XIX стагоддзе
Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 213с.
Мінск 1999
I вось пачала шляхта збірацца, ды не толькі нашая, алс і з варожае партыі, нават заспенкі, што ля Варончы знаходзяцца, дык можна было бачыць ужо, што заўтра і не абзавуцца супраць нас і што марнымі былі выдаткі наваградскіх сснатараў.
Да дзесятае гадзіны вечара былі мы з князем, пілі, скакалі ды спявалі на вуліцах, а абывацелі партыі ваяводы наваградскага баяліся, каб іх не падпалілі. Але было ўсё прыстойна, нікому гвалту не чынілі. Праводзілі мы князя (вядома. на дзежцы, толькі ўжо пустой) аж да кляштару; а ён яіпчэ і на дзядзінцы ўсё распавядаў. Толькі стаўшы ля студні, скінуў гайдавары і кашулю, ды загадаў абліць яго вадою. Ад чаго адразу працверазеў і пайшоў у келлю, дзе, падкурак5 з’еўшы і з айцом Ідзі прачытаўшы пацсры, лёг спаць, памятаючы, што яму ў восем рапіцы трэба быць у касцёле і адкрываць соймік.
Назаўтра роўна ў восем мы сабраліся ў касцёле, і князь, запрасіўшы ўсіх зсмскіх і гарадскіх службоўцаў ў кола, такімі словамі адкрыў соймік:
Яснавяльможныя і вяльможныя нашыя панове і каханыя браты! Па вашай просьбе заняўшы кіраўніцгва на сойміку, на якім трэба выбраць земскага пісара, маю гонар паведаміць вам, што кандыдуюцца на гэтую пасаду два абывацелі напіага ваяводства: першы Яснавяльможны пан Міхал Рэйтан, колісь ваш дэпутат на трыбунал віленскі і шамбелян яго каралсўскае мосці, другі Яснавяльможны пап Казімір Гарабурда,
1 Абаталі мог быць і свецкі чалавек.
1 Мястэчка на Валыні, у той час (XVIII cm. ) — Карона.
3 Давядзі, што твой дзед быў шляхціцам, і гэтага дастапікова.
4 Адам Нарушэвіч (1733-1796) пісар вялікі літоўскі, біскуп смаленскі (1788), гісторык і паэт.
5 Сняданак, які давалі бяседнікам, tumo баеіліся ўсю ноч: боршч, бігас і каўбаса.
140
Генрык Равускі
стараста вілядымоўскі. Дык, панове браты, выраіпайце, якога з гэтых двух жадаеце мсць за пісара земскага.
Пана Міхала Рэйтана просім! закрычалі Адынцы, Семярадцы, Гацінцы, Міцкевічы.
— Згода! Згода! адказала шляхта з засценкаў. Пана Рэйтана просім!
Няма згоды! крычалі Есманы, Чачоты, Слушкі, але іх галасы былі непараўнальна слабейшыя. Ніхто з нашых не выхапіў шаблю, бо князь усіх нас прасіў, каб нс давалі і знаку да гвалту.
Устаўшы, князь ваявода паведаміў:
Быў такі звычай у нашым ваяводствс, што unammitate' ўсё адбывалася, але петті vox non est deneganda\ дык запрашаю панове братоў да ватавання3.
Шляхта пачала галасаваць, і ледзь пару гадзінаў прайшло, а ўжо ўпэўніўся пан Гарабурда, што шанцаў у яго няма: усе засценкі яго падвялі; дык каб не паказаць слабасць свае партыі, падышоў да кола, узяў слова і сказаў, што, не жадаючы быць перашкодаю пану Міхалу Рэйтану, ён адмаўляецца кандыдавацца. I адразу выйшаў з касцёлу ды паехаў у вёску, моцна засмучаны і не бсз крыўды на Яснавяльможнага ваяводу наваградскага, бо за яго рызыкаваў. Але хутка гэты ж ваявода прызначыў яго наваградскім гарадскім суддзёю лепш хоць што-небудзь, чым нічога і гэтым яго крыху суцешыў, а пан Міхал стаў пісарам земскім.
Яшчэ шэсць дзён працягваўся нібыта соймік, а на самай справе -гулянка. Аднак і гэтая гулянка была не без карысці: больш за трыццаць справаў (па намове, перадусім, самога князя ваяводы віленскага) завяршыліся палюбоўным судом; хоць асобныя і былі вельмі складанымі. Суперарбітарам большае часткі справаў быў пан Юры Белапятровіч, — сапраўдны пацыфікатар4 ваяводства.
ГІераклад ? польскае
1 Аднадушна (лац.).
2 Нікога нельга пазбавіць голасу (лац.).
3 Галасавання.
Тут: той, хто прымірае. Пра ІО.Белапятровіча згадаў у прыпісах да «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіч: «Чалавек, справядлівы і патрыятычны, вельмі ў Літве паважаны».
« а калі глянуць з іншага боку»
141
«... А КАЛІ ГЛЯНУЦЬ 3 ІНШАГА БОКУ?»
Францішак Карпінскі (1740 1825) адзін з самых славутых паэтаў Рэчы Паспалітае апошняе чвэрці XVIII стагоддзя. Ягоныя творы шмат разоў перавыдаваліся, іх чыталі, перапісвалі ў беларускіх маёнтках і шляхецкіх засценках. Асаблівай папулярнасцю карысталіся ягоныя «Набожныя песні» рэлігійныя вершы для простага люду. (Дастаткова згадаць, што «Раніппіюю песню» выкарысталі ў сваіх творах Я.Баршчэўскі ды В.Дунін-Марцінкевіч.) I хоць пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітае Ф.Карпінскі амаль нічога не пісаў, ягоная паэтычная слава пашыралася і ў XIX стагоддзі.
Больш за трыццапь гадоў жыцця паэт правёў на Беларусі: спачатку арандаваў маёнтак Сухадоліна (Гародзеншчына), пасля Краснік (Пружанскі павет) і, урэшце, купіў Хораўшчыну (Ваўкавыскі павет). Ён добра ведаў жыццё, быт і мову беларусаў, любіў беларускі фальклор. I, пэўна, толькі прынцыповае нежаданне займацца літаратураю (няма Рэчы Паспалітае, акупаваная Бацькаўшчына непатрэбна й паэзія) пазбавіла нас твораў з беларускімі матывамі. Зрэшты, Ф.Карпінскі яшчэ раней выкарыстоўваў бсларускі фальклор. Польскія даследчыкі адназначна сцвярджаюць, што фрывольныя вершы паэта «Пайшла маладая Марыся па ракі», «Да мяне, да мяне, хлопцы», «Песня Марысі да Янкі» напісаны паводле беларускіх народных песняў інтымнага зместу.
3 беларускім фальклорам звязаны й адзін з апошніх твораў Ф.Карпінскага «Падарожжа па зачараваным краі». Беларуская загадка «Прыехалі камісары і забралі гаспадары, а дом акном уцёк» (Рыбакі, рыба, вада і невад) у крыху змененым выглядзе сталася складковаю часткаю гэтага маленькага празаічнага шэдэўра Ф.Карпінскага.
Дыханне фальклору адчуваецца ў кожным радку «Падарожжа...». Гэта і мост, па якім ідуць на той свет, і закамянелыя героі, і соннае каралсўсі'ва ды іншас. Праўда, паэт выкарыстоўваў фальклор з пэўнымі мэтамі: ён прагнуў паказаць. як аднабаковы погляд на свет можа прывесці да памылковага разумення з’яў і прадметаў рэальнасці. Можна разглядаць «Падарожжа па зачараваным краі» і як рэакцыю на раманы жаху мадам Радкліф, і як нспрыняцце чалавекам Асветніцтва ідэй
142
« а калі глянуць з іншага боку»
рамантычнас школы, што ўжо заявіла пра сябе ў Еўроне.
Зыходным пунктам «Падарожжа па зачараваным краі» стала сапраўднае падарожжа Ф.Карпінскага ў 1801 годзе з Пулаў на Валынь у маёнтак Тэафільполь крайчае Тэафілі Сапегі, якой паэт яшчэ ў 1794 годзе пазычыў на два гады 2000 дукатаў, а цяпер, марачы «купіць сабе вёску», імкнуўся вярнуць доўг. Падарожжа было безвыніковым. Грошай паэт нс атрымаў, дык, мусіць, нсвыпадковыя ў творы такія злосныя выпады супраць княгіні.
Невыпадковая, думаецца, і назва твора. Паэт, які за сваё жыццё паспеў пабываць у розных краінах, відаць, меў падставы лічыць Расейскую імперыю «зачараваным краем»: непрадказальнасць, страх і дзікунства, што неслі расейскія парадкі на землі былога Вялікага Княства Літоўскага як нельга лспш супастаўляліся з рамапамі жаху мадам Радкліф.
Францшіак Карпінскі
1«
Францішак Карпінскі
ПАДАРОЖЖА ПЛ ЗАЧАРАВАНЫМ КРАІ
Ледзь я пераправіўся праз Божую рэчку, што адасабляс зачараваны край ад рэшты зя.млі, як неспадзявана пабачыў дзіўпыя і жахлівыя відовішчы, больш гіраўдзівыя, чым падобныя на праўду.
1. Недзе праз гадзіну падарожжа, на адлегласці не больш за чвэрць мілі, зямля, якая ў гэтым месцы пакутавала, пэўна, ад нейкага гвалту, кідала вышэй дрэў якіясь камлыгі памерам у колькі локцяў і, узняўшы ў павстра на аднолькавую вышыню, апускала іх у гое самае месца, дзе брала.
2. Яшчэ на гэты глядзеў цуд, як новае відовішча нрыцягнула маю ўвагу. Гурт людзей, з выгляду падобных на ліхадзеяў (можа, і ўбогасць, якую на іх бачыў, была прычынаю гэтага), ачапіў дом на маім шляху, відавочна. з мэтаю рабунку ды забойстваў. Адзін супраць столькіх разбойнікаў я не мог ратаваць тых, хто трапіў у небяспеку, дык пра адно толькі марыў, каб жыхары як-небудзь уцяклі з свайго дому; аднак усё сталася інакш: дом пад выкрыкі тых лоіраў (дзіўная рэч!) уцёк, a злоўленых жыхароў яны жахліва мардавалі ў мяне на вачах.
3. Устрывожаны гэтаю лютасцю, я з’язджаў як можна хутчэй з тае дзікае мясціны ды тут убачыў чалавека, што скакаў на кані насустрач мне. За ім роўным конскаму бегу крокам гнаўся нейкі чорны волат на такой жа чорпай жывёліне, якая разам з вершнікам каля дваццаці, можа, локцяў мела ў вышьшю. Гэты нешчаслівы на такога таварыша свайго падарожжа, пэўна, не зважаў, а вось у мяне гая аграмадная здань яшчэ дасюль не выйшла з думак.
4. Ужо прыйшоў час растрывожанаму столькімі жахлівымі відовішчамі шукаць начлег, і я знайшоў яго ў доме нібыта гасцінным, алс з прычыны ўсеагульнае ў гэтым краі нядолі таксама жудасным. Начаваць давялося ў вялікім пакоі, дзе апрача агню ў куце ды пеўня, які часам нранізліва спяваў, не было бачна аніводнае жывое душы. Больш за гадзіну, пакуль сяк-так заснуў, даносіліся да мяпе праз загароджаныя ў другі пакой дзверы толькі два галасы. Там якісь раз’юшаны кат мучыў пявінную, пэўна, ахвяру. Чуў я адно слова «gehar», грозна паўтаранае тым вылюдкам сотні разоў, і за кожным разам пакутнік плачлівым голасам прамаўляў колькі выразаў на незразумелай мове. Я, што шмат у жыцці
144
Францішак Карцінскі
адпакутаваў і маю сэрца схільнае да літасці, хацеў дапамагчы прыгнсчанаму, алс затрымала мяне думка, у якім гэта я краі знаходжуся, шго неспадзявана пабачыў і што са мною самім можа яшчэ здарыцца, дык чакаў у неспакоі дня, які рыхтаваў для мяне яшчэ болыпыя жахі.
5. Пасля начлегу праз нейкую гадзіну падарожжа я ўбачыў надзвычай жахлівага чалавека, які труп маці, што ягоных дзяцей карміла, рассякаў сякераю напалам ды, пэўна, ад шалу грыз дрэва, і слёзы ліліся з ягоных вачэй. Колькі чалавек, што блізка каля яго стаялі, не толькі не перашкаджалі яму займацца бязбожнаю справаю, але яшчэ, здавалася, мелі нейкас задавальнснне з гэтага. Гаротны край, надумалася, як жа тут далёка дзікунства, як далёка няўдзячнасць зайпіла між людзьмі!
6. Як мага далей уцякаў я з тае мясціны, алс мне перагарадзіла шлях рэчка з паромам і зноў новае відовішча! Каля самага парома праз рэчку мост, па якім штогод ідуць тысячы асуджаных на смерць бязвінных ахвяраў. I мост гэты тут пабудаваны толькі дзеля такіх вось бяздольных. Шчаслівы, што мне дазволілі пераехаць, я ніколі, як у гэты час, так ахвотна не нлаціў за перавоз. На другім баку, ля самага берага рэчкі, на гары; наўмысна, напэўна, насыпапае кімсьці ў даўнія часы, стаіць заклятая свяіыня, зайсці ў якую тамтэйшы жыхар не жадае. Але калі ў ёй славілі Бога, што з’яўляецца Богам усіх людзей, я ўшанаваў гэтае святое месца.