным прадстаўніком гэтае школы, «адаптаваным» да ўмоваў мікалаеўскае рэакцыі, трэба лічыць Юзафа Ігната Крашэўскага (1812 1887), пісьменніка, які здолеў стаць на чале польскамоўнае літаратуры ў заходніх губернях імперыі. Ягоныя творы былі тэматычна блізкія чытачам, да ягонае думкі прыслухоўваліся. Ю.І.Крашэўскі «перамагаў» колькасцю. Сто кніжак, надрукаваныя ім за трыццаць гадоў працы ў краі, больш за тры сотні артыкулаў (не лічачы дробных нататак, паведамленняў), а г.зн., што чытацкая публіка ледзь не штодня сутыкалася з гворамі пісьменніка. А самас важнае гэта сотні карэспандэнтаў з гарадоў, мястэчак і вёсак краю, што пісалі да яго і якім пісаў сн. Фактычна, кожны пачатковец звярнуўся да яго за падтрымкаю, парадаю, дапамогаю. Адзін час Ю.І.Крашэўскі сам трапіў пад уплыў Тэадора Нарбута, ягонае ліцьвінскае ідэалогіі, а таму ў сваіх творах прапагандаваў жамойцкае паходжанне ліцьвінаў ды іхняе дзяржаўнасці. Ужо ў паэме «Anafelas», «песні з паданняў Літвы», ён імкнуўся адлюстраваць і этыя ідэі. Падобнас бачым і ў рамане «Кунігас», сюжэт якога трэба прызнаць моцна залежыць ад «Конрада Валенрода». Крыжакі захапілі ў палон сына кунігаса. Яны выхавалі маленькага ліцвіна ў нямецкім духу і ўскладваюць на яго вялікі надзеі: калі хлапчук вырасце, то, вядома, зразумее перавагі хрысціянскае культуры й веры над ліцьвінскаю ды прыкладзе ўсе намаганні, каб ахрысціць свой народ і падпарадкаваць яго крыжакам. Але... але, як кажа адзін з герояў твора: «Гадуй, як хочаш, дзікую нтушку, а ледзь акно адчыніш і яна пачуе галасы сваіх, уцячэ». Маргер (ці, як завуць яго крыжакі, Юрась) пачуў голас сваіх.
Юзаф Ігнат Крашэўскі
147
Юзаф Ігнаг Крашэўскі
КУНІГАС
Хворы Юрась не клаўся, хоць прызначаная да спачынку гадзіна даўно ўжо мінула. Часам ён то ўзнімаў галаву, прыслухоўваўся, то затуляў рукамі твар і, нібыта паўсонны, сядзеў у здранцвенні.
Лямпа дагарала. Ледзь чутнае рыпенне дзвярэй у пярэднім пакоі абудзіла яго. Ціхія, асцярожныя крокі набліжаліся да парога. Дзверы адчыніліся паволі, і захутаная ў нлашч постаць з’явілася ў пакоі.
Той, хто стаяў у парозе, выдаваў аднагодкам Юрася. Твар меў звычайны, не прыгожы, але лагодны, з усмешкаю сардэчнага спачування. Кароткія валасы, вопратка са зрэбнай тканіны, кепскі абутак. Самі рысы і каржакаватая нязірабнасць давалі магчымасць сцвярджаць, што гэта просты кнехт1.
У параўнанні з хворым, які меў у твары нешга панскае і вызначаўся лсдзь не дзявочай прыгажосцю, высакароднай крывёю, увайшоўшы быў падобны проста на пахолка2. Толькі дабрыня, якая іскрылася на твары, рабіла яі о мілым і асвятляла грубыя, няправільныя рысы.
Хворы ўсміхнуўся. Госць набліжаўся нясмела, далікатна, з вялікім неспакоем, на дыбачках, асцярожна.
А што, ціха запытаў ён, вам не лепш?
Запыгаўся па кепскай нямецкай мове з працяглым чужым акцэнтам.
Хворы пакруціў галавою, сеў на ложку і паказаў хлопцу на лаву, бо іншага месца, каб сесці, не было. Той прысеў на край.
Кажы ж ты мнс, прамовіў хворы, кажы пра тое, пра што ўчора расказваў. Я сам-насам усё больш і больш успамінаю. Так! Тая мова, некалькім словам якой гы мяне навучыў, была мне вядома ў дзяцінстве. Адно тваё слова здабыло з мяне шмат слоў, як бы патопленых і засыпаных. Мне кажуць, што прывезлі мяне з Нямеччыны сіратою. але хлусяць. Дзіцём чуў гэтую мову, размаўляў на ёй. Ліцьвінская гэта мова, і я ліцьвінам быць мушу... так, як ты!
Хлопец, што сядзеў на лавс,прыклаў палец да вуснаў, трывожна павярнуўся да дзвярэй. Уздыхнуў і папёр лоб.
1 Кнехт жаўнер.
2 Пахолак лёкаіі, збраяносец, кнехт.
148
Юзафігнаі Крашэўскі
A! To нешчаслівы час, нрамармытаў ён. калі такое прыгадалася! Ці дапамогуць цяпер думкі пра тое? Чым дапаможа веданне? 3 іхніх рук, каді трапіла што, ужо не выскачыць. Глядзі на мяне. Мянс таксама павялі некалі з хаты дзіцем, на вяроўцы за канём, як быдла, прыгналі, ахрысцілі, астрыглі, загадалі служыць і мушу. Ідуць яны на маіх, загадваюць несці шчыт і меч. Іду і нясу. Гляджу, як нашая кроў льецца, як мас браты гінуць... А! Усё кіпіць ува мне, слёзы на вочы просяцца: але я адзін і не маю сілы!
Юрась крыху прыўзняўся на ложку, насупіў бровы і сціснуў кулакі: Аднак можна ўцячы!
Куды? Як? перапыніў запалоханы пахолак Што гэта дасць нам сёпня? Там нас ніхто не пазнае і не прыме. Яшчэ заб’юць як крыжацкіх кнехтаў, бо да іх літасці няма. Служыць давядзецца тут, хоць іх і ненавідзім. Такая доля, а хто сваёй долі гаспадар? Калі яны вас некалі з Літвы ўкралі, а выхоўвалі і песцілі, кармілі і апраналі, як паніча, то ці дапусцяць яны сёння да ўцёкаў? Сочаць яны за вамі. Адна толькі невялікая спроба...
I прыклаў руку да шыі, нібы адсякаў галаву.
Хворы Юрась задумаўся.
Перамянілася размова. Ён пачаў распытваць пахолка аб ліцьвінскіх назвах розных рэчаў: як маці, бацька, брат, дом, агонь завуцца? Слухаў, задумваўся, зводзіў бровы, а вочы зіхацелі.
Пахолак уздыхаў і штораз прыпамінаў тое, што трэба было.
Быў тут стары Бярнард? спытаў нарэшце. Што ён тут рабіў? Ён дарма ніколі не ходзіць. Пасылаюць яго нюхаць, калі ў іншых нос не чуе. Гэта хітры і страшны чалавек, як гляне наскрозь бачыць. У замку ён быццам бы ніхто такі ж брат, як і інпіыя. Пасады не мае, а баяцца яго найстарэйшыя. Усюды пралезс, нідзе яму дзвярэй не зачыняюць. Падглядвае, слухае, адіадвае. На каго паглядзіць мурашкі ў таго бягуць па скуры. Яго нсздарма да вас прыслалі. Ці не прагаварыліся вы псрад ім?
На гэтае пытанне Юрась пагардліва і горда павёў плячыма.
Ані слова не пачуў ад мяне!
Юрась задумаўся і нечакана, нібы прачнуўся, закрычаў:
Кунігас?!1 Кунігас?!
Ага! Так у нас называюць найстарэйшых паноў, адказаў хлопец.
Я добра памятаю, сказаў Юрась, што ў дзяцінствс нянька гэтым словам суцяшала і называла мяне.
Дзяцюк падняў абедзве рукі, засланіў рот, загадваючы маўчаць, падняўся перапалоханы.
У імя Бога! У імя Бога! шаптаў ён. Ціха, ціха! Па мне ўжо дрыжыкі бягуць. Калі б яны дазналіся, што вы пра гэта ад мяне всдасцс, не жыў бы я, ды і з вамі што б было. Хто ведае?! Ціха, паніч, ціха!