• Газеты, часопісы і г.д.
  • XIX стагоддзе Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    XIX стагоддзе

    Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 213с.
    Мінск 1999
    123.72 МБ
    Га! Чырвоныя д’яблы, вы ўжо і сюды трапілі! Хочаце ўжо і ў гэтым ціхім дамку парушыць спакой ды знішчыць шчасце! Чаму, папе, -звярнуўся ён да мяне, абыякава пазіраеш на тое, іпто дзеецца каля вашага дому? Стаіш склаўшы рукі, а гэтыя няпрошаныя госці паселяцца ў тваім доме, узбунтуюць супраць цябе тваіх дзяцей. Ох! Бедны прэзідэнт быў спакойны, абыякавы, а я найлепшы ягоны прыяцель дапамог ягоным ворагам, загубіў ягонае каханае дзіця.
    Ён схапіўся за галаву і бегаў, смеючыся, па сцежках; бегалі за ім дзеці, але я спыніў іх і доўга са шкадаваннем глядзеў на гэтага нешчасліўца.
    Шчасна, калі ансл Божы
    Пячатку зімы ўбок адложыць.
    Паветра заспявае, запічабеча Лясоў і водаў гаманкое веча.
    I на Зямлі ўдзень і ўночы Ўзнімуць разам усе вочы Ды заспяваюць з усяе моцы...
    Згодна з паняццямі нашага люду вось так я сняваў у адной з сваіх думаў; мажліва, спяваў кепска, але думка была пскная. Увосень анёл ставіць пячатку на зямлю, увесну зрывае пячатку. Гэта глыбокае разуменне прыроды, жыццё якое зіма не перапыняе, адно анёл Божы на нейкі час яго затрымлівае. Знікненне з паверхні зямлі і адаў, жамяры ды большасці птушак, а таксама раптоўнае іх з’яўленне вясною выдатнае сведчанне таго, як гэты анёл пячатуе і зрывае пячатку. Сёлетняя вясна
    ' Аквілея горад у краіне венетаў (сучасная Італія). 3 181 г. рымская калонія. У 452 г. Атыла з войскам гунаў дашчэнту разбурыў яго.
    Аляксандар Гроза
    159
    так неспадзявана, гак хутка пачалася, шіо нам здаецца, нібыта зімы й не было.
    Мой пан Севярын крыху спакайнсйшы, весялейшы. Вечарам выйпілі мы з ім на праходку. За брамаю ля дарогі ён зпайшоў нежывога жука, узяў яго ў рукі, пачаў ківаць галавою, і слёзы паліліся ў яго з вачэй.
    О! Пачцівы жук! лрамовіў ён. Вось і твая чарга прыйшла, вось ужо й не сыйсціся пам у тваім кабінеце, які ты сваёю працаю й навукаю ўпрыгожваў ды ўзбагачаў. Толькі пад зямлёю, у кабінеце смерці, дзе чарвяк, вывучаючы анатомію, рыхтуе шкілет за шкілстам. Перад кім жа я пахвалюся сваёю працаю ды навукаю? Каму перакажу багацце сваіх думак? Прамень веры, запалены габою ў маёй душы, свяціў мне ў цямрэчны жыцця. Святло твае навукі ўвяло мяне ў таямніцы прыроды. 1 я жыў з Богам і прыродаю, як вучыў ты, як казаў ты.
    Усеўшыся на мурагу, ён прасіў, каб і я сеў ля яго; і не зводзячы вачэй з нежывога жука, так апавядаў далей:
    Ксёндз Фульгенты разумны прафесар і пачцівы чалавек любіў моладзь, і яна сімпатызавала яму. Быў ён малога росту, меў чорныя валасы, размаўляў, як гудзеў; а з тае прычыны, што выкладаў нам натуральную гісторыю ды збіраў жамяру, мы называлі яго жуком. Любілі мы ўсе ксяндза Жука. He абцяжарваў ён нас тэрміналогіяй, але апавядаючы пра цуды Божыя, вучыў у кожнай істоце адгадваць думку Стваральніка. Прыводзячы факты звярынага інстынкту, ён шмат каму з нас адкрыў вочы і думкам, і высловам паказаў шырокае поле. Усё жывое адчувае, калі адчувае мусіць пакутаваць, але навошта гэтыя пакуты? Ці не дзеля таго, каб мы лепей пазналі жыццё? О, не! Дзеля таго, каб верылі, што ёсць іншае жыццё, лепшае за жыццё матэрыяльнае, дзе пакутаў не будзе.
    -Рэвэрэндысімэ1,запытаў яго раз адзін з маіх калегаў. Рэвэрэндысімэ, ты нязменна нагадваеш нам, што кожная навука гэта шчасце для чалавека, які займаецца ёю, і дабрадзейства дзеля чалавецтва. Цікава, якое мне будзе шчасце, калі даследую ўсіх жукоў ды мухаў, і якое можа быць з гэтага дабрадзейства чалавецтву?
    О, мой каханы! адказаў ксёндз Жук. Ты гаворыш, як той араты, што сее збожжа і бачыць астранома, які праз тэлескоп назірае за небам. «Калі б я не здабыў яму хлеба, кажа араты, дык ён, гледзячы на свае зоркі, памёр бы з голаду». Але ж развіццё астраноміі выклікала развіццё навігацыі, павялічыўся гандаль і сельскагаспадарчыя прадукты прынеслі аратаму аграмадны лрыбытак. Аднак араты не разумее таго, што астраном, які вылічас становішча зорак, знаходзіць ягонай прадукцыі бяспечны і найбліжэйшы гандлёвы шлях.
    Простыя, як ты, мой каханы, людзі, бачачы толькі тое, што ім недалёкі розум кажа, не могуць ацаніць ні вучоных, ні іхнія заслугі. Дык і нядзіва, бо ведагоць яны толькі матэрыяльны свет, а духоўны свет, свст вышэйшы
    ' Reverendissime (лац.) Прывялебны.
    160
    Аляксавдар Гроза
    яны не разумеюць. Мысляр за сваім сталом ў глыбіні свайго кабінету бывае за адну хвіліну болей зробіць, чым усе аратыя і рамеснікі ўсіх стаіоддзяў. Той, хто першы прыдумаў выкарыстасць нару як рухаючую сілу, нязмсрна павялічыў нашую моц, мільёны волатаў дам на паслугі. Хоць знаёмства з адною галіною прыродазнаўства й не творыць навуку, аднак жа, калі б (як кажаш) даследаваў усіх мухаў ды жукоў, дык ужо быў бы вялікім чалавекам, бо ведаў бы адну частку Божага стварэння, спасціг бы адзін з праменьчыкаў Божае мудрасці. He абыдзеш зямнога шара ва ўсе часы і ва ўсіх кліматах, дык ані ты, аніводзін чалавек не даследус нават усіх мухаў ды жукоў.
    Пакаленне перадае свас працы пакаленню; тыя працы й высновы часам хіба што далёкія нашчадкі выкарыстоўваюць; такім чынам развіваліся ўсе навукі. Калісьці й з даследаванняў над жамярою ўзнікне пэўная вялікая ды карысная для чалавецтва навука. Яшчэ грэкі займаліся асобнымі ўласцівасцямі бурштыну, але толькі ў наш час глыбсй пачалі даследаваць электрычнасць і з ужывання яе, бадай, ці не атрымаем найкарыснейшыя вынікі.
    Жамярынае каралеўства гэта, відаць, пераход матэрыяльнага свсту ў духоўны. Ва ўсім гэтым відзе велічыня адзінкі здрабляецца й перамяняецца ў зборную велічыню; урэшце яна знікае з вачэй, расплываецца ў хвалях паветра і пра сваё існаванне нагадвае нам толькі звонам, нібы апошнім развітаннем з матэрыяльным светам. У класе чатырохногіх слон, самы вялікі памерамі, мас найбольш звярынага розуму; мураш, невылічальна менш за слана, таксама мае дасканалую будову й дасканалы звярьшы розум; толькі прыгледзься да ўнутранас будовы ягонага мурашніка, падумай пра ягоную мудрасць пры любым здарэнні, дык назавсш слана варварам.
    Калі б ты, мой каханы, пачаў даследаваць нават тое ж жамярынае каралеўства, дык павер мне, што хутка выкінуў бы з галавы ўсё пустое й стаў бы ўрэшце сталым чалавекам. Прыродазнаўчыя навукі людзям, якія займаюцца імі, нязменна нагадваюць пра першапрычыннасць Бога ў свеце, а абавязковаю апекаю над кожнаю істотаю расчульваюць, надаюць шляхетнасці сэрцу. Вялікія натуралісты былі самымі высокароднымі людзьмі. Дастаткова прыгадаць Лінеуша1, Буфона2, Банета3. А калі й ты станеш чулым, пачцівым чалавекам, дык ужо гэтым твае мухі ды жукі зробяць чалавецтву вялікую паслугу.
    Прамова ксяндза Жука зрабіла на мяне моцнае ўражанне. Пацалаваўшы яму руку, я папрасіў, каб дазволіў мне працаваць пад ягоным кіраўніцтвам. Ён абняў мяне як бацька і загадаў штодзённа іірыходзіць у ягоны кабінет.
    Кабінет натуральнае гісторыі быў у нас яшчэ вельмі бедны аніводнае
    ; Лінеуій Карл (1707-1778) шведскі натураліст, батанік і заолаг.
    Буфон Людвік (1707-1788) — славуты францускі натураліст і пітаратар.
    1 Ьанет Тэафіл (1620-1689) швеййарскі лекар і вучоны.
    Аляксандар Гроза
    калекцыі жамяры, дык я вырашыў паклапаціцца пра гэта.
    Напачатку я меў шматлікіх памочнікаў, але спакваля началі яны нудзіцца, губляць цярпеннс, урэіпце застаўся я адзін. 3 сачком у руках, з вылітаю воскам шуфлядкаю пад пахаю я лётаў па палях, лугах, лясах, часам маркотны й задумлівы, часам легкаважны і вясёлы; калі-нікалі гробся ў гноі, сметніках, брудзе, сяды-тады' лазіў па дрэвах, а калі знаходзіў штосьці новас, чаго й сам ксёндз-прафесар не ведаў, як я радаваўся.
    Mac таварышы, жартуючы з мяне, празвалі мянс мухаловам, а я аднавсдна іхнім кепскім звычкам і схільнасцям падбіраў мянушкі з жамярынага каралсўства. Т вось гэты зрабіўся палявым конікам, гэты вусенем, гэты аваднём, гэты асою й г.дМсў я крыху досціпу, пісаў сякія-такія всріпы, папрыклад, эпіграмы на палявога коніка, на авадпя, на асу ды іпптых. Усс всдалі, да каго гэта дастасуецЦа, смяяліся, вучылі мае эпіграмы на памяць. Урэшце прыйшло да таго, піто ўвесь клас, дзе я вучыўся, разам з настаўнікам ператварыўся ў калскцыю жамяры.
    Жаданнс дастасоўваць чалавечыя характары да жамяры перайіпло ў мяне ў азарт. Толькі я каго ўбачу, зараз жа іпукаю ягонае падабенства сярод мае жамяры. Мсў я ў сваіх шуфлядках усіх знаёмых з эпіграмамі, з показкамі нра іх. Гэта надзвычай бавіла мянс, няраз па колькі гадзінаў размаўляў сам з сабою, смяяўся сам сабе.
    Аднойчы, выходзячы з касцёла, я ўбачыў дачку прэзідэнта... Яс прыгажосць зрабіла на мянс надзвычайнае ўражанне. Адразу ж пачаў шукаць у сваіх шуфлядках сярод найпякпейшых матылёў падобнага на яе. Але дарэмпа. «Быць нс можа, казаў сам сабе, каб прырода, стварыўшы такую прыгажосць у адным каралеўстве, не стварыла адпаведніка ў другім; мусіць быць, і нават у гэтай жа мясцоваспі!» 1 я лётаў на лугах, палях, лясах, ды марна. Ідэал цудоўнае дзяўчыны застаўся толькі ў маёй душы, а па зямлі, апрача яе, нічога такога прыгожага не было.
    Раз, калі змучаны доўгаю дарэмнаю вандроўкаго маркотны вяртаўся дадому, снаткаў мяне дзядуля, якога мы называлі Драўляным Дзядком1. Ён, зірнуўпіы па мяпс, загукаў: «Нспічаслівы хлопча! Ты будзеш выгнаны з раю тваіх мрояў, пойдзсш цярністаю дарогаю, а твая жамяра ў вобліку страшыдлаў будзс інацца за табою!» Скажы, калі ласка, адкуль у тае драўлянае галавы такая мудрасць?! Адгадала да ёты! Ох! Колькі ж я нацярпеўся!
    Пачало змяркацца.
    Трэба нам вяртацца дадому, прамовіў я.
    Зараз, зараз, адказвае нан Ссвярын. Вось толькі пахаваю майго настаўніка.
    Ён выкапаў дол, пахаваў у ім жука, памаліўся нсйкі час, пасля падняўся. Вярталіся мы моўчкі.
    ' Пра гэтага Драўлянага Дзядка чытай апавядапні п. Баршчэўскага. (Прыпіс аўтара).
    162
    Аляксандар Гроза
    Бачачы, што я завіхаюся на пчольніку, прыййюў да мяпе пан Ссвярын і пачаў дапамагаць парадамі. Пасля працы мы ўселіся пад каштанамі, і сн сказаў:
    Ах! Якоіа сціплага шчасця прагнуў я ў дзяцінствс, але здзейсніцца гэтаму волі Божае нс было. Я думаў, што пасля доўіага, у карыснай працы жыцця пайду ў які зацішны кугок і, разважаючы пра Бога ды славячы Яго, правяду там рэшту маіх дзён. Пад разложыстым дубам альбо ліпаю пабудую сабс па сіарому славяпскаму звычаю хату з вялікім камінам, у якім бы ўсю зіму не заіухаў агонь, з высокім дахам, пад якім бы вілі гнёзды галубы, ластаўкі. Побач будзе пчольнік, у нізіне сажалка, над домам на ліпе буслянка. Біблія, Жыціі святых уся бібліятэка. Летам працуючы на пчольніку, узімку робячы з свайго воску свсчкі для касцёла ды чытаючы свае кнігі, я буду жыць спакойна, а можа й шчасліва. Алс праклялі мяне мурашы, дык і сціплыя мас мары не здзсйсніліся.